Язычніцтва старажытных беларусаў
Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч
Выдавец: Харвест
Памер: 368с.
Мінск 2014
Згодна з паданнямі, вогненны змей можа быць не толькі палюбоўнікам, але і прыносіць свайму гаспадару рознае багацце. Толькі спачатку такога змея трэба выгадаваць. Дзеля гэтага трэба дачакацца, калі чорны певень знясе своеасаблівае яйка, якое трэба пакласці пад паху і насіць там шэсць тыдняў. 3 таго яйка выводзіцца маленькі змей, вельмі падобны на вужаня, толькі з крыламі і залатога колеру. Каб змеянё вырасла вялікім і моцным, яго трэба ўзмоцнена карміць яйкамі і малаком. Асабліва, як кажуць, змей любіць яешню. Потым, калі змей вырасце вялікім, ён па загадзе гаспадара лётае па ўсім свеце, шукае скарбы і прыносіць у хату. Нездарма пра людзей, якія раптам разбагацелі, у народзе кажуць: «Яму Змей багацце носіць».
У XI—XII стст. на нашай тэрыторыі былі шырока распаўсюджаны металічныя бранзалеты і фібулы са стылізаванымі канцамі ў выглядзе змяі. Вельмі шмат у Беларусі і так званых Змеявых і Вужыных камянёў. Гэтыя валуны некалі былі прысвечаны ўшанаванню хтанічных істотаў. Шмат у нас і Змеявых узгоркаў. Так, у Крэве на Смаргоншчыне знаходзіцца Гара Змея Валя, таксама каля вёскі Млыны Камянецкага раёна ёсць Змеева Гара, а каля вёскі Ваўкалаты Докшыцкага раёна — гара Змяёўка.
Глава 2
САКРАЛІЗАВАНЫЯ ПТУШКІ
Паводле міфалагічных уяўленняў, птушкі з’яўляюцца сімвалам верхняй прасторы — неба, сонца, ветру. Навяршыні Сусветнага дрэва — сімвала светабудовы нашых продкаў — знаходзяцца арол, сокал і воран. Менавіта гэтыя птушкі адлюстроўвалі божую існасць неба, сонца і грому, свабоды, жыцця, урадлівасці і багацця, былі сувязнымі паміж касмічнымі зонамі.
Увогуле ўсе птушкі цесна судакранаюцца з каляндарным цыклам, па іх паводзінах прадказваюць надвор’е. Менавіта іх уклад жыцця і паводзіны, асабліва пералётных, з’яўляюцца фактарам, які закладзены ў структуры народнага календара. Сваім прылётам яны вызначаюць вясну, а адлётам восень.
Існуе шмат паданняў пра ўдзел птушак у стварэнні Сусвету: быццам раней вада была ў адным месцы, і птушкі разносілі яе па зямлі 165 >=>
Касцяныя падвескі-качачкі IX cm. Падзвінне
або разам са звярамі яны выкапалі рэкі і азёры. 3 пракаветных часоў зарадзіліся вераванні пра тое, што душы памерлых перасяляюцца ў птушак. Таму ў народных песнях і баладах да птушак звярталіся з просьбамі наведаць родных, перадаць звесткі пра жывых. У вераваннях пра птушак яскрава выяўляецца апазіцыя чыстага — светлага, добрага і нячыстага — цёмнага, злога. Да так званых «чыстых» птушак адносяцца голуб, ластаўка, бусел, салавей, жаўранак, а да «нячыстых» — воран, сарока, верабей, сава, зязюля. Арол і сокал займаюць памежнае становішча.
Але раней за другіх нашы продкі пачалі сакралізаваць качак. У светапоглядзе беларусаў гэтая птушка заўсёды асацыіравалася з першабытнымі водамі і пачаткам касмагенэзу. Менавіта яйка качкі вы-
ступіла тым першародным элементам, дзякуючы якому з’явіўся сам Сусвет. Потым гэта замацавалася ў фальклоры і казках, дзе гаворыцца пра тое, што жыццё, да прыкладу, Кашча Бесмяротнага, знаходзіцца ў качыным яйку. Археолагі знайшлі разнастайныя аб’ёмныя выявы качак, зробленыя з косці і крэмню. Напрыклад у вёсках Юравічы Калінкавіцкага і Галоўск Сенненскага раёнаў выяўлены малюнкі гэтых птушак на гліняным неалітычным посудзе. Знаходкі ў Гарадоцкім раёне на Віцебшчыне і Рагачоўскім на Гомельшчыне
Гліняная чаша XI cm. з выявай вадаплаўнай птушкі на донцы, вёска Крыўск (Буда-Кашалёўскі р-н., Гомельская вобл.)
сведчаць, што ў канцы I — пачатку II тысячагоддзяў былі шырока распаўсюджаны падвескіабярэгі ў выглядзе качачкі. Рэлікты культу качкі дайшлі і да нашага часу ў звычаі ўпрыгожваць вясельны каравай фігуркамі качара і качачкі, a вакол выкладаць колцы з яек.
У беларускім фальклоры творцам Сусвету выступае і гусь. Ён таксама ўдзельнічаў у стварэнні нашай планеты — падымаў са дна сусветнага акіяна першыя кавалкі зямлі. Гусак або гуска, як качка і качкур, вызначаюцца шлюбнай сімволікай. Так, вясельны каравай вельмі часта ўпрыгожвалі выявамі гэтых птушак, зробленых з цеста. А ў беларускім Палессі ў выпадку «нячэснасці» нявесты, нараніцу пасля шлюбнай ночы на стол перад яе бацькамі з ганьбай ставілі вя-
лікага гусака і качан капусты: мужчынскі і жаночы эратычныя сімвалы. Пры раскопках курганнага пахавання рубяжа X—XI стст. каля вёскі Новы Крыўск на Рагачоўшчыне знойдзены гліняны гаршчок, на дне якога кляймо ў выглядзе гуся. Выразна прамаляваны шыя,
крылы і нават пёры.
Вялікае месца ў вераваннях беларусаў са старажытных часоў займаюць певень і курыца. Певень — сімвал сонца, урадлівасці, жыццёвай сілы. Нездармаўшматлікіх паданнях распавядаецца пра тое, як на світанку пасля спеву пеўня знікае ўсялякая нечысць, сімвал цемрыва і змроку. Прыкладам, у вёсках Камень і Ратынцы Вало-
Драўляны карэц у выглядзе качкі, XIX—пач. XXcm. (былы Клімавіцкі павет)
жынскага, Стары Пагост Мёрскага, Наносы Мядзельскага раёнаў, паводле мясцовых паданняў, чорт нёс камень і хацеў перагарадзіць раку або знішчыць храм. Але праспяваў певень, і чорт выпусціў валун, а сам быў вымушаны ўцякаць. У пеўняў, згодна з павер’ямі, нават ёсць свой кароль — Будзімір.
Яшчэ да параўнальна нядаўняга часу розным сілам прыроды прыносілі ў ахвяру менавіта пеўняў, іх кідалі ў агонь, ваду або закопвалі ў зямлю. Калі закладалі новы будынак, пеўня або толькі ягоны голаў выкарыстоўвалі ў якасці будаўнічай ахвяры. Гэта рабілася дзеля забеспячэння трываласці збудавання, а таксама здароўя і дабрабыту ягоных насельнікаў. Чорнага пеўня ахвяравалі вадзяніку, калі ўзводзілі млын і мост. Лічылі, што менавіта певень чорнага колеру звязаны з вадой і падземным светам.
3 пеўнем як з сімвалам сонца спалучаецца сімволіка ўваскрашэння з мёртвых і адраджэнне жыцця. Таму невыпадкова на працягу
Птушкі, вышыўка на ручніку (Ганцавіцкір-н., Брэсцкая вобл.)
Вышыўка з пеўнем
стагоддзяў у нас захоўваўся звычай падчас пошасці закопваць жывога пеўня. Так, у 1860 годзе ў Рэчыцкім павеце, каб спыніць падзеж жывёлы, сяляне прынеслі ахвяру: закапалі жыўцом чорных пеўня, цёлку і ката.
У 1891 годзе старажылы вёскі Астапкавічы Гарадоцкага раёна ўзгадвалі выпадак эпідэміі халеры ў іх вёсцы: каб спыніць пошасць, у адну з магіл тады зарылі жывога пеўня. Жыхары вёскі сцвярджалі, што нібыта і цяпер апоўдні можна пачуць адтуль петушыны спеў.
Да нашага часу захаваўся шэраг памінальных звычаяў, дзе фігуруе певень. Прыкладам, у Докшыцкім раёне на Віцебшчыне і сёння святкуюць Петушыныя Дзяды, дзе абавязковая страва — мяса пеўня. Людзі тлумачаць такое святкаванне як ахоўнае магічнае дзеянне, кажуць: «каб каршун курэй не драў». У Глыбоцкім раёне яшчэ не так даўно перад восеньскімі Дзядамі птушыны голаў клалі на магілу мужчыны. 3 архаічным
дзеяннем выклікання дажджу звязаны абрад арання вясковай вуліцы на пеўніках. А забітага міфалагічнага Змея-страшыдлу маглі за-
сыпаць толькі той зямлёй, якую дзеці вазілі ў стаптаным лапці, запрэжаным пеўнем.
Калі певень увасабляў мужчынскі пачатак, то курыца — жаночы. Сярод навукоўцаў ёсць думкі, што раней курыца і певень маглі быць увасабленнем нейкага вельмі старажытнага боства. Месцамі на захадзе Беларусі ў XIX—XX стст. на памінальны стол па гаспадару рэзалі пеўня, а па гаспадыні — курыцу. Курыца, як і певень, адганяла злых духаў. Таму, калі перасяляліся ў новы дом, у першую ноч туды запускалі пеўня або курыцу. Зафіксаваны звесткі пра адгалоскі звычаю прыносіць у ахвяру пеўняў і кураў некаторым культавым камяням, асабліва камяням-краўцам, як напрыклад, Змееву каменю каля вёскі Віркаў Чашніцкага раёна. У некаторых паданнях падкрэсліваецца, што людзі бачылі як такую ахвяру здзяйсняе старац.
Народныя паданні часам узгадваюць пра спевы пеўня, якія можна пачуць апоўначы на курганах. Пры археалагічных раскопках курганных могільнікаў сустракаюцца курыныя косткі, часам іх знаходзяць у гліняным гаршчку. Гэта сведчанні нейкіх вельмі архаічных рытуалаў. 3 пеўнем звязаны і назвы некаторых прыродных сакральных аб’ектаў, кшталту ўзгорак Петухоў Гаршчок або Камень Пеўнік.
Пра многіх птушак існуюць павер’і, быццам раней яны былі людзьмі. У першую чаргу гэта белы бусел або бацян, буська. Легенда сцвярджае, што некалі гэтая птушка была чалавекам, якому даручылі выкінуць мех з сабранымі гадамі ў мора, але ён вельмі хацеў
паглядзець, хто знаходзіцца ў торбе. А калі развязаў мех, то ўсе гады распаўзліся па зямлі. Бог раззлаваўся і ператварыў гэтага чалавека ў птушку, загадаўшы збіраць паўзуноў. Цяпер бусел вымушаны гэта рабіць усё сваё жыццё, але ён памятае, што некалі быў чалавекам, таму селіцца побач з людзьмі. 3-за ягонай блізкасці да чалавека нарадзілася шмат павер’яў. Так, у народзе ўпэўнены, што бусел з’яўляецца птушкай бога Грымот-
Кафля з Мірскага замка з выявай арла, герба Радзівілаў
ніка і засцерагае ад маланкі і пажару, апякуецца нябеснымі стыхіямі і распараджаецца ўраджаем. Забіць бусла заўсёды лічылася вялікім
грахом.
У адрозненне ад белага бусла чорны бусел селіцца ў аддаленых ад чалавека месцах. Таму чорных буслоў называюць «ляснымі манахамі». Паводле падання, чорны бусел некалі быў белым, але нейкі
ліхі чалавек разбурыў ягонае гняздо і скінуў буслянят. Ад гора і крыў-
ды той бусел счарнеў, паляцеў у пушчу
Выявы птушак на вясельным дыване (Ганцавіцкі р-н., Брэсцкая вобл.)
пасяліўся на высокім дубе. Калі вывеліся птушаняты, то яны апынуліся белымі. Бацькі расказалі ім пра крыўду ад людзей, і тыя апрануліся ў чорнае жалобнае адзенне. Назаходнім Палессі чорнага бусла лічаць каралём усіх буслоў.
Традыцыйныя ўяўленні пра паходжанне дзятла таксама звязаны з чалавекам. Паданне гаворыць: Бог ператварыў у дзятла пчаляра-бортніка
за тое, што той працаваў у нядзелю — выдзёўбваў сасновую борць. Цёмнае апярэнне гэтай птушкі, яе «чырвоная шапачка» і знаходжанне ў глухіх лясах нарадзілі ўяўленне пра сувязь дзятла з чарадзейным зеллем — разрыў-травой, пры дапамозе якой можна адкрываць любыя замкі без ключоў. Каб здабыць такое зелле, трэба абгарадзіць гняздо дзятла з яйкамі асінавымі пруткамі, і ён, каб патрапіць да птушанят, на другі дзень прынясе магічную траву.
Шмат павер’яў існуе пра вялікага чорнага дзятла — жаўну. Верылі, калі ён дзяўбе сценку ці вугал хаты, дзе знаходзіцца хворы чалавек, то гэта да нябожчыка, таму што дзяцел ужо «прадзёўбаў» яму магілу. Узімку тое самае дзеянне птушкі тлумачылася надыходам мяцеліцы. Увесну дзяўбанне па прысядзібнай агароджы абяцала надыход «чарвівага» лета, і што народзіцца шмат грызуноў.