• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    Па другім варыянце, месяц у фазе росту прымае ў сябе душы памерлых, а пры ўбыванні пралівае іх на зямлю ў выглядзе дажджу. Так, у палескай замове гаворыцца: «Прыбывай, малако, з поўнага месяцу, з яснай зары, залатой гары». Паводле другіх вераванняў, крыніца цудадзейнага малака знаходзіцца на міфічнай Чорнай Гары. 3 казак вядома, што малочныя рэкі цякуць у царства памерлых, a Млечны Шлях — гэта дарога на той свет. Асацыяцыя малака з месяцам вядома і па загадцы: «Над дваром-дваром стаіць чаша з малаком» — месяц.
    Аднымі з жыццёва найважнейшых органаў цела чалавека з’яўляюцца жывот і пуп. У беларускім фальклоры разам з галавой і сэрнам жывот лічыцца сімвалам жынця. Нездарма ў лекавых замовах гавораць: «Каб і сэрца не сушылі, і жывата не крушылі». Разам з тым, цэнтр жывата — пуп — з’яўляецца сярэдзінай чалавека, ягонай сілай: «Пуп усяму чалавеку дзіржава». Калі параўноўваць чалавека і Космас, узгадаем выслоўе: «пуп зямлі». У той жа час існуе сцвер-
    джанне «чалавеку дарагі той куток, дзе яму рэзалі пупок», што гаворыць аб ўяўленні нашых продкаў пра сакральны цэнтр свету, які асацыіраваўся з месцам ягонага нараджэння.
    Рука сімвалізуе дзейнасць, працу, ахвярапрынашэнне, сілу і ўладу чалавека. Вельмі часта параўноўваюць такія паняцці, як «рука» і «ўлада». Да прыкладу, зямным уладарам — князям, каралям, царам або жрацам-святарам, як намеснікам багоў, заўсёды прыпісваліся магічныя здольнасці. Яны маглі ўплываць на ўраджай, плоднасць людзей і жывёл, перамогу ў бітвах, лекаваць хворых, нават прадказваць будучыню. А найбольш дзейснай сілай валодала рука ўладара,
    Воты з выявамі сэрцаў, ног і рук на абразе святога ў слонімскім касцёле Святога Андрэя
    якою ён бласлаўляў на тое ці іншае дзеянне.
    Рука ў народнай культуры беларусаў успрымалася і як канал кантактнай магіі і перадачы сакральных ведаў. Шырока вядомы аповяд пра цяжкую смерць чарадзея ці вядзьмаркі, чые пакуты цягнуцца некалькі дзён або нават тыдняў. Нарэшце знаходзіцца чалавек, які згаджаецца падаць руку паміраючаму, пасля чаго вядзьмарскія здольнасці, што трымалі чараўніка на мяжы гэтага і таго свету, пераходзяць на новапасвечанага. У фальклоры гіпертрафіраваныя рукі прыпісваюцца ўсялякім прадстаўнікам тагасвету — нячысцікам: у лазніка рука вялікая і бухматая, у
    хатніка рукі быццам пакрыты аўчынай, у ведзьмы Лоймы — хударлявыя і кашчавыя, у чартоў на руках і нагах вялікія кіпцюры. Хатка Бабы Ягі ў казках замест дзвярэй у брамцы мае чалавечыя ногі, замест запораў — рукі, а замок нішто іншае, як рот з вострымі зубамі. Да таго ж на лясную вядзьмарку працуюць адразу тры пары рук.
    Пальцы ў фальклоры беларусаў выступалі не толькі сімвалам чалавечай сутнасці і актыўнага пачатку, але і адыгрывалі важную ролю ў засваенні чалавекам навакольнай прасторы. У казках адсяканне пальца ў галоўнага героя заўсёды з’яўляецца сімвалічнай заменай цэлага і выступае адзнакай умоўнага ахвярапрынашэння. Такую з’яву прыроды, як белемніты — акамянеласці, падобныя на пальцы, — беларусы лічылі «чортавымі пальцамі», якія некалі Пярун быццам адцяў у нячысцікаў. У загадках усе разам пальцы азначаюць сям’ю: «Пяць братоў у адну ноч радзіліся, а ростам не роўныя» або «У дзвюх матак па пяць хлапчанятак, кожнаму сыну адно імя».
    3 дапамогай пальцаў, часцей заўсё мезенага, ажыццяўляўся кантакт з тым светам. Той, хто знайшоў папараць-кветку, укладваў яе пад скуру разрэзанага мезенца, пасля чаго чалавек быццам атрымліваўдар яснабачання. Крывёю з мезенца правай рукі падпісвалі дамову з чортам, калі прадавалі яму душу. Апошняе дзіця ў сям’і называлі «мізінчык, мазынец, мазінны». I менавіта гэтае дзіця, якое канцэнтруе ў сабе ўсю магічную моц бацькоў і асаблівыя здольнасці тагасвету, у казках валодае незвычайнымі надпрыроднымі магчымасцямі. Апроч усяго, праз пашкоджаны палец у цела чалавека пранікае і разбурае яго здароўе міфічны чарвяк «валасень».
    Канцэнтрацыя жыццёвых сіл чалавека месцілася ў пазногцях. У магічных практыках продкаў яны нароўні з валасамі, зубамі, потам і слінаю ўспрымаліся як займеннік чалавека. Да прыкладу, каб пазбавіць дзіцёнка ад сурокаў, яму забаранялася да года стрыгчы пазногці, маці павінна была абкусваць іх зубамі. Таксама пазногці разам з валасамі прыносіліся ў ахвяру лесуну і хатніку.
    У беларусаў была завядзёнка збіраць пазногці пад пахай або ў спецыяльны мяшэчак, а пасля смерці класці іхутруну. Па-першае, лічылася, што на той свет, у вырай трэба караскацца па высокай шкляной або жалезнай гары, і зрабіць гэта будзе лягчэй таму, у каго захаваліся ягоныя пазногці, якія пасля смерці прырастуць да пальцаў. Па-другое, існавала меркаванне, што ў царства памерлых не прымуць чалавека, які пры сваім жыцці раскідваў састрыжаныя пазногці, і ён павінен будзе хадзіць па зямлі да таго часу, пакуль не збярэ іх.
    Адна з самых міфалагізаваных частак цела чалавека — ягоныя ногі. Яны звязаныя з хтанічным пачаткам, паколькі больш за другія часткі бліжэй да зямлі і з ёю судакранаюцца. Адсюль вераванні ў тое, што менавіта праз ногі, асабліва праз іх ніжнюю частку, чалавек мае небяспеку кантакту з хтанічнымі стварэннямі. У прыватнасці, такім чынам у чалавека і жывёлу трапляе хвароба. У замовах гаворыцца:
    «Ішлі пералогі (хвароба хатняй жывёлы) па шырокай дарозе да канюў ногі, а з ногу морду, а зморды ў ноздры...», а таксама і зваротны працэс, калі хвароба пакідае цела жывёлы праз ногі і сыходзіць прочкі: «Пайшла та кроўу рогі, а з рог у ногі, да ўпала і прапала». Узімку кантакт ног з зямлёю таксама лічыўся небяспечным, таму існавала табу хадзіць людзям па зямлі басанож, а таксама выганяць пасвіцца жывёлу да Вялікадня або Юр’я — каляндарнай мяжы паміж зімой і летам.
    Семантыка ног мае вялікае значэнне і ў пахавальных абрадах. Дагэтуль існуе практыка выносіць нябожчыка з дому наперад нагамі, каб ён сышоў канчаткова і не вяртаўся, каб не звёў за сабой другіх. Таксама памерлых хаваюць у новым абутку, каб яны маглі пераадолець доўгі цяжкі шлях з гэтага свету ў той.
    Нячыстую сілу ў беларускім фальклоры можна вызначыць па адметнасці іх ног. Так, магутны лясун мае тоўстыя, нібы ствалы дубоў ногі. Касцяную канечнасць мае Баба Яга, як прадстаўніца краіны нябожчыкаў. Чэрці ж вызначаюцца казлінымі нагамі з капытамі, якія захоўваюць такі самы выгляд нават пасля пераўтварэння іх у людзей. Дарэчы, паводле народных уяўленняў, даведацца пра пры-
    Камень са следам чалавечай нагі (След Ісуса) каля вёскі Бабры (Лідскі р-н., Гродзенская вобл.)
    хадня з таго свету можна па ягоным конскім капытам або птушыных лапах. Узгадаем сляды наўяў, пакінутыя імі на попеле ў лазні. Анамаліі ног маюць і жывёлы, якія, паводле легенды, былі ўтвораны ад чалавека. Такія, да прыкладу, ногі ў бусла і лапы ў мядзведзя, а пярэднія лапы крата выглядаюць як чалавечыя далоні.
    Цікавую адметнасць мелі дзетародныя органы мужчын і жанчын. Прыкладам, дэманстрацыя геніталій у аграрных абрадах стымулявала плоднасць і бараніла будучы ўраджай ад шкоданоснай магіі. Так, калі засявалі пшаніцу ці лён гаспадар абавязкова здымаў штаны, а каб зарадзіла тая ці іншая культура, трэба было пахадзіць голым па гародзе. На Лепельшчыне падчас засявання агуркоў казалі: «Расціце, агурочкі, якмужчынскія...». У народнай культуры беларусаў сімволіку мужчынскага дзетароднага органа маюць тыя прадметы хатняй гаспадаркі, якія прызначаны для рознага роду засоўвання, ці ўтыкання ўнутр. Гэта барана і таўкач, грэбень і хлебная лапата, качарга і нож, голка і шыла, і г.д. Да прыкладу, у адной з вясельных песняў шыла прама пазначана як мужчынскі палавы орган:
    «А ў нас сягодня нешта было, Чатыры каленцы радам было. А пятае шыла Гзрэлку саладзіла».
    Жаночыя геніталіі мелі ахоўную функцыю. Калі дзіцё хварэла, маці падкрэслена пераступала праз яго і выцірала яму твар або падолам сподняй кашулі, або дзіцячай рукою, папярэдне правёўшы ёю між сваіх ног са словамі: « Чымрадзіла, тым адхадзіла».
    Жаночыя дзетародныя органы мелі аналогіі ў розных культурных кодах. Прыказка: «Усе прайшлі праз той лажок, дзе на горачцы гаёк» параўноўвала іх з навакольным ландшафтам. Таксама яны асацыіраваліся з дзвярыма і варотамі, як у прыказцы: «1 мы з тых варот, адкуль увесь народ». Гэта праяўлялася і ў радзіннай абраднасці: каб роды прайшлі без перашкод, у хаце адчынялі ўсе дзверы і вокны.
    Існаваў такі рытуал, як «перапяканне дзіцёнка», калі хворае дзіця на лапаце садзілі ў печ, тым самым сімвалічна вярталі яго назад ва ўлонне, каб ён змог зноў нарадзіцца «новым» і здаровым. Тут жаночыя геніталіі і чэрава жанчыны метафарычна параўноўваліся з печчу. Разам зтым жаночыя палавыя органы ўспрымаліся яктаямнічы і загадкавы пачатак, як уваход у тагасвет, адкуль усё прыходзіць і куды ўсё сыходзіць. Таму дэфларацыя маладой лічылася адкрыццём шляху да сваіх продкаў, і ад будучай нявесты патрабавалі строгай цнатлівасці, іначай можа адбыцца сустрэча з незнаёмымі небяспеч-
    нымі сіламі. Нездарма ў народных вераваннях толькі што народжанага дзіцёнка ўспрымалі як пасланца чужога свету.
    Сімвалам жыцця і ўвасабленнем яе сілы лічылася кроў чалавека Таксама па некаторых вераваннях у крыві чалавека знаходзіцца ягоная душа. Гэта бачна па чарадзейных казках, дзе пакінутая дома часцінка крыві героя чарнее, калі ён памірае ці калі ён забіты. Або браты даведваюцца пра лёс адзін аднаго, уторкваючы нажы ў дрэва: калі адзін з іх жывы, з камля цячэ кроў, калі мёртвы — вада. Узгадаем фальклорныя сюжэты пра кроў раслін і пра тое, як з крыві забітых
    Рэльеф у выглядзе жанчыны (фотакалаж)
    людзей ці нейкіх міфалагічных персанажаў на свет з’яўляюцца тыя ці іншыя ландшафтныя аб’екты, дрэвы і кветкі, a з крыві багатыроў узнікаюць рэкі. Чырвоны колер алешыны паходзіць нібыта ад крыві параненага чорта, а ягады рабіны — ад крывавых слёз Евы.
    Згуба крыві заўсёды ў фальклоры ўспрымаецца
    як згуба жыццёвай сілы і патрабуе неадкладнага прыпынення. У за-
    мовах гэта рэалізуецца матывам зашывання, замыкання, запякання крыві, упадаблення яе каменю. Так, у магічных практыках беларусаў
    крывацёк з носа прыпыняўся навешваннем на шыю хворага замка ці цяжкога каменя. Вупыры, ведзьмы і другія нячысцікі п’юць кроў чалавека, каб пазбавіць яго здароўя, укараціць ягонае жыццё або забіць яго, тым самым папоўніць асабістыя жыццёвыя сілы. Чырвоны колер месяца і сонца тлумачыўся тым, што яны нібыта напіліся ча-