• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    Жанчына — перадусім маці, якая працягвае жыццё роду. Але жанчына падтрымлівае і сувязь са светам продкаў, пра гэта сведчаць ш.матлікія пахавальныя абрады і тэксты галашэнняў прафесійных плакальшчыц. Менавіта таму сфера магіі, чараўніцтва і знахарства заўсёды ў народнай традыпыі належала галоўным чынам жанчыне. Асаблівую ролю ў гэтым прыпісвалі дзяўчатам, удовам і бабулям. Так, нявінная дзяўчына здольная была аблегчыць роды, пераступіўшы праз парадзіху. 3 фальклорных аповедаў пра жанчын-багатырак мы ведаем, што найбольшай ваяўнічай энергіяй валодалі дзяўчыны-воі.
    Дзяўчына-падлетак удзельнічала ў такіх сакрал ьных дзеяннях, як сёмушныя карагоды, калі адбываўся абрад кумлення з бярозкамі, купальскіх аграрных абрадах, звязаных з урадлівасцю зямлі і плоднасцю ўсяго жывога, зімовых дзявочых вячорках і агледзінах перад сватаннем. У такіх дзеяннях дзяўчына праходзіла абрад ініцыяцыі і набывала статус асобы, гатовай да замуства і працягу роду. Асаблівую ролю адводзілі дзяўчыне падчас русальнага тыдня, дзе выконваліся
    Беларускія абрадавыя лялькі плоднасці
    1 18^30
    вельмі архаічныя абрады, звязаныя са шматлікімі прымхамі і забабонамі.
    Жанчына, якая страціла мужа, таксама набывала пэўныя магчымасці і валодала сакралызымі ведамі. Але асаблівай адзнакай удавы была яе рытуальная «чысціня» і бязгрэшнасць, якая палягала ў адсутнасці палавых стасункаў. Такія жанчыны, паводле народных вераванняў, былі блізкія да замагільнага свету, таму бралі актыўны ўдзел у пахавальных цырымоніях, іх запрашалі абмываць нябожчыкаў.
    Падчас засухі ўдовы распраналіся дагала, кралі ў каго-небудзь з вяскоўцаў барану і аралі ёю засох-
    Дзяўчына ў вянку
    лае рэчышча ракі, або збіралі каноплі і ткалі з іх абыдзённік. Калі ў каго-небудзь балела рука, навязвалі на нітку дзевяць вузельчыкаў, пры гэтым на кожны з іх называлі імя знаёмай удавы. Потым той ніткай перавязвалі хворую руку. У вёсцы Стараселле Шклоўскага раёна ёсць камень, які называюць Удовіным і расказваюць, што некалі да яго хадзілі жанчыны, якія хацелі пазбавіцца ад сваіх нялюбых
    мужоў.
    Асаблівым статусам і ведамі валодала старая жанчына. Такою жанчына лічылася пасля таго, як яе апошняе дзіця заводзіла сям’ю, і жанчына пасля гэтага не мела права нараджаць, іншымі словамі, яна павінна была адмовіцца ад палавых стасункаў. Калі яна парушала гэтае табу, яе ганебна называлі «бабічкай», а яе мужа ці дзіцёнка «бабічам».
    Калі ўдава нараджала дзіцёнка, ён таксама атрымоўваў ганебную мянушку «бабіч», а яна сама — «бабічка». Калі такое здаралася, каб выкупіць яе грэх, уся вёска ткала агромністы ручнік, якім апаясвала сваё паселішча.
    Старыя жанчыны ўспрымаліся як рытуальна чыстыя. Яны ўдзельнічалі ў абрадавых танцах, гайданнях на арэлях, чым садзейнічалі добраму ўраджаю льну і канапель. Старыя, як і ўдовы, прымалі самы актыўны ўдзел у пахавальным абрадзе, аплаквалі нябожчыка, абмяталі ягоную хату, каб той не вярнуўся з могілак, ахоўвалі
    мёртвае цела ад нячыстых духаў. Дзейнічалі бабулі разам з удовамі і падчас засухі ў абрадзе выклікання дажджу. У вельмі архаічныя часы, калі дзейнічаў абрад чалавечых ахвярапрынашэнняў, падчас эпідэмій, імкнуліся закапаць жывую старую, каб уміласцівіць дух хваробы.
    Са зменай матрыярхату на патрыярхальныя вераванні памяняліся і адносіны да жанчыны. I яе фізіялогія, і яна сама абвяшчаліся нячыстымі і грахоўнымі. У першую чаргу гэта тычыцца перыяду рэгул, які ў народзе называлі «на бяллі», «свой час», «сваё», «краскі».
    У гэты час жанчына лічылася асабліва небяспечнай, і на яе накладаліся розныя табу, якія абмяжоўвалі сацыяльную і гаспадарчую дзейнасць. Так, «нячыстай» жанчыне забаранялася быць кумой, удзельнічаць у розных святочных рытуалах і абрадах, яна не павінна была наведваць могілкі, прымаць удзел у сяўбе і ворыве, вырошчванні і зборы ўраджаю. У адваротным выпадку, нованароджаныя дзеці маглі цяжка захварэць ці ўвогуле памерці, а засуха і неўраджай наваліцца на паселішча.
    На Беларусі шмат дзе сустракаюцца назвы Дзявочая або ДзявічГара,Дзявочы Камень, Дзявіц-Магілы, Дзявічае або Дзевінскае Возера, Дзяўчына-Калодзеж, Дзявочы карагод, Дзеўчына Даліна і г.д. Існуюць найменні са словамі «баба», «ведзьма», «русалка», «паненка». Усюды трапляюцца назвы кшталту Баб’я Горка або Баба-Гара, Паненская Гара, Крыж-Баба, Русальчын Востраў, курганны могільнік Бабейка, святыя азёры Бабінец, Жаночае, ручай Бабка, культавы камень След Валатоўны, рака Ведзьма... Усё гэта сведчыць не толькі пра сакральнасць гэтых мясцін, але і пра тую культавую ролю некаторых жаночых персанажаў, якую яны адыгрывалі ў дадзеным ландшафце.
    Глава 3
    ЦЯЖАРНАСЦЬ I НАРАДЖЭННЕ
    Сітуацыя цяжарнасці і народзінаў дзіцяці займае асаблівае месца ў светапоглядзе кожнага чалавека і ў культуры наогул. Па-першае, гэты працэс звязаны з памежным станам людской псіхікі, які ў міфалагічнай карціне свету заўсёды асацыіруецца з небяспекай і адметнай адчувальнасцю для чалавека. Па-другое, цяжарнасць і народзіны — асаблівыя пераходныя абрады, пасля здзяйснення якіх новы статус набывае не толькі дзіця, але і ягоная маці. I тут вельмі важныя традыцыйныя ўяўленні для кожнай дадзенай культуры, падчас якіх выяўляецца шэраг абавязковых абрадавых дзеянняў накі-
    раваных на забеспячэнне ўдачы і поспеху для немаўляці і парадзіхі.
    Як беларусы ўспрымалі цяжарную жанчыну? 3 аднаго боку, цяжарнасць і нараджэнне нашчадкаў з’яўлялася галоўнай мэтай шлюбу, а цяжарная жанчына ўшаноўвалася як адлюстраванне плоднасці, Ёй надавалася магічная прадуцыруючая сіла, ахоўныя, лекавыя і другія дабрачынныя якасці.
    3 другога боку, цяжарнасць лічылася небяспечным станам, часам нават «нячыстым», як для самой цяжарнай, так і для ўсіх астатніх, з кім яна кантактавала. У першую чаргу гэта было звязана з уяўленнямі пра двудушніцтва цяжарнай і яе блізкага знаходжання на мяжы жыцця і смерці — у яе чэраве знаходзіўся «госцік» з таго свеіу Гэта пацвярджалася і павер’ямі, што будучую цяжарнасць прадказваюць жывёлы птушкі і рыбы — веснікі іншасвету. Так, верылі, калі над чыёй-небудзь хатай лятае і крычыць сава — там зацяжарала жанчына. Згодна з народнымі назіраннямі, да цяжарнай жанчыны заўсёды лашчыцца хатняя жывёла, і «на чараватую не брэшуць самыя паганыя сабакі».
    I як небяспечная асоба, і як не абароненая перад нячыстай сілай, цяжарная жанчына была вельмі абмежавана ў сваіх сацыяльных функцыях. Так, ёй забаранялася быць хроснай маці, іначай памрэ або яе будучы дзіцёнак, або хрэснік. I не дай Божа, калі на вяселлі яна будзе сваццяй ці дружкай, ці ўвогуле будзе прысутнічаць пры навязванні нявесце чапца — жыццё маладых дакладна ўжо не зладзіцца. Для абароны ад нячыстай сілы цяжарная павінна была заўсёды насіць фартух і мець пры сабе такія абярэгі, як чырвоныя ваўняныя ніткі, павязаныя вакол рукі, шыі або пояса, іголкі, нож, трэскі ад разбітага маланкай дрэва, вугельчыкі з хатняй печы, соль і другія рэчы, без якіх яна не выходзіла з дому.
    Паводзіны цяжарнай жанчыны былі абумоўлены мноствам прымхаў і забабонаў. Каб забяспечыць паспяховую цяжарнасць, лёгкія роды і добрае здароўе будучага дзіцёнка, ёй забаранялася стаяць на парозе ці мяжы, пераступаць праз венік, аглоблю, сякеру, вілы, граблі, паваленае бурай дрэва, паляўнічую зброю, пералазіць праз паркан, вакно, канаву. Шырока выкарыстоўвалася забарона зашываць што-небудзь на сабе, а таксама ўвогуле шыць, прасці, плесці, браць у рукі вяроўку ці пераступаць праз яе. Іначай пупавіна абматаецца вакол шыі дзіцёнка і задушыць яго. А каб дзіцё не нарадзілася калекам, строга забаранялася цяжарным працаваць у вялікія святы, асабліва на Каляды. Цяжарнай нельга было дражніць картавага, заіку, нямога, гугнявага, шапялявага і нават жывёл, прыкладам, імітуючы крык пеўня, брэх сабакі, роў каровы і да т.п. Лічылася, што
    Малюнак каменнага ідала «Маці і дзіця», знойдзенага каля Брэста
    дзіця пяройме ў голасе тыя недахопы, над якімі смяялася маці. Тое самае тычылася перадражнівання кульгавых, гарбатых, касавокіх і крыварукіх. Нельга было насіць вопратку навыварат, апранаць мужчынскую, лічылі, што ў адваротным выпадку дзіця ў будучым можа памяняць пол або ўвогуле зрабіцца двуполым.
    Разам з тым цяжарную жанчыну лічылі здатнай да перадачы магічнай плоднасці і ўрадлівасці. Да яе звярталіся жанчыны, якія былі бясплоднымі. Верылі, што дастаткова цяжарнай проста зайсці ў новы дом, каб у ім заўсёды нараджаліся дзеці, пладзілася хатняя жывёла і птушкі, а на палетках і садах быў багаты ўраджай. Вялікая роля адводзілася цяжарным жанчынам пры абрадзе выклікання дажджу. Так, падчас засухі іх
    аблівалі вадой, або самі яны кідалі ў калодзеж мак ці мылі ў рацэ хлебную лапату. Калі ж цяжарная жанчына раптам памірала, ёй у труну клалі пялюшкі, лічылі, што памерлая адразу ідзе ў рай.
    Непасрэдна самі роды або народзіны ўтрадыцыйнай культуры — складаны і шматпланавы абрад. Па сваёй глыбіннай сутнасці ён азначаў выхад (шлях) дзіцёнка са свету памерлых у свет жывых. Адсюль і роды ўспрымаліся як аналаг смерці, а сам абрад народзінаў меў шмат паралеляў з абрадам пахавання. Так, да пачатку народзінаў парадзіха развітвалася з мужам, сваякамі і ўсім белым светам: «Прасці мяне, белы свет! Прасці мяне, маці сыра зяшя! Я па табе хадзіла, шмат грахоў стварыла: адну душу прасці, а другую на свет пусці!» Падобна нябожчыку, парадзісе давалі ўрукі запаленуюсвячу. Паводле вераванняў, яшчэ сорак дзён захоўвалася сувязь парадзіхі і немаўляткі з іншасветам, таму на працягу гэтага тэрміну яны лічыліся «нячыстымі». Разам з тым само народжанае дзіця ўспрымалася не толькі пасланцам таго свету, але і «дарам Божым»: «Бог да нас чужаземца прыслаў, ён з далёкіх стран прыбуваў».
    Роды як рытуал вымагаў мінімальную колькасць ягоных удзельнікаў. Прысутнасць старонніх людзей, асабліва дзяцей і моладзі лічылася непажаданым, таму што магла абцяжарыць як самі народзіны дзіцёнка, так і пашкодзіць ягонаму будучаму здароўю. Таму
    шмат дзе на Беларусі народзіны трымаліся ў сакрэце. Верылі, калі падчас родаў у хату зойдзе маладая дзяўчына, то яны будуць праходзіць вельмі цяжка. А калі ўсё-такі гэта здарыцца, і дзяўчына выпадкова апынецца ў хаце, дзе адбываюцца роды, яна павінна расплесці сваю касу, набраць у рот вады і даць парадзісе выпіць яе. Казалі, што жанчына будзе пакутаваць столькі гадзін або ў яе будзе столькі схватак, колькі старонніх чалавек ведае пра народзіны. К.аб палегчыць роды, нашы жанчыны ў старадаўнія часы апаясвалі сябе рамянямі са скур зуброў і тураў.