Язычніцтва старажытных беларусаў
Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч
Выдавец: Харвест
Памер: 368с.
Мінск 2014
Пасля прыняцця хрысціянства на месцах многіх язычніцкіх свяцілішчаў узводзілі хрысціянскія храмы. Так, падчас археалагічных раскопак было выяўлена, што пры будаўніцтве Віленскага катэдральнага касцёла яго галоўны алтар узвялі на тым месцы, дзе гарэў агонь паганскіх часоў.
Каля вёскі Прудок на Браншчыне выяўлена круглая ў плане пабудова дыяметрам 5 м. Там знойдзена егіпецкая пячатка пачатку н.э. з блакітнай пасты і выявай льва. Побач адкапана яшчэ адна пабудова, дзе быў посуд з магічнымі знакамі.
Круглая пляцоўка дыяметрам 6 м, абкружаная слупамі, якія стаялі праз 20—35 см, выяўлена на гарадзішчы-сховішчы другой чвэрці I тысячагоддзя каля вёскі Тушамля на Смаленшчыне. У цэнтры пляйоўкі захавалася яма ад драўлянага ідала. Да гэтага ж часу адносіцца язычніцкі культавы аб’ект на гарадзішчы каля вёскі Карабанавічы Дубровенскага раёна на Віцебшчыне. Тут некалі была круглая пляцоўка з раўкамі па коле. У цэнтры таксама зафіксавана ямка ад ідала. Рэшткі ахвярнага комплексу выяўлены на гарадзішчы трэцяй чвэрці I тысячагоддзя побач з вёскай Банцараўшчына каля Мінска. Тут на пляцоўцы паміж камянямі былі складзены косці розных жывёл, а ўздоўж краёў стаяла 20 гліняных пасудзін з абвугленымі зярнятамі пшаніцы, гароху і проса.
Больш вядома пра свяцілішчы канца I — пачатку II тысячагоддзяў. Уявіць іх можна па выніках раскопак у Ходасавічах Рагачоўскага раёна і Верхаўлянах Бераставіцкага раёна. Ходасавіцкае свяцілішча знаходзілася на ўскраіне тагачаснага паселішча на беразе возера Святое (Добрае). Яго цэнтральную частку складала круглая ў плане пляцоўка дыяметрам 7 м, вакол яе ішла канаўка, дзе стаяў вастракол, а пасярод пляцоўкі ў паглыбленні знаходзіўся ідал. 3 чатырох бакоў ад краю свяцілішча месціліся серпападобныя ямы, арыентаваныя па баках свету, там падчас язьгчніцкіх рьггуалаў запальвалі вогнішчы. Лічыцца, што свяцілішча было прысвечана Перуну, але не выключана, што і Хорсу — богу Сонца. Падставай для такога меркавання служыць назва ўрочышча — Хоршава.
Верхаўлянскае свяцілішча ў народзе завецца Гарадзішча. Вал і роў, якія з трох бакоў абкружалі яго, выконвалі сакральную функ-
Рэканструкцыя свяцілішча
X — пач. XVII cm. каля вёскі Верхаўляны (Бераставіцкі р-н, Гродзенская вобл.)
Рэканструкцыя свяцілішча (канец Xcm.) каля вёскі Ходасавічы (Рагачоўскі р-н, Гомельская вобл.)
цыю. Пры археалагічных раскопках на дне рва прасочаны сляды вогнішча, знойдзены фрагменты глінянага ганчарнага посуду, жалезны нож, апрацаваны крэмень, косткі жывёл. Свяцілішча выкарыстоўвалася яшчэ і ў часы Сярэднявечча. Непадалёк ад свяцілішча — урочышча Перунова Поле. Паводле павер’яў, калі хто апынецца там у час навальніцы, у таго абавязкова ўдарыць маланка. На падставе гэтых фактаў даследчыкі звязваюць Верхаўлянскае свяцілішча з Перуном. Падобны па форме аб’ект знаходзіцца каля вёскі Хільчыцы Жыткавіцкага раёна на Палессі. Тут вяршыня вала на некалькі метраў ніжэй пляцоўкі
гарадзішча. Побач выяўлены сляды паселішча канца 1 — пачатку 11
тысячагоддзяў.
Функцыі свяцілішчаў маглі выконваць і многія гарадзішчы, у першую чаргу тыя, што носяць назвы Перунова Гара, Дзявочая Гара, Капішча, Паненская Гара. Напрыклад, ёсць Пірунова (Перунова) Гара на востраве Асвейскага возера. На тым жа востраве існавала царква Багародзіцы. Лічылася, што яна пабудавана на месцы язычніцкага капішча. На гарадзішчы каля вёскі Радагошча Навагрудскага раёна, што на левым беразе ракі Неўда (прыток ракі Сэрвач, упадае ў Нёман), таксама магло існаваць свяцілішча. Цікава, што назва вёскі аднайменная з назвай культавага цэнтра палабскіх славян. Непадалёк ад гарадзішча ёсць урочышчы Бабіна Гара і Крашчаніца. Тут знойдзены скарб бранзалетаў канца I тысячагоддзя. Увогуле, пра шматлікія гарадзішчы захаваліся паданні пра закапаныя
там скарбы, якія ўначы выходзяць на паверхню і свецяцца агеньчыкамі. Сярод навукоўцаў існуе меркаванне, што такія гарадзішчы таксама маглі быць некалі свяцілішчамі. Так, пра Варганскую Гару ў Докшыцкім раёне расказваюць не толькі пра скарб, які аб’яўляецца ў розных выглядах, але і пра закапаную там трохпудовую жабу. А на тураўскім гарадзішчы нібыта закапана мядзведжая скура з золатам. Менавіта тут археолагамі выяўлены сляды язычніцкага свяцілішча.
Побач з вёскай Кіявец Крупскага раёна сярод балота знаходзіцца невялікае гарадзішча пад назвай Капказ. Яшчэ не так даўно тут спраўлялі Вялікдзень і Купалле, а таксама існавала традыцыя, калі маладым пасля рэгістрацыі шлюбу трэба было абавязкова ехаць на гару і там выпіць шампанскае. Гара Каўказ ёсць і каля вёскі Стукаўшчына непадалёк ад Лынтупаў у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Побач з гарой урочышча Падбаба, дзе знаходзяцца святая крыніца, камень-следавік і камень-ахвярнік. Сугучнай з’яўляецца назва горада Капыль, дзе ёсць гарадзішча. Назвы кшталту Капказ, Капыль, Каўказ і да таго падобныя зусім не выпадковыя. Старажытнаславянскае слова «кап» азначае выяву (статую) бога. Слова «кайkas» у перакладзе з літоўскай мовы азначае «чорт», або хтанічную дабрачынную істоту. Да таго ж, Чорт у балцкай міфалогіі з’яўляўся боствам ніжняга свету.
Яшчэ ў XII ст. Кірыла Тураўскі наракаў на мясцовых жыхароў, што тыя «клалі трэбы горам». Пра пакланенне ўзгоркам сведчаць летапісы XVI ст. У гістарычнай і краязнаўчай літаратуры XIX ст. сустракаецца шмат інфармацыі пра маленні на ўзгорках. У Рэчыцкім павеце пра ўзгорак Святая Грыва людзі казалі, што там «тварыліся ідальскія трэбы», а на Чорнай Гары каля Невеля — «стаяла паганская кумірня і прыносіліся паганскія ахвяры». У Навагрудку мясцовыя жыхары былі ўпэўнены, што каля падножжа Замкавай Гары некалі знаходзілася капішча Перуна. Паводле фальклорных дадзеных, капішча існавала і на гарадзішчы каля вёскі Войстам Смаргонскага раёна, там нават стаяў ідал. Язычніцкая малельня была і на гарадзішчы ў Крычаве. Ёсць згадкі пра існаванне капішча Перуна і Бабы Ягі на беразе возера Валовае каля Полацка. Пра Малібоўскую Гару каля вёскі Быстрыца Капыльскага раёна казалі, што «на гары была кумірня».
Шэраг свяцілішчаў асноўным паклонным аб’ектам мелі вялікі камень ці камень незвычайнай формы. Так, на Аршаншчыне каля вёскі Сімахі на беразе Дзевінскага возера ёсць высокая гара, дзе стаяла цэркаўка. Побач курганны могільнік, і на адным з ягоных насыпаў яшчэ ў 1920-я гг. быў ідалападобны камень. На ўзгорку пад
назвай Гай каля вёскі Воўкаўшчына Мёрскага раёна Віцебшчыны
выяўлена выбрукоўка з вялікіх камянёў. 3 аднаго боку ад узгорка га-
радзішча, а з другога камень-следавік.
Свяцілішча з каменем на беразе Віліі каля вёскі Ашмянец (Смаргонскір-н., Гродзенская вобл.)
Каля вёскі Ашмянец Смаргонскага раёна на высокім беразе Віліі і сёння ляжыць камень, a побач курганны могільнік, дзе пры раскопках знойдзены рэчы XIII ст. Пра гэты камень існуе шмат паданняў. Расказваюць пра закапаную каля яго павозку ці човен з золатам, пра начныя ззянні на камені. Адна з версій падання распавядае, што ў Жодзішках пачалі будаваць касцёл і для гэтага сабралі камяні. Чэрці ж вырашылі перашкодзіць будаўніцтву і сталі скідваць камяні ў Вілію, каб перагарадзіць раку. Рабілі гэта ноччу. Пад раніцу, калі адзін чорт нёс самы вялікі камень, праспяваў певень. Чорт выпусціў валун, і той упаў на бераг ракі. Існуе і другое паданне, дзе расказваецца пра аднаго чалавека, які каля каменя сустрэў прыгожа апранутую дзяўчыну з доўгімі русымі валасамі. Яна папрасіла яго прыйсці да каменя менавіта ў
дванаццаць гадзін апоўдні, калі ладзіцца касцельная імша. Назаўтра чалавек прыйшоў у прызначаны час і ўбачыў на камяні вужа. 3 перапуду ён прамовіў: «Згінь ты, прападзі!». Змей адказаў: «Пракляў ты
мяне навекі!» і знік. У народзе лічаць, што ў абліччы вужа была тая самая дзяўчына, якую сустрэў чалавек.
Вядома, што такія персанажы падання, як Чорт і Змей, маюць адносіны да тагасвету таму, гэта дае падставы лічыць месцы, звязаныя з імі, былымі капішчамі Вялеса або Вяльняса, які ў беларускіх старажытных вераваннях з’яўляўся апекуном мёртвых і замагільнага свету. Ён таксамазагадваўбагаццямі. Таму і невыпадковыя паданні
нра закапанае каля каменя золата.
Так, Вялес мае адносіны і да капішча з каменем каля вёскі Валэйкішкі Астравецкага раёна. Паводле падання, каля каменя жыў цмок Вяль. Ён перакідваў валун, забіраў у сялян жывёлу, а яны ніяк не маглі перамагчы яго. Тады адзін чалавек узяў скуру авечкі, набіў яе саломай і серкай і падсунуў Вялю. Той палічыў, што гэта сапраўдная авечка і праглынуў. Потым зароў і здох.
Яшчэ не так даўно на ўзвышшы сярод Пеннага балота паблізу вёскі Лапухова Слонімскага раёна святкавалі Купалле. Узвышша ўяўляла сабой груд, абнесены ровам, на вяршыні якога быў некалі насып з вялікіх камянёў. Па аднаму з паданняў, тут стаяў горад і ў адзін момант праваліўся пад зямлю. Паводле другога падання, была вёска, і яе спаліў Змей. Трэцяя версія распавядае пра вялізны Чортаў камень, што ляжаў на той гары, на ім былі сляды дзіцячай нагі, авечкі і другіх жывёл. У народзе верылі, што каля каменя некалі збіраліся і таньчылі чэрці. На жаль, у 1970-я гг. падчас меліярацыі гэты
камень знішчылі.
На паганскім свяцілішчы каля Мар’інай Горкі (цяпер гэта цэнтр Пухавіцкага раёна) некалі ляжаў паклонны камень. Легенда сцвярджае, што хрысціянскі святар закляў гэта месца. Камень быццам раскалоўся і праваліўся.
Яшчэ ў пачатку XX ст. валун Дзед, або Стары, з’яўляўся асноўным сакральным аб’ектам на капішчы пад назвай «Малельня ля каменя» на беразе Свіслачы ў Мінску.
Паклонны камень з трыма паглыбленнямі, вёска Юршышкі ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобл. (малюнак В. Шукевіча, пачатак XX cm.)
Свяцілішча на беразе возера Цётча (у сучаснай Віцебскай вобласці). Рэканструкцыя В. Сташчанюка па дадзеных Э. Ляўкова
Камень палівалі малаком, мёдам, віном, абвівалі ручнікамі, палотнамі, фартухамі. Тут была крыніца і рос дуб, жалуды з якога лічыліся цудадзейнымі. Побач існавала царква. Хадзілі і ў храм, і да каменя. Царкоўнікі стараліся ўпэўніць, што гэта месца паганае, там жыве ведзьма і збіраюцца чэрці. Апекаваўся капішчам язычніцкі святар Севасцей, ён памёр у канцы XIX ст. Папы і ксяндзы праклялі яго, забаранілі хаваць на могілках. Пазней яго замяніў сын. Малельня была разбурана толькі напярэдадні руска-японскай вайны 1905— 1907 гг. Але патаемна капішча працягвала існаваць, яго даглядаў Севасцей малодшы, які быў рэпрэсіраваны ў 1930-я гг.