Язычніцтва старажытных беларусаў
Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч
Выдавец: Харвест
Памер: 368с.
Мінск 2014
А вось жыхароў гарадзішчаў у паданнях звычайна называюць асілкамі, а не волатамі. Гэтыя веліканы нібыта самі ўзводзілі гарадзішчы і сяліліся там. Для пабудовы гарадзішча дрэвы з лесу цягалі разам з каранямі. Кажуць, што інструменту ў іх ніякага не было, толькі на ўсіх адна сякера, «ды і тая не жалезная, а якаясь медзяная». Таму асілкі перакідвалі тую сякеру з гарадзішча на гарадзішча, «бо не хацелі траціць часу на хаджэнне». Другія паданні запэўніваюць, што яны перакідваліся паміж сабой камянямі і каменнымі сякерамі.
Заснаванне некаторых гарадоў таксама прыпісваецца асілкам. Так, Мінск быццам заснаваў разбойнік-асілак Менеск, які быў зна-
харом і млынаром. Згодна з паданнем, ён пабудаваў на Свіслачы вялікі мураваны млын з сям’ю коламі, дзе мука малолася не са збожжа, а з камянёў. Менеск быў чараўнік і зрабіў так, што яго ніхто ніколі не бачыў, толькі ўначы на млыне былі чутны нейкія незразумелыя крыкі, кшталту гікання, музыка і скокі. Ды яшчэ алоўначы чулі, як Менеск раз’язджае на сваім млыне па навакольных дарогах ды збірае сабе ў дружыну дужых і храбрых людзей, ад якіх потым тут і ўтварыўся асобны народ.
Волат (мастак В. Славук)
Дружыннікі Менеска былі яшчэ і хаўруснікамі ў ягоных разбойных справах: разам яны рабавалі ў наваколлі. У тутэйшых жыхароў захавалася нават прымаўка: «Не пайду я да Менска ад шляху Віленска, а (калі) пайду па шляху Віленскім, спаткаюся з Менескам». Нарэшце людзям надакучыла рабаўніцтва Менеска і яны звярнуліся па дапамогу да яшчэ больш магутнага чараўніка. Той і сапраўды дапамог: спаліў небяспечны млын, прагнаў назаўсёды Ме-
Жалезны волат, ахоўнік балот (мастак В. Славук)
неска, але памяць пра яго захавалася ў назве горада.
У паданні пра Магілёў
распавядаецца, што на месцы сённяшняга горада стаяў цёмны і непраходны лес, там жыў страшны разбойнік Машэка. Ён валодаў неверагодна моцнай фізічнай сілай, як асілкі і волаты:
«адною рукою спыняў экіпаж з васьмерыком коней на ўсім скаку, ухапіўшыся за калясо, і за раз вырываў з карэннем высокія сосны, a хадзіў ён у мядзвежай скуры, поўсцю наверх. Машэка наводзіў жах на ўсе навакольныя селішчы. He раз выходзілі супроць яго цэлымі палкамі; але ён жыў у такой непраходнай пушчы, што ніхто не знаходзіў не толькі яго бярлогі, але і дарогі назад, і ўсе або паміралі з голаду, або гінулі ад удару кісцянём».
Калі Машэку напаткала смерць ад каханай жанчыны, яго пахавалі ў пушчы разам з касцямі ягоных ахвяр, насыпаўшы над імі велізарную гару. Потым высокую Машэкаву магілу сталі зваць «Магілай льва». 3 часам на гэтым месцы з’явіўся горад Магілёў.
На гарадзішчы каля вёскі Ніз Слонімскага раёна таксама жылі асілкі, якія вырывалі з каранямі хвоі і хадзілі, абапіраючыся на іх. Таўшчыня калена ў веліканаў дасягала аднаго аршына.
Даволі частыя паданні пра асілкаў, якія жылі на гарадзішчах па розных берагах ракі і перакідваліся камянямі, жорнамі, каменнымі
або меднымі сякерамі. Напрыклад, багатыры гарадзішча Замак у вёсцы Каменка Смалявіцкага раёна біліся з багатырамі Юзэфаўскага
замка праз балота, па якім цячэ рака Усяжа. У Веткаўскім раёне непадалёк ад вёскі Вялікія Нямкі ёсць Чэнчыкава і Серыкава горы. Паводле легенды, на гарах жылі асілкі Серык і Чэнчык, якія час ад часу перакідваліся паміж сабой каменнымі сякерамі. На гары Літоўка каля вёскі Чарнавокі Верхнядзвінскага раёна нібыта «ў час даўняй вайны жылі асілкі-літоўцы», якія кідалі каменныя сякеры на гару Заточынку каля вёскі Дабраплёсы, месца святкавання Купалля. Верылі, што адно з невялікіх азёраў на захадзе Беларусі ўтварылася ад падзення на зямлю вялікага каменя, які кінуў волат.
Шмат паданняў пра асілкаў, што перакідваліся сякерамі і іншымі рэчамі, існуе на Смаленшчыне. Напрыклад, адзін велікан жыў на гарадзішчы каля вёсакЯршы і Ладыжыцы, адругі на гарадку каля Саборнай плошчы ў самім Смаленску. Нібыта яны перагаворваліся па трубе і перакідваліся сякерамі. Каля Гнёздава на адным з гарадзішчаў
пасялілася шэсць братоў. Яны перакідваліся сякерамі і жалезнымі рыдлёўкамі з шасцю сваімі братамі-багатырамі, якія жылі на суседнім гарадзішчы. А багатыр, жыхар вёскі Гарадок, час ад часу выязджаў на кані і перакідваўся сякерай з багатыром суседняга гарадзішча.
Навукоўцы лічаць, што міфічныя асілкі і іх перакідванне паміж сабой камянямі або каменнымі сякерамі атаясамліваюцца з богам навальніцы Перуном. Яны, як і бог карыстаюцца ягонай зброяй — каменнымі сякерамі і жорнамі. У той жа час асілкі з’яўляюцца супернікамі Вялесаўягоным хтанічным пераўва-
Менеск і ягоны млын (мастак В. Кульваноўскі)
сабленні. Ва ўсялякім разе пра гэта сведчаць іншыя беларускія легенды, паданні і казкі, дзе асілкі набываюць рысы культурных repoay — міфічных кавалёў ці аратаяў.
Так, паводле падання, Камянецкую вежу пабудаваў вялізарны ка-
валь, легендарны князь Радар і, седзячы ў ёй, чакаў прыходу агро-
Помнік легендарнаму асілку (г. Свіслач, Гродзенская вобл.)
мністага змея Крагавея, які служыў у польскага караля Ляха і панадзіўся ва ўладаннях каваля губіць жывёлу. Але Радар не проста сядзеў, а пры дапамозе свайго гіганцкага молата стварыў агромністы плуг. I, калі Крагавей, прыцягнуты незвычайнымі ўдарамі молата, прыляцеў, каваль-князь разам са сваёй дружынай прымусіў яго ўпрэгчыся ў плуг. Потым Радар пачаў араць на змеі, а калі дайшлі да ракі, загадаў: «Гайда, бух\», каб той кінуўся ў раку. Змей жа паспеў вырвацца, затое ўтапіў плуг, жалезныя лемяшы якога, паводле падання, яшчэ доўга тырчалі з вады. Напалоханы змей прыбег да свайго гаспадара Ляха і, канаючы, паспеў крыкнуць: «Помні, ляша, па Бух наша\» 3 таго часу мяжа з Польшчай стала праходзіць па Бугу (Бу-
ху), а пабудаваная Радарам вежа дагэтуль стаіць у Камянцы.
3 асілкамі-волатамі звязваюць многія вялікія валуны. Прыкладам, камень каля вёскі Васевічы Дзятлаўскага раёна называюць Камень-Багатыр. Пра Князь-Камень каля Плешчаніц Лагойскага раёна расказваюць, што ім нібыта граўасілак. Акамянелымі мужчы-
намі-веліканамі лічацца камяні каля вёсак Горкі ў Чэрвеньскім раёне (Камень Волат) і Бярозаўшчына (Божы Дар) у Барысаўскім раёне (Князь-Камень). Пра камень каля вёскі Ратынцы Валожынскага раёна паданне гаворыць, што аднойчы волат ішоў на бітву праз лес. Старыя ворагі яго падпільнавалі і забілі. Мёртвы волат упаў на зямлю і ператварыўся ў камень.
3 асілкам Янкам паданне звязвае камень каля вёскі Якімавічы Слонімскага раёна. У Янкі была нявеста-прыгажуня. Пра дзяўчыну даведаўся двухгаловы Змей і прыляцеў, каб забраць яе. Асілак стаў біцца са Змеем. Меч Янкі прытупіўся, і ён у адчаі выгукнуў: «Эх, і патачыць няма чым.'Хоць бы каменьякі пад рукой аказаўся!». Раптоўна
перад ім вырасла скала. Змей не змог дастаць асілка сваім мячом і секануў па камяні. Скала раскалолася і выбіла цмокаў меч. Пасля гэтага хлопец дабіў Змея.
Змей і асілак таксама фігуруюць у паданні пра адно з азёраў у Дубровенскім раёне. Апавядаецца, што калісьці на возеры жыў Змей-Волат, які еў жывёлу і людзей. Людзі доўга змагаліся з ім і ніяк не маглі перамагчы. I вось з’явіўся асілак. Ён забіў Змея і рас-
Волат
(выява на пячатцы г. Вільні)
сек яго на тры часткі: галаву, тулава і хвост. Кожную частку закапаў у асобную магілу. Утварыліся тры курганы, якія сталі называць Змяінкі.
Яшчэ ў нядаўнія часы рэшткі волатаў-асілкаў або як іх яшчэ называлі — вялікалюдаў, бачылі ў знойдзеных костках мамантаў і іншых вымерлых жывёл. Такія косткі стараліся захоўваць. Іхтрымалі не толькі ў дамах, але і замках, ратушах, храмах. У вёсцы Сідорак былога Раслаўскага павету на Смаленшчыне ў капліцы ляжала вялікая костка, якую лічылі «тапарышчам ад сякеры» велікана — заснавальніка вёскі. 3 выкапнёвых костак саскрабалі парашок і пілі яго з вадой як лекі.
Глава 4
СВЯЦІЛІШЧЫ 1 СВЯТАРЫ, ЖРАЦЫ, ВАЙДЭЛОТЫ
Свяцілішчы, або капішчы, трэбішчы, кумірні, храмы ідальскія — месцы маленняў і ахвярапрынашэнняў старажытных людзей. Паводле сваёй значнасці, яны былі родавыя або для аднаго паселішча, а маглі належаць аднаму ці некалькім суседнім плямёнам. Найчасцей свяцілішчы месціліся на ўзвышшах, выспах і мысах сярод балот, на беразе рэк і азёр, каля крыніц і вытокаў рэк.
Па сваёй канструкцыі гэта былі штучныя насыпы ў выглядзе круглай або авальнай пляцоўкі з прыўзнятым або ўвагнутым цэнтрам. Дыяметр пляцоўкі ў розных выпадках вагаўся ад 4 да 30 м. Тут стаялі пад адкрытым небам ідалы і ахвярнікі, сюды прыходзілі маліцца. Археолагамі зафіксаваны рэшткі рытуальных вогнішчаў у гонар бога Сонца — попельнікі і глінабітныя ахвярнікі, якія датуюцца XIП—XI стст. да н.э. Пазней такія месцы сталі агароджваць і пакрываць дахам, так узнікалі ідальскія храмы ці вялікія дамы.
У старажытнасці існавалі своеасаблівыя абсерваторыі — так званыя капішчы-календары. У эпоху энеаліту на тэрыторыі сённяшняй Англіі былаўзведзена пабудова, якую пазней празвалі Стоўнхендж. Яна ўяўляе сабой два канцэнтрычных кола, якія складаюцца з 38 пар вертыкальна пастаўленых камянёў. Трэцяя пабудова ўключае ўкапаныя ў зямлю камяні, перакрытыя каменнымі плітамі. Гэта самая старажытная астранамічная пабудова ў Еўропе для назірання ўсходу і заходу нябесныхсвяцілаў, неабходных для вызначэння часу. Падобная пабудова знойдзена навукоўцамі і на тэрыторыі Румыніі.
Сляды старажытнай абсерваторыі з камянёў выяўлены на высокім беразе Янавага возера каля вёскі Бікульнічы, што паблізу Полацка. Насупраць гэтага ўзвышша гара Валатоўка, дзе і цяпер на Купалле запальваюць вогнішчы. Дзве каменныя кампазіцыі мелі П-падобную форму. У цэнтры малой кампазіцыі знаходзіўся паўтараметровы валун. Калі назіраць з яго вяршыні на верхавіну такога ж па абрысах буйнога каменя ў вялікай кампазіцыі, то прасочваецца кірунак на ўзыход сонца.
Каляндарна-астранамічным комплексам магла быць група валуноў каля вёскі Сцебіракі Вілейскага раёна. Тут пяць абцясаных валуноў з выбітымі выявамі складаюць адзін за адным кампазіцыю па лініі поўдзень — поўнач. На чатырох камянях выбіты сімвалы рагоўрытонаў і шост з трохкутнікам або паўколам на яго вяршыні. Сімоз^82>о
воліка рога звязана з атрыбутыкай бостваў Гэта сімвал плоднасці і ўрадлівасці. Рогі-рытоны сустракаюцца на скульптурных выявах язычніцкіх ідалаў па абшарах Еўразіі. Ёсць яны і на знакамітым Збручскім ідале. Некаторыя навукоўцы лічаць, што выява шаста з трохкутнікам можа суадносіцца з палярнай зоркай, у славян гэта кол-зорка.