• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    яно перадаецца «па крыві», у спадчыну ад маці да дачкі. унучцы, праўнучцы і г.д., абавязкова ад старэйшага да маладзейшага. Часта падкрэслівалася, што звышнатуральныя веды могуць перадавацца ад судакранання з нейкім боствам, тагасветам або ягонымі прадстаўнікамі, кантакту з вандроўнымі старцамі, жабракамі, пасля таго, як чалавек патрапіць у буру ці віхор, з’есць мяса змяі і г.д.
    У народзе былі ўпэўнены, што чараўнікі, чараўніцы, ведзьмы, ведзьмакі і некаторыя людзі могуць час ад часу ператварацца ў адушаўлёныя і неадушаўлёныя прадметы, а потым зноў вяртаць сабе чалавечы выгляд. Такія людзі называліся пярэваратнямі. Лічылася, што імі робяцца або паводле ўласнай волі, або прымусам, у выніку псоты, чараўніцтва, уздзеяння нячыстай сілы, закляцця. Такая вера замацавана ў старажытных архіўных крыніцах, судовых актах пра «ведаўскія працэсы», рукапісных замоў XVI—XVII стст. Так, пра ведзьму беларусы казалі, што яна можа і сябе, і другога чалавека «пя-
    Варажбітка (невядомы мастак)
    рэвярнуць усім, што толькі ё на свеце: і ў жывое, і нежывое, нават каменем і калодкай, і кветкай — усім, чым толькі падумаць можна». Вельмі часта ведзьмы ператвараюццаўжывёл, птушак, насякомых, каб у такім выглядзе незаўважна шкодзіць або помсціць людзям, пакараць крыўдзіцеля, дасягнуць сваёй мэты. Шмат дзе ў былічках маці-ведзьма ў выглядзе свінні, сабакі ці ваўчыцы пераследуе свайго сына, каб не пусціць на спатканне да ягонай дзяўчыны, якую яна ўзненавідзела.
    Пярэваратнем магло стаць і немаўля, якога ў «нядобры час» праклялі бацькі, пасля чаго яно ператвараецца ў палена або цурбалак і ў такім выглядзе на доўгі час застаецца ў люльцы. А вярнуць сабе ранейшае аблічча яно зможа толькі тады, калі знойдзе шлюбнага партнёра. У чарадзейных казках схільнасць да пераварочвання праяўляюць не толькі міфічныя героі — Баба Яга, чароўны стары, памерлая маці, вешчая птушка, але таксама звычайны сын бедняка, багатыр, салдат. Апошніх міфічныя персанажы навучаюць мастацтву ператварэння, каб узнагародзіць за нейкую паслугу. Цмок і Вогненны Змей таксама маюць схільнасць ператварацца ў прыгожых юнакоў ці памерлых мужоў і ўтакім выглядзе кахацца з зямнымі жанчынамі.
    Адзін з самых папулярных пярэваратняў у нашай міфалогіі ваўкалак — чалавек, які з дапамогай чараўніцтва здатны перавароч-
    вацца на пэўны час ваўком сам або яго ператвараюць у гэтага звера недабразычліўцы. Але ў любым выпадку такі чалавеку воўчым абліччы заўсёды захоўвае розум. Кожнае міфічнае пераўтварэнне — гэта пераход з чалавечага свету ў іншы, нечалавечы, калі мяжа паміж чалавекам і зверам настолькі незаўважаная, што ён быццам і чалавек, і жывёла адначасова. Часцей за ўсё ваўкалак мае выгляд звычайнага ваўка, і толькі па некаторым асаблівасцям можна разгледзець у ім пярэваратня. Так, паводле народных вераванняў, ён заўсёды бегае не ў зграі, а адзін і пры гэтым адкідае чалавечы цень, а суглобы на задніх
    Ваўкалака (мастак Б. Забірохін)
    лапах такога стварэння павернуты наперад, як у чалавека, а не назад, як у ваўка.
    Лічыцца, што ў ваўкалакаў абарочваюцца вядзьмаркі і чараўнікі, каб прынесці ліха і шкоду людзям. Ператвараюцца яны рознымі спосабамі. Адзін з іх — кулянне праз два, тры або пяць нажоў, якія ўторкнуты ў зямлю вастрыём наверх. Каб зноў вярнуць сабе чалавечы выгляд, чараўнік павінен кульнуцца праз тыя ж нажы ў адваротным парадку. Калі за час ягонай адсугнасці хто-небудзь забярэ нажы, то чараўнік так і застанецца ў воўчай скуры. Ператварыцца ў ваўка вядзьмак можа і па-другому: куляннем праз плот або скрыжа-
    Ваўкалака (мастак В. Славук)
    ванне, праз асінавы пень, калі пралезе праз хамут або калі пераступіць цераз пакладзены пад парогам пояс ведзьмы. Чалавек можа зрабіцца ваўкалакам і не па сваёй волі, a па ліхой задуме чараўніка, які насылае варажбу па ветры або вылівае пад ногі чалавеку адвар з ліпавага лыка.
    Уяўленні пра заняткі і паводзіны ваўкалакаў неадназначныя. Паводле адных павер’яў, чалавек, гвалтам ператвораны ў ваўкалака, адчувае страх і роспач, ён не нападае ні на людзей, ні на скаціну і небяспечны толькі для таго, хто ператварыў яго
    ў ваўка. Другія лічаць, што ваўкалака прыслугоўвае сапраўдным ваўкам і абавязаны па іх загадах нападаць на скаціну, а здабычу прыносіць сваім гаспадарам. Ваўкалака не можа есці сырое мяса, імкнецца падсмажыць яго на вуголлях, якія застаюцца ад вогнішчаў чалавека. У асноўным ён сілкуецца карэньчыкамі і ляснымі ягадамі, крадзе хлеб у пастухоў, касцоў і жней.
    Былі ўпэўнены, што ліхі чараўнік здатны ператварыць у ваўкоў увесь вясельны поезд. Дзеля гэтага ён кладзе нагавораны пояс пад парог, праз які пераступаюць маладыя з гасцямі. Пасля гэтага ўсе,
    хто пераступіў парог, умомант ператвараюцца ў ваўкоў і застаюцца ў такім выглядзе, пакуль не стлее пояс. Вярнуць такім людзям чалавечае аблічча можа і знахар, які здагадаецца, што гэта пярэваратні, і з дапамогай замоў выратуе іх. Даведацца пра тое, што ўдзельнікі вяселля ператварыліся ў ваўкоў, можна па белых і чырвоных ручніках ці стужках, якія застаюцца павязанымі паверх воўчай поўсці ў перавернутых сватоў і маладых.
    Таксама верылі, што ў ваўкалакаў ператвараюцца злыдні або тыя, хто нарадзіўся ў «ліхую гадзіну», а таксама дзеці бацькоў, якія парушылі рытуальныя табу. Маюцца на ўвазе тыя, хто працаваў на свята або зачалі дзіцёнка тады, калі шлюбныя адносіны былі забаронены. Такі чалавек міжволі ўначы ператвараецца ў ваўка і накідваецца на людзей. Вось як пра гэта расказваюць палешукі:
    «Бывае, калі жонка паспіць з мужам перад Вялікаднем, то дзіцё ваўкалакам нараджаецца. Такія ваўкі ўжо ў лесе не жывуць, яны бадзяюцца па вёсцы. Але калі хто пакліча такога пярэваратня па імені, то ён зноў ператвараецца ў чалавека».
    На думку навукоўцаў, падобныя легенды пра ваўкалакаў з’яўляюцца водгукам рытуальных абрадаў ініцыяцыі маладых хлопцаў. Асноўнай задачай абраду было авалоданне майстэрствам паляўнічага і воіна — якасцямі татэмнага першапродка і сакральнага звера — воўка. Практыка такіх абрадаў была настолькі пашырана сярод
    славян, што нават Герадот апісваў штогадовае пераўтварэнне племені неўраў, якое некалі жыло на тэрыторыі сучаснай Беларусі, на некалькі дзён у ваўкоў. Гэта адбывалася звычайна ў перыяд зімовага сонцавароту, калі падчас ініцыяцыі мужчыны племені разам з язычніцкім святаром утваралі воінскае братства і апраналі на сябе воўчыя скуры, што сімвалізавала іх пераварочванне ў ваўкоў. Так яны кантактавалі са сваім звярыным продкам, у якога прасілі сілы і мудрасці.
    Прыкладам знакамітага ваўкалака ў нашай гісторыі і культуры быў згаданы вышэй славуты по-
    Воін у скуры ваўка
    лацкі князь Усяслаў Чарадзей. Гістарычныя крыніцы кажуць, што ён падтрымліваў язычніцкія культавыя звычаі, таму верылі, што князь мог прымаць выгляд ваўка і ў такім выглядзе бегаць па непраходным лясам, пераадольваць у адно імгненне неверагодныя адлегласці.
    Глава 6
    ЧОРТ
    Самы загадкавы з усіх міфалагічных персанажаў — гэта Чорт.
    У народных аповедах ён выступае як самастойны вобраз, які не мае нічога агульнага ні з Д’яблам, ні з Сатаной — вобразамі, што прыйшлі ў нашу культуру з біблейскіх тэкстаў. Тым не менш, пасля прыняцця хрысціянства гэты персанаж быў істотна дапоўнены адпаведнымі ўяўленнямі пра Д’ябла.
    Згодна з тапанімічнымі паданнямі, Чорт — дэміург, творца зямнога рэльефу або дух некаторых прасторавых сфер, гаспадар дзікіх цяжкадаступных мясцін. У беларускіх легендах Чорт або Д’ябал разам з Богам паўстае як адзін са стваральнікаў некаторых элементаў ландшафту, нязручных для чалавека. Больш за ўсё з Чортам звязваюць паходжанне балот. Доказам таму шматлікія тапанімічныя назвы кшталту Чортава Балота. Чортава Вока, Чортава Вакно, Чортава Сцежка і г.д. Каля балот з такімі назвамі часта можна сустрэць камяні-следавікі, якія таксама маюць дачыненне да Чорта і называюцца ЧортаўСлед, Чортаў Камень, ЧортаваСтупень. Вядома, што ў вельмі архаічных легендах Чорт выступае ў якасці старажытнага язычніцкага боства, якога баяліся і ўшаноўвалі, але з часам са зменай рэлігіі ён набыў адмоўныя рысы.
    Пра гэтыя метамарфозы і гаворыцца ў адным з беларускіх паданняў, дзе распавядаецца, як Бог убачыў на моры аграмадны стоўп вады, а ў ім «жывога волата, які паварочваецца, але не можа ўстаць». Калі Бог дапамог таму волату вылезці на бераг, то «з’явіўся такі прыгажун», што ягонаму хараству здзівіўся сам Бог. Пасля таго, як Творца «паставіў яго начальнікам над усімі анёламі», той «пачаў намаўляць анёлам непаслушэнства Богу», пачаў казаць, што нічога дзіўнага, апроч стварэння чалавека, Бог не зрабіў, і што «такога ж чалавека, яшчэлепшага» анёлы могуць стварыць самі. Далей у паданні гаворыцца, што знайшліся такія анёлы, якія паверылі волату і вырашылі не слухацца Творцы, самі паспрабавалі зрабіць чалавека.
    «Пайшлі і давай муціць азярцы і рэкі; напранаваліся, што аж счарнелі як вугаль. Доўга яны муцілі рэкі і азёры, з’явіліся рознага роду насякомыя і паўзуны, але чалавека зрабіць не змаглі».
    Але тут з'явіўся Бог і вырашыў:
    «Раз яны змуцілі воды, ператварылі іх у балоты, дык ім і назначана жыць у іх. 3 той пары і да сённяшняга часу чорныя жывуйь у балотах, месцах, якія яны самі стварылі. 3 цягам часу гэтым чорным сталі даваць розныя імёны: чорт. д’ябал, шайтан, нячысйік...»
    Таксама шырока вядомы сюжэт пра тое, як скінутыя з неба анёлы ператварыліся ў розных чарпей. Падчас падзення на зямлю ў анёлаў вырасталі кіпцюры, рогі, хвасты, а цела пакрывалася поўсцю. Тыя, хто патрапіў у ваду, зрабіліся вадзянікамі, хто ў лес — лесунамі, хто на дамы людзей — дамавікамі. «Вось чаму іхзавуць па-рознаму, а ўсе яны бесы аднолькавыя». Паводле другіх бе-
    Чорт (сярэднявечная гравюра)
    ларускіх павер’яў, чорт нараджаецца з пляўка чалавека, калі той
    плюнуў на зямлю і не расцёр гэтае месца нагой.
    Чорту прыпісваецца стварэнне «нячыстых» жывёл, насякомых і раслін: ваўка, «гадаў», яшчарак, пацукоў, мышэй, кажаноў, варонаў, сарок, мух, тытуню, атрутных грыбоў. Лічыцца, што нячысцік прыдумаў гарэлку і другія хмельныя напоі, а таксама ігральныя карты.
    У адрозненне ад другіх міфалагічных персанажаў, па глыбокім народным перакананні, чорт заўсёды робіць адно ліха і прынцыпова не здатны дапамагчы чалавеку. Так і кажуць, што ўлюбёны занятак усіх чарцей — рабіцьусялякую шкоду людзям: уводзіць іх у п’янства, сварыць паміж сабою, даводзіць да самазабойства, падбухторваць да ўсялякіх злачынстваў. I ўсё гэта дзеля таго, каб зрабіць грэшнікаў падуладнымі чартоўскай волі і атрымаць іх душы. У гэтым чарцям дапамагаюнь вядзьмаркі і чараўнікі, з якімі яны супрацоўнічаюць разам і ўдзельнічаюць у начных шабасах, дзе і плануюць свае ліхія справы. У народзе кажуць: