Язычніцтва старажытных беларусаў
Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч
Выдавец: Харвест
Памер: 368с.
Мінск 2014
Ва ўяўленнях старажытных беларусаў неба — аграмадная паўсферычная столь, зробленая з серабра або шкла, лёду. Зямля ж недзе канчаецца, хутчэй за ўсё на даляглядзе, там, дзе сыходзяцца зямная і паўсферычная нябесная прасторы. Верылі, што менавіта тут знаходзіцца міфічны канец свету, і далей ніхто не жыве. Таму ў замовах сюды адсылаюцца розныя хваробы: «...дзе неба з зямлёю спаткаецца, няхай звіх змінаецца». Таксама верылі, што ўваход на неба знаходзіцца ў тым месцы, дзе ўзыходзіць сонца.
Пра канец, або край, свету існуюць розныя ўяўленні. Кажуць, што ў першапачатковыя часы неба не было аддзелена ад зямлі, і людзі маглі вольна на яго ўзыходзіць. Як той салдат з беларускай казкі, які заблукаўшы, дайшоў да месца, дзе канчаецца зямля, і, па-
19>о
Старажытнае ўяўленне пра Сусвет (гравюра 1550 г.)
бачыўшы, што далей ужо няма куды ісці, вырашыў адпачыць там. Дзеля гэтага «ён убіў у неба гвозд і павесіў свой клунак. Ці праўда, ці не — ён нават хадзіў на неба, але яму там не спадабаласо, бо на небе не знайшоў ні тутуну, ні гарэлкі».
Па другіх уяўленнях нашых продкаў, на краю зямлі жывупь звычайныя людзі, вось толькі тамтэйшыя жанчыны, калі мыюць бялізну, свае пранікі кладуць на край неба, а бялізну, каб абсохла, вывешваюць на рогі маладзіка. Падобныя ўяўленні пра неба захаваліся і ў чарадзейных казках, дзе галоўны герой для дасягнення сваёй мары лёгка вандруе на неба па дапамогу да нябеснага народу. Так бы і хадзілі людзі на неба і надалей або выкарыстоўвалі яго для сваіх патрэбаў, пакуль аднойчы яны нечым не ўгнявілі Бога, і той вырашыў аддзяліць неба ад зямлі, закрыць усім жывым туды дарогу. Верагодна, так продкі беларусаў і вызначылі міфалагічны пераход ад язычніцтва да хрысціянства.
Нашы прадзеды верылі, што апроч бачнага ўсімі неба існуе некалькі нябачных нябёсаў, адлегласць паміж якімі ў дванаццаць разоў большая, чым паміж зямлёй і ніжнім небам. Гэтыя ўяўленні часткова захаваліся ў народных казках, дзе прыгадваюцца тры, сем ці адзі-
наццаць нябёсаў. Па адных уяўленнях, самае першае неба — цвёрдае, або каменнае; пасля яго ідзе воднае, якое яшчэ называюць «хлябі нябесныя». Другія паданні сцвярджаюць, што менавіта першае неба ўтрымлівае ваду, якую выцягвае вясёлка з нашых азёраў, рэчак, балот. Ёсць яшчэ шкляное, крышталёвае, меднае, жалезнае і гэтакдалей нябёсы. На самым апошнім небе (звычайна на сёмым) на залатым прастоле сядзіць сам Бог. Нездарма ў народзе кажуць: «на сёмым небе ад шчасця». Народнае паданне сцвярджае:
«Неба зроблена так, што яно мае сем сталак, ці пёнтраў. Мы бачым толькі першае неба. А Бог жыве аж на сёмум. 3 чаго зроблена неба — ніхто не ведае».
На сярэдніх нябёсах жывуць анёлы, на ніжніх — душы святых і бязгрэшных людзей. А трапляюць душы такіх людзей туды па асаблівай дарозе — Млечным, або Птушыным, Шляху. Вядома, згадкі пра анёлаў і богаабраныя душы — гэта ўжо пазнейшае хрысціянскае напластаванне. У той жа час неба — месца, дзе жывуць яшчэ ненароджаныя дзеці. Узгадаем такія выразы, як «з небаўпаў», «Гасподзь з неба скінуў», «мой бацька сеяў авё'с, а я ўпаў з нябёс».
Часам уначы ніжняе неба адчыняецца, і за ім можна ўбачыць верхняе — яскравае, як сонейка. Але згледзець яго могуць толькі самыя бязгрэшныя і святыя людзі. Неба можа адчыняцца і ў іншыя часы, да прыкладу, падчас грому і навальніцы, на вялікія святы або напярэдадні нейкай важнай з’явы ці агульнага няшчасця — паморка, голаду, вайны.
Падвеска-амулет са знакам сонца, XIII cm. Гарадзішча каля вёскі Маскавічы (Браслаўскі р-н., Віцебская вобл.)
Фібула (зашпілька) з выявай свастыкі III— IVcmcm., вёскаТайманава (Быхаўскі р-н, Магілёўская вобл.)
Выява васьміпраменнай зоркі на еышыўцы
Пра тое, што сабою ўяўляе галоўнае нябеснае свяціла — сонца, няма адзінага погляду. Лічыцца, што сонца ўзыходзіць з аднаго краю зямлі ранкам, коціцца на захад і ўначы адпачывае ў сваіх палацах за морам, з адваротнага боку зямлі. Увогуле, сонца раней, як расказваюць старажытныя паданні, свяціла круглы год, і ўдзень, і ўначы.
«Як бог стварыў свет, то вялеў сонейку свяціць на добрых і на ліхіх. Сонейка не хацела свяціць на ліхіх і пачало жаліцца богу, што яму цяжка заўжды свяціць. Тады бог пашкадаваў сонейка й вялеў яму свяціць толькі ўдзень, а ўночы, як гуляюць ліхія, не свяціць, a аддыхаць».
Але недзе на краі зямлі, дзе яна сыходзіцца з небам, застаўся куточак былога выраю. Там сонца па-ранейшаму свеціць заўсёды і ні-
Знак сонца на карцы, пач. XX стст.
Гліняны гаршчок са знакамі свастыкі, пач. I тыс., з раскопак пахавання каля вёскі Нача (Воранаўскі р-н., Гродзенская вобл.)
колі не хаваецца ні за морам, ні пад зямлю.
У народнай культуры існуе і шмат іншых уяўленняў пра тое, што такое сонца. Адны лічаць яго касмічным вогнішчам, якое грэе неба, каб там было цёпла. Другія называюць агромністай свечкай, якую запальваюць анёлы, каб на зямлі было светла. Трэція думаюць, што сонца — вялізнае кола, якое можна дастаць рукою, калі яно апускаецца за далягляд. Пра гэта кажа загадка: «Кацілася катушка, ні звер, ні птушка...». Чацвёртыя сцвярджаюць, што сонца — Божае Вока, якое ўвесь дзень сочыць за людзьмі, таму Бог ведае ўсё, што адбываецца на зямлі.
Сакралізаваліся народам і такія паняцці, як усход і заход сонца. Вядома народнае ўяўленне аб тым, што ўсе цёмныя і ліхія сілы, якія панавалі ўначы, знікаюць на досвітку. Так, уначы да ўсходу сонца ў жыце танчаць русалкі, а вядзьмаркі ператвараюцца ў розных
істот, каб нашкодзіць звычайным людзям. Да сонца на Юр’я сяляне спяшаліся выгнаць каровуўполе, каб яна паспеласхапіць юраўскай расы. У гэты час збіраліся лекавыя зёлкі на Яна, а каб не хварэць або паправіць сваё здароўе, знахаркі і чараўнікі бралі ваду з крыніц і рэчак. Падчас сухменю цнатлівыя дзяўчаты ці ўдовы да ўзыходу сонца мусілі ўліць у тры калодзежы свянцонай вады, а ў выпадку знікнення малака ў каровы таксама бралі з трох калодзежаў ваду і абціралі ёю вымя. А калі паселішчу пагражаў паморак або халера, перад узыходам сонца адбывалася рытуальнае абворванне і абыход вёскі з ручніком-абыдзённікам.
Існавалі свае прымхі і забабоны ў перыяд, калі сонца набліжалася да небакраю, але яшчэ было бачнае на небе. У такі час нелыа было класці дзіцёнка спаць, каб сонца «не забрала яго з сабой», не калыхалі немаўля ў калысцы і не падносілі яго да люстэрка, бо там можна было ўбачыць нячысціка.
I ўвогуле пасля заходу сонца не пачыналі ніякай важнай справы, не выносілі смецце з хаты, не пазычалі такія рэчы, як агонь (пазней — запалкі), зерне для пасеву, рэшата, не пяклі хлеб — «бо злыдух прыйдзе і зьісьць яго ў ночы». заканчвалі ткацтва, не пакідалі кросны, аснову на сцяне, іначай «у вёсцы з’явяцца ваўкі». У некаторых мясцінах Беларусі існавала
нават забарона смяяцца ў гэты час: «Ек будзеш смяяцца после заходу сонца, то зелёна жаба зубы пашчытае», гэта значыць неўзабаве памрэш. Негатыў гэтага часу адлюстраваўся і ў беларускіх праклёнах: «Закацісь ты жаркім сонцам пад кустом», «штоб ты на захад сонца ішоў». Асабліва небяспечным і разам з тым таямнічым лічыўся адрэзак часу пасля заходу сонца да спеву першых пеўняў. Тады пачыналі дзейнічаць не толькі злыдухі, але і душы продкаў. У гэты час запальвалі купальскія вогнішчы, пачыналася святочная вячэра на Дзяды, адбываўся кантакт з тагасветам.
Пра другое свяціла — месяц — таксама існуюць розныя меркаванні. Прынамсі лічыцца, што ўшанаванне месяца нашымі про-
Свастыка (сонца) на ручніку, пачатак XX cm. (музей традыцыйнага ткацтва беларускага Паазер’я)
дкамі адбывалася ў больш старажытныя часы і папярэднічала шанаванню сонца. Наватрух гэтага свяціла па небакраі спарадзіў назву каляндарнага часу — месяц. Часцей за ўсё Месяц у народных паданнях увасабляе жаніха Сонца, дзе Сонца — жаночы пачатак, а Месяц — мужчынскі. Так, у калядных і валачобных песнях Сонца выступае як руплівая гаспадыня, а Месяц ідэальны гаспадар. Зоркі ж, адпаведна, лічацца іх дзеткамі. А падворак нябеснай пары ўспрымаецца ў народным уяўленні як узорна ўпарадкаваны Сусвет.
Але і ў такім ідэальным сямействе здараюцца парушэнні, дзе віноўнікам аказваецца непастаянны і пераменлівы Месяц. Астранамічнае збліжэнне Месяца і Зоркі Венеры ў нябеснай сферы тлумачылася ў народных вераваннях тым, што ідэальны муж забывае пра свае абавязкі і пачынае заляцаццада Заранкі, або Вечарніцы, — Зоркі Венеры ў яе ранішняй або вечаровай бачнасці. Гэтая зорка з’яўляецца на небасхіле ў той момант, калі сонца ўжо заходзіць або яшчэ не ўзышло, і свеціць даволі ярка, чым канкурыруе ў прыгажосці з дзённым свяцілам. Падобныя паводзіны Месяца не падабаюцца Перуну — богу маланак і навальніцы, які сам мае шлюбныя інтарэсы да Зоркі Венеры і таму сувора карае начное свяціла: крышыцьягоназоркі. Пасля пакарання ідэальны парадакузнаўляецца, але Месяц пачынае безупынна нараджацца і паміраць. У астраноміі такое завецца квадрамі месяца і дзеліцца на чатыры фазы: маладзік, поўня, сход і ветах.
Паводле беларускіх вераванняў, асабліва папулярным лічыўся маладзік. Прынамсі, масавае ўшанаванне такой цікавай з’явы ў беларускай народнай культуры як «прошчы», адбывалася менавіта на маладзік. Прошчамі называлі прыродныя месцы масавага малення боству — узгоркі, камяні, крыніцы. Звычайна размяшчаліся яны на месцы былых свяцілішчаў, дзе потым, ужо ўчасы хрысціянства, будаваліся храмы або каплічкі.
Паводле другіх вераванняў, Месяц лічыцца малодшым братам Сонца. Гэта адлюстравалася ў загадцы: «Сястра да братаўгосці ідзе, а брат адяехаваецца», адгадка: Сонца і Месяц. У такім выпадку абавязкам Месяца было асвятляць Зямлю ўначы, калі Сонейка адпачывае:
«Месяцу Бог вялеў свяціць людзям уночы, покуль Сонейка сапачывае. Толькі Месяц вельмі гультаяваты, ён кепска свеціць, затое Бог вялеў, каб ён кожныя чатыры нядзелі перараджаўся. От затым ён адну нядзелю малады, другую расце аж да поўна, трэцюю поўны, а чацвёртую саўсім прападае».
Тут ролю Перуна выконвае сам Бог, які таксама крышыць яго на зоры, але толькі тады, калі Месяц састарэе:
«...адзін кавалачак кладзе ў дзяжу, на закваску. Зоры ападаюць туды, з іх пачынае рабіцца рошчына, цеста падыходзіць і пераліваецца цераз край. Гэтак і нараджаецца месяц».
Адкуль і чаму з’явіліся зоркі, таксама расказваецца па-рознаму. Як прыгадвалася вышэй, зоркі аказваюцца дзецьмі Маці-Сонца і Бацькі-Месяца. Пра гэта гаворыць фальклорны тэкст: