• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    Да нячыстых істот адносяцца блохі, або кузуркі. Паводле паданняў, блыха паходзіць з зямлі (пяску). Яна мае адносіны да трох стыхій: зямлі, агню і вады. Існавала забарона забіваць блыху, інакш яна можа адпомсціць чалавеку. Выводзілі блох рытуальнымі сродкамі. Напачатку вясны, падчас першага ворыва, першага грому, першага кукавання зязюлі, першага спеву салаўя і падобнае, вымяталі смецце з блохамі за парог хаты, а потым яго спальвалі і выкідвалі на дарогу ці ў раку. Гэта павінна была рабіць на досвітку аголеная дзяўчына. Такім чынам яна набліжалася да прыродных стыхій і заручалася іх магічнай падтрымкай. Абярэгамі ад блохслужылі пяро бусла, палын, мята, папараць. Таксама пасыпалі дом зямлёй, якую бралі ў сябе з-пад пяткі пры першым удары грому альбо пры першым ворыве. На Гарадзеншчыне, каб у хаце не заводзіліся кузуркі, араты пасля выхаду першы дзень у поле і вяртання дахаты, абтрасаў перад парогам пясок з лапцяў. На Віцебшчыне блох выганялі на Дабравешчанне. Гаспадар здымаў з сябе кашулю, вымятаў ёю хату, выкідваў смецце на двор, а са двара захопліваў снег ці лёд і раскідваў іх па падлозе. Пасля такіх дзеянняў клаўся спаць. У ваколшах Мінска ў Чысты чацвер казурак выганяла дзяўчынка 3—4 гадоў, якую распраналі і прымушалі вымесці падлогу. Пазбаўляліся ад блох і на Купалле, тады жанчыны здымалі з сябе кашулі і круцілі іх над вогнішчам.
    Да нячыстых насякомых адносяцца вошы. Паводле паданняў, яны ўтварыліся з пылу, попелу, праху, агню і пасланы чалавеку Богам, каб ён не лайдачыў, а шукаў паразітаў. Верылі, што вошы павінны быць ва ўсіх жывых людзей, і што іх няма толькі ў нябожчыкаў. Таму, калі чалавек шукае на сабе вошай, ён займаецца карыснай і богаўгоднай справай. Так, на Віцебшчыне была завядзёнка шукаць вошай у знак гасціннасці ў вандроўных старцаў — божых людзей. У некаторых рэгіёнах Беларусі для выклікання дажджу жабак ці вошаў нанізвалі на нітцы і падвешвалі на плот, дрэва, кусты або над калодзежам і аблівалі вадой. Пры гэтым казалі: «Як гэтыя блохі ілягушкі павіслі, хай так іхмары вісяць».
    Некаторых насякомых выкарыстоўвалі ў народнай медыцыне. Іх разам з хлебам і напоямі давалі хвораму на жаўтуху або ліхаманку. Гарэлку, настоеную на блохах, клапах ці змеях, давалі п’яніцам ад
    запою.
    Глава 4 КУЛЬТДРЭЎ
    Ушанаванне дрэва звязана з культам абагаўлення прыроды. У народзе здаўна лічылі, што дрэвы могуць хадзіць, размаўляць, ператварацца ў чалавека і наадварот. На Гомельшчыне ў адным з паданняў расказваецца, што дубы — гэта заклятыя старым чараўніком моцныя і прыгожыя хлопцы-волаты. Верылі, што ў дрэва пасяляецца душа чалавека і, калі дрэва сякуць, то з яго цячэ кроў і чуюцца стогны. Напрыклад, у Парычах Светлагорскага раёна занатавана паданне пра тое, як няверная жонка ператварылася ў бярозу, яе палюбоўнік — у асіну, а муж — у высокі і магутны дуб. У беларускіх паданнях часта фігуруе «стоярусавае дрэва», якое вырастае на лясных перакрьгжаваннях і можа ператварацца ў чалавека.
    Вельмі ўважліва ставіліся да выбару дрэў пры будаўніцтве дамоў, гаспадарак і храмаў. Забаранялася выкарыстоўваць вываратні, дрэвы, паваленыя навальніцай. 3 сухога дрэва будавалі толькі гумны і свіраны, каб не заводзіліся мышы, а сена і збожжа захоўвалася ад вілыаці. У некаторых раёнах паваленае навальніцай дрэва называлі «блудным дрэвам» і лічылі, што, калі чалавек пераступіць праз яго, то абавязкова заблудзіцца.
    Спрадвеку ўшаноўваліся дрэвы незвычайнай формы: зрослыя і скручаныя паміж сабой, з вялікімі нарастамі, са скразным дуплом, а таксама бортныя дрэвы. Многія з такіх дрэў, асабліва з адтулінамі, лічыліся лекавымі. Звычайна хворага тры разы працягвалі праз адтуліну ў ствале, а потым ягонае адзенне спальвалі і апраналі новае. Здаўна ў народнай медыцыне выкарыстоўвалі кару многіх дрэў, часцей за ўсё — дуба.
    Пра ахвяраванні дрэвам і гаям гавораць такія пісьмовыя крыніцы, як «Аповесць мінулых часоў», «Слова пра Фаміну нядзелю», творы Кірылы Тураўскага і інш.
    Шырока бытуюць паданні пра з’яўленне на некаторых дрэвах цудатворных абразоў часцей за ўсё іх знаходзяць на дубе, сасне, ліпе, грушы. Так, на дубе такія абразы нібыта аб’явіліся ў Міколках Уздзенскага раёна, Косцевічах Ваўкавыскага; на соснах — у Крупейках Лоеўскага, Сорагах Слуцкага, Залессі Смаргонскага, Чарнякова Бярозаўскага раёнаў, каля Шклова; на ліпе — у Пустынках Мсціслаўскага, Конкавічах Петрыкаўскага, Крыўках Шаркаўшчынскага раёнаў; на грушы — у Жыровічах Слонімскага раёна і г.д. Існуе шмат паданняў і пра скарбы, закапаныя пад сакральнымі дрэвамі.
    Святы дуб каля царквы, вёска Міколкі (Уздзенскір-н., Мінская вобл). Рэканструкцыя В. Сташчанюка
    3 глыбокай старажытнасці нашы продкі найбольш шанавалі дуб, які лічыўся сімвалам вечнага жыцця. У Прусіі гэта было дрэва Пяркунаса, ва Усходняй Еўропе — Перуна. У сярэдзіне X ст. Канстанцін VII Парфірародны (Багранародны) апісаў язычніцкае пакланенне дубу на востраве Хорціца. Ён зазначыў, што русы прыносяць у ахвяру дубу жывых пеўняў, кавалкі хлеба, мяса і ўсё, што маюць іншае. А вакол дрэва ўтыкаюць стрэлы.
    Паводле навуковых вызначэнняў, да гэтага ж часу адносяцца і знойдзеныя на суседняй тэрыторыі Украіны ў рэчышчах Дняпра і Дзясны дубы з устаўленымі ў іх сківіцамі дзікоў. Дуб, знойдзены пры расчыстцы Дняпра ў 1975 годзе, быў з каранямі. Агульная яго вышыня 9,6 м, дыяметр 0,65 м. На вышыні шасці метраў перад раздваеннем ствала было ўстаўлена дзевяць сківіц дзіка, па тры ў кожным радзе. Клыкі моцнаўраслі ўдрэва. Па плошчы яны ўтваралі квадрат 33 х 34 см. Некалі дуб рос на беразе і доўгія часы выконваў ролю паклоннага аб’екту.
    Ушанаванне дубоў фіксуецца на працягу ўсяго II тысячагоддзя. Напрыклад, у мемуарнай літаратуры XVIII ст. згадваецца, што ў Панарскім лесе каля Вільні народ збіраўся каля сакральнага дуба, каб 184>=
    спраўляць язычніцкія абрады. Стоячы перад дубам на каленях, людзі адбівалі яму паклоны і спальвалі ахвяры. Але потым езуіты знішчылі гэты дуб. Паклонны дуб быў і ў басейне ракі Поня (Барысаўскі павет), дзе ўдуплезнайшлі металічныя ідальчыкі. Яшчэў пачатку XX ст. у губернскім Мінску было вядома паклоннае месца — капішча на беразе Свіслачы. Тут ляжаў камень Дзед і каля яго рос Святы дуб. На яго галінкі вешалі ручнікі, а жалуды лічыліся свяшчэннымі.
    Паміж вёскамі Замошша і Царкавішча Ушацкага раёна, ва ўрочышчы Якубаўка, яшчэ ў пачатку XX ст. стаяў вельмі стары дуб. 3-пад яго выцякала крыніца. Сюды людзі хадзілі лячыць вочы і складалі ахвяры ў дупло, хто што мог. У 1923 годзе чырвонаармейцы спалілі дуб, але амаль да нашага часу людзі працягвалі хадзіць на гэта месцы і складаць дары пню. Больш за ўсё дубу насілі грошы.
    Каля вёскі Жукавец Бярэзінскага раёна, ва ўрочышчы Жоластава, на беразе Беразіны некалі рос Святы дуб. Потым ад яго застаўся толькі пень. Яшчэ не так даўно паляўнічыя клалі на яго ах-
    вяры: калі забівалі лася, дзіка ці казулю, то клалі печань і сэрца жывёлы, a калі птушку — то некалькі пёраў.
    Каля вёскі Старое Раматова ў Маларыцкім раёне ёсць Цар-Дуб або Патрыярх. У сярэдзіне XX ст. да яго абавязкова ехала кожнае вяселле, што адбывалася ў наваколлі. Дуб вянчаў маладых. Калі вяселле набліжалася да ляснога дуба, то сват саскокваў з брычкі, падыходзіў да дуба і казаў:
    «Бацюхна! Патрыярх наш! Цар лясоў
    Святы дубзубітыміў дрэва сківіцамі дзіка, знойдзены на беразе ракі Дзясны на Чарнігаўшчыне
    нашых! Благаславі маладых на жыццё добрае і доўгае, якое ты сам пражыў. Каб над іхнімі галовамі толькі мірныя вятры пралягалі, ды адно з жыватворнымі дажджамі!»
    Маладыя кланяліся дубу, а за імі ўся дружына. Потым на палянцы таньчылі першы вясельны танец.
    Яшчэ і ў нашы дні на некаторыя старыя дубы вешаюць ручнікі, стужкі, абразы. Напрыклад, так робяць у вёсках Прынта Вілейскага і Лесіна Талачынскага раёнаў.
    Захавалася шмат павер’яў, звязаных з ахоўнай магіяй. Лічылася, каб не хварэнь увесь год, трэба, пачуўшы першы вясновы гром, патрэсці дубовае дрэва, або пацерціся аб яго. Верылі, што нованароджаны хлопчык будзе моцным і здаровым, калі ягоную пупавіну павітуха абрэжа на дубовай дошцы.
    Са святым дубам паміж вёскамі Серкавіцы і Янава Талачынскага раёна звязана павер’е, нібыта ў таго, хто дакранецца да кары дуба, ніколі не будуць балець зубы.
    У некаторых раёнах пры набліжэнні засухі ў лесе вырубалі дуб, запрагалі ў яго хлопца, і той дубам абворваў вёску. Затым з гэтага
    дуба рабілі крыж і ставілі каля паселішча.
    Дуб-асілак, вёска Сітцы (Докшыцкір-н., Віцебская вобл.)
    Многія паклонныя дубы мелі свае імёны. Прыкладам, Дэвайціс каля Смаргоні, Мінтус каля Рашэтнікаў Рэчыцкага, Целяшоў Дуб каля Люсіна Ганцавіцкага, Цар-Дуб каля Старога Раматова Маларыцкага, Цар-Дуб і Царыца-Дуб каля Аўцюкоў Калінкавіцкага, Дуб-Волат каля Сітцаў Докшыцкага раёна і іншыя.
    У беларускім фальклоры дуб выступае ў якасці Сусветнага дрэва, каля каранёў якога знаходзіцца Змей, а таксама воўна, у шатах — рытуальны куфар і жывыя стварэнні: заяц, качка, яйка і ў ім смерць Кашча. Паводле вераванняў Змей можа хавацца ад бога на-
    Дуб Якуб каля вёскі Казлы (Нясвіжскі р-н., Мінская вобл.)
    вальніцы ўдупле, і таму ў дуб часта б’е Пярун.
    Калі дуб асацыіруецца з мужчынскім пачаткам, то з жаночым пачаткам звязваецца сасна. У песнях яна часта выступае ў якасці Сусветнага дрэва. У пісьмовых крыніцах XVII ст. адна з соснаў на Падзвінні называецца Марына Сасна. Шэраг дрэў вядомы пад назвамі Святая Сасна, гэта ў вёсках Ніўкі Лагойскага, Шаршуны Мінскага, Стралкі Верхнядзвінскага раёнаў і г.д. Каля знакамітага Сцёп-каменя пры вытоках Віліі на
    тэрыторыі Докшыцкага раёна расце сасна Куліна, якая лічыцца зачараванай жонкай міфічнага Сцяпана, ператворанага некалі Богам у камень. На Княжым востраве сярод балота паблізу вёскі Нарач Вілейскага раёна расце Княжая Сасна. Паводле падання, у дрэва ператварылася ад гора княгіня. сасланая на востраў сваім мужам. Святымілічыліся сосны каля вёсакСтарыйа Капыльскага, ЦвермыЛідскага, Старыя Гумны і Старыя Пышачы Крупскага раёнаў. Яшчэ на памяці людзей многім з гэтых дрэў насілі ахвяры: лён, палатно, ручнікі, стужкі, грошы.
    3 сасновых паленцаў раскладалі вогнішчы для прыгатавання такой рытуальнай ежы, як вясельнай і хрэсьбіннай. Павер’я сцвярджаюць: сасновыя галінкі аберагалі ад грому. На Палессі падчас святкавання Вялікадня вакол царквы ўторквалі сасновыя галінкі, a потым забіралі і клалі на дахі дамоў. На Вадохрышча галінкамі сасны ўпрыгожвалі палонку на лёдзе, а потым таксама забіралі дахаты і ўторквалі ў сцены хаты або ў хлеў, каб зберагчыся ад навальніцы.