Язычніцтва старажытных беларусаў
Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч
Выдавец: Харвест
Памер: 368с.
Мінск 2014
У літаратуры XIX ст. маюцца згадкі пра ідалаў на Сярэбранай Гары каля вёскі Чыжы былога Бельскага павета Гродзенскай губерні (цяпер натэрыторыі Польшчы). Паведамляецца, штотам быўязычніцкі ахвярнік і стаялі пазалочаныя і пасярэбраныя богі. Аднаго з іх у народзе звалі Леляк.
На жаль, пакуль што цяжка атаясамліваць знаходкі ідалаў з пэўнымі боствамі, якіх яны ўвасаблялі.
Раздзел ! 11
ЧАЛАВЕК — АД НАРАДЖЭННЯ ДА CMEPL1I
Глава 1
ЧАЛАВЕКЯК МІКРАКОСМ
I ЧАСТКА ПРЫРОДЫ
”“1™ ое, што чалавек з’яўляецца часткай прыроды і непарыўна звяI заны з ёю, людзям вядома вельмі даўно. Нашы далёкія продкі I добра адчувалі сваю сувязь і адзінства з прыродным светам.
Таму не дзіўна, што чалавечы вобраз надаваўся не толькі боствам і духам, але і ўсяму космасу ў цэлым. Маецца на ўвазе папулярнае ў свой час касмалагічнае ўяўленне, згодна з якім Сусвет ёсць не што іншае, як агромністае касмічнае цела. Характэрнае для архаічнай свядомасці імкненне адухаўляць і ачалавечваць прыроду знайшло сваю лагічную выснову: Сусвет і ўвогуле ўвесь Космас не проста надзелены тымі ці іншымі чалавечымі якасцямі, а наўпрост падобны на самога чалавека. Такое бачанне прывяло да ўяўленняў пра першачалавека, з частак цела якога ўтварыўся Космас.
Гэта пацвярджаюць архаічныя казанні старажытных Індыі і Грэцыі. Іх уяўленні пра Сусвет, які нібыта створаны ад нейкага гіганта, знаходзяць аналогію ў сярэднявечных еўрапейскіх хрысціянскіх легендах. Там апавядаецца, як з нела далёкага першапродка ўзнікла зямля, з крыві — мора, з костак — камяні, з валасоў — трава. 3 цягам часу сгварэнне чалавечага цела пачало цалкам атаясамлівацца са стварэннем космасу. У тых жа ведах чытаем: «3 пяці частак складаецца чалавек. Ягонае цяпло — святло. Адтуліны — прастора. Кроў, слізь і семя — вада. Цела — зямля. Подых — паветра».
Старажытнабеларускія ўяўленні таксама маюць адносіны да ідэі антрапаморфнага космасу. Да прыкладу, пераўтварэнне частак цела
прысутнічае ў нашым тапанімічным фальклоры. Чалавекападобныя назвы цэлай групы вёсак у Клецкім раёне звязваюць з паданнем пра разбітую статую. Згодна з расповедам, кожная частка статуі легла ў аснову тапонімаў Галавачы, Зубкі, Чарапы, Грудкавічы, Цыцкавічы, Пузава, Руковічы.
Антрапаганічныя, этыялагічныя і касмаганічныя легенды, старажытныя вераванні і абрады, якія захаваліся ў нашай традыцыйнай культуры, дазваляюць сёння правесці паралель паміж чалавекам і Космасам.
Пачнём з галавы. Як і іншая частка цела, галава мае яскравыя сімвалічныя аналогіі ў мікракосме Сусвету і ландшафце. Яе касмічны адпаведнік — неба, ягоныя галоўныя аб’екты — Сонца, Месяц, зоркі. Калі параўноўваць галаву з ландшафтам, найперш вылучаецца гара. Напрыклад, як у загадцы: «А на гары гай, пад гаем маргай, пад маргаем шмаргай, пад шмаргаем хапай». Адгадка — валасы, вейкі, нос, рот. Галава побач з сэрцам лічыцца месцам знаходжання душы чалавека. 3 гэтым уяўленням звязаны намаганні па знішчэнні вампіраў: асінавы кол, жалезны цвік, нож і г.д. забівалі ў ягоную галаву або ўвогуле яе адсякалі.
А вось валасы чалавека сімвалічна суадносяцца з дажджом, які па
ўяўленнях нашых продкаў абуджае зямлю пасля першага веснавога грому і апладняе яе. У «Рыгведзе» сонечны прамень называецца «золатавалосым». У беларускай мове гэтаму адпавядае выраз «косы сонца». Узгадаем Янку Купалу: «Тыхапаў за косы сонца» (верш «На смерць Сцяпана Булата»). Беларускі фальклор сведчыць, што валасы з’яўляюцца жыццядайным асяродкам, дзе злучаны фізічныя і духоўныя сілы чалавека. Да таго ж, яны выступаюць самым актыўным каналам, праз які чалавек сілкуецца ад космасу. Так, падчас такіх важных для старажытнага чалавека дзеянняў, як вяселле дзяўчыны, пры родах, падчас чараўніцтва і гадання, жанчыны заўсёды распускалі валасы.
Своеасаблівай візітнай карткай чалавека з’яўляецца твар Гэта адлюстраванне ягонай душы, настрою, эмоцый і здароўя. Сімва-
Галава віцязя (парку Нямеччыне)
лічна твар у многім супадае з сімволікай галавы, але ёсць свае асаблівасці. У народных уяўленнях гэтая частка чалавечага цела суадносіцца з небам і нават Богам. Існуюць і такія архаічныя павер’і, што паверхня зямлі лічыцца яе тварам. Адсюль забарона кідаць свае валасы на зямлю: «...іначай на тым свеце па твары будуць поўзаць вошы». На Брэстчыне захаваліся вераванні, што смерць пры падыходзе да паміраючага паступова закрывае ягоны твар сваім чорным палатном. Спачатку рот, затым нос і, нарэшце, вочы, пасля чаго чалавек памірае.
Возера Чортава Вока (Браслаўскі р-н., Віцебская вобл.)
Сімволіка вачэй цесна звязана са шмат якімі пазіцыямі мовы і культуры. Вядома, што Сонца, Месяц і зоркі амаль ва ўсіх міфалогіях, у тым ліку і беларускай, успрымаліся як вочы боства. Шматлікія беларускія азёры і балоты маюць назвы Богава ці Чортава вока або проста Чортава вакно. Дарэчы, паводле беларускіх традыцыйных вераванняў, сімвал вакна ў сялянскай хаце мае тую самую этымалогію, што і вочы людзей, а сам Сусвет асэнсоўваўся як велізарны дом, дзе неба лічылася столлю. Таму не дзіва, што ў народных павер’ях вочы ўспрымаліся як уваход у цела чалавека і, адпаведна, выхад. Так, паводле некаторых вераванняў, лічылася, што ў вачах месціцца душа,
а ў момант смерці пакідае цела менавіта праз вочы. Але не толькі душа абірала сабе такое месца, там мог пасяліцца і нячысцік. У такім
выпадку ўсялякія анамаліі на вачах, як і другія цялесныя недахопы, успрымаліся негатыўна і лічыліся знакам прыналежнасці да дэма-
нічнага свету.
Гаворачы пра вочы, трэба сказаць і пра слёзы. У беларускім фальклоры са слёз людзей і міфалагічных істот утвараюцца рэкі, азёры, крыніцы, некаторыя віды раслін і насякомых. У вядомым паданні пра паходжанне ракі Віліі апавядаецца пра прыгажуню Вялляну, ад слёз якой з’явілася гэта рака. У другім паданні гаворыцца, што слёзы русалак зліваюцца ў адзіны струмень, і на балоце ўтвараецца крынічка. Слёзы адной прыгожай дзяўчыны, якая сядзела на камяні пасярод мора, робяцца пчоламі. Паводле вераванняў беларусаў, крушына вырасла на тым месцы, куды ўпалі слёзы скінутага з неба Чорта. I менавіта колер гэтых ягад — чорна-чырвоны — маюць чортавы слёзы.
Рот метафарычна суадносіўся з дзвярыма ў хаце. Так, на Віцебшчыне верылі: каб пачатая справа ўдала завяршылася, трэба на нейкі час зачыніць у доме дзверы і вокны. Тады ў людзей, якія маглі нейкім чынам нашкодзіць справе «зачыніліся іраты й языкі на перасуды». Сваё жытло старажытны чалавек таксама асэнсоўваў з часткамі цела.
Таму сцены, дзверы, дах і вокны былі тымі першымі межамі, якія аддзялялі сваё ад чужога.
Лічылі, што праз адкрыты рот у чалавека, як і праз адкрытыя вокны ці дзверы, маглі патрапіць нячыстыя духі і хвароба. Да прыкладу, у палескіх замовах пры лекаванні хвароб гаворыцца: «Праз роту ўлез, праз дупу вылез». Таму заўсёды забаранялася доўгі час трымаць рот разяўленым. Асабліва падчас навальніцы, калі чорт хаваецца ад удараў грому, якія яго пераследуюць, і можа заляцець у адкрыты рот чалавека.
Існавала перакананне, што з апошнім выдыхам паміраючага чалавека з яго выходзіць і душа — у выглядзе пары, матылька ці не-
Боскае вока, кулон (твор дэкаратыўнага мастацтва)
Воўчы зуб, амулет (сучасная праца)
каторых іншых насякомых. Праз рот як камунікат з тым светам маглі перадавацца і магічныя веды. У беларускіх казках і міфах расказваецца пратое, як галоўнага героя паглынае нейкая міфічная жывёла (рыба, жаба, змей, сабака і г.д.), пасля чаго ён авалодвае сакральнымі ведамі і чарамі.
Зубы таксама звязаны з паняццем жыццёвай сілы, узросту і надпрыроднымі здольнасцямі. Больш таго, зуб у фальклоры ўспрымаўся як эквівалент чалавека. Гэта наглядна паказана ў тлумачэнні сноў, дзе зуб, які выпаў, прадказвае чыюсьці смерць. Рот лічыўся самай небяспечнай часткай чалавека, бо праз яго ў цела магла пранікнуць розная нечысць, таму зубы ў роце выконвалі апатрапейныя (ахоўныя) функцыі. Асабліва гэта тычылася дзяцей, якія найбольш баяліся сурокаў. Каб першыя зубы лёгка і без праблем з’яў-
ляліся, дзецям вешалі на шыю воўчы або заячы зуб ці давалі дзіцёнку іх пагрызці. Такія амулеты, дарэчы, археолагі знаходзяць у старажытных пахаваннях. Асаблівая крэпасць зубоў або іх анамалія былі адзнакай дэманічнай прыроды чалавека. Лічылася, што дзіцёнак, які нарадзіўся з двума зубамі, мог зрабіцца чараўніком або ведзьмаком, вупыром ці двудушнікам. Паводле народных прыкмет, такія міфалагічныя істоты маюць падвойны шэраг зубоў або яны ў іх увогуле жалезныя.
Сліна, як і іншыя чалавечыя выдзяленні, таксама атаясамліваецца са сферай чужога і нячыстага. У легендах і паданнях пра стварэнне гор, камянёў і балот, менавіта з-за чортавага харкавіння ўзнікаюць гэтыя ландшафтныя асаблівасці. А там, куды патрапіла чортава слюна, замест ячменю, жыта, пладовых дрэваў і гаючых зёлак выраслі маларослыя дрэвы і пустазелле:
«Добрую расліну Бог даў на патрэбу людзям, а ўсялякае паганае зелле чорт уплюнуў, да так, што аж дзіва».
Мала таго, чорт апляваў і самога чалавека, якога Бог зрабіў з гліны і паставіў сушыцца на сонцы. Каб неяк выправіць сітуацыю,
1 06 >=
Бог вывернуў сваё стварэнне навыварат так, што ўсё нячыстае апынулася ў сярэдзіне, у сэрцы, і дало пачатак шмат чаму дрэннаму, што ёсць у чалавеку, у тым ліку хваробы і саму чалавечую сліну. Затое ад пляўкоў Бога, сцвярджае павер'е, узніклі грыбы.
Сэрца разглядаецца як крыніца эмацыйна-пачуццёвага жыцця чалавека, дзе месціцца любоў, каханне, сум, вера і страх. Беларусы верылі, што ў сэрцы таксама лакалізуецца душа: «Душа чалавека месціцца ў сэрцы, а сыходзіць ротам».
Часам сэрца робіцца сінонімам характару, а таксама азначае самога чалавека. Прыгадайце выраз кшталту «заячае сэрца» пра пужлівага і баязлівага чалавека. У народнай магіі існаваў звычай падчас цяжкай хваробы прымушаць хворага з’есці сырое сэрца толькі што забітай жывёлы: мядзведзя, ваўка, крата, каб «напужаць» хваробу, прымусіць яе адступіць. Старажытныя павер’і сцвярджаюць, што той, хто з’есць сэрца змяі, пачне разумець мову раслін або атрымае незвычайную сілу, а хто спажыве сэрца ворана, зробіцца злодзеем.
Мацярынскае малако валодае сакральнай адзнакай. Вельмі распаўсюджана ў нашай культуры малочнае пабрацімства, як і шэраг іншых відаў рытуальнага сваяцтва. У беларускай традыцыі малако падтрымлівае сувязь з небам і атмасфернымі з’явамі — дажджом і маланкай. Яшчэ старажытныя індаеўрапейцы лічылі дождж малаком нябесных кароў-хмар. Адсюль і вераванне, што пажар можна згасіць толькі малаком ад чорнай каровы. Таксама месяц і ягонае святло ў фальклоры асацыіруецца з малаком і жыццядайнай вільгаццю, расой.