• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    Ведзьмай ад нараджэння рабілася дачка вядзьмаркі або дзяўчынка, народжаная па-за шлюбам у другім ці трэцім пакаленні — тая, чые маці і бабка таксама былі пазашлюбнымі дзецьмі. Навучанымі вядзьмаркамі робяцца тыя жанчыны, што добраахвотна паступілі на вучэнне да старой ведзьмы. Перад тым, як прыняць новую вучаніцу, старая вядзьмарка рабіла ёй іспыт: жанчыны бралі па кавалку хлеба або тварагу, ішлі ў патаемнае месца, дзе кожная клала свой кавалак на белую анучу. Праз некаторы час да хлеба, які належаў старой, прыпаўзалі змеі, жабы, яшчаркі, мышы і раздзіралі яго на дробныя кавалкі. Хлеб звычайнай жанчыны пры гэтым ніхто не кранаў. Тады старая ведзьма казала: «Як раздзіраюць мой хлеб, так будуць раздзіраць маю душу пасля смерці. А твой хлеб пакуль цэлы, як / твая душа». Калі вучаніца палохалася такой пасмяротнай долі, яна магла адмовіцца ад навучання, а калі яе гэта не пужала, старая пачынала вучобу.
    Але ж канчаткова жанчына робіцца ведзьмай толькі тады, калі пазнаёміцца з Чортам. Той або ўсяляўся ў яе, або служыў ёй, або быў яе сужыцелем. Чорт абавязкова складаў дамову з ведзьмай, згодна з якой душа ведзьмы пасля яе смерці дастаецца нячысціку. Таксама лічылася, што вядзьмаркай можа стаць звычайная жанчына, калі ведзьма, якая памірае, перадасць ёй свае веды праз якую-небудзь рэч, на якую былі нашаптаны пэўныя замовы. Гэта мог быць, прыкладам, венік або клубок нітак.
    Верылі, што вядзьмарка вылучаецца асаблівымі паводзінамі і выглядам. Найчасцей у яе абліччы назіраліся пэўныя адзнакі пачварнасці: два шэрагі зубоў, гарбатасць, кульгавасць, хударлявасць і кашчавасць, кручкаваты нос, лішнія пальцы або іх адсутнасць, мог быць нават невялічкі хвост і другія адхіленні і калецтвы, якія выклікалі ў людзей прымхі і забабоны. Вядзьмаркі маглі перакідвацца ў іншыя
    істоты, найчасцей у жаб-рапух, птушак, кабыл, чорных котак. У выглядзе жаб або вужоў яны высмоктвалі ў кароў малако, ад чаго ўдой памяншаўся або ўвогуле знікаў.
    Тых вядзьмарак, якія займаліся адбіраннем малака ў кароў, паўсюдна называлі «малочнымі ведзьмамі». Уяўлялася, што такія жанчыны да ўсходу сонца бяруць хустку або ручнік і цягаюць яго па роснай траве па чужых межах і нівах, пры гэтым прамаўляючы: «Няхай з вадымалако будзе». Потым у сябе дома жанчыны падвешваюць тую хустку, набраклую ад расы, да столі і падстаўляюць збанок, куды сцякае ўжо не вада, а сапраўднае малако. Затое ў кароў, якія потым пасвяіша на гэтых нівах, малако знікае або яго робіцца зусім мала. Таксама верылі, што апроч малака, ведзьмы, лётаючы ў паветры, збіваюць расу з травы, адбіраюць у зёлак іх лекавую сілу, робяць заломы ў жыце, выкрадаюць спор у жытнёвых каласоў і г.д. Надпрыродныя і шкодныя здольнасці вядзьмарак узмацняюцца ў поўню, наваль-
    Вядзьмарка (невядомы мастак)
    242
    нічныя ночы, а таксама напярэдадні вялікіх свят, асабліва на Купалле, небяспечны яны і на Юр’я, Вялікдзень, Сёмуху, Раство.
    У народзе верылі, што гаспадыняй усіх вядзьмарак з’яўляецца Баба Яга або Ягіня.
    «Баба Яга ўсіх ведзьмаў цётка. Яна страшна, чорна, старая, раскудлачаная, у яе заміж ног жалезныя таўкачы, то яна як ідзе лесам, то лес ломіць і дарогу сабе цярэбіць тымі таўкачамі».
    Правобразам вядзьмарак, на думку навукоўцаў, сталі жрыны Вялікай Багіні, якія ў глыбокай старажытнасці спавядалі яе культ і выконвалі пэўныя абрады. Пасля змены рэлігій на патрыярхальныя накірункі, гэты вобраз быў дэманізаваны і выціснуты на ўзбочыну жыцця. Сыходзячы з гэтага меркавання, мужчыны былі менш за жанчын схільнымі да вядзьмарства. Тым не менш, у народзе былі перакананы, што ведзьмакамі рабіліся прадстаўнікі такіх прафесій, як кавалі, млынары, леснікі, ганчары, пастухі, канавалы, даўнейшыя войты.
    Валодалі надпрыроднымі здольнасцямі і так званыя чараўнікі, чарадзеі і чараўніцы. Яны маглі быць прыналежнымі да абодвух палоў, гэта залежала ад той мясцовасці. дзе больш верылі ў чарадзейныя здольнасці мужчын ці жанчын. Знешні выгляд такога чалавека, таксама, як і ведзьмы, адрозніваўся ад звычайных людзей сваімі фізічнымі хібамі. Назва «чараўнікі» адлюстроўвае іх галоўную функцыю — чараваць і паходзіць ад стараславянскага чарь„ якое, у сваю чаргу, бярэ пачатак ад індаеўрапейскага дзеяслова kuer — «рабіць». Нездарма ж, калі ў некага раптоўна псавалася здароўе, або пачыналі кепска ісці справы, пра яго казалі: «яму нароблена». Іншымі словамі, чараўнікі маглі, як і ведзьмы, наводзіць на людзей і скаціну хваробы і псоту, што прыводзіла часам да смерці. Рабілі яны гэта шматлікімі сродкамі: маглі «пусціць па ветру» замову на шкоду, падкласці пад парог дома або пад печ замоўленыя рэчы — валасы, косткі, зблытаныя ніткі, яечнае шкарлупінне, здохлых жывёлін. Пасля гэтага ў такім доме здараліся разнастайныя няшчасці.
    Маглі чараўнікі наслаць на людзей і злых духаў, ад чаго тыя рабіліся вар’ятамі, ператварыць іх часова або назаўсёды ў розных жывёл. Калі чараўніка не запрасіць на вяселле, ён мог сапсаваць яго, пасварыць нявесту з жаніхом, наслаць на маладую бясплоднасць, а маладога пазбавіць мужчынскай сілы.
    На Беларусі распаўсюджаны паданні пра акамянелыя вяселлі з-за праклёну чараўніка. Так, каля вёскі Дзярэчын Зэльвенскага раёна знаходзіцца сем валуноў, якія ў народзе называюць Акамяне-
    лым вяселлем. Быццам вяселле вярталася з вянчання ў храме і сустрэла чарадзея, з якім не павіталася як трэба. Ён пакрыўдзіўся і пракляў усіх у вясельнай працэсіі, пасля чаго яны акамянелі.
    Цесна звязаны чараўнікі і з атмасфернымі з’явамі, яны насылаюць і адганяюць градавыя хмары, дажджы, выклікаюць сонечныя і месячныя зацьменні, вятры і віхуры, засуху і спёку. Чараўнік або чараўніца з’яўляюцца гаспадарамі над усімі жывёламі, асабліва над ваўкамі і змеямі. Яны могуць пакараць змяю за тое, што тая ўкусіла чалавека або скаціну, прымушаюць змей ахоўваць дом. Калі хто-небудзь з людзей крыўдзіцьчараўніка, той, помсцячы, насылае наяго ці на ўсю вёску паўзуноў. Але калі крыўдзіцель папросіць прабачэння, прымушае змей пакінуць гэтае месца. Таксама чараўнік насылае на дом свайго ворага мышэй, прусакоў, клапоў, а потым, калі яго папросяць, выводзіць іх.
    Як і ведзьмаў, чараўнікоў некалі спальвалі на вогнішчах. Сыходзячы з дакументаў XVII—XVIII стст., абвінавачванні ў чараўніцтве былі даволі частымі. Так, у архівах Земскага суда за 1615 год была знойдзена справа пра чарадзейства, дзе паведамлялася, што ў вёсцы Мігуны Браслаўскага павету спалілі жывымі за чараўніцтва трох чалавек. А полацкі мешчанін Васіль Брыкун быў абвінавачаны судом у тым, што «даваў чары ў піве і гарэлцы». Быццам ён у поўдзень пачаставаў півам нейкага Пятра Дземідовіча, а ўвечары таго ледзь не «парвала», і «павінны былі людзі Брыкуну кланяцца, каб адчараваў». Згодна з яшчэ адной судовай справай, ісцец абвінаваціў нейкага чарадзея Кузьму ў тым, што той даў жонцы скаржніка кавалак мяса, ад чаго яна ссохла і памерла.
    Паводле народных вераванняў, смерць чараўніка цягнецца доўга і пакутліва, таму што за ягонай душой прыходзяць чэрці. А яшчэ чарадзей не можа хутка памерці, не перадаўшы сваіх ведаў і падуладнай яму нячыстай сілы другому чалавеку. Дзеля гэтага ён павінен незаўважна перадаць свайму паслядоўніку нейкую зачараваную рэч. Каб палегчыць смяротныя пакуты чараўніка, дах ягонага дома разбіралі або рабілі там адтуліну. Смерць і пахаванне чарадзея суправаджаліся рознай непагаддзю. Пасля смерці чараўнік мог зрабіцца хадзячым нябожчыкам або вупыром. Ён мог падымацца з магілы і шкодзіць людзям, свойскай жывёле, гаспадарцы, заляцець у свой дом вогненным змеем.
    Але чараўнікі здольны рабіць і добрыя справы. Як і знахары, яны лечаць людзей і скаціну, якіх дагэтуль сапсавалі самі або другія чараўнікі, пераводзяць хваробы або псоту з людзей на жывёл. Чараўнікі варожаць і прадказваюць будучыню, знаходзяць зніклыя рэчы,
    указваюць на рабаўніка, які скраў тую ці іншую рэч. Чараўнік загадзя ведае, з якой просьбай прыйшоў да яго чалавек, прадбачыць падзеі, якія адбываюцца далёка ад яго.
    Уяўленне пра чарадзеяў прыйшло з глыбокай даўніны, калі існавала вера ва ўсёмагутнасць тыхчасовых святароў — вешчуноў. Ім, як і пазнейшым чараўнікам, прыпісваліся здольнасць кіравання надвор’ем, правядзенне абрадаў варажбы, прадказанне будучыні, валоданне лекарскім талентам. Як сведчыць летапіс, полацкага князя
    Спальванне вядзьмарак (гравюра XVIII cm.)
    Усяслава Чарадзея, якога ў былінах называюць Вольхам Усяславічам, маці нарадзіла ад чаравання, і вешчуны навязалі яму на голаў чароўны вузел — наўз, што дало яму магчымасць ператварацца потым у розных жывёл.
    Людзей, якія выкарыстоўваюць свае магічныя веды толькі дзеля лекавання чалавека і жывёлы, аховы ад вядзьмарства, адгону градавых хмар, прадказання лёсу, у народзе называлі знахарамі. У адрозненне ад чараўнікоў і вядзьмарак яны карыстаюцца не паслугамі нячысцікаў, а толькі сілай замоў, раслін, вады і другіх рэчаў са звышнатуральнымі якасцямі. Знахар лячыўусе хваробы скаціны ілюдзей, але асноўным ягоным заняткам было абясшкоджванне хваробы, атрыманай у выніку чараўніцтва, псоты, уроку, нагавору і г.д. Вельмі часта знахар спецыялізаваўся на лекаванні якой-небудзь адной хваробы, да прыкладу, зубнога болю, кепскага сну дзіцяці, змяінага ўкусу... Калі такі чалавек выкарыстоўваў для лекавання сілу траўабо іх адвары і настоі, яго называлі «траўнікам» або «траўніцай». Калі
    ён пры гэтым нагаворваў на ваду ці іншыя рэчы нейкія замовы. яго называлі «шаптуном», жанчыну — адпаведна «шаптухай», або казалі: яна «бабіць».
    Знахара, які знаходзіў скрадзеныя ці зніклыя рэчы, а таксама ўказваў на рабаўніка, ахоўваў жывелу ад псавання, прыпыняў яе падзеж, прадказваўбудучыню, варожачы на бабах ці вадзе або зорках, прыварожваў дзяўчынам жаніхоў, ахоўваў на вяселлі маладых ад псоты, мог размаўляць з памерлымі, бачыць «той свет» — называўся варажбітам.
    Хаця знахарства лічылася градыцыйна жаночым заняткам, ім займаліся і мужчыны, асабліва халасцякі. Часам такія веды прыпісваліся іншародцам: рускія лічылі знахарамі беларусаў, украінцы, наадварот, — рускіх, беларусы — цыганоў. У адрозненне ад чараўнікоў і вядзьмарак, чые веды маглі быць як прыроджанымі, так і прыдбанымі, знахарскае майстэрства заўсёды набывалася. Звычайна больш дасведчаны знахар перадае свае веды таму, хто толькі пачынае, і ў гэтым знахарства блізкае да рамяства. Яму можа навучыцца кожны чалавек, але вельмі часта