• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    Каляндарныя знакі на гліняным посудзе (вёска Каменка на Дняпры, Украіна)
    Драўляны стрыжань-каляндар
    Месцамі ў нашай краіне ў першы чацвер пасля Вялікадня, так званы Наўскі чацвер, або Стары Вялікдзень, у многіх раёнах ішлі на могілкі. Напрыклад, так было ў вёсках Здудзічы Светлагорскага і Казімірава Асіповіцкага раёнаў. Пасля галашэнняў і жалобных песень адбывалася трапеза, а яе рэшткі пакідалі на магілах. Потым моладзь таньчыла і
    вадзіла карагод.
    Пятніца таксама жаночы дзень і цесна звязаны з напаўхрысціянскай Параскевай Пятніцай. А яна ў сваю чаргу з’яўляецца займенніцай паганскай багіні Мокашы — апякункі жанчын, ахоўніцы зямлі і шчаслівага шлюбу. Відаць, культ гэтага боства быў некалі пашыраны ў беларусаў, таму што вера ў Параскеву Пятніцу распаўсюдзілася па ўсёй краіне і звязана са шматлікімі прымхамі і забабонамі. Так, жанчынам забаранялася мыцца самім у пятніцу і мыць сваіх дзяцей, іначай нібыта на іх нападзе «сушэц».
    Здаўна перад Дзядамі ў пятніцу адзначалі Бабы — ушанаванне памерлых па жаноцкай лініі.
    Падвеска XIII cm. здванаццаццюкропкамі
    Пра тое, што Параскева Пятніца пераняла функцыі Мокашы, сведчыць яе цесная сувязь з вадой. Існуе мноства легенд, што абразы гэтай святой знаходзяць каля ручаёў і крыніц, вада з якіх набывае потым гаючыя якасці. У Беларусі зафіксавана болын за дваццаць крыніц пад назвамі Пяцінская, Пяцінка ці да таго падобныя.
    Жаночым днём была і субота.
    Яна звязваецца з культам продкаў. Таму чалавек, які нарадзіўся ў суботу, можа бачыць духаў сваіх продкаў. У народнай медыцыне гэта адзіны дзень калі можна лячыць п’яніцу.
    Нядзеля лічылася спрыяльнай для мужчынскіх спраў. У гэты дзень першы раз выганялі скаціну ў поле, рабілі засеўкі, закладалі новую хату, ажанчынам забаранялася прасці, ткаць, вязаць. Верылі, што людзі, якія нарадзіліся ў нядзелю, непадуладны сурокам і навядзенню шкоды. Стараліся, каб маці з дзіцем першы раз у гэты дзень выйшла з хаты. У першую нядзелю пасля Вялікадня, так званую Правадную нядзелю або Фаміну нядзелю, таксама хадзілі на могілкі, прыкладам, як у вёсцы Пустаборы Зэльвенскага раёна.
    Календаром лічыўся драўляны коўш, знойдзены ў сярэдзіне XX ст. у падвале адной з цэркваў Гродна. Такі коўш-карац служыў посудам для напояў на святочных застоллях і на братчынах, якія ладзіліся падчас язычніцкіх абрадаў. Пасля рэстаўрацыі пад верхнім краем каўша праявілася выява з дванаццаці акенцаў, якія чаргуюцца з арнаментальнымі палоскамі. У кожным акенцы маецца графічны малюнак. Выявы ўключаюць таксама 12 вобразаў сонца, размешчаных на дзевяці малюнках, 5 вобразаў жывёл — на чатырох малюнках, 4 вобразы людзей — на трох, 3 вобразы птушак на трох і 7 сімвалічных вобразаў на сямі малюнках. Унутраная паверхня каўша месціць выявы раслінных кампазіцый. Дадзены коўш з’яўляецца сакральным календаром, які створаны на тэрыторыі Беларусі не пазней за XIV ст., найверагодней — у перыяд з IX па XII стст.
    Лічба 12, якая спрэс пашырана ў беларускім народным календары, з’яўляецца асаблівай і вельмі шырока прадстаўлена ў павер’ях. Так, яшчэ ў пачатку XX ст. галаву нявесты ўпрыгожвалі вянком, да якога падвешвалі 12 стужак. Часта ў паданнях фігуруе такая самая колькасць братоў, сыноў, жаніхоў, разбойнікаў і інш. Гэтая лічба часта згадваецца ў паданнях і павер’ях пра культавыя камяні. Напрыклад, каб узяць скарб з-пад каменя, трэба ахвяраваць валуну 12 вераб’іных ці курыных галоў. На некаторых вялікіх камянях нібіта маглі адначасна таньчыць 12 пар.
    Глава 2
    ЗІМА
    Зіма — пара года, калі прырода памірае або засынае, а зямля адпачывае. У беларускай міфалогіі Зімаз’яўляецца персаніфікаванай жаночай парай Дзеду Марозу. Яна ўяўлялася ў абліччы старой сівой бабы, якая заўсёды запрашае дзеда ў госці. Калі ён не ідзе, то Зіма плача так, што цякуць халодныя слёзы. Дзед Мароз, або Ледзяны Дзед, быў увасабленнем зімовага холаду. Беларусы малявалі «Н259>=
    яго сівым дзедам з сінім ці чырвоным носам, апранутым у падшываную світку.
    У той жа час верылі, што сцюжу прыносіць Зюзя — стары нізкага росту, з чырвоным носам, у белым футры, без шапкі, босы і з жалезнай булавой. Каб спыніць марознае надвор’е, нібытатрэба пералічыць 9 або 12 знаёмых лысых дзядоў.
    Асноўнае зімовае свята — Каляды, або Рыжтваныя ці Рожтваныя святкі. Нашы продкі бачылі гэта свята як нараджэнне Сонца і лічылі яго астранамічным пачаткам года. Тэрмін «Каляды» паходзіць ад лацінскага слова calendae (календы), што азначае першы дзень месяца. Свята адзначаецца з 25 снежня па 7 студзеня па старым стылі. Раней Каляды супадалі з сустрэчай Новага Года. Вечары гэтых двух тыдняў называліся Святымі або Крывымі вечарамі.
    Каляды на Міншчыне (Заслаўе)
    Слова «каляда» ужывалася ў двух значэннях: назва свята і назва такіх прадуктаў са свініны, як кілбаса, сала, кумпякі, прыгатаваных да свята. Часам і саму свінню называлі «калядой». Калядам папярэднічала ачышчэнне жылля і сядзібы, мыццё ў лазні, тры куцці, якія сімвалізавалі ўшанаванне продкаў. Гэта посная, багатая і вадзяная куцця. Такая страва была традыйыйнай абрадавай ежай, яе гатавалі з цэльных зярнят. Куццю ставілі на абрус, пад які клалі сена.
    Калядоўшчыкі, пачатак XXcm.
    Першую куццю — посную — варылі 24 снежня ўвечары. Потым крыху зерня пшаніцы ці ячменю насыпалі курам у абруч ад бочкі Так рабілі, каб куры не разыходзіліся, а былі паблізудома. Само святкаванне пачыналася 25 снежня. На святочную вячэру пяклі бліны. варылі верашчаку са свініны і елі іншыя стравы са свініны, якія лічыліся сімвалам урадлівасці. Увечары, перад
    Новым Годам, спраўлялі другую Куццю — багатую ці шчодрую. Трэцюю Куццю адзначалі перад Вадохрышчам. У гэтыя дні стараліся і скаціну карміць значна лепш. На Куццю, асабліва на першую, гаспадар з гаршчком куцці тры разы звонку абыходзіў хату. Калі пачыналі есці куццю, то гаспадар з гаспадыняй выходзілі на двор і клікалі на вячэру Мароз, каб ён не вымаразіў азімыя. Пры гэтым казалі:
    «Мароз, Мароз! Хадзі куццю есць, I іржа і бель, хадзіце цяпер!
    Улетку к нам не бывайце, Хлеба нашага не ўбівайце, А ў махавым балоце прабывайце!»
    3 Калядамі звязана мноства прыкмет, звычаяў і варожбаў, у якіх шмат увагі надавалася будучаму ўраджаю, лёсу чалавека. Так, з-пад абруса, дзе стаяла куцця, выцягвалі саломінку і па ёй глядзелі, які будзе ўраджай ільну. Каб зберагчы гаспадарку ад нячысцікаў, на Каляды гаспадар ставіў мелам крыжы на дзвярах дома і хлява. Бывала, што замест крыжа малявалі кароў, качак або каня з вершнікам. Дзяўчаты варажылі на мужа, а старэйшыя людзі — на ўраджай і прыплод скаціны. Калі на небе было шмат зорак, то спадзяваліся на вялікі прыплод жывёлы і ўраджай грыбоў. Іней на дрэвах абяцаў багаты ўраджай садавіны.
    Па вёсках хадзілі калядоўшчыкі з песнямі і пажаданнямі гаспадарам добрага ўраджаю ў наступаючым годзе, нагадвалі пра набліжэнне надыходу сонечнага цяпла. Раней у калядаваннях удзельо®^261 >=
    Маска казы
    нічалі адны мужчыны, якія пераапраналіся ў казу, мядзведзя, кабылу, жураўля, другіх жывёл і птушак. Маскі ўвасаблялі звышнатуральныя сілы. Асаблівая ўвага надавалася вобразу казы, якая сімвалізавала дух ураджаю. Безумоўна, Ka­sa (казёл) — рэлікт нейкай міфічнай істоты, на думку навукоўцаў — Велеса. За віншаванні калядоўшчыкі атрымлівалі ад гаспадароў пачастункі.
    Адмова калядоўшчыкам у падарунках азначала, што гаспадар асуджае сваю сям’ю на голад. На Палессі некаторыя гаспадары не пускалі ў дом калядоўшчыкаў з зоркай, якія славілі Хрыста, бо гэта не адпавядала традыцыям продкаў.
    На Каляды існавала шмат розных забаў. Абавязковымі былі гульні з арэхамі, якія спецыяльна назапашвалі да гэтага свята. Да Калядаў прымеркавана гульня «Яшчур», якая вылучаецца шлюбнаэратычным зместам, і дзе фігуруе міфічная істота, адпаведнік
    Міфічны Змей-Яшчур
    Змея — Яшчар ці Яшчур. Выконвалася гульня моладдзю шлюбнага ўзросту. На ролю Яшчура выбіралі самага прыгожага хлопца, садзілі яго ў сярэдзіну, а дзяўчаты вадзілі карагод і спявалі:
    «Сядзіць, сядзіць Яшчур Узалатым крэсле, На арэхавым кусце, Арэшкі лушчыць, Вочкі плюшчыць, Жаніцца хоча.
    Вазьмі сабе панну Якую хочаш, Якую любіш».
    Хлопец называў імёны дзяўчат, пасля чаго яны па чарзе кідалі яму свае вяночкі і садзіліся побач з ім. Вянок з’яўляецца сімвалам дзявочай цнатлівасці, таму навукоўцы прыйшлі да высновы, што Яшчар, або Змей, мог быць татэмным продкам славян, і гэтая гульня захавала рысы старажытнага абраду дзявочай ініцыяцыі і рытуальнага шлюбу дзяўчат.
    На паўночнай Міншчыне і на Віцебшчыне падчас святкавання Калядаў была распаўсюджана абрадава-гульнявая дзея «Жаніцьба Цярэшкі». Яе часта ладзілі ў карчме. Выбраныя бацька і маці жартам падбіралі пары маладых. Кожная з такіх пар павінна была ўзяцца за рукі і круціцца на месцы ў адзін і ў другі бок, што сімвалізавала шлюб. Потым «пажэненыя « па чарзе лавілі адзін аднаго. Гульня завяршалася застоллем.
    Калядная гульня «Жаніцьба Цярэшкі» (Лепельскі р-н, Віцебская вобл.)
    На Міншчыне была распаўсюджана гульня пад назвай «Пячы капіа», якая з’яўлялася рэліктам колішняга ахвярапрынашэння гэтай жывёлы. 3 цеста пяклі крэндзель у выглядзе ката і падвешвалі яго да столі ў хаце. «Кот» раскачваўся, а прысутныя лавілі яго. Потым крэндзель разразалі і дзялілі паміж сабою. Кожны з’ядаў сваю долю. У Бярэзінскім раёне галаву і тулава ката рабілі з цеста, вушы і ногі з сала, а хвост з каўбасы. У Гайне на Лагойшчыне такая гульня праводзілася ў першы дзень Калядаў. Усе неслі з сабой каў-
    Пірог «Печаны кот», які падвешаны да столі
    Абрад «Пячы ката», вёска Чыжаха (Бярэзінскір-н., Мінская вобл.)
    басы, бліны, гарэлку, a дзяўчаты спецыяльна выпякалі для гэтага «катоў», прычым кожная свайго, якіх потым усіх разам падвешвалі да столі. Падчас ігрышча гаспадыня давала каманду хлопцам, і тыя спрытна намагаліся адкусіць кавалак ад якога-небудзь крэндзеля. Дзяўчына, чый «кот» быў надкуса-
    ны, павязвала хлопца сваім поясам. Даволі часта такія пары і ў сапраўдным жыцці злучалі свой лёс.
    Шырока бытавала і гульня ў «нябожчыка». Выбранага «нябожчыка» абсыпалі мукою і ўдзельнікі гульні пачыналі па ім галасінь. Гэтыя дзеянні з’яўляюцца рэліктам думак і старажытных уяўленняў пра пераадоленне смерці.