• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    Пра тое, дзе знаходзіцца той свет, існавалі розныя ўяўленні. Па адным з іх, ён месціцца на зямлі, часцей за ўсё на яе ўскраіне і аддзелены ад свету жывых людзей якімі-небудзь натуральнымі перашкодамі: непраходнымі гарамі, глыбокімі ярамі або рэкамі.
    Другія верылі, што на той свет трэба караскацца па крутой і непрыступнай шкляной або крышталёвай гары, гладкай, як яйка. Прасцей гэта зрабіць таму, хто пры жыцці не выкідваў астрыжаныя пазногці, a складаў іх у спецыяльны мех. Пасля смерці астрыжаныя пазногці прырастуць, і чалавек лёгка пераадолее гару. Той жа, хто пры жыцці выкідваў па-
    зногці, не зможа гэтага зрабіць і будзе вымушаны вярнуцца на зямлю, каб адшукаць тыя абстрыжаныя пазногці. Часам, каб дапамагчы памерламу, у труну клалі яшчэ і лапу мядзведзя або рысі. Узгадаем прыведзены вышэй верш Яна Чачота, дзе ў пахавальнае вогнішча Свінтарога былі кінуты кіпцюры менавіта гэтыхжывёл, што, відаць, і дапамагло ўзняцца яму на крутую гару на Божы суд.
    Верылі, што разам з пазногцямі трэба ўсё сваё жыццё збіраць і астрыжаныя валасы. Таму што ў тагасвет чалавек павінен быў вярнуцца «цэлым», з усім тым, што яму было дадзена на ўсё жыццё. A
    Узыходжанне душы памерлага па шкляной гары з дапамогай лапы мядзведзя (мастак А. Каждайліс)
    калі якая-небудзь частка ягонага цела будзе адсутнічаць, яго прымусяць вярнуцца назад на пошукі гэтай часткі.
    Дарога на той свет можа быць накіравана ўверх або ўніз. Уверх — гэта карасканне па шкляной або жалезнай гары. Вертыкальная дарога ўяўлялася і ў выглядзе прыступак, па якім душа паднімаецца на працягу сарака дзён пасля смерці. Яе сімвалізуе пшанічная «лесвіца», якую выпякаюць на саракавіны па памерламу. Апроч гэтага патрапіць уверх можна і пры дапамозе дрэва або сцябла расліны. Яны лічыліся часовым прыстанкам душы — да канчатковага пахавання цела. Птушка на вершаліне дрэва сімвалізавала душу, што накіроўваецца ў іншасвет. Месцамі нават вешалі на могілкавыя дрэвы вяроўкі, каб дапамагчы душы падняцца на неба. Рэшткі гэтых вераванняў можна знайсці ў некаторых звычаях і абрадах, да прыкладу, прыносіцьудом зялёныя галінкі на Сёмуху ці Тройцу. кабдушам памерлых, якія прыйшлі наведацьсваіхродных, былодзе прытуліцца.
    Як паведамлялася вышэй, згодна з самымі старадаўнімі ўяўленнямі, свет падзелены на дзве часткі — свет жывых і свет памерлых. Гэта не проста два розных светы — яны супрацьстаяць адзін аднаму, як супрацьстаяць жыццё і смерць, святло і цемень, дзень і ноч, космас і хаос, белае і чорнае, правае і левае. Свет жывых людзей заўсёды звязаны з правым бокам, усходам або поўднем, іншымі словамі — з сонечнымі бакамі. Свет жа памерлых, наадварот, звязаны з левым бокам і месціцца на захадзе або поўначы — там, дзе сонца хаваецца або дзе яно зусім не бывае. Яшчэ свет жывых — гэта свет парадку, які падзяляе жыццё на роўныя перыяды, якія час ад часу чаргуюцца: хвіліны, гадзіны, суткі, гады, стагоддзі. У іншасвеце няма ні часу, ні календара, ні святла, ні жыцця.
    У тых уяўленнях не было яшчэ ні пекла, ні раю, ні чыстца. Яны з’явіліся пазней, у часы хрысціянства, разам з разуменнем граху і грэшных душ. Амаль да XIX ст. існавала вераванне, што да Страшнага суда ўсе душы знаходзяцца ў адным цёмным месцы, недзе паміж пеклам і раем. Яны там не пакутуюць, але не бачаць ні святла, ні радасцяў. Падобным чынам старажытныя грэкі ўяўлялі сабе краіну сваіх памерлых — Аід.
    А слова «грэх» хаця і існавала ў язычніцкія часы, але мела іншы сэнс — крывізны, няправільнасці, адыходу ад нормы. 3 язычніцкага пункту гледжання, грэшны — гэта той, хто няправільна сябе паводзіць, жыве не так, як след. А парушэнні традыцыйных абрадавых і побытавых правіл паводзін вядуць да парушэння гармоніі паміж чалавекам і сіламі прыроды. Гэта пагражае няшчасцем не толькі самому парушальніку, але і грамадству, дзе ён жыве. Так, з пункту гле-
    джання язычніка, смерць у выніку самагубства і няшчаснага выпадку — гэта аднолькава «няправільная» смерць, таму што ў абодвух выпадках чалавек не пражыў адпушчаны яму тэрмін жыцця. Як вынік усяго гэтага — ён не можа перайсці ў тагасвет і робіцца «закладным» нябожчыкам, які вельмі і вельмі небяспечны для жывых.
    Адно з самых старых уяўленняў пра тагасвет захавалася ў павер’ях пра вырай — міфічнай падземнай або заморскай краіне, куды сыходзяць пасля смерці душы памерлых. Шлях туды таксама пралягае праз ваду: раку, возера, балота... Увосень у вырай злятаюць птушкі, усялякія казуркі і чамяра, сыходзяць змеі, а ўвесну ўсе яны вяртаюцца адтуль.
    У беларускім фальклоры пашыраны матыў «замыкання» і «адмыкання» выраю Богам або ягонымі намеснікамі: пчалой, жаваранкам, ластаўкай. Замыканне выраю на зіму адбываецца 27 верасня на Уздзвіжанне (Узвіжанне, Здзвіжанне) і супадае з восеньскім раўна-
    Гусіная Дарога на той свет (мастак Т. Мяснікова)
    45^
    дзенствам, калі птушкі і змеі займаюць сваё месца ў выраі. Адмыканне выраю прыпадае на Саракі і Дабравест і звязана з вясновым раўнадзенствам і прылётам птушак, выпаўзаннем змей. Прычым адрознівалі птушыны і змяіны вырай. Першы знаходзіцца ў кроне Сусветнага дрэва, другі — у ягоных каранях. Згодна з іншымі вераваннямі, змяіны вырай — вялікая яміна, якая знаходзіцца ў лесе і куды на зіму спаўзаюцца змеі, якія пераплятаюцца там у кубло. У гэты дзень забаранялася хадзіць у лес, каб разам са змеямі не патрапіць у змяіны вырай. Калі ўсё ж нехта трапляў у гэтую яміну, то быў вымушаны прымусам правесці там час да вясны ці нават цэлы год. Вось што распавядае палеская легенда:
    «Неяк адзін хлопец на Узвіжанне пайшоў у лес па грыбы. А гэта такое свята, калі нелыа хадзіць у лес. I не заўважыў, як патрапіў у глыбокую яміну ці нару, куды спаўзаюцца ўсе вужы. Ён і сам зрабіўся вялікім і тлустым вужам, яго нават прызначылі галоўным над усімі астатнімі вужамі, а карзінка ягоная з грыбамі засталася каля яміны. Так ён і пражыў там да вясны, пакуль да яго зноў не спаўзліся ўсе вужы і не прапанавалі выйсці вонкі. Ён вылез на зямлю і зноў зрабіўся чалавекам, узяў сваю карзіну з грыбамі, якія засталіся цэлымі і непашкоджанымі і накіраваўся да хаты. Там яго з радасцю сустрэлі ягоныя родныя і сталі пытацца, дзе ён правёў зіму. Ён і распавёў ім, як зімаваў у яміне разам з вужамі і як яго прызначылі начальнікам, і што тая яміна была падобна на пакой, дзе стаяў стол і гарэла лямпа, якулюдзей».
    У гэтым паданні захавалася старадаўняе ўяўленне пра паходжанне людзей ад татэма-змяі, а таксама пра існаванне так званага змяінага цара, пад кіраўніцтвам якога змеі сыходзяць на зіму ў вырай і вяртаюцца адтуль увесну. Дарэчы, чароды птушак і статкі змей таксама ў народзе могуць называцца выраем. Гэта непарыўна звязана з уяўленнямі пра тое, што душы памерлых ператвараюцца ў птушак і змей. Так, у беларускім пахавальным плачу па памерламу гаворыцца: «Усе птушачкі ў вырай паляцелі, і ты следам за імі».
    А дарога, па якой душы памерлых трапляюць у вырай у выглядзе птушак, насіла ў нашых продкаў назву «Птушыны шлях». Яшчэ яе называлі Гусіна дарога, або Вялікі слуп. Верылі, што птушыны шлях зрабіў на небе з зорак сам Бог, каб птушкі (гусі) ведалі дарогу ў вырай, які дастаўся ім пасля таго, як людзі сталі грэшнымі і ўжо не маглі патрапіць туды.
    Глава 5
    СУСВЕТНАЕ ДРЭВАЯК СІМВАЛ ТРОХ ПРАСТОР: ВЕРХНЯЙ, СЯРЭДНЯЙ I НІЖНЯЙ
    Уяўленне пра касмічнае — Сусветнае — дрэва прысутнічае амаль ва ўсіх старажытных культурах. Падобнае дрэва знаходзіцца ля вытокаў усіх вядомых цывілізацый і насамрэч з’яўляецца адным са старажытнейшых сімвалаў, які бярэ свой пачатак ад уяўлення пра архетып цэнтра, арганізацыі сусветнай прасторы, яе стабільнасці. Іншымі словамі, гэта сімвал сусветнай восі, якая працінае ўсе слаі
    светабудовы і складае ягонае сэрца.
    Гэтая шматпавярховая сістэма ўключае ў сябе некалькі самастойных сусветаў, аддзеленых адзін ад аднаго рознымі перашкодамі. У той жа час сусветы не цалкам ізаляваны, яны кантактуюць паміж сабою. Так, з зямлі можна патрапіць на неба або ў апраметную. Робіцца гэта пры дапамозе так званай сусветнай восі, што з’яўляецца галоўным апорным слупам, які замацоўвае аграмадны космас. Натуральна, што ў розных міфалогіях яна мае розную форму. Дднак у народнай фантазіі самы папулярны яе вобраз — Сусветнае дрэва або Сусветная гара. У некаторых выпадках яны ўзаемазамяняльныя. У беларусаў культ такога дрэва заўсёды быў часткай агульнага абагаўлення прыроды.
    Вершаліна Сусветнага дрэва сягае нябёсаў, камель і галіны арганізуюць зямную прастору і злучаюць неба з пазем’ем. дзе знаходзяцца карані гэтага дрэва. Такое дрэва адным з першых з’яўляецца на кавалку зямлі, здабытым са дна першаснага акіяну. Пад ягонай
    Збручскі ідал, дзе паказаны верхні, сярэдні і ніжні ўзроўні светабудовы (Галіцыя, Укра'іна)
    кронай робяць свае першыя крокі міфічныя першапродкі людзей. I натуральна, што пад Сусветным дрэвам, у самым цэнтры Сусвету, нараджаюцца багі, героі і валадары.
    Рэшткі падобныхуяўленняў захаваліся ў беларускіх прымхах і забабонах, паданнях і легендах. Адна з іх распавядае пра паходжанне знакамітага роду Радзівілаў, дзе гаворыцца, як бяздзетны князь Нарымунт у час палявання знайшоў у гняздзе чароўнага дрэва маленькага хлопчыка. Немаўлятку князь палічыў за падарунак бога Перуна і ўсынавіў. Пазней з хлопчыка вырас знакаміты жрэц і вяшчун, празваны Ліздзейка (ад «лідза» — гняздо). А ад слова «радзіць» Ліздзейку дадалася яшчэ адна мянушка: Радзівіл.
    Апроч гэтага ў міфах і гара, і дрэва заўсёды выступаюць разам з жывёламі. Прычым каля каранёў дрэва або падэшвы гары, як правіла, змяшчаецца хтанічная істота, якая сімвалізуе сабой зямлю, вільгаць, цемру, злыя сілы. Часцей за ўсё гэта змяя або жаба, або чарапаха, часам рыба, калі дрэва ці гара ўзвышаюцца сярод вады.
    На вяршаліне восі Сусвету міфы распавядаюць пра птушак, часцей за ўсё арла ці ворана, якія асацыіруюцца з небам, сонцам, дабром. Зразумела, што нябесныя птушкі і хтанічныя жывёлы сімвалізуюць у міфах розныя касмічныя ўзроўні Сусвету, ягоныя полюсы — верх і ніз, дабро і ліха, жыццё і смерць. Таму яны часта малююцца варожымі адзін да аднаго. 3 беларускага фальклору вядома мноства сюжэтаў пра барацьбу, да прыкладу, арла, які жыве на вершаліне Сусветнага дрэва ці Сусветнай гары і «падкалоднага» змея, які хаваецца ў каранях дрэва ці ў пячоры пад гарой. Часта птушка і змяя сімвалізуюць розных бостваў, адпаведна верхні нябесны бог Пярун выступае ў вобразе птушкі, часцей арла, а ніжні, бог падземнага царства Вялес — змея ці змяі.