Язычніцтва старажытных беларусаў
Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч
Выдавец: Харвест
Памер: 368с.
Мінск 2014
Гаёвы Дзед і гаёўкі (мастак. В. Славук)
вячоркам у пэўным месцы ў лесе пакінуць на
пяньку пачастунак Гаёваму Дзеду. Калі нараніцу гасцінец знікаў, гэта азначала, што лясны дух даў сваю згоду на высечку. У адваротным выпадку, трэба было пачакаць або шукаць іншае месца. Калі ж дрэва ўлесе пачыналі сячы без ведама Гаюна, а потым выкарыстоўвалі яго на будоўлю хаты, то лічылася, што яна не будзе даўгавечная і тры-
валая.
У Гаёвага Дзеда ёсць унучкі — Гаёўкі — міфічныя насельніцы лясоў і гаёў. 3 выгляду гэта звычайныя прыгожыя дзяўчыны з русымі косамі, толькі ўзімку яны пакрываюцца густой белай поўсцю, якая па вясне спадае. Гаёўкі любяць усё жывое і лечаць хворых звяроў і птушак. Але яны вельмі гарэзлівыя і непаслухмяныя, таму Гаюн забараняе выходзіць ім за межы лесу. Гаёўкі ведаюць, дзе квітнее Папараць-кветка, прыходзяць палюбавацца на яе цвіценне. Таму, хто шукае
Лесавая — жонка Лесуна (мастак Б. Забірохін)
гэтую кветку шчасця, варта толькі неўпрыкмет высачыць гэтых гарэз.
Апроч Лесавіка і Гаюна продкі вылучалі ў асобную катэгорыю духаў і Пушчавіка. Ён лічыўся гаспадаром пушчы — агромністага не-
Пушчавік (мастак Б. Забірохін)
кранутага рукой чалавека лесу. Уяўляўся веліканам ростам з самае высокае дрэва, што дапамагала яму далёка бачыць наваколле. Затое з-за сваёй непаваротлівасці ён кепска бачыў, што ў яго рабілася пад нагамі, а гэта давала магчымасць схавацца, а потым незаўважна збегчы чалавеку, які заблукаў у пушчы. У адрозненне ад Лесуна, Пушчавік робіць адно толькі ліха, не шкадуе ні
старых, ні дзяцей, ні жанчын, ні знямоглых, ні нават свойскіх жывёл, якія заблукалі ў лесе. А робіць ён так таму, што помсціць людзям за тое, што тыя ўвесь час высякаюць лес, а яму даводзіцца сыходзіць усё далей і далей у самыя непраходныя «пушчы-драмушчы».
У кожным вадаёме — рацэ, возеры, запрудзе, віру жыве свой гаспадар, якога звычайна называюць Вадзянік, Вадзяны Дзед, Амутнік, Вірнік, Ціхоня. Апошні атрымаў такую назву з-за таго, што жыве ў асноўным у стаячых азёрах ці ставах. Апроч гэтага Вадзянік можа
жыць на старых апусцелых вадзяных млынах ці шлюзах. Гэтая міфічная постаць нярэдка мела аблічча тапельца, аблепленага рачнымі водарасцямі.
Але найчасцей ён меў выгляд глыбокага старога, з доўгай лапацістай барадою, з такімі ж доўгімі валасамі на галаве ў форме кліна, з расплывістым тварам, азызлым чэравам і непрапарцыйнымі нагамі, на якіх між пальцаў былі перапонкі. У забалочаных азёрах і ставах Вадзянік уяўляўся ўжо як гарбаты і барадаты стары з нагамі і хвастом, падобнымі да каровіных.
Вадзянік (мастак В. Славук)
Убачыць яго можна было апоўдні або пасля заходу сонца апоўначы, а таксама пры святле месяца на беразе, камяні ці мосце, паблізу глыбокіх мясцін, на вадзяных колах. Пры гэтым ён высоўваўся з вады па пояс і палохаў прахожых: шлёпаў рукамі па вадзе, ляпаў у далоні, дзіка рагатаў іржаў як кабыла або бляяў як баран.
Але асабліва небяспечным ён быў падчас або напярэдадні вялікіх свят: у Троіпкую суботу, калі квітнела жыта і душы памерлых знаходзіліся на зямлі, на Купалле ці Іллю. У гэты час Вадзянік праяўляў найбольшую актыўнасць: тапіў чаўны, ламаў вадзяныя млыны. Таму
ўтакія дні, а таксама перад навальніцай забаранялася купацца. Калі тапельцаў доўга не было, Вадзянік высоўваўся з вады і крычаў: «Рот есць, да некага есць». Лічылася, што пасля гэтага нехта абавязкова патопіцца.
Баламуцень (мастак В. Славук)
Тым не менш, Вадзяны Дзед заўсёды спрыяў тым, хто займаўся рыбнайлоўляй. Толькі рыбакам дзеля гэтай падтрымкі трэба было абавязкова адрачыся ад сваіх родных і прынесці нячысціку ахвяру ў выглядзе жывой душы.
Немалымі паслугамі Вадзяніка карысталіся млынары, яны ў якасці ахвяры кідалі ў плаціну млына жывую курыцу або клалі пад першы лёд сцягно свінні. Гэтаксама нярэдка заключалі хаўрус з Вадзяніком пчаляры, за добрыя роі з пчоламі яны плацілі тым, што прыно-
сілі нячысціку ў падарунак якога-небудзь хворага або знямоглага каня, якога адвозілі ў чоўне на сярэдзіну вадаёма і патаплялі.
Вадзяны, які праяўляў асаблівую цікавасць да зямных жанчын і ўсяляк завабліваў іх да сябе, называўся ў народзе Баламуцень. Ён лічыўся халасцяком, але час ад часу набліжаўся да тых мясцін, дзе жанчыны купаліся або мылі бялізну. Калі ён падыходзіў да сваёй абранніцы і напускаў на яе чары, кабета або дзяўчына паслухмяна ішла за нячысцікам і зусім не бачыла ягонай пачварнасці: азызлага твару, на якім амаль не было відаць вачэй, гусіную скуру, кароценькія, тоненькія і крывенькія ножкі, вялізны жывот. Тым не менш верылі, што Баламуцень ніколі не бярэ жанчын назаўсёды, пабавіўшыся з імі, ён адпускае іх дадому, пасля чаго яны набываюць здоль-
насць не тануць.
Апроч мужчынскіх вадзяных персанажаў у беларускай міфалогіі існуе шмат жаночых. Гэта Вадзяніцы, Азярніцы, Свіцязянкі, якія водзяцца пераважна ў азёрах і рэках, і такія, як Сарэны, Яваркі і Ядзеркі,
асяродкам пражывання якіх з’яўляецца мора. Усе яны, нягледзячы на розныя найменні і вадаёмы свайго пражывання, вельмі падобныя па сваіх характарыстыках і розняцца толькі дэталямі.
Больш за ўсё аповядаў пра Русалак, якіх у народзе называюць таксама Вадзяніцамі, Купалкамі, Каўкамі, Казыткамі. Гэта душы дзяўчынак, якія былі праклятымі сваімі бацькамі яшчэў матчыным чэраве ці былі загубленыя сваімі маткамі неўзабаве пасля нараджэння ў вадзе, альбо маладыя тапельніцы, што скончылі жыццё самагубствам. Русалкі заўсёды паўстаюць дарослымі дзяўчатамі, здоўгімі распушчанымі русымі валасамі і з целам зямлістага колеру, пакрытым не скураю, а нечым цвёрдым, накшталт пазногцяў. Таксама казалі: «Кожная дзеўка, што памрэў Русальным тыжні, на том свеце жыве Русалкаю, а ходзіць з вянком на галаве голая, штоб відно было,
што яна яшчэ не саграшыла».
Лічыцца, што Русалкі жывуць на дне вадаёмаў, але толькі з восені да Русальнага тыдня. У першыя дні Сёмухі яны выходзяць з вады і селяцца на дрэвах, асабліва на бярозах, гойдаюцца на іх гнуткіх галінках і заманьваюць падарожных да сябе. А калі хто здуру падыдзе да іх блізка, то заказычуць яго да смерці. Ад жудасных Русальчыных позіркаў можна назаўсёды скасавурыцца. Асабліва часта нападаюць Русалкі на маладых мужчын, бо бачаць у іх сваіх былых каханых, якія пры жыцці здрадзілі ім, таму помсцяць за гэта.
Русалкі (мастак Б. Забірохін)
На думку продкаў, самы лепшы сродак засцерагчыся ад гэтых духаў — паказаць ім што-небудзь сталёвае. Тады яны, нібыта змяя ад медуніцы (трава з моцным пахам), адразу ўцякаюць. Пакуль Русалкі не выйдуць з вады, лічыцца небяспечным купацца, таму што можа
Лознік (мастак В. Славук)
прычапіцца якая-небудзь хвароба, або Вадзяніцы зацягнуць да сябе ў глыбіню і ўтопяць. Падчас Русальнага тыдня Русалкі могуць бавіцца і ў жыце або ў гаросе, таму дзяцей палохаюць імі, каб туды не хадзілі. Верылі, што падчас святкавання Сёмухі — самы разгул Русалак, нельга было і працаваць: гарадзіць плот, рабіць барану, бо ўгневаныя Русалкі перанясуць сваю злосць на кароў і коней.
Існуе яшчэ адзін дух вады, вельмі падобны да Русалкі, але ў адрозненне ад яе, увесь час трымае на руках маленькае дзіцё, якое, каб не плакала, калыша на назе. Гэта Расамаха. У такога нячысціка ператваралася тая жанчына, якая забіла сваё дзіцё і потым утапілася. Убачыць яе можна каля вады на «бабровай хатцы», дзе яна расчэсвае свае доўгія валасы шчупаковым грабянцом. Імем Расамахі з-за яе ўвесь час раскудлачаных валасоў і неахайнага выгляду сталі потым называць неакуратных жанчын.
Балота таксама лічылася месцам жыхарства нячыстай сілы. Адным з самых пачварных нячыс-
цікаў, якія вадзіліся ў балоце, быў Балотнік. Ён бачыўся страшэнным бязвокім таўстуном, да якога абы як наліпла багавінне і вадзяная жамяра. У адрозненне ад другіх нячысцікаў, ён не можа мяняць сваё аблічча і таму спакойна чакае сваю ахвяру, якую зазывае да сябе рознымі галасамі птушак і жывёл.
Дапамагаюць Балотніку заманіць да сябе ахвяру Лознікі, якія жывуць у густых кустах пераплеценага лазняку. Больш дзеля забавы, чым са злосці яны заблытваюць у куст лазы небараку і прымушаюць яго праваліцца ў прыхаванае вадзяное акенца ў багне.
Нячысцік, які жыве ў тарфяным балоце, не пакрытым расліннасцю, завецца Багнік. Ён бруднейшы за Балотніка і ніколі не выходзіць на паверхню балота, нават тады, калі ахвяра патрапіла ў багну і тоне ў брудзе, таму што ўпэўнены, што яна нікуды ад яго не падзенецца. Пра ягонае знаходжанне ў балоце можна здагадацца па бурбалках над паверхняй багны і дробненькіх агеньчыках, што свецяццаўначы. Ён, які Балотнік, баіцца асушэння балота, калі вычэрпваюць багністую гразь на паліў градаў ці ўгнаенне. Калі вада сыходзіць пад-
Аржавень (мастак В. Славук)
час засушлівага лета, нячысцік не можа выбрацца з балота, і ягонае жытло робіцца ягонай магілаю.
Багністыя мясціны, якія нібыта пакрытыя іржой, маюць сваім гаспадаром Аржавеня. Нават узімку ён не можа схаваць свайго жытла, яго выдаюць брудныя бурыя плямы з-пад снегу і лёду. Выглядам ён падобны на ўсіх балотных нячысцікаў, толькі ў адрозненне ад іх мае яшчэ больш тоўсты жывот і тонкія, быццам сцябліна хвашчу, ногі. У дадатак да ўсяго ён увесь час адрыгае і кашляе, чым выклікае агіду не толькі ў жывых істот, а і ў астатніх нячысцікаў.
У некаторых рэгіёнах Беларусі нячысцік, які жыве ў іржавым балоце, а таму багатым на жалезную руду, меў выгляд агромністага волата на імя Жалезны Чалавек. Лічылася, што ён ахоўвае свае ўладанні — балота і навакольны лес. Ім часта палохалі дзяцей: «не йдзіўлес, бо там у болоці такі зелезны чоловек ходзіць да ўхопіць цебе».
Яшчэ адна істота, якой пужалі маленькіх і непаслухмяных дзяцей, якая нібыта жыве за лесам пасярод балота ў нары пад карчом, называецца Хапун. Гэта быў невялічкі скурчаны дзядок з доўгай сівой барадою і з вялікай, большай за яго самога, торбаю. У гэтую
Хапун (мастак В. Славук)
торбу ён саджаў капрызлівых дзяйей, якіх выглядаў, лётаючы ў паветры. Ніхтотаго нячысціка ніколі не бачыў, боён нябачны, і нікому са схопленых ім дзяцей не ўдалося яшчэ ўцячы ад яго. Верылі, што калі тыя дзеці вырастаюць, яны таксама робяцца Хапунамі.
Апроч мужчынскіх міфалагічных персанажаў, якія насяляюць балотныя нетры, асабліва вылучаецца жаночы. Гэтая істота мела раскудлачаныя валасы, вялікія адвіслыя грудзі і імя Лойма. Яна, як і