• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    нова Гара. Але паблізу такіх гор ідалаў пакуль што не знайшлі. У сярэдзіне XIX ст. каля Кобрына адзін з пагоркаў называлі Капішча Ма-
    жаны.
    Фігурка чалавека з Усвяцкага тарфяніка на Віцебшчыне (эпоха неаліту)
    Сёння на тэрыторыі Беларусі вядома больш за 30 знаходак язычніцкіх ідалаў, у асноўным каменных. Гэта пагрудныя чалавечыя выявы, слупы ў выглядзе чалавечых фігур і слупы з высечанымі наверсе тварамі, крыжападобныя выявы.
    У экспазіцыі Нацыянальнага музея ў Мінску знаходзіцца ідал з акамянелага пясчаніку, знойдзены ў 1963 годзе каля Шклова на правым беразе ракі Серабранка, якая ўпадае ў Дняпро ва ўрочышчы Зязюлін роў. Гэта пагрудная выява мужчыны без рук. Са спіны фігура абчасана і мае выгляд слупа. Вышыня яго 1,2 м, вага — 250 кг.
    На Гарадзеншчыне ў Слонімскім краязнаўчым музеі захоўваецца ідал, высечаны з валуна чырвона-шэрага колеру, таксама ў выглядзе мужчынскага торсу без рук. Вышыня яго каля паўметра, а ніз скульптуры, таксама як і шклоўскай, клінападобны. Гэтасведчыцьпра тое, што такія ідалы мелі яшчэ і пастамент з выемкай. Твар у слонімскага ідала плоскі, з завостранай бародкай, але без вусоў, нос шырокі і з гарбінкай, вочы і рот выразнапрашкрабаныя. Гэ-
    Драўляная выява ідала, эпоха неаліту і бронзы, вёскаАсавец (Бешанковіцкі р-н., Віцебская вобл.)
    тага ідала знайшлі ў 1934 годзе на ўскраіне горада, калі пракладалі Альберцінскую вуліцу. Непадалёк на беразе Шчары ёсць урочышча Божымаў дзе, паводле меркаванняў навукоўцаў, і магло знаходзіцца свяцілішча.
    Пра гэтыя дзве язычніцкія скульптуры спецыялісты гавораць як пра помнікі, блізкія да надбалтыйскага гісторыка-культурнага абшару XI—XII стст. Гэта пацвярджаецца выразнымі паралелямі зтэрыторыі Памор’я, гістарычных Прусіі і Яцвягіі.
    Некалькі каменных ідалаў захоўваецца ў музеі горада Себеж, які раней уваходзіў у склад Віцебскай губерні. На адным з іх выразна бачна шапка з адваротам. Себежскія ідалы былі знойдзены ў ба-
    лотах.
    Ідал, зноіідзены ў 1963 г. каля Шклова (Магілёўская вобл.)
    Два каменныя ідалы знаходзяцца ў Брэсцкім абласным музеі. Туды яны былі перавезены ў 1970-я гг. з вёсак Залуззе і Грабаўцы Жабінкаўскага раёна, дзе стаялі каля дарог і лічыліся святынямі. Меркаваць пра тое, калі яны там з’явіліся, складана. Хутчэй за ўсё, гэта было другаснае выкарыстанне ў часы Сярэднявечча. Ідал з Залуззя стаяў на поўдзень ад вёскі, непадалёк ад трасы Жабінка — Кобрын. Выява зроблена з валуна чырвона-шэрага колеру, вышынёй каля 90 см. На прадаўгаватым твары выразна відаць вочы і нос. Ад падбародка ідуць дзве лініі, якія абазначаюць рукі. На грудзях прашкрабаны крыж, што сведчыць пра колішнія асвячэнні. Ідал, які стаяў пры дарозе з Грабаўцаў на Стрэлле, блізкі па памерах, мае крыжападобную форму. Ён зроблены з валуна чырвона-попельнага колеру. Верх нагадвае галаву ў каптуры. Пад падбародкам таксама высечаны крыж.
    Крыжападобны ідал вышынёй каля метра быў знойдзены ў 1986 годзе археолагамі паблізу вёскі Буцькі Пружанскага раёна. Яго выявілі на старых могілках побач з курганнымі пахаваннямі. На верхняй акругленай частцы выразна
    прасочваюцца вочы, hoc і рот, на грудзях высечаны крыж у крузе, рукі абазначаны невялікімі бакавымі выступамі.
    Яшчэ адзін крыжападобны ідал вышынёй крыху больш за метр да канца XX ст. стаяў каля дарогі непадалёк ад мястэчка Даўгінава (каля хутара Мягчылы) Вілейскага раёна. Цяпер ён знаходзіцца ў Музеі валуноў у Мінску. На месцы «жывата» выбіта выпуклая выява маленькага крыжа-дзіцяці, якая нагадвае абрысы самаго крыжаідала. 3 адваротнага боку высечаны чатыры васьміканцовыя крыжы. Падобны ідал, толькі без рук, быў знойдзеныкаля Брэста (дзе ён знаходзіцца цяпер, пакуль што невядома).
    Напрыканцы XIX ст. у літаратуры згадваюцца каменныя ідалы, якія стаялі пры дарогах каля вёскі Грыцавічы Бераставіцкага раёна, вёскі Чаплі на Пружаншчыне, на беразе возера Крывое каля вёскі Янава Ушацкага раёна, на гарадзішчы паблізу вёскі Войстам Смаргонскага раёна.
    Ёсць звесткі пра знаходкі каменных ідалаў у выглядзе слупа з высечанай зверху галавой, або проста тварамі. Такія ідалы нагадваюць сусветна знакамітага Збручскага ідала, які быў знойдзены ў 1848 годзе у рэчцы Збруч (прыток Днястра). Мяркуюць, што ягонае першапачатковае месца было на гарадзішчы-свяцілішчы Богіт, што на Цярнопальшчыне. Гэты ідал
    уяўляе з сябе чатырохгранны слуп з шэрага вапняку, вышынёй 2,67 м, увенчаны выявай чатырохлікага боства пад адной шапкай. Навукоўцы суадносяць Збручскі ідал са шматгаловымі язычніцкімі боствамі, напрыклад з балта-славянскім чатырохгаловым Свентавітам, які сімвалізаваў сувязь і ўладу над усімі чатырма бакамі свету.
    Аналагі гэтага ідала вядомы ўсім славянскім рэгіёнам, у тым ліку на Беларусі. Так, у 1887 годзе ў лесе непадалёк ад вёскі Ульянавічы Сенненскага раёна быў знойдзены чатырохгранны каменны слуп з выразнай галавой наверсе. Яго перавезлі і ўсталявалі на могілках. Вядома таксама, што нейкі чатырохтвары ідал яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. стаяў на ўзгорку пры дарозе паміж Рэчыцай і Бабруйскам, у да-
    Крыжападобны ідал з вёскі Буцькі (Пружанскі р-н., Брэсцкая вобл.)
    4 Зак. 2298
    
    ліне Дняпра. Да Другой сусветнай вайны фота гэтага ідала захоўвалася ў архіве Беларускага дзяржаўнага музея, але ў 1941 годзе разам з іншымі матэрыяламі было вывезена ў Кёнігсберг.
    Сустракаюцца і трохтварыя ідалы, якіх суадносяць з богам балтыйскіх славян — Трыглавам (ён ўладарыў над трыма царствамі: небам, зямлёй і ніжнім светам). У Беларусі маленькі каменны трохтвары ідал (вышыня ўсяго 7,5 см) быў знойдзены каля вёскі Багуслаўка на Пружанчшыне і перададзены ў Варшаўскі археалагічны музей. У гэтым музеі таксама захоўваецца малюнак трохтварага ідала (вышыня 165 см), які раней знаходзіўся побач з каменнымі курганамі блізу вёскі Млыны Камянецкага раёна. Каля вёскі Бярвішчы
    Збручскі ідал, выява з чатырох бакоў (Заходняя Украіна)
    Уздзенскага раёна ва ўрочышчы Царкавішча некалі стаялі каменныя слупы, якія мелі выгляд чалавечых фігур. Пазней іх выкарысталі як падмуркі. У краязнаўчай літаратуры існуюць паведамленні пра каменныя слупы з высечанымі на іх тварамі, якія сустракаліся ў глухіх лясах па цячэнні Случы, Бярэзіны і Прыпяці.
    На востраве Богінскага возера на Браслаўшчыне яшчэ сто гадоў таму назад стаяў ідал, высечаны з шэрага граніту, але з адбітай галавой. Скульптура была вышынёй у палову чалавечага росту і са складзенымі на грудзях рукамі. Потым яе скінулі ў ваду. Магчыма, тут
    было і больш скульптур. Пра гэта сведчаць успаміны жыхароў бліжэйшых да возера вёсак, якія ў 1980-я гг. казалі, што «раней на востраве стаялі літоўскія богі».
    Прыхільнікі старой веры доўгія стагоддзі хавал і сваіх куміраў у глухіх балоцістых мясцінах, куды маглі прабірацца толькі людзі вузкага кола. У многіх раёнах ідалы захаваліся аж да XX ст. Ёсць паведамленні, што
    Слонімскі ідал, знойдзены ў 1930-я гг.
    ўсярэдзіне XIX ст. каля Докшыцаў на Віцебшчыне мясцовае насельнінтва хавала ідала ад паліцыі і святароў. Далейшы лёс гэтага ідала невядомы. Архіўныя дакументы за 1924 год паведамляюць, што каля возера Святцэ паблізу вёскі Юр’ева Смалявіцкага раёна ляжыць у балоце затоплены «язычніцкі істукан». У тым жа раёне ў 1980-я гг. у вёсцы Слабада людзі ўспаміналі, што на іх памяці ў 1930-я гг. стаяў каля вёскі каменны ідал, якога звалі «Цар Давід» і на якім выразна было бачна адзенне, падпяразанае поясам.
    Ёсць звесткі пра каменных ідалаў на старых могілках: Хожава і Хоўхлава Маладзечанскага, Міжэвічы Ваўкавыскага, Юхнавічы Слонімскага раёнаў і іншых. Каменнага ідала з могілак каля вёскі Клепачы Слонімскага раёна перанеслі ў царкву ў вёсцы Івашкавічы Зэльвенскага раёна, дзе ён стаяў да канца XX ст. і якому насілі ахвяраванні. Каля вёскі Елізаравічы Рэчыцкага раёна на Гомельшчыне калісьці знайшлі «каменную бабу» і паставілі ў капліцу на могілках. Яе далейшы лёс невядомы.
    Як апынуліся ідалы на могілках — цяпер меркаваць цяжка.
    Ідал, знойдзены ў балоце каля г. Себеж (цяпер Пскоўская вобл.)
    Яшчэ ў часы супрацьстаяння язычніцтва і хрысціянства прыхільнікі старой веры маглі такім чынам выратоўваць сваіх куміраў, таму што могільнікі заўсёды лічыліся недатыкальнай сакральнай прасторай. У народзе верылі: калі хто забярэ іх адтуль, таго чакае смерць.
    Вылучаюцца тры моцна стылізаваныя ідалы з акамянелага пясчаніку. Адзін з іх вышынёй каля метра знойдзены ў 1925 годзе ў балаціне каля гарадзішча ў самім Ваўкавыску. Хутчэй за ўсё гэтага ідала калісьці скінулі з гарадзішча. Сёння ён захоўваецца ў Гродзенскім музеі. У сярэдзіне XIX ст. каля Навагрудка быў знойдзены ідал, таксама зроблены з акамянелага пясчаніку, пазней яго перадалі ў Віленскі музей старажытнасцяў. Далейшы ягоны лёс невядомы.
    Металічны ідальчык, знойдзены каля вёскі Стайкі (Валожынскі р-н, Мінская вобл.)
    Як і паўсюдна, большасць ідалаў рабілі з дрэва, таму яны да нашага часу не дайшлі. Але не выключана, што ў нашых вадаёмах могуць знаходзіцца закансерваваныя тысячагадовыя драўляныя ідалы, асабліва зробленыя з дубу. Могуць там быць і каменныя ідалы. У летапісах гаворыцца:
    «Добрыня же вдолы сокрушн, древяннн сожгоша, а каменмн нзломав в реку ввергоша н бысть нечестмвым печаль велнка...»
    Сустракаюцца і металічныя ідалы. У 1860-я гг. у лесе каля ракі Поня (прыток Бярэзіны) на тэрыторыі былога Барысаўскага павету сяляне ссеклі стары дуб, у дупле якога апынуліся два ідальчыкі — адзін сярэбраны, другі бронзавы. Іх забраў памешчык, далейшы лёс знаходак невядомы.
    Да таго ж, у нашых продкаў было шмат розных ідалаў, у тым ліку хатніх, іх пільна хавалі ад чужых вачэй. Вядома, што купцы, каб ім паспрыяла ў гандлі, вазілі сваіх бажкоў з сабою ў падарожжы, a ваяры бралі на вайну для дапамогі ў вайсковай справе. Так, некалькі разоўулітаратуры згадваецца пра віцебскую знаходку 1684 года, калі ў развалінах старога будынка знайшлі залатога ідала на падстаўцы. Яго рассеклі на кавалкі і частку паслалі Папе Рымскаму. У сярэдзіне
    XIX ст. каля Пінска і каля вёскі Багданава на Вілейшчыне былі знойдзены невялічкія металічныя статуэткі. Паводле заключэння Віленскай археалагічнай камісіі, пінская знаходка ўяўляе сабой выяву бога вайны Кавоса, а багданаўская — выяву літоўскай багіні Праўрымы. Ёсцьтаксама звесткі, што каменныя і бронзавыя ідалы захоўваліся ў музеі Полацкага кадэцкага корпуса.