• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    У некаторых вёсках Бярэзінскага раёна на Міншчыне спраўлялі абрад, які называўся «ка-
    ляду на дуба цягнуць». 3 саломы і старых рэчаў выраблялі Каляду — своеасаблівую ляльку і садзілі яе на барану, пакрытую саломай. Паміж ног ставілі куццю. Барану цягнулі да вызначанага дуба, a Ляльку вешалі на галінкі дрэва. Затым на дуб уцягвалі куццю, а каля ягоных каранёў распальвалі вогнішча. Вакол дрэва і вогнішча вадзілі карагоды і спявалі песні.
    3 дахрысціянскіх часоў верылі ў цудадзейную моц вады пераходнага часу — калі сонца паварочвала на лета. Асабліва дзейснай лічылася вада ўзятая з трох вадаёмаў, а лепш з сямі. Да некаторых сак-
    ральных крыніц у гэты дзень збіралася па некалькі тысяч паломнікаў. Так адбывалася, прыкладам, у вёсках Гамарня Быхаўскага і Марцьянавічы Круглянскага раёнаў на Магілёўшчыне. Ваду з такіх крыніц захоўвалі ў доме, давалі хворым, апырсквалі скаціну, садовыя дрэвы, гаспадарчыя пабудовы, нябожчыкаў. Каб ачысціцца ад грахоў, некаторыя нават купаліся ў палонцы да ўзыходу сонца. У гэты дзень пяклі крыжыкі з цеста і з’ядалі іх. Крыж у язычніцкія часы сімвалізаваў сонца і жыццё.
    На большай тэрыторыі Беларусі Калядныя дні завяршала Вадохрышча, або Хрышчэнне. Звычайна яно супадала з самымі халоднымі днямі зімы. 3 гэтага часу ўжо ішоў паварот на лета. Цяпер католікі адзначаюць Вадохрышча 6 студзеня, якое называюць святам Трох Каралёў, а праваслаўныя — 19 студзеня. Напярэдадні адзначалі трэцюю куццю. Перад гэтым на багаты ўраджай па чатырох баках хаты раскідвалі жытнёвае зерне. Усе тры куцці рабілі ў адным гаршчку і з аднолькавай колькасці круп. На Палессі палілі вогнішчы і скакалі праз агонь з мэтай абароны ад хвароб і сурокаў. На Вадохрышча варажылі на гаспадарчыя справы. Падкідвалі жменю гароху і лавілі яго шапкамі ці фартухамі, а потым па злоўленых гарошынах разлічвалі
    прыплод ягнят.
    Палешукі на працягу ўсіх калядных дзён у хаце мялі венікам, якім парыліся ў лазні перад святам. Напрыканцы Калядаў яго раскідвалі на пруткі, якія ўторквалі вакол хаты на снезе, утвараючы кола — сімвалічнае сонца.
    Нават у наш час 2 лютага ў католікаў і 15 лютага ў праваслаўных адзначаюць Грамніцы. Гэта старажытнае свята, як мяркуюць, паходзіць ад язычніцкага бога Грымотніка (Перуна). Беларусы верылі, што менавіта на Грамніцы можна пачуць першы перадвеснавы гром і ўбачыць ма-
    Грамніцы: маляванне крыжа на маціцы (мастак М. Андрыёлі)
    ланку. Гаварылі, што гэта Пярун зганяе з зямлі розных нячысцікаў. Была і другая версія паходжання гэтых грымотаў. Лічылі, што свята Грамніцы атрымала сваю назву ў гонар жонкі Перуна — Грамаўніцы або Перуніцы. У той жа час сполах бліскавіцы на перадвеснавым небе ўспрымаўся, як праява Боскага Полымя. Таму падчас святкавання Грамніцаў запальвалася мноства вогнішчаў як зямное адлюстраванне Нябеснага Агню. Каля іх адбываліся ачышчальныя рытуалы і другія магічныя дзеянні, якія павінны былі садзейнічаць плоднасці людзей і жывёл, іх абароне ад варожых сіл.
    Пазней свята агню перайшло ва ўшанаванне Грамнічнай Свечкі, якое захавалася да нашага часу. Такія свечкі былі адлюстраваннем Жывога Агню, Перуновай моцы і рабіліся пераважна мужчынамі. Воск для іх рыхтаваўся загадзя. Грамнічныя свечкі — моцны сродак народнай магіі. Па старажытных уяўленнях, такая свечка пазбаўляе сілы чары ведзьмакоў і адганяе нячысцікаў. 3 іх дапамогай можна адвесці маланку і навальніцу ад хаты, вёскі ці поля. Альбо наадварот — заклікаць падчас сухменю дождж з грымотамі. Такая свечка дапамагала і падчас важных гаспадарчых прац: пры выгане свойскай жывёлы, першым ворыве, зборы ўраджаю і нарыхтоўцы зерня. Яе бралі з сабой, калі ішлі сватацца, або калі бабка-павітуха прымала нованароджанага, выкарыстоўвалі пры памінанні продкаў: на траціны, саракавіны, гадавіну, на Дзяды, Радаўніцу і Задушны дзень, давалі паміраючаму чалавеку, каб той без перашкод мог сысці да прадзедаў. Свечкай абкурвалі дом памерлага, каб душа яго супакоілася. Воск ад яе давалі хворым як лекі. Пасля Грамніцаў сяляне пачыналі рыхтавацца да веснавых работ. Таму падчас святкаванняў маці выпякалі дочкам своеасаблівыя сярпы з цеста, а сынам — косы.
    Зіму завяршала Масленіца, або Масленка, Запусты, Сырніца, Сырны тыдзень. Яна адзначалася за восем тыдняў да Вялікадня. У адрозненне ад іншых каляндарных святаў гэтае свята ніколі не ўспрымалася царквой. Царква заўжды лічыла яго д’ябальскім днём. Масленіца спалучае шмат абрадаў і дзеянняў, накіраваных на забеспячэнне сям’і, грамады, ураджаю і плоднасці жывёлы. У гэты дзень таксама палілі вогнішчы, на іх спальвалі старыя рэчы. На Піншчыне скакалі празтакія вогнішчы і спявалі песні. Потым вадзілі карагоды і адганялі зіму тым, што стукалі качаргой аб плот. Многія даследчыкі мяркуюць, што гэта свята мае адносіны да язычніцкага бога Вялеса.
    3 Масленкай звязаны абрад Калодка, калі хлопцам і дзяўчатам шлюбнага ўзросту, якія не спяшаліся пабрацца шлюбам, прывязвалі да ног драўляны цурбалак — калодку. Каб ад яе пазбавіцца, яны павінны былі адкупіцца.
    На Падзвінні ў некаторых вёсках праводзілі масленічныя пахаванні лялек Дзеда і Бабы. У першы дзень выраблялі пудзіла Дзеда ў чалавечы рост з падкрэсленымі мужчынскімі атрыбутамі і на саначках вазілі яго па вёсцы. Пры гэтым збіралі на пачастунак, а затым у хаце пудзіла клалі на лаве ў кут. Прыходзілі жанчыны, аплаквалі Дзеда і падкрэслівалі, што ён жыў сто гадоў і ўсім быў дзедам. Іншымі словамі, такі ўмоўны Дзед сімвалізаваў нейкага агульнага продка. Дзеда часта на-
    Маслянічнае пудзіла, вёска Тонеж (Лельчыцкір-н., Гомельская вобл.)
    Спальванне пудзіла зімы на Масленіцу, вёска Тонеж (Лельчыцкір-н., Гомельская вобл.)
    Абрад «Пахаванне Дзеда», вёска Кісялі (Гарадоцкі р-н., Віцебская вобл.)
    зывалі Сідар або Сідорка. Потым пудзіла зноў клалі ў сані і за імі па вёсцы ішла працэсія з галашэннямі. Напрыканцы абраду Дзеда цягнулі ў хлеў і закопвалі. Даследчыкі лічаць імя Сідар адным з варыянтаў кадзіравання нейкага боства зімы.
    У канцы масленічнага тыдня рабілі ляльку Баба. Яе пудзіла таксама аплаквалі, неслі на вуліцу, здымалі адзенне і разбуралі. Абрады знішчэння пудзіла зімы ў розных мясцовасцях Беларусі адрозніваліся. Ляльку маглі спаліць. патапіць, а маглі
    закапаць у снег. Такія дзеянні азначалі магічныя спробы выклікаць да жыцця сілы ажыўлення прыроды.
    Нядзеля першагатыдня пасля Масленкі называлася Зборніца, або Зборная нядзеля. Гэты дзень лічыўся пачаткам збору да выезду ў поле. Напярэдадні была Зборная субота, калі паміналі продкаў.
    Глава 3
    ВЯСНА. ПАЧАТАК ГАСПАДАРЧАГА ГОДА
    Вясну сустракалі ўрачыста, бо ад яе залежаў дабрабыт селяніна.
    У розных раёнах Беларусі гэта адбывалася ў розныя дні. Гукаць вясну пачыналі з прылёту птушак, асабліва буслоў. Гукалі на Саракі і на Дабравешчанне або Звеставанне.
    Саракі, Саракавік — прысвятак народнага календара, які адзначаўся 22 сакавіка. Астранамічна ён звязаны з днём веснавога раўнадзенства. У народзе казалі: «дзень з ноччу мераецца». Ранейлічылі, што Саракі пачынаюць год. 3 гэтага моманту пачынаўся час панавання натуральнага жывога агню — Сонца. Старажытныя беларусы надавалі ў гэты дзень лічбе 40 сакральны сэнс. Яшчэ не так даўно ў гэты дзень паўсюдна пяклі 40 булачак, ламалі 40 дошчачак, а каб у
    хаце быў лад і дабрабыт, 40 разоў перакідвалі палку праз яе дах. Таксама пяклі печыва ў выглядзе птушак, падкідвалі іх угору, кідалі ў агонь, ваду, закопвалі ў зямлю, пакідалі на дарозе, на падваконні. Такія дзеянні сімвалізавалі ахвярапрынашэнне продкам і былі звязаны з магіяй заклікання (гукання) вясны. 3 гэтага часу пачынаўся шасцімесячны час прысутнасці на зямлі птушак і змей, якія суадносіліся з містычнымі продкамі. Пра гэта сцвярджае і павер’е, што на Саракі на зямлю з цёплых краёў вылятаюць 40 выраяў лтушак.
    Спрошчаную магічную абраднасць і далёкія ад хрысціянства рытуалы мае свята Дабравешчання. У наш час гэты свята католікі адзначаюць 25 сакавіка, а праваслаўныя 7 красавіка. Зрэшты, з Дабравешчання заўсёды пачынаўся земляробчы год. У многіх месцах раскладалі вогнішчы і вадзілі вакол іх карагоды. На Наваградчыне жанчыны падымаліся вельмі рана, каб «развязаць саху». Дабравешчанне лічыцца таксама святам прылёту птушак. Сапраўдны прыход вясны і канчатковая перамога яе над зімою і халадамі атаясамліваўся з прылётам буслоў.
    У гэты дзень з цеста выпякалі фігуркі гэтых птушак з раскрытымі крыламі. Дзяўчаты і дзеці забіраліся з імі на ўзвышшы, дахі або дрэвы і крычалі заклічкі, звернутыя да птушак. 3 Дабравешчаннем звязаны разнастайныя прыкметы. Напрыклад, у Кобрынскім раёне смецце, якое вымяталі ў гэты дзень, спальвалі на дарозе або ў полі. Згодна з павер’ямі, калі яго не знішчыць, будзе шмат пустазелля. На свята асцерагаліся часаць валасы, «бо куры будуць расчэсваць улетку грады». На Дабравешчанне забаранялася рабіць новую або рамантаваць старую агароджу ці пачынаць ворыва. Казалі, што да гэтага дня «няможна чапаць маткі-зямлі». Продкі верылі: падобныя дзеянні могуць выклікаць засуху і бясплоднасць на сялянскай ніве.
    3 прыходам Дабравешчання паўсюдна пачыналі гукаць вясну. Прычым займаліся гэтым у асноўным дзяўчаты. У некаторых месцах яны ішлі за вёску, дзяліліся на дзве групы і кожная з іх займала асобны ўзгорак. Па чарзе групы дзяўчат спявалі так званыя вяснянкі — песні, дзе заклікалі вясну, вадзілі карагоды. У Салігорскім раёне яшчэ не так даўно карагоды вадзілі каля кожнага двара. У Мсціславе моладзь збіралася на Дзявочай Гары, там спявалі і спраўлялі веснавыя абрады пад назвай «сеяць проса» і « таптацьлён». У некаторых раёнах на ўзвышшах, берагах рэк і азёр палілі вогнішчы ў гонар сонца. Па вадзе пускалі запаленае кола, якое сімвалізавала сонца.
    У Барысаўскім павеце вясну атаясамлівалі з міфічнай істотай — Вясноўкай. Прыгожую і працавітую дзяўчыну ўпрыгожвалі кветкамі, саджалі на барану, якую хлопцы з песнямі цягалі па ўсіх палях.
    Гуканне вясны (Мінскі раён)
    Амаль да нашых дзён дайшло архаічнае свята Камаедзіца, якое адзначалася 24—25 сакавіка і было прысвечана веснавому абуджэнню мядзведзя. Увогуле, вобраз мядзведзя яскрава праходзіць праз усе жанры народнай культуры. Цікава адзначыць, што 25 сакавіка старажытныя грэкі праводзілі ўрачыстыя дзеянні ў гонар багіні Артэміды, увесь комплекс якіх меў назву «comoedia».