Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

Язычніцтва старажытных беларусаў

Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч
Выдавец: Харвест
Памер: 368с.
Мінск 2014
108.58 МБ
Да прыкладу, вось замова ад змяінага яду:
«На сінім Буяне, на сінім акіяне стаіць кіт-дрэва на ста карнях, на ста вярхах, на ста какатках. Там жыве сама гадзіна Кацярына. Сабірай свой яд, вынімай свой гад із краснай краві, із жоўтага мяса, із скаціны серай. Слухайце, гадзюкі: махавая, гнаявая, падтынная, межавая, балотная, мінутная, часовая, на хвасце стаячая і харошы муж — бязврэдны ўж. А не будзеш, гад, сабіраць свой яд, будзе цябе Пярун маланнёй паліць і громам біць».
У старажытных міфах беларусаў на правым і левым баку ад Сусветнага дрэва месцяцца жывёлы сярэдняга, або зямнога, узроўню. У гэтай ролі выступаюць конь, вавёрка, мядзведзь ці другія звяры. Іх галоўная функцыя —сувязь паміж істотамі верхняга і ніжняга ўз-
роўняў і аб’яднанне тым самым Сусвету ў адзінае цэлае. Атрымліваецца, што ідэальны Космас ва ўяўленнях продкаў сімвалізаваўся трыма жывымі істотамі: птушкай, рэптыліяй і жывёлай сярэдняга свету. Пазней у беларускіх міфах ролю пасрэднікаў паміж сусветамі сталі выконваць самі людзі, дакладней, людзі звышнатуральных здольнасцяў: спачатку язычніцкія святары, потым вясковыя чараўнікі і ведзьмакі, якія падчас пэўных абрадаў быццам пераўвасабляліся ў жывёл сярэдняга свету.
Адсюль, відаць, пайшло такое павер’е, што па цудадзейным дрэве можна патрапіць у іншыя сусветы. Больш за тое, па ім нібыта апус-
Вобраз Дрэва Жыцця, хтанічная жывёла ўнізе (рэканструкцыя)
каецца і падымаецца сам Бог і нават душа памерлага, якая падчас гэтага працэсу ператвараецца ў таго ці іншага звера. Узгадаем «Слова пра паход Ігараў», дзе распавядаецца пра міфічнага народнага героя — Баяна, які валодае чароўнай здольнасцю ператварацца ў разнастайных жывёл і ў такім выглядзе вандраваць па нейкім фантастычным дрэве. Дарэчы, у гэтым творы Баян паслядоўна ператвараецца ў трох жывёл: арла, вавёрку («мысь») і ваўка. I гэта невыпадкова, бо лічба тры цесна звязана з вобразам Сусветнага дрэва і адпавядае траістасці самога міфічнага сусвету. Так, арол суадносіцца з небам, вавёрка — з сярэднім узроўнем, а воўк, як хтанічная жывёла, належыць дольнаму свету.
Да Сусветнага дрэва беларусаў вельмі блізкі касмічны ясень Ігдрасіль з скандынаўскай міфалбгіі. Каранямі і шатамі гэтае дрэва абдымае ўвесь свет, менавіта на ім трымаюцца неба, аблокі і зоркі. Там збіраюцца на раду багі і багіні, каб упарадкаваць свет. Ля самых каранёў дрэва ляжыць касмічны змей Нідхёг, на вяршаліне сядзіць мудры арол, а па камлі бегае прарочая вавёрка. Тут добра бачна паралель з дрэвам у «Слове пра паход Ігараў».
Яскравае ўяўленне пра язычніцкі сусвет дае «Збручскі ідал», знойдзены ў Галіцыі. Гэта чатырохгранная каменная скульптура арыентавана па баках свету. Кожны яе бок падзелены на тры ўзроўні — нябесны, зямны і падземны. На нябесным узроўні выявы бостваў, на зямным — два мужчыны і дзве жанчыны, як і бостваў, а ў самым нізе — нейкая хтанічная істота, якая трымае на сябе зямлю.
У старажытных беларусаў у якасці Сусветнага выступалі разнастайныя дрэвы. Адным з такіх сакральных дрэў быў дуб, верхняя частка якога належала Богу, святлу, дабрыні і ведам, а пад каранямі знаходзіўся ўваход у іншасвет. Таму ў шмат якіх раёнах Беларусі да культавыхдубоў прыходзілі на Радаўніцу, ахвяравалі ім памінальныя стравы, на галінках развешвалі ручнікі і стужкі. Невыпадкова і тое, што многія курганныя могільнікі ў нас часта месцяцца менавіта ва ўрочышчах пад назвамі Дубкі, Дубняк, Дубішча, Дубавіца, Дубовы Грудок і іншыя. Згодна з міфалагічнымі ўяўленнямі, дубы існавалі яшчэ да нараджэння Сусвета. Пра гэта спяваецца ў каляднай песні:
«А на тым моры ды два дубочкі.
На тых дубочках два галубочкі...
Сталі радзіці, як свет сатварыці...».
У беларускіх казках часта сустракаецца эпізод, калі па дрэве, часцей па дубе, герой трапляе ў нябеснае царства. Тое самае адбываецца, паводле народных павер’яў, з нябожчыкамі, душы якіх меліся
пасля смерці падняцца па міфічным дубе на неба да сваіх продкаў. Як у беларускай прыпеўцы:
«Як гуляла, дык гуляла, Дык гуляла вельмі, Зачыніла міленькага Дубовымі дзвермі».
Нездарма ў нашай мове захаваліся фразеалагізмы і словы кшталту глядзейь у дуб, даць дуба, адубець і г.д. Так у народзе казалі пра безнадзейна хворых, якія меліся хутка памерці.
Згодна з фальклорнымі творамі продкаў, у прыватнасці, з прыведзенай вышэй замове ад змяінага яду, у цэнтры Сусветнага акіяну месціцца востраў Буян, дзе таксама ў цэнтры знаходзіцца камень Алатыр (Латыр) або расце сакральны Дуб. Ягоную вершаліну ўпрыгожвае прарочая птушка, а пад дрэвам месціцца змей — уладар падземнага свету. Прыкладам, каб пазбавіць свойскую жывёліну ад такой хваробы, як чэмер, прамаўлялі:
Багі іўладары на галінах Сусветнага дрэва (сярэднявечны малюнак)
«Ідзе мора, сярод мора стаіць востраў, на тым востраві стаіць дуб, на тым дубі сядзіць воран — медзяныя крылля, сярэбраная дзюбка, залатыя кокці. Ён к скаціне прылятая, садзіцца на грыву, чэмер выбірая, з грыўку ў спінку, з спінкі ў хвосцік, каб быў конік просцік».
Або: «На моры на сінім стаяў дуб дубаваты. Пад тым дубам ляжаў гад гадаваты. Гад-гадзіца, гадавая царыца, я вас усіх знаю, усіх на імя называю... і ўсім вам яд замаўляю».
Стылістычная выява Сусветнага дрэва. Вышыўка
Стылістычная выява Сусветнага дрэва. Аплікацыя
Як Сусветнае дрэва ў беларускім фальклоры часта ўспамінаецца і явар. 3 ім нават звязваецца станаўленне свету ў той час, калі не было яшчэ ні неба, ні зямлі, a толькі шырокае мора, дзе і з’явіўся «явар зялёны». У валачобных песнях явар таксама выступае цэнтрам Сусвету ў закрытай прасторы аднаго ідэальнага і шчаслівага гаспадара:
«...Ой, чый жа той двор, што зялезны тын, Што зялезны тын, медзяныя варата, Падвароцейка пазалочанае?
Ой, на том дварэ да стаіць явор. Ой, на том явары да сядзіць сакол. Па двару ходзя молад Якаўка...».
3 часам вобраз Сусветнага дрэва ўскладніўся і ўзнікла ўяўленне, што апроч зямнога Сусветнага дрэва існуе яшчэ і нябеснае, карані якога знаходзяцца ў нябёсах, а макаўка звешваецца да зямлі. Пра такое сакральнае дрэва гаворыцца ў старай замове, дзе згадваецца чарадзейная бяроза, якая расце «на моры-акіяне ўверх каранямі». Адсюль і перавернутае ўспрыняцце выраю, які быццам ляжыць пад каранямі Сусветнага дрэва. Згодна з іншымі павер’ямі, дрэва — гэта тая дарога, па якой увосень змеі сыходзяць у міфічную краіну — вырай.
Апроч звязвання сусветаў у адно цэлае, важнай функцыяй Сусветнага дрэва было тое, што яно ў канцэнтраванай форме ўвасобіла ў сабе ідэю ўрадлівасці. А ў выніку
— невычарпальную жыццёвую энергію, вечнае абнаўленне і адраджэнне. Для ўдалага ўраджаю збожжа, багатай здабычы дзічыны, паспяховай гадоўлі свойскай жывёлы чалавек заўсёды прасіў у багоўдапамогі.
Усё гэта ў дастатку было пад Сусветным дрэвам. Лічылі, што там б’юць жыватворныя крыніцы, якія прыносяць сілу і бессмяротнасць, буяюць і выспяваюць разнастайныя расліны і плады, мірна пасвіцца ўсялякая жывёліна. Прыклад такога незвычайнага дрэва ў каляндарна-абрадавых песнях — сасна, якая там таксама мае трох’ярусную структуру: корань, сярэдзіну (ствол) і верхавіну. Прычым кожнаму з ярусаў адпавядаюць пэўныя даброты:
«А з гэтае сосны
Было б тры ўгоды, Укоране сосны Ды густое жыта. У сярэдзіне сосны Ды ярыя пчолы.
У вярхушках сасны
Ды звонкія гуслі».
Незвычайны вобраз Сусветнага дрэва сустракаецца не толькі ў замовах, каляндарна-абрадавых песнях, але і ў будаўнічых абрадах. Да прыкладу, калі пачыналі ўзводзіць новую хату, у яе будучым цэнтры ставілі невялікае дрэўца, рабілі застолле, замовамі і ахвяраваннямі ўшаноўвалі яго і толькі потым працягвалі будаўніцтва. Пазней гэты абрад ператварыўся ў звычай ставіць у доме калядную елку. Прыклады Сусветнага дрэва ёсць на беларускіх вышыўках, дзе яно мае схематычную выяву.
Як бачым, уся касмічная светабудова ўяўлялася нашым продкам як адзіны цэласны арганізм, нягледзячы на яе разнастайныя, а часам і палярныя якасці.
Раздзел 11
ПАГАНСКІЯ БОСТВЫ, МІФІЧНЫЯ
ПЕРШАНАСЕАЬНІКІ ! ГЕРОІ
Глава 1
МУЖЧЫНСКІЯ БОСТВЫ: БОГ, СВЕТАВІТ, ТРЫГЛАЎ, СВАРОГ, ДАЖБОГ, ПЯРУН,
ЯРЫЛА, ВЯЛЕС
Язычніцтва — гэта шматбожжа. Старажытнаму чалавеку было патрэбна, каб усе віды яго дзейнасні — гаспадарчая, вайсковая, сямейная, грамадская — знаходзіліся пад апякунствам вышэйшых сіл.
Першыя пісьмовыя звесткі пра славян (VI ст.) сведчаць пра існаванне шматузроўневай рэлігійнай сістэмы, дзе боствы валодалі найвялікшай сілай і ўладай. За кожным боствам замацоўваліся пэўныя функцыі — як агульныя, так і адмысловыя. Адны кіравалі прыроднымі з’явамі, другія апекаваліся гаспадарчай дзейнасцю людзей, трэція дапамагалі ваяваць, пад уладай чацвёртых былі грамадскія адносіны. Ад волі бостваў залежалі жыццё і дабрабыт чалавека. Таму багам ставілі драўляныя і каменныя ідалы («куміры»), іх ушаноўвалі, ім прыносілі ахвяры.
Яшчэ ў канцы XIX ст. некаторыя навукоўцы выказвалі думку, што славяне сваё вярхоўнае боства, якое лічылі адначасова і богам неба, называлі проста Бог. Ён быў вышэй за Перуна, але пад уладу апошняга аддаў зямны свет. Паводле народнай традыцыі, Бог з’яўляецца ў выглядзе сівога барадатага старога, які жыве на небе і часам вандруе па зямлі адзін або ў суправаджэнні святых — Міколы, Пётры... Падчас свайго вандравання Бог засцерагае людзей ад бяды, павучае іх, здзяйсняе цуды і прароцтвы, але можа і караць за п’янства, пых-
лівасць, скнарлівасць, нядобразычлівасць і г.д. Тут можна ўзгадаць паданні пра ўзнікненне культавых азёр і камянёў на тэрыторыі Бе-
ларусі, дзе галоўны персанаж — гэтае самае вярхоўнае боства.
Дарэчы, слова «бог» паходзіць ад індаіранскага bhaga, у першасным значэнні — «ўдача», «доля». Да таго ж ёсць падставы лічыць, што для азначэння вярхоўнага боства першапачаткова ўжывалася імя ад індаеўрапейскага div («свяціць, ззяць»), У старажытнаіндый-
скай міфалогіі быў бог Дзьяўс (Dyaus), а ў літоўцаў і латышоў самым старажытным і галоўным з багоў быў Дзіевас (Die­vas) — бацька багоў, які азначаў светлае дзённае неба і сонца.
Акрамя гэтых багоў, вярхоўным боствам неба, увасабленнем сонца ў некаторых рэгіёнах Беларусі лічыўся Светавіт Але найбольш поўныя
Выява вярхоўнага Бога
звесткі пра гэтага бога захаваліся ў прыбалтыйскіх славян, дзе ён быў галоўным богам іх пантэону, і свяцілішча якога знаходзілася на вост-