• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    «Хадзіла Божая Маці па зямлі і зачапілася нагой аб камень, які вырас на дарозе. Яна моцна параніла нагу, раззлавалася і сказала камяням: «Не расці вам больш!» 3 тых часоў камяні і не растуць».
    Другая легенда таксама згадвае суперніка Бога:
    «Д’ябал, вечны супарат і антаганіст Бога, задумаў яму перашкодзіць. Паслаў ён на зямлю дождж з камення і загадаў камяням расці да тае пары, пакуль не пакрыюць яны сабою ўсё скрозь, і такім чынам, людзям і жывёлам не будзе на зямлі месца. Бог, само сабою, раззлаваўся на такія ўчынкі свайго супарата, скінуў яго з неба ў пекла, а камяням забараніў расці».
    Асабліва буйныя валуны і каменныя глыбы лічаць у народзе акамянелымі людзьмі, жывёламі або казачнымі асілкамі, пакаранымі такім чынам за працу на свята (звычайна на Вялікдзень), распусту, дзёрзкасць, забойства, ляноту або які іншы грэх. Вось як тлумачыць паданне паходжанне сямі камянёў каля вёскі Дзярэчын Зэльвенскага раёна, што ў народзе завуцца Акамянелым Вяселлем:
    «Вяселле вярталася з вянчання ў царкве і па дарозе сустрэла чарадзея. Але з ім не павіталіся як трэба. Чарадзей страшэнна пакрыўдзіўся і пракляў вяселле, пасля чаго ўсе ўдзельнікі, а іх было шасцёра, скамянелі. Коні і вазы, якія былі ў вясельнай працэсіі, праваліліся скрозь зямлю. Сёмы ж камень, які знаходзіцца трохі воддаль, — гэта былы музыка».
    У беларускіх замовах сустракаецца нейкі чароўны белы камень на імя Алатыр, які выступае сімвалічным цэнтрам свету, падмуркам сусветнагадрэва, дзе знаходзіцца прычына ўсяго існага, як дабротаў,
    Дзявочае возера каля вёскі Парэчча (Лепельскі р-н, Віцебская вобл.)
    так і няшчасцяў, у тым ліку хвароб. Да прыкладу, у замове супраць немачы і шалу ёсць такія словы:
    «Насінім моры-акіяне стаіць дуб, пад тымдубам ляжыцьЛатыркамень, пад тым камянём ляжыць чорная руна, у той руне жывець змяя Скурапея» або «На моры, на лукамор’і ляжыць белы камень, на тым камні сядзіць дзедзька-белабарэдзька. Прашу цябе, дзедзькабелабарэдзька, што б ты вынімаў шал...».
    Такі камень прысутнічае і ў беларускім этнаганічным міфе, які суадносіцца з часамі першастварэння і тлумачыць паходжанне зямлі і ўсяго жывога на ёй:
    «Калісь яшчэ свет толькі зачынаўся, дык нічога нідзе не было. Усюды стаяла мёртвая вада, а пасярод вады тырчэў нібы камень, нібы што. Адзін раз пярун як разыграўся і давай пыляць стрэламі ў гэты камень. Ад яго стрэлаў выскачыла тры яскаркі: белая, жоўтая і чырвоная. Упалі тыя яскаркі на ваду; з гэтага ўся вада скаламуцілася, і свет памуціўся, як хмары. Але па некаторым часе, як усё высветлілася, дык і адзначылася — дзе вада, дзе зямля. Аяшчэ па некаторым часе завялося і ўсякае жыццё і ў вадзе, і на зямлі. I лясы, і травы, і звяры, і рыбы, а пасля і чалавек завёўся: ці ён прыйшоў адкуль, ці вырас тутака...»
    Рэкі на нашых землях з’явіліся нібыта дзякуючы птушкам:
    «н 15>о
    «Як стварыў Гасподзь наш свет, дык уся вада была ў вадном месцы. Вось і сабраў Гасподзьусіх птушак і сказаў ім: «Птушачкі мае, работнічкі мае! Саберыцеся вы ўсе на ўсе і разнясіце вы ваду гэту дый па ўсяму свету, разліце вы яе ў рэчкі бягучыя, у азёры стаячыя, у крыніцы халодныя».
    Паводле іншай версіі, рэкі і азёры ўзніклі ад колішняй дзейнасці легендарных волатаў:
    «Гэта тыя веліканы папракопвалі рэкі, павытопвалі зямлю, пааралі яе карчамі, што і да тых часоў на том месцы стаяць азёры ды рэкі».
    У ваколіцах Мінска запісаны паданні, якія сцвярджаюць, што рэчышчы пракладзены асілкамі або выкапаны звярамі ці птушкамі. Так, да прыкладу, лічыцца, што рака Волма выцекла з галавы волата, які быў забіты ворагам, а рака Багатырка на Расоншчыне ўтварылася з вады, якая пацякла з цэбраў, што несла міфічная багатырка.
    Цікавае паданне запісана пра ўзнікненне ракі Віліі і легендарнага Сцёп-Каменя на яе берагах паміж вёскамі Краснікі і Баяры ў Докшыцкім раёне:
    «На тым месцы, дзе цяпер выток ракі Віліі, калісьці жыла сям’я — маці, сын і дачка. Сын быў надта непаслухмяны, а дачка разбэшчаная. Маці пракляла сваю дачку, і тая разлілася ракой, якую назвалі Віліяй. А сын зрабіўся каменем, падобным да чалавека».
    Паходжанне азёраў тлумачыцца падобным чынам. Так, паданне пра ўтварэнне Святога возера каля вёскі Дубяні Барысаўскага раёна нагадвае біблейскі сюжэт пра старажытныя Садом і Гамору. Толькі тут замест жонкі Лота дзейнічае звычайная беларуская жанчына, якая прытуляе на ноч самога Бога, што вандраваў па краіне пад відам жабрака. Яна ў адрозненне ад сваіх аднавяскоўцаў, якія адмовілі ў прытулку беднаму падарожнаму, гасцінна сустрэла старца-жабрака і падзялілася з ім апошнім кавалкам хлеба. Каб аддзячыць жанчыне, старац нараніцу прапанаваў ёй пакінуць вёску і ісці за ім, але пры адной умове: ні ў якім разе не азірацца назад, што б там ні было. Сыходзячы з вёскі, жанчына пачула ззаду сябе невыносныя енкі і плач. Яна азірнулася, і ўмомант ператварылася ў каменную глыбу, а на месцы вёскі з’явілася возера.
    Як бачым, вада ў міфалогіі беларусаў, як і ў многіх іншых міфалогіях, звязваецца з пачаткам стварэння Сусвету, дзе яна сімвалізуе хаос. У індаеўрапейскай і балта-славянскай міфалогіях вада дзеліцца на зямную і нябесную. Так, дождж лічыцца нябеснай вадой і пасы-
    лаецца Грымотнікам (Перуном). У зямных водах хаваюцца Змей ці пазнейшы хрысціянскі Чорт. Ён жа ў шэрагу беларускіх міфаў з’яўляецца праціўнікам Ёрымотніка і гаспадаром зямных вод: крыніц, азёр. А яны ў сваю чаргу маюць сувязь з падземнымі і нябеснымі водамі. Узгадаем, што зямлю з дна сусветнага акіяна дастае менавіта Чорт.
    Ён жа адказвае і за водны баланс на зямлі, можа наслаць ваду або за непаслушэнства пакараць людзей — прыпыніць яе:
    «Д’ябал нёс камень здалёку, каб запрудзіць Дзвіну але запяяў певень, і Д’ябал кінуў камень у балота».
    Падобныя паданні запісаны і адносна Віліі і Нёмана. Так, пра камяністае дно Віліі на Смаргоншчыне існуе паданне, што гэта рэшта запруды, зробленай чортам, які хацеў «зусім заваліцьрэчкі».
    3 часам вобраз Змея або Чорта ў паданнях і легендах замяняецца міфічнай ці сапраўднай княгіняй, каралевай, цыганкай, габрэйкай або вядзьмаркай. Звычайна гэта легенды пра зачараваныя і высахлыя рэкі або азёры. Прычынай іх высыхання робяцца праклёны пералічаных вышэй жаночых персанажаў за тое, што вада забрала жыццё дарагіх ім людзей. Так, у Пружанах зафіксавана паданне, дзе распавядаецца пра каралеву Бону:
    Святая крыніца ў лесе, вёска Турэц (Чэрвенскі р-н., Мінская вобл.)
    «Разам з дзіцём каралева пераязджала мост цераз Мухавец, і раптам яны зваліліся ў раку. У вадзе жыў змей, які і праглынуў дзіця. За гэта Бона пракляла Мухавец, за што цераз яе праклён ён зышоў на мезены палец».
    Тое самае тычылася і сутокаў рэк, ручаёў і крыніц. Як, да прыкладу, у мястэчку Поразава на Свіслаччыне, дзе ў цыганкі ўтапілася дзіця. Яна ўзяла авечай поўсці, кінула ў выток ручая і загадала яму больш не цячы.
    Згодна з легендай, першы агонь на зямлі таксама распаліў Чорт:
    «Богубачыў вогнішча, распаленае Чортам, і паслаў даяго архангела Міхаіла з жалезнай паліцай, каб здабыць сябе агню. Прыйшоў Міхаіл і пачаў размаўляць з Чортам пра тое, пра сёе, а сам незаўважна ўтыркнуў канец паліцы ў вогнішча. Калі паліца ад гэтага як след накалілася, архангел Міхаіл выхапіўяе і кінуўся бегчы. Чорт кінуўся за ім і ўжо ледзь не схапіў яго, але тут Бог крыкнуў архангелу «Кідай паліцу!» Міхаіл кінуў, паліца грымнулася аб камень і высекла іскры, зякіх запаліліся пеошыя вогнішчы. Таклюдзі навучыліся разводзіць агонь».
    З’яўленне агню, паводле гэтай легенды, таксама адбываецца пры дапамозе іскарак, як і ў легендзе, калі Пярун кідаў стрэлы ў камень Алатыр пасярод мора. I, відаць, гэтая легенда больш ранняя, яшчэ дахрысціянская. Агонь нашы продкі лічылі адной з асноўных стыхій Сусвету. Ягоная сімволіка мае падвойны характар. 3 аднаго боку — гэта грозная стыхія, якая нясе смерць і знішчэнне, з другога — стыхія святла і цяпла, крыніца жыцця.
    У народнай касмагоніі існуе ўяўленне пра нябесны, падземны і зямны агонь, якія суадносяцца з асноўнымі ўзроўнямі светабудовы. Дзякуючы нябеснаму агню нарадзіліся сонца, месяц і зоркі. Нябесны агонь «падае» на зямлю ў выглядзе маланкі, грамавой стралы, вогненнага дажджу, каметы і з’яўляецца боскай адзнакай або знакам боскай кары.
    Падземны агонь лічыцца «пякельным», «д’ябальскім», «чартоўскім». Ён можа быць чырвонага, сіняга або зялёнага колеру. Апроч гэтага, такі агонь халодны і яго немагчыма згасіць. Згодна з паданнямі, падземны агонь можна ўбачыць на некаторых культавых горках, гарадзішчах, курганах, могілках, там, дзе схаваны зачараваны скарб. Паводле народных павер’яў, Чорт запальвае такі агонь на месцы грашовых скарбаў і такім чынам прасушвае грошы.
    Зямны агонь у народзе заўсёды лічыўся «жывым», і каб здабыць яго, трэба было пацерці адзін кавалак дрэва аб другі. Такі агонь на-
    зывалі таксама «новы», «малады», «божы», «святы», «цар-вагонь». Існавала практыка падтрымання яго ўдоме на працягу года. Але штогод і такі агонь трэба было абнаўляць, замяняць «стары» агонь на «новы». Гэта адбывалася ў Вялікі чацвер або ў суботу перад Вялікаднем. Рабілі гэты абрад адмысловым чынам і пры адпаведных умовах.
    Каб засцерагчыся ад розных хвароб, такі агонь таксама выкарыстоўвалі пры розных эпідэміях. Пасля эпідэмій таксама здабывалі «малады» агонь, бо «стары», як думалі, ужо няздатны быў засцерагчы ад злых духаў. 3 маладога агню раскладалі вогнішча, праз якое пераходзілі ўсе дарослыя, а хворых і дзяцей пераносілі.
    Глава 2
    НЕБА: СОНЦА, МЕСЯЦ, ЗОРКІ
    Паводле беларускіх паданняў, нашу зямлю стварылі Бог і Чорт.
    Узгадаем паданні пра стварэнне гор і балот, дзе нароўні з Богам дзейнічае Чорт або Д’ябал, менавіта яму Усявышні даручае падняць са дна сусветнага акіяну кавалак глебы, з якой і стварае зямлю.
    Што тычыцца неба, то яго зрабіў Бог. I зрабіў ён яго нібыта на тое, каб жыць там разам са сваімі памагатымі — анёламі і душамі святых людзей, таму на небе заўсёды ясна і прыгожа. Беларусы Падзвіння нават той частцы неба, дзе жыве Бог, далі спрадвечную назву — Багонь. Заўважым, што нашы продкі сваё вярхоўнае боства — стваральніка неба і зямлі, называлі проста Бог, які лічыўся адным з персанажаў дахрысціянскага пантэону. Гэты вярхоўны Бог быў вышэй за Перуна і Вялеса, але пад уладу апошняга аддаў зямны свет. Пазней, пад уплывамі новай рэлігіі, уладар зямных нетраў ператварыўся ў ліхога духа — Чорта, або Д’ябла.