• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    Калі жанчына доўга не бралася шлюбам або народжвала пазашлюбнае дзіця, яна не мела права насіць ні дзявочы галаўны ўбор, ні жаноцкі. Лічылі, што іначай можна выклікаць град. А яе галаўны ўбор называлі «пакрытка».
    Старажытнае ўяўленне пра нявесту як пра істоту, якая знаходзіцца паміж светам жывых і светам памерлых, сваімі каранямі сыходзіць у эноху дакласавых грамадстваў. У беларускай вясельнай абраднасці яно праяўляецца часта і ярка. Так, пры пераездзе са свайго роднагадомаўдом жаніха, для нявесты было вельмі важным пераадольванне такіх прасторавых меж, як парогроднай хаты, мяжа сваёй вёскі, пераправа праз раку і г.д. Іншымі словамі, ёй трэба было паспяхова і без перашкод пакінуць прастору сваіх продкаў, свайго роду і перайсці ў «чужую» прастору дзеяння продкаў жаніха.
    Прыкладам, каб быць шчаслівай у шлюбе, нявеста перад ад’ездам да вянчання пераступала парог сваёй хаты правай нагой, павярнуўшы галаву да сонца. А праехаўшы свае палеткі, яна разрывала і кідала хустку, якой да гэтага выцірала слёзы. Лічылася, што такім чынам яна пакідае тут назаўсёды свае слёзы і сум. Вельмі важнай была і водная перашкода. Як вядома, вада ў старадаўняй абраднасці заўсёды выступала мяжою паміж тым і гэтым светам. Таму, даехаўшы да першай вады, нявеста прыносіла ахвяру: кідала ў ваду грошы, хлеб або што-небудзь са свайго адзення, а каля млына прасіла адкрыць запруду і выпусціць ваду, іначай нельга было ехаць далей. Часам наадварот, каб жыццё маладой не круцілася колам, яна прасіла спыніць млынавае кола.
    Дэманічныя якасці нявесты, далучанасць яе да свету памерлых праяўляліся і пры пераездзе яе да жаніха. У гэты адказны момант ня-
    веста ўспрымалася як «нячысты» чалавек. Таму, каб не нашкодзіць родным, жаніх пераносіў нявесту, як істоту не зусім яшчэ «сваю», праз парог хаты на руках. А ў вясельных песнях расказваецца, як маці жаніха, сустракаючы нявестку пасля вянчання, не можа адразу зразумець, хто перад ёю: «чорт з балота» ці «ваўчыца з цёмнагалесу», а сама маладая «на народ як глянець, дык народ аж вянець».
    Матыў непазнавальнасці нявесты ў яе новай якасці стасуецца з этымалогіяй самога слова «nevesta», як «невядомая». У той жа час у вырашальны перыяд «пераходнагаабраду» нявеста надзялялася сак-
    Падрыхтоўка вясельнага каравая, вёска Моталь (Іванаўскі р-н., Брэсцкая вобл.)
    ральнымі функцыямі і звышнатуральнымі якасцямі. Верылі, што яна можатаксама сурочыцьдругіхлюдзей, паўплываць на іхлёс, валодае дарам прадбачання, уплывае на прыроду — можа выклікаць засуху і г.д. А калі дзяўчына памірала заручонай, але цнатлівай і яшчэ не павянчанай, то ператваралася ў русалку.
    У вясельнай традыцыі продкаў вельмі небяспечным лічылася сустрэча дзвюх нявест, калі яны на сваіх вясельных фурманках ехалі на вянчанне або калі вярталіся пасля яго. Гэты момант адлюстраваны ў шматлікіх легендах і паданнях, дзе распавядаецца, што пасля такой сустрэчы ніхто з абодвух бакоў не хоча саступаць адзін аднаму дарогі, таму паміж імі пачынаецца бойка. У выніку ўсе ўдзельнікі вя-
    сельнай працэсіі, як з аднаго боку, так і з другога, ператвараюцца ў ваўкоў ці ўвогуле — у камяні. Лічылася, што такая сустрэча пагражала нявесце і яе будучым дзецям усялякімі няшчасцямі, цяжкай хваробай або заўчаснай смерцю. Паводле старажытных вераванняў, адна з дзвюх нявест абавязкова забярэ ў другой «яе дні», шчасце і ўдачу, або зробіць яе бяздзетнай. Таму, каб нявесты не пабачылі адна другую пры сустрэчы, іх замотвалі хусткамі ці пакрывалі чым-небудзь
    чырвоным, прымушалі іх абменьвацца пярсцёнкамі, шпількамі, заколкамі або іншымі металічнымі рэчамі.
    Важным этапам вясельнага дзейства быў пасад (пасаг) маладой ці абодвух маладых. Сэнс гэтага абраду ў тым, што бацькі жаніха і нявесты благаслаўлялі сваіх дзяцей, і ў знак шлюбнага злучэння і з’яднання садзілі іх на самае ганаровае месца ў хаце. Звычайна гэта быладзяжа або лава, засланая жытнёвым снапом ці вывернутым кажухом. Лічылася, што ў такім выпадку маладыя будуць багатымі і шчаслівымі. Пры гэтым маладых звязвалі поясам ці наміткай, якой потым павівалі нявесту. Нават існаваў такі тэрмін — пасагаці, што азначала: узяць шлюб. Прычым на пасад саджалі толькі ў тым выпадку, калі нявеста захоўвала цнатлівасць. У адваротным выпадку маладыя мусілі садзіцца на непакрытую лаўку або голую калоду.
    Адным з кульмінацыйных момантаў вясельнага абраду, які афармляў шлюб разам з заручынамі і пасадам, было вянчанне. 3 гістарычнай і краязнаўчай літаратуры вядомы яго хрысціянскі варыянт, які захаваў у сабе некаторыя архаічныя рытуалы. Прыкладам, калі маладыя прыязджалі ўхрам, яны тройчы абыходзілі вакол аналоя ці алтара па сонцу, і станавіліся перад алтаром на адмысловы чырвоны пояс. Пасля святар бласлаўляў маладых і замацоўваў іх шлюб вясельнымі вянцамі ці каронамі, трымаючы іх над галовамі
    суджаных. Потым па прыездзе да дому жаніха маладыя таксама тройчы па сонцу абыходзілі вакол ягонага дому, кдеці або калодзежа, а ў самім доме — вакол пячы.
    Вядома, што яшчэ ў 1950-я гг. у Маларыцкім раёне маладыя па дарозе ў царкву спачатку заязджалі ў лес і ў абавязковым парадку спыняліся каля старога дуба. Можна ўзгадаць і вясельныя песні, якія тычацца вянчання і дзе прыгадваецца матыў Сусветнага дрэва — залатой вярбы ў мора. 3 усяго гэтага вынікае, што ў вельмі далёкія часы пасля ўмыкання або куплі-продажу нявесты маладыя вянчаліся на капішчах пад сакральным дрэвам, тройчы абыходзячы вакол яго. Да нашага часу захавалася жартаўлівае прыслоўе:
    «Абвёў вакол елі, і чэрці ім пелі. Абвёў вакол дуба, дык няхай будзе люба!»
    Пасля вянчання наступаў яшчэ адзін вельмі важны этап абрадавага «пераходу» — шлюбная ноч. Адсюль ўяўленні пра розныя небяспекі гэтага моманту і шматлікія абярэгі, табу і прадпісанні. Звычайна такая ноч адбывалася ў доме жаніха. Месца для шлюбнай ночы выбіралі адмысловае. Часта гэта было асобнае памяшканне ў
    доме: нежылы халодны пакой, камора, гарышча, клець або асобная пабудова ў двары — лазня, гумно, ёўня, стадола.
    Абрад укладання маладых на шлюбны ложак атрымаў назву «ўкладзіны». Ён адбываўся адразу пасля застолля, дзе жаніх і нявеста амаль не дакраналіся да ежы. Ложак перад гэтым слалі звычайна маці і сястра жаніха. Яны ж з мэтай абярэга глядзелі, каб у пасцель не падкінулі зламаныя іголкі, косткі ды сабачую поўсць, змяшаную з кашэчай. Так рабілі недобразычліўцы, каб нашкодзіць маладым і ўнесці ў новую сям’ю сваркі. Затое, каб у сям’і нараджалася шмат дзяцей, у сам ложак або пад яго клалі некалькі паленцаў і такія фа-
    лічныя сімвалы, як палку ці таўкач, каб мець першай дачку — жаночы абутак, а каб сына — мужчынскую шапку, для будучага багацця — грошы, а для ўзаемнага кахання — зёлкі любісты.
    Перад укладзінамі быў шырока распаўсюджаны абрад разування жаніха нявестай. Абрада-
    Вясельны каравай (фота канца XXcm.)
    вае дзеянне палягала ў тым, што нявеста здымала з жаніха боты або другі абутак часта толькі з правай нагі, за што атрымоўвала грошы, пакладзеныя папярэдне ў бот. У другі бот часам клалі бізун. У некаторых рэгіёнах Беларусі нявеста пасля таго, як здымала бот, ударала ягонай халявай жаніха. Пасля ўкладання ў ложак маладых звязвалі ручніком, а спачывальню запіралі на замок. Згодна з прыкметамі, хто першы з іх засне, памрэ раней за другога. Госці ж у гэты час працягвалі весяліцца, таньчыць і спяваць эратычныя песні.
    На працягу шлюбнай ночы маладых час ад часу наведваў дружка нявесты. Па-першае, каб прынесці маладым пачастунак, па-другое, каб праверыць ці «спазналіся» яны, інакш кажучы, як закончыўся шлюбны акт. Месцамі па Беларусі сустракалася табу на дэфларацыю нявесты ў першую шлюбную ноч. Так, на Брэстчыне гэта не дапускалася, покуль маладыя не забяруць у бацькоў карову або не наведаюць у першы раз пасля вяселля царкву. У выпадку імпатэнцыі жаніха або ягонай недасведчанасці дэфларацыю здзяйсняў бацька жаніха ці ягоны старэйшы брат.
    Раніцай аглядалі шлюбную пасцель і правяралі нявесту на цнатлівасць. «Нячэсную» нявесту лічылі прычынай усялякіх няшчасцяў, засухі і неўраджая. Потым адбываўся абрад умывання ці мыцця маладых — абрад ачышчэння, які здзяйсняўся звычайна пасля шлюбнай ночы ў спачывальні.
    Вельмі важным і неабходным дзеяннем пасля шлюбнай ночылічьгўся абрад дзяльбы каравая. Увогуле вясельны абрад распачынаўся з выпякання каравая, што сімвалізавала пачатак вяселля, а ягонае размеркаванне паміж гасцямі сведчыла пра заканчэнне вясельнага дзейства. Каравай у гэтым абрадзе сімвалізаваў сабой «новую» долю, якая надавалася маладым самім Богам і якою яны павінны былі дзяліцца з астатнімі. Так, у вясельнай песні спяваецца: «Сам Бог каравай месіць, Прачыстая свеціць, Месяц у печ саджае, Сонейка запякае...». Будучую сям’ю чакалі беды і няшчасці, калі камусьці з гасцей на вяселлі не хапала каравая, лічы — ягонай часткі долі.
    Потым на працягу ўсяго свайго жыцця сям’я выдаткоўвала прызначаную ім боскую долю: у першую чаргу, муж і жонка павінны былі нарадзіць і выгадаваць дзяцей і тым самым працягнуць свой род, а потым ужо выконваць астатнія абавязкі. Нарэшце людзі падыходзілі да таго, што ім трэба было рыхтавацца да смерці, якая ўсведамлялася ў народзе як «жаніцьба з сырой зямлёй» і абрад правядзення якой меў агульныя паралелі з вясельным абрадам.
    Глава 5
    СМЕРЦЬ, НЯБОЖЧЫК, ПАХАВАЛЫНЫ АБРАД
    Усветапоглядзе беларусаў не было абсалютнай смерці-знікнення, а толькі завяршальны этап чалавечага існавання, пераход у іншы свет — краіну нябожчыкаў. Міфалагічна смерць успрымалася як віток жыцця, які садзейнічае перыядычнаму аднаўленню прыроды і грамадства. Існавала таксама павер’е, што кожны чалавек мае сваю зорку, якая запальваецца ў момант нараджэння і падае на зямлю ў момант смерці. У народзе кажуць:
    «Як толькі памрэ чалавек, яго зорка зрываецца з месца і знікае ў прасторы. Памрэ праведнік — зорка ляціцьугору і ўбакі, грэшнік — зорка падае ўніз».
    Саму смерць уяўлялі бледнай худой жанчынай, вышэйшай за дрэвы, у белым покрыве, з вогненным вянком на галаве і з акрываўленай хустачкай у руцэ. Гэтая міфічная істота называлася ў народзе Белая Баба. Дзе яна ступала, там з’яўляліся святыя магілы, куды махала хустачкай — там пусцелі паселішчы, а калі ў акно прасоўвала руку — там не заставалася ніводнай жывой душы. У некаторых мясцінах Беларусі смерць уяўлялі ў выглядзе аграмаднага чалавека ў белым адзенні з касой ці сякерай у руках. Цікава, што абрадавая лялька, якая спальвалася на Масленіцу, таксама мела жаночае ўвасабленне і называлася «Смерць». Увасабленне смерці як нейкай жывой істоты перайшло з міфалогіі ў казачны фальклор. Шмат у якіх казках расказваецца пра тое, як салдат (па другім варыянце каваль), перахітрыў Смерць і пасадзіў яе ў мех.