• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    Сакральнасцю вылучаюцца і некаторыя лясы. Пра гэта сведчаць іх назвы Божы Дар, Княжы Бор, Залаты Бор...
    Пра паважлівыя адносіны да лесу гавораць
    шматлікія архаічныя звычаі. Напрыклад, у 1950-я гг. у Дубровенскім раёне на Падняпроўі лесарубы, калі абсякалі галіны са спілаванай старой елкі, знайшлі на вершаліне жалезныя абцугі са званочкам. Старыя людзі патлумачылі, што гэта «лясны бог». Яны расказалі, што некалі існаваў такі звычай: у маладым лесе выбіралі самую прыгожую елачку і навязвалі на яе званочак, які павінен быў заўсёды заставацца ў лесе. Лічылася, што ён прынясе шчасце таму, хто яго знойдзе. I ў падзяку за гэта шчаслівец павінен высадзіць хаця б адну елачку і начапіць на яе знойдзены званочак.
    Глава 5
    КУЛЬТАВЫЯ РАСЛІНЫ
    Зглыбокай сівізны стагоддзяў вядома, што такія расліны, як травы (зёлкі) і кветкі валодаюць не толькі лекавымі здольнасцямі, але і магічнымі. Іх выкарыстоўвалі падчас разнастайных абрадаў і рытуалаў імі карысталіся як абярэгамі і амулетамі, упрыгожвалі капішчы і свяцілішчы.
    Прычым заўсёды ўлічвалі, што для кожнай зёлкі ёсць свой час, калі яна актывізуецца або мае найвялікшую гаючую сілу. Так, залаціста-жоўтыя кветкі прымулы, што ў народзе завуцца ключыкамі, зацвітаюць у канцы красавіка — пачатку мая і сваімі абрысамі сапраўды нагадваюць звязку ключоў. У гэты час, калі беларусы святкуюць Юр’я, зямля прачынаецца ад зімовага сну і таму невыпадкова, што ключыкі служаць сімвалам адамкнутай зямлі. У той жа час, паводле старажытнага міфа, зямля таму застаецца замкнёнай, што Юр’ева маці згубіла ключы, як у вясновай юраўскай песні:
    «Юр ’ева матка пагнала цялятка,
    Улес пайшла, у лес пайшла, Залатыя ключы панясла, панясла. Юр’еваматка, вярніся, вярніся, Бо ключы нашліся, нашліся, Залатыя ключы нашліся, нашліся».
    Пры дапамозе гэтай зёлкі гатавалі некаторыя лекі і прываротнае зелле, яе выкарыстоўвалі ў варожбах.
    Збіраць травы і кветкі пачыналі ўжо на Сёмуху, падчас Русальнага тыдня. Такой кветкай была, да прыкладу, валошка, або васілёк, якую заўсёды стараліся пасадзіць у агародзе ці садзе. Сіні колер звязвае валошку з ніжнім ярусам светабудовы і мае адносіны да замагільнага
    195>о
    Металічныя прышыўныя бляшкі для галаўнога ўбору з выявай знака плоднасці. 3 пахавання XIII—XIVстст. каля вёскі Малявічы (Вілейскір-н., Мінская вобл.)
    света і смерці. Некаторыя навукоўцы параўноўваюць этымалагічную назву «валошка» і «васілёк» з Вялесам (Воласам). На Сёмуху (або Зелянец) з гэтых кветак спляталі вянкі і захоўвалі іх у хаце. Валошкі выкарыстоўвалі ў пахавальнай абраднасці: іх клалі ў труну, крапілі імі лаўку,
    дзе ляжаў памерлы, потым ягоную магілу.
    Назва кветак паходзіць ад хлопчыка Васілька, якога русалка на Русальным тыдні заманіла ў поле і заказытала, пасля чаго ён ператварыўся ў гэтую расліну. На Гомельшчыне падчас абраду провадаў русалак выбіралі дзяўчыну, якая выконвала ролю русалкі, ускладалі ёй на голаў вянок з валошак і спявалі «Васілька»:
    «Ой, Васіль жа мой, васілёчак, Васілёчак, васілёчак!
    Бярозавы мой цвэточак, Мой цвэточак, мой цвэточак! Часам цебэ я садзіла, Другім часам палівала, Трэцім часам сырывала!
    Сарву цьвяток, саўю вянок, Завіўшы вянок, пайдуўтанок».
    Але самымі лекавымі і магічнымі зёлкамі лічыліся купальскія травы, сабраныя падчас летняга сонцастаяння — найвышэйшага росквіту жыватворных сіл зямлі. Травы збіралі звычайна на Яна — другі дзень Купалля. Гэты дзень так і называлі ЯнТраўнік. Збор траў павінен быў адбывацца ў першай палове дня, да полудня. Казалі: «покуль дзень прыбывае, каб і сіла прыбывала».
    У некаторых раёнах Беларусі травы пачыналі збіраць яшчэ ўначы. Лічылі, што менавіта ў гэту пару расліны наталяюцца большай вільгаццю і карыснымі рэчывамі, якія могуць паступова губляцца з надыходам сонца. Найлепшым месцам збору былі нелюдзімыя месцы, дзе «не чуваць крыку пеўня». Травы і кветкі ў гэты дзень збіралі не толькі знахаркі, зельнікі і чараўнікі, але і ўсе жанчыны. Зёлкі асвечвалі ў храме, засушвалі і карысталіся імі на працягу года. 3 кветак
    плялі вяночкі для варажбы на здароўе і дабрабыт людзей і хатняй жывёлы.
    Некаторыя з іх, як багатку (дзьмухавец) уторквалі ў шчыліну сцяны ў сенях па чарзе ўсе сямейнікі: бацька, маці, дзеці па старшынстве. На раніцу глядзелі, чыя кветка распушылася, а чыя не. У апошнім выпадку трэба было чакаць няўдачы або хваробы.
    Назва такой зёлкі, як святаяннік (зверабой) гаворыць сама за сябе, яе збіралі менавіта напярэдадні свята Яна. Прычым трэба было паспець апярэдзіць лятучых ведзьмаў, якія таксама палявалі на гэтую лекавую
    Ручнік з выявай кветак у чырвоным куце, вёска Курадава (Пінскі р-н, Брэсцкая вобл.)
    зёлку і маглі пазбавіць яе гаючай моцы. Святаяннік, або святаянскае зелле ці расанка, дзякуючы чырвонаму колеру адвараў з яго і мазяў,
    што выклікала «крывавыя» асацыяцыі, выкарыстоўваўся пры малакроўі, матачным і другім крывацёку, ад гемарою, каб зажывіць раны, апёкі і да т.п. Ужываўся святаяннік і як магічны абярэг ад нячыстай сілы, «урокаў», ліхіх чараўнікоў, ім падкурвалі хаты і гаспадарчыя пабудовы.
    Трыпутнік выкарыстоўваўся на Купалле для дзявочай варажбы на су-
    Вышыўка кветак на жаночай кашулі, вёска Горы (Горацкі р-н., Магілёўская вобл.)
    
    джанага. Дзеля гэтага дзяўчына павінна была голая з расплеценай касой апоўначы пайсці на перакрыжаванне дарог (ростані), стаць на калені, і, не датыкаючыся рукамі да зямлі, толькі зубамі вырваць зёлку, потым нікому нічога не кажучы, прыйсці да дому, легчы ў ложак. Тады, паводле прыкметы, павінен прысніцца жаніх.
    Сама назва травы гаворыць пра тое, што мае сувязь з матывам трох дарожак, шырока вядомы.м у фальклоры. Трыпутнік — гэта ваяр, які застаўся адзін з усяго войска і апынуўся на раздарожжы трох дарог, адна з якіх была выбіта золатам, другая серабром, трэцяя «следам вытаптаная, слёзкамі вылітая». Ваяр выбірае апошнюю і разумее, што яна не прынясе яму радасці: жонка хутчэй за ўсё ўзятая ў палон або страчаная, нездарма ж дарога палітая слязьмі. Тады ён просіць шаблю зняць ягоную галаву з плячэй, зялёную лістоту шапацець над ім, шэрую зязюлю куваць па ім. На тым месцы, дзе ён памірае, вырастае гаючая трава, якая дапамагае людзям суцішыць боль і вылечыць іх раны.
    У шэраг купальскіх траў уваходзілі і такія расліны, як баркун (доннік) і тоя (рагулькі, казялкГу якія ў спалучэнні адна з адной лічыліся моцным абярэгам ад нячыстай сілы. Баркун, які расце каля закінутых або недаробленых будынкаў і на ростанях, якія заўсёды лічацца небяспечным месцам, выконвае сваю місію — зберагаць і абараняць людзей ад ліха і небяспекі.
    Раней ужо прыгадвалася як лятучы цмок набывае аблічча прыгожага хлопца і ў такім выглядзе заляцаецца да дзяўчыны ці кабеты,
    Дыван з раслінным арнаментам (горад Ганцавічы, Брэсцкая вобл.)
    пасля чаго тая пачынае марнець і неўзабаве памірае. Сюжэты другіх паданняў распавядаюць, што такім міфічным палюбоўнікам можа быць і чорт. Абярэгам ад падобных заляцанняў лічыліся асвечаныя баркун і тоя. Так, на Палессе апавядаюць пра тое, як аднойчы да дзяўчыны, што пасвіла статак, прычапіўся пад відам хлопца чорт і пачаў «гуляць» з ёю. Неўзабаве дзяўчына пачала сохнунь і, калі б
    Слуцкія паясы XVIII cm. з раслінным узорам
    не расказала пра ўсё бацькам, магла б і памерці ў хуткім часе. Тады бацькі ўплялі ёй у касу асвечаныя зёлкі. Зразумеўшы, што да дзяўчыны не падступіцца, нячысцік сышоў назаўсёды, але перад гэтым злосна прамовіў: «Кабне баркун да тоя, то була бдзеўка моя!».
    Адна з купальскіх песень распавядае пра паходжанне сіне-жоўтых кветак, якія ў народзе завуцца браткі, брат-сястрыца, Іван ды Мар’я, ці кветка плачу. Па волі злога лёсу адбыўся інцэстны шлюб паміж братам і сястрой. Даведаўшыся пра сваё кроўнае сваяцтва, маладыя муж і жонка жахнуліся недапушчальнага граху і ператварыліся ў кветку:
    «Пойдзем сястра ў поле,
    Рассемся травою:
    3 цябе будзе сіні цвет, з мяне — жоўты.
    Будуць дзеўкі краскі рваць
    I брата з сястрою памінаць:
    Гэта тая травіца,
    Што брацейка з сястрыцай».
    Даследчыкі лічаць, што падчас купалаўскіх містэрый на ўзроўні святарскіх традыцый адбываўся сакральны шлюб паміж двума боствамі — Агню і Вады або Сонца і Месяца. Паводле індаеўрапейскіх міфаў, менавіта Сонца і Месяц з’яўляюцца тымі сакральнымі блізнятамі — братам і сястрой, ад шлюбнай сувязі якіх зарадзіўся ўвесь свет і жыццё ў ім.
    Старадаўнія беларусы таксама верылі, што на Купалле, у пераломны час дзеяння супрацьлеглых пачаткаў прыроды (самая шчодрая раса і самае спякотнае сонца), час зараджэння жыцця і гармоніі, Сонца бярэцца шлюбам з Месяцам. Сімвалам гэтага сакральнага с®< 199>=
    шлюбу і была кветка, дзе жоўты колер сімвалізаваў агонь і жаніха, a сіні — ваду і нявесту. Пазней, са зменай рэлігіі, боскі інцэст — час першастварэння, быў дыскрэдытаваны. Гэта і прывяло да з’яўлення розных фальклорных сюжэтаў пра грахоўнае зямное каханне брата і сястры.
    Апроч рэальна існуючых траў у беларускім фальклоры ёсць і міфічныя. Гэта папараць-кветка, разрыў-трава, сон-трава...
    Паводле народных павер’яў, папараць можа квітнець адзін раз на год, і менавіта ў Купальскую ноч, калі здараюцца самыя неверагодныя рэчы. Вогненная папараць-кветка лічылася падарункам самога бога Ярылы, яе называлі яшчэ агонь-кветка, ці цар-кветка. Квітнее папараць некалькі імгненняў, але хто ў гэты час знаходзіць кветку і зрывае яе, набывае містычныя магчымасці. Такі шчасліўчык навучыцца разумець мову звяроў, птушак і раслін, даведаецца пра ўсе таямніцы, зможа зачароўваць людзей і нават зможа рабіцца нябачным. Папараць-кветку шукаюць не толькі людзі, за ёй палююць розныя чарадзеі, лясныя духі і нячысцікі.
    Існуе павер’е, як толькі чалавек пабачыць такую кветку, ён павінен тут жа сарваць яе, схаваць пад пахі або пад скуру на парэзанай
    Папараць-кветка (фотакалаж)
    далоні і з усяе моцы бегчы з лесу прочкі. Нячыстая сіла будзе злавацца, крычаць і клікаць таго чалавека па імені, але ні ў якім разе нельга азірацца, іначай можна развітацца як са знаходкай, так і з жыццём. Паводле другога павер’я, калі чалавек змог завалодаць кветкай, яму адчыняцца ўсе схаваныя і зачараваныя скарбы. Самы папулярны сюжэт у беларусаў, калі ў абутак хлоіша-пастушка, які згубіў у лесе свой статак, выпадкова трапляе чароўная папараць-кветка, пасля чаго хлопец набы-