• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    Можна пачуць паданні пра пеўняў, якія апоўначы спяваюць на курганным насыпу, пра рознакаляровыя агеньчыкі, рыцара на белым кані, белага быка, старца з доўгай барадой, прыгажуню зраспушчанымі валасамі і г.д. Асабліва авеяны паданнямі вялікія курганныя насыпы. Сустракаюцца шматлікія назвы кшталту Асілкава Магіла,Дзявічая Магіла, Змеява Магіла, Кацярынін Курган, Княжая Магіла, Магіла Міндоўга і іншыя.
    Абрады трупаспалення і трупапалажэння на працягу ўсёй нашай гісторыі чаргаваліся. Напачатку II тысячагоддзя натэрыторыі Беларусі гэтыя два абрады суіснавалі. На захадзе краіны яшчэ ў XIV ст. ліцвінскіх князёў спальвалі. Падчас курганнага абраду пахавання насып звычайна рабілі над глінянай урнай з прахам, якую ставілі ў выкапаную ямку ці проста на зямлю. Вакол кургана капалі неглыбокі равок, дзе разводзілі агонь, або ўзводзілі агароджу з брамай. Агароджу таксама потым спальвалі. Затым штогод у памінальныя дні курган дасыпаўся. Пазней пераходзілі паступова да абраду трупапалажэння ў яміне, але яшчэ доўга і доўга над магілай насыпалі курган. Зафіксаваны таксама каменныя агароджы вакол урны з прахам, драўляныя хаткі, якія ў народзе называлі церамок, бдын, буда, галубец і г.д.
    Разам з нябожчыкам часта хавалі і жывёл. Напрыклад, у вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна ў кургане VI—VII стст. побач са спаленым нябожчыкам у яміне ляжаў шкілет каня. У кургане VIII—IX стст. каля вёскі Дарахі Гарадоцкага раёна спалены былі і нябожчык, і конь. А ў вёсцы Замошша Талачынскага раёна каля шкілета чалавека знойдзены рэшткі спаленага каня.
    На пахавальных помніках Глыбоччыны разам з нябожчыкам знаходзілі чарапы казлоў, авечак, бараноў. У Нісімкавічах Чачэрскага раёна побач са шкілетам чалавека ляжаў цэлы шкілет двухгадовай свінні. Вельмі частыя знаходкі ў курганных пахаваннях курыных костак, сустракаюцца і косткі рыб. Затое костакдзікіхжывёл і птушак не выяўлена. Паводле старажытных вераванняў, калі разам з чалавекам пахаваць косткі хатніх жывёл і птушак, гэта паспрыяе на тым свеце іх адраджэнню, захаванню плоднасці і багацця.
    Паколькі верылі, што памерлы працягвае сваё жыццё ў іншым свеце, то яму там шмат што спатрэбіцца. Таму ў магілы клалі розныя рэчы і абярэгі ад злых сіл, да прыкладу, нажы, сярпы, замкі, шматлікія амулеты. У некаторых курганах паблізу вёсак Укля Браслаўскага, Перавоз Глыбоцкага, Каласы Рагачоўскага раёнаў каля ног нябожчыц былі пакладзены бранзалеты, скроневыя кольцы, каралі. A
    Магілы XIXcm. з камянямі па перыметры, вёска Асецішча (Докшыцкі р-н., Віцебская вобл.)
    ў пахавальных гаршчках знаходзілі часам і васковыя свечкі. На тэрыторыі Усходняй Еўропы пахаванні са свечкамі датуюцца 970-мі гг. X ст., а гэта значна раней афіцыйнага хрышчэння Русі.
    Драўляныя збудаванні (церамкі), падобныя курганным, толькі ўжо над звычайнымі магіламі, у многіх раёнах Падняпроўя, Пасожжа і Палесся ўзводзілі яшчэ да сярэдзіны XX ст., напрыклад у вёсках Боркі і Арэхаўка Клічаўскага, Сінкевічы Лунінецкага, Хорастаў Салігорскага, Любонічы Кіраўскага раёнаў і інш. Такія збудаванні выглядалі як хаткі, памерамі звычайна 2 х 1,5 м і вышынёй 0,5—0,8 м. У хатак двухскатны дах і адно акенца, празякое ўдні дзедкаванняў ставілі ежу. Лічылася, што акенца прызначана для выхаду душ памерлых на гэты свет. Падобныя збудаванні вядомы ад эпохі бронзы і да XX ст.
    Цікава, што хаткі з адным акенцам часта фігуруюць у паданнях і казках, узгадаем хатку на курыных ножках, дзе жыве Баба Яга. У вёсцы Горная (былая Дзіракі) Вілейскага раёна пра ўрочышча Мар’янкін Луг расказваюць, што там знаходзіцца праклятая рэчка, і на яе беразе ў хаце з адным акенцам некалі жыла варажбітка Мар’янка. Адно акенца фігуруе і ў паданнях пра сакралізаваныя камяні-краўцы і камяні-шаўцы. Праз гэта акенца рабілі заказ на пашыў адзення і абутку і атрымоўвалі гатовы выраб. Культавыя камяні звязаны з цэлым комплексам народных уяўленняў пра тагасвет. Звычайна яны знаходзяцца ў нізінных і забалочаных мясцінах, што, паводле старажытных вераванняў, звязаны з хтанічнай сферай, якая ўдалёкія часы абагаўлялася нашымі продкамі і лічылася меснам знаходжання душ памерлых.
    Дарэчы, у памінальныя дні праз акно звычайнай хаты ажыццяўляўся «кантакт» з душамі памерлых: вывешвалі з акна ручнік, хустку або кавалак тканіны, а на падвоканні ставілі шклянку вады, каб душа магла прыйсці памыцца і выцерціся. Таксама праз вакно праводзілі душы пасля памінальнай вячэры.
    Да нашых дзён на некаторых старых могілках можна ўбачыць архаічныя надмагіллі — драўляныя калоды рознай формы: акруглыя, у выглядзе чатырохграннага бруса, часам з пакінутым суком. Такія надмагіллі ёсць у вёсках Гацькаўшчына Аршанскага, Багданаўка Лунінецкага, Хатынічы Ганцавіцкага, Парэ Пінскага раёнаў і г.д. У розных месцах іх называюць па рознаму: нарубы, дубы, грабы, гурбакі, прыклады, прыхораны і інш. Звычайна надмагіллі ўзводзілі перад восеньскімі Дзядамі, а сам абрад меў назву прыкладзіны. У гэты ж дзень на магілу ставілі бліны, арэхі, гарэлку. Паводле павер’яў, гэта рабілі для таго, каб нябожчыкі падчас сваёй вандроўкі па свеце маглі
    Графічная рэканструкцыя «доміка мёртвых» (ранні жалезны век)
    Надмагілле ў выглядзе церамка. Узведзена ў 1929г., вёска Баркі (Клічаўскі р-н., Магілёўская вобл.)
    Дзіцячыя пахаванні на палескіх могілках (1930-егг.)
    прысесці і адпачыць. Пасля абраду прыкладзінаў пахаваны пераходзіў ужо ў статус «дзядоў».
    Памінальныя абрады, якія продкі ладзілі пасля пахавання, у памяць памерлага вылучаліся сваёй разнастайнасцю. Так, яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. у вёсцы Гняздзілава Докшыцкага раёна на могілкі ў дзень памінання прыводзілі казла, рэзалі яго, смажылі і елі. Таксама ў
    памінальныя дні на могілкі прыносілі ячную кашу і аддавалі хлопчыка.м, якія павінны былі есці яе голымі рукамі. Такі абрад зафіксаваны ў XIX ст. на беларуска-літоўскім памежжы.
    Надмагільны «наруб» на могілках каля вёскі Хатынічы (Ганцавіцкі р-н., Брэсцкая вобл.)
    Былі выпадкі, калі на магілах пакідалі розныя рэчы. Напрыклад, напачатку 1930-х гг. у Чавускім раёне на Магілёўшчыне бачылі, як да надмагілля адной дзяўчыны прывязалі вялікую касу з кудзелі. Зразумела, што ў больш архаічныя часы каса была з сапраўдных валасоў. Падобны абрад захаваў рэлікты вельмі архаічнага звычаю, калі нябожчыку ягоныя сваякі ахвяравалі свае валасы і верылі, што разам з і.мі яны перадаюць памерламу магічную сілу для захоўвання сувязі паміж усімі суродзічамі.
    Раздзел IV
    ВЕРА Ў ЗВЫШНАТУРАЛЬНУЮ POAHACUb 3 ПРЫРОДАЙ
    Гдава 1
    САКРАЛІЗАВАНЫЯ ЖЫВЁЛЫ
    Амаль ва ўсіх міфапаэтычных традыцыях свету жывёлы з’яўляюцца абавязковым элементам сістэмы вераванняў і магічных рытуалаў. Прычым іх роля — самая разнастайная. Яны могуць быць як боствамі і сакральнымі героямі, так і іх памочнікамі, і перавернутымі людзьмі, нарэшце — татэмнымі продкамі. У дачыненні да міфалагічнага Сусветнага дрэва з верхам звязваюцца ў асноўным птушкі, з сярэдзінай — наземныя жывёлы, а з нізам — хтанічныя. Гэта паўзуны, рыбы, бабры і выдры.
    Вельмі часта пры выкананні розных абрадаў і рытуалаў сакральныя жывёлы выступалі ў якасці ахвяраў. Да прыкладу, на Палессі напярэдадні Купалля адбывалася спальванне костак каня, каровы і авечкі. Асаблівую ахвярную ролю гралі некаторыя жывёлы пры ўзвядзенні розных будынкаў. У некаторых рэгіёнах Беларусі такая традыцыя захоўвалася яшчэ на пачатку XX ст. Пазней традыцыйны звычай змяніўся на болып лагодны — бяскроўны. Так, перад засяленнем гаспадара ў новы дом, у першую ноч у ім павінны былі начаваць певень і курыца, у другую — кот або котка, у трэцюю — парася, у чацвертую — авечка, у пятую — карова, у шостую — конь. I толькі на сёмую ноч, калі ўвесь негатыў новага месца сыходзіў на жывёл, у дом засяляўся сам гаспадар.
    На Беларусі шырока вядомыя валуны, якія лічацца ператворанымі жывёламі. Шмат дзе на гарадзішчах і былых свяцілішчах археолагамі знойдзены амулеты з некаторых частак культавых жывёл. Немалую ролю адыгрывалі жывёлы і ў пахавальным абрадзе, пра
    што сведчаць знаходкі ў старажытных пахаваннях.
    < o
    Касцяная праколка з зааморфнай галоўкай (курганнае пахаванне Х—ХІ стст. каля вёскі Укля, Браслаўскір-н., Віцебская вобл.)
    Замок у выглядзе барана (позняе Сярэднявечча, Гродна)
    Увогуле, карова, бык і вол — самыя сакралізаваныя жывёлы ў нашай міфалогіі. Паводле звесткі Пракопія Кесарыйскага (VI ст.), славяне верылі ў вярхоўнага бога-грамавіка, а ў ахвяру яму прыносілі быка і другіх сакральных жывёл. На тэрыторыі Беларусі культ быка прасочваецца яшчэ з часоў позняга неаліту. Косці быка разам з рэшткамі людзей сустракаюцца ў курганных пахаваннях. Шмат дзе на Беларусі падчас археалагічных раскопак знойдзены культавыя круглыя
    металёвыя падвескі з выявай быка.
    У беларускай міфалогіі пашырана супрацьпастаўленне вала (аблегчанага быка) і паўнавартаснага быка, і адпаведна іх адносіны да розных полюсаў свету. Бык як асноўная ахвярная жывёла Перуна заўсёды звязваўся з ягоным культам і верхнім полюсам бінарных апазіцый. Прынясенне быка ў ахвяру грамавіку захавалася і ў пазнейшыя, ужо хрысціянскія часы. Толькі ахвярапрынашэнне здзяйснялася на Іллю, у свята Іллі-прарока, які замяніў сабою Перуна. У гэты дзень вясковыя мужчыны збіраліся на братчыну, заколвалі быка, якога дагэтуль вырошчвалі ўсёй грамадой, варылі або смажылі жывёлу на вогнішчы і калектыўна з’ядалі або раздавалі ягонае мяса ўсім вяскоўцам.
    У беларускіх загадках бык выступае як сімвал надыходу новага дня, што мае непасрэдную сувязь з верхнім светам і ўзыходам сонца: «Сівы бык у акенца шмык» (світанне), «Белы быку акно пгык» (дзень).
    Вол жа ў тых самых загадках атаясамліваецца з марозам, холадам і ніжнім светам: «Прыйшоў вол, выпіў вады дол», «Адзін сівы вол выпіў вады дол». Вядома таксама, што бог падземнага свету — Вялес мог
    ператварацца ў вала або быка і апранаць валовую скуру. Шмат дзе на Беларусі знойдзены культавыя валуны, якія, паводле паданняў і павер’яў, з’яўляюцца ператворанымі ў камень валамі за працу на Вялікдзень і маюць адносіны да бога Вялеса.
    Вельмі важнай і сакральнай жывёлай для беларускіх сялян была карова. Яно і не дзіва, бо яна была для іх і карміліцай, і сімвалам урадлівасці і плоднасці, і надавала пэўны статус гаспадарцы, удзельнічала ў рытуалах першага вясновага выгану на пашу, а таксама ў ініцыяцыі хлопчыкаў-пастушкоў Гэтая жывёла знаходзілася пад пільным доглядам гаспадынь. Каб забяспечыць добрыя надоі і павялічыць плоднасць кароўкі, нашы прабабулі ведалі шмат магічных рытуалаў і замоў. Так, выводзячы на Юр’я карову ў поле, трэба было сказаць: