• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    лавечай крыві падчас войнаў.
    Зусім іншае стаўленне было да жаночай менструальнай крыві падчас рэгул. на працягу гэтых дзён жанчыну лічылі нячыстай і адкрытай да кантакту з тым светам, а значыць, і з небяспечнымі ягонымі наведвальнікамі. Падчас месячных жанчыне забаранялася прысутнічаць у храме і другіх сакральных мясцінах, быць кумой, дружкай, наведваць могілкі, брацьудзел уасобных відах гаспадарчай дзейнасці. Нельга было займацца гародам, здымаць плады з дрэваў, квасіць капусту і г.д. Верылі, што пры парушэнні табу ў жанчыны можа вырасці барада, а рэгулы будуць на кожнае свята.
    Такім чынам, традыцыйныя погляды наіпага народу, якія сыходзяць сваімі каранямі ў глыб стагоддзяў, сталі асновай для незвычайна папулярнай у старадаўнія часы канцэпцыі мікракосму. Ягоны змест грунтуецца ў прызнанні цела і душы чалавека нейкай замкнёнай і цэльнай сістэмай, якая пабудавана разумна і мэтанакіравана і, самае галоўнае, з’яўляецца люстраным адбіткам сусвету — макракосму. Згодна з гэтай ідэяй, мікракосм такі ж цэласны і завершаны, як і вялікі свет. А мікракосм уяўляўся ў выглядзе чалавека, які можна зразумець толькі ў межах паралелізма «малага» і «вялікага» сусветаў.
    Іншымі словамі, чалавек раней думаў, што ўсё, што ёсць у ім, чым ён жыве і што ведае — тое і ёсць увесь свет. Свет і чалавек — гэта адно і тое ж. Чалавек — маленькі свет, а свет — вялікі чалавек. Выснова: усё, што ёсць у свеце, ёсць патроху і ў чалавеку.
    Глава 2
    МУЖЧЫНА 1 ЖАНЧЫНА
    Ушматлікіх сусветных міфах чалавек ствараецца з розных матэрыялаў. Але найбольш распаўсюджаным матэрыялам з’яўляецца гліна і зямля. 3 гліны стварыў людзей Праметэй у старажытных грэкаў, з гліны Энкі і ягоная жонка Нінмах у шумерскай міфалогіі, Мардук і Эйя ў акадскай, Хнум у егіпецкай, Амма ў міфалогіі дагонаў, Іоскеха ў іракезаў і другія богі розных народаў.
    Беларуская традыцыя захавала пазнейшае павер’е пра паходжанне чалавека. Як і легенды пра стварэнне зямлі, аповяды пра стварэнне чалавека пазнейшага паходжання і ў сваёй большасці пазычаны з кніжных казанняў. У гэтых казаннях вылучаецца дуалістычны матыў удзелу Д’ябла ў стварэнні чалавека:
    «Бог узяў гліну, замясіў яе і зляпіў чалавека па свайму вобразу і падобію. Аднак невялікі кавалак гліны застаўся, і Бог, не ведаючы, куды яго падзець, прыляпіў яго чалавеку паміж ног. Вось так атрымаўся мужчына. I зразумеў Бог, што цяпер яму давядзецца рабіць жанчыну. Зляпіўшы першых мужчыну і жанчыну з гліны, Бог паставіў іх сушыцца, прытуліўшы да паркана, а Сам паляцеў на неба за душой. Каб у Ягоную адсутнасць Д’ябал не змог сапсаваць людзей, Бог пакінуў ахоўваць іх сабаку. Сабака першапачаткова быў без поўсці і моцна мерз. Д’ябал паабяцаў яму футра за тое, каб ён падпусціў яго да людзей. Сабаку ён пакрыў поўсцю, а людзей апляваў і выпэцкаў нечыстотамі. Бог, калі ўбачыў апляваных людзей, вывернуў іх знешнім бокам у сярэдзіну, каб усе пляўкі апынуліся ў чалавечым
    целе і не пэцкалі зямлю. Вось чаму чалавек хварэе, плюецца і кашляе. Але, выварочваючы жанчыну, Бог злёгку папсаваў яе, таму частка нечыстот у яе час ад часу выцякае вонкі. Зрабіўшы людзей навыварат, Бог сем дзён мачыў іх у памыях, каб вымачыць з іх усе грахі. Калі грахі былі змыты, Бог прасушыў людзей на сонейку, дунуў і ўдыхнуў у іх душу, назваўшы іх Адамам і Евай».
    У шматлікіх сусветных міфах стварэнне мужчыны папярэднічае стварэнню жанчыны. Беларускія легенды распавядаюць пра тое, што першапачаткова мужчына і жанчына былі злучаны нейкай кішкай ці хвастом. Д’ябал спакусіў жанчыну і адарваў яе ад мужчыны, адсюль у людзей нібыта і палавыя адрозненні.
    Другая легенда кажа, што падчас сну Адама Бог узяў у яго рабрыну і таксама паставіў яе сушыцца, але сабака, які прабягаў побач, схапіў рабрыну і пачаў яе грызці. Бог ледзь паспеў адабраць у яго агрызак, з якога стварыў Еву. Яшчэ адзін варыянт легенды распавя-
    дае, што рабрыну скраў не сабака, а Чорт. Бог дагнаў яго, але пад руку яму трапіўся замест рабрыны хвост Чорта. Той з Адамавай рабрынай паспеў збегчы, а адарваны хвост застаўся ў руках Бога, які і стварыў з яго жанчыну. Таму ўсе жанчыны хітрыя і каварныя. А чэрці з тых часоў засталіся куртатымі, хаця раней у іх былі доўгія
    Паходжанне людзей з яек (фотакалаж)	v
    Сустракаецца архаічная легенда пра паходжанне мужчын і жанчын з яек, знесеных Евай. Бог раздзяліў іх на дзве паловы і кінуў на зямлю. На зямлі з адной паловы ўтварыўся мужчына, а з другой — жанчына. Мужчыны і жанчыны, створаныя з паловаў аднаго яйка, знаходзяць адзін аднаго і ствараюць сем’і. Некаторыя паловы ад першых людзей патрапілі ў балота ці глыбокі яр і там загінулі. Таму іх другія паловы не могуць знайсці сабе пары і жывуць у адзіноце.
    Разглядаючы пазнейшыя міфы пра стварэнне людзей, нельга не заўважыць, што галоўную ролю ў іх адыгрываюць мужчыны. Так,
    мужчына — гэта і першы чалавек, які падобны да самога Бога, у ягоным вобразе паўстаюцьусе сакральныя функцыі першатворцы і дэміурга. У народнай культуры асаблівы статус надаваўся і такім мужчынскім прафесіям, як паляўнічы, ганчар, млынар, цясляр, каваль, шавец і кравец, араты і сейбіт, чые заняткі наўпрост параўноўвалі з актам першастварэння.
    Мужчынскія вобразы каляднікаў і валачобнікаў таксама ўспрымаліся як сакральныя істоты, душы продкаў. Калі гэтыя хадакі з’яўляліся на чыім-небудзь двары, сустрэць іх павінен быў менавіта гаспадар, таму што праз іх ён уступаў у кантакт са светам продкаў і прымаў ад іх добрыя пажаданні для ўсёй сям’і і гаспадаркі. Яшчэ абавязкамі гаспадара падчас Калядаў было клікаць Мароз на куццю, запрашацьдушы продкаў наДзяды, рыхтаваць пачастункі для дамавіка і г.д.
    Мужчыне належаць і касмаганічныя будаўнічыя функцыі. Адным з важных заняткаў мужчыны лічылася будаўніцтва дому: ён выбіраў аптымальнае месца для пабудовы, будаваў сам або пры дапамозе іншых, граў галоўную ролю ва ўсіх абрадах, якія суправаджалі розныя этапы будаўніцтва, аж да самага наваселля. Погляд на мужчыну як на гаспадара і дэміурга адлюстроўваўся і ў той пашане, якая аказвалася яму на працягу жыцця і пасля смерці. Так, мужчына займаў ганаровае месца ў хаце, калі сядзеў за сталом пад абразамі, у культавых абрадах, і на вуліцы, калі ішоў наперад жанчыны, а тая не мела права пераходзіць яму дарогі.
    Але прадуцыруючая роля мужчыны ярчэй за ўсё рэалізоўвалася падчас земляробства. На гаспадару заўсёды быў клопат пра ворыва
    Скульптурныя рэканструкцыі жыхароў Беларусі XI—XII стст.
    1 15>»
    і пасеў. Прычым, дзеянні сейбітаў традыцыйна ўспрымаліся ў народнай культуры як полавыя стасункі з зямлёю, якая ў дадзеным выпадку надзялялася жаночымі рысамі, і сімволіка пасеву азначала яе відавочнае апладненне. Апроч таго, што мужчына-сейбіт здзяйсняў сваю працу з непакрытай галавой і басанож, ён яшчэ агаляў і дзетародныя органы. Да прыкладу, каб упэўніцца ў гатоўнасці зямлі да ворыва, мужчына садзіўся на яе голым задам, а калі той пацеў, лічылася, што можна пачынаць сеў. Тое самае тычылася і пасеву гуркоў: гаспадара запрашалі на гарод і прасілі голым пабегаць сярод градак.
    Але мужчыне строга забаранялася мець дачыненне да жаночых прац, нават да прыладаў гэтых прац. Забаранялася глядзень на дзяжу— перастануць pacui вусы і барада, чапаць верацяно, атое можна згубіць мужчынскую сілу, а вазы з сенам пачнуць куляцца. Пагрозай для мужчын было і выкарыстанне жаночай вопраткі. У адваротным выпадку мужчына будзе адчуваць страх перад ваўкамі або, яшчэ горш, стане слугой Д’ябла.
    Жанчына ж у беларускай міфалогіі проціпастаўлена мужчыне як адмоўнае станоўчаму, як левае праваму, як мокрае сухому. Таму ў некаторых месцах каб лета не было занадта дажджлівым — гнілым, жыта зачынаў мужчына. Узгадайце старадаўняе павер’е пра непажаданасць сустрэчы на вуліцы з жанчынай, калі накіроўваешся па нейкай важнай справе. Прыкладам, калі жанчына траплялася на шляху гаспадара, які ішоў сеяць збожжа, ён мусіў вярнуцца назад.
    Такое стаўленне да жанчыны і тыя вераванні, якія звязаны з ёю, узніклі, хутчэй за ўсё тады, калі памяняліся рэлігійныя ўяўленні. Безумоўна, у часы матрыярхату падобных поглядаў на жанчыну не існавала. Наадварот, тады жанчыне прыпісвалі магічныя ўласцівасці, якія былі падмуркам сакральнай сувязі жаночага пачатку з жыццядайнымі і прадуцыруючымі функцыямі зямлі. 3 таго архаічнага перыяду менавіта за жанчынамі захаваліся шматлікія знакавыя рытуалы і абрады, звязаныя з вырошчваннем ураджаю, вяселлем, цяжарнасцю, нараджэннем, здароўем, хваробай і смерцю чалавека, аховай ягонага жыцця і дабрабыту.
    Да сферы жаночых абавязкаў уваходзіў догляд за хатняй жывёлай і птушкамі, вырошчванне, збор і апрацоўка лёну і канапель. Жанчыне належала і такая стваральная функцыя, як прадзенне і ткацтва, якія на сакральным узроўні тлумачыліся як метафара «стварэння свету».
    I ў гадавым цыкле жанчына займала галоўнае месца ў большасці каляндарных святаў і звычаяў. Узгадаем такія жаночыя абрады як ткацтва ручніка-абыдзённіка і абыход з ім вакол вёскі. Гэты абрад
    быў накіраваны на прадухіленне стыхійных бедстваў і эпідэмій. Яго выконвалі падчас эпідэмій халеры, засухі, градабою, калі хварэлі дзеці ў доме, жывёла ў гаспадарйы, падчас войнаў — «каб вёску не спалілі», «каб хлопцы жывымі прыйшлі з вайны».
    Жанчыне належыць галоўная роля ў захаванні традыцый ва ўсіх сферах жыцця, у тым ліку духоўнай. У каляндарнай і сямейнай абраднасці месца жанчын асабліва важнае ўжо толькі таму, што святочная і паўсядзённая кухня ўваходзіць у жаночыя абавязкі.
    На працягу язычніцкага і раннехрысціянскага каляндарнага года існавала вялікая колькасць так званых «бабскіх святаў», накіраваных на ўшанаванне пэўных жаночых міфалагічных персанажаў тых, ад якіх залежалі жыццё, здароўе і дабрабыт чалавека. Гэта і «Бабін дзень», і памінальны дзень «Баба», наступны пасля «Дзядоў», і ўшанаванне раннехрысціянскай святой Параскевы Пятніцы напрыканцы кожнага тыдня і г.д. Усе гэтыя святы су-
    Малюнкі мужчыны на костках жывёл. 3 паселішча эпохі бронзы каля возера Вячэра (Любанскі р-н., Мінская вобл.)
    Выява жанчыны на гліняным посудзе, ранні жалезны век (гарадзішча каля вёскі Івань, Слуцкір-н., Мінская вобл.)
    праваджаліся пэўнымі рытуаламі і абрадамі, падчас якіх жанчыны ўстрымліваліся ад такіх жаночых прац, як прадзенне і ткацтва, агародніцтва і прыгатаванне ежы.