• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    Яшчэ ў сярэдзіне XX ст. Камаедзіцу святкавалі ў наваколлях Бя-
    Рытуальнае печыва, якое выпякалі на «Гуканне вясны» (веска Тонеж, Лельчыцкі р-н., Гомельская вобл.)
    гомля Докшыцкага, вёсцы Лошніца Барысаўскага раёнаў, некаторых вёсках на Брэстчыне. Напрыклад, жыхары Лошніцы апоўдні запрашалі адзін аднаго ў госці, гатавалі ячную крупу з мёдам, гарохавую кашу, яе яшчэ называлі камы, кісель. Пасля абеду апраналіся ў вывернутыя мехам наверх кажухі і пачыналі жартам удаваць з сябе мядзведзяў: перакід-
    Гуканне вясны.
    Рытуальнае печыва (Мінскі раён)
    вацца з боку на бок, хадзіць на карачках. I ўсё гэта рабілася дзеля таго, каб мядзведзь лёгка ўстаў са сваёй зімовай бярлогі!
    24—25 сакавіка як вынік купальскіх ініцыяцый дзяўчат пачыналіся роды. Ддсюль і ўзнікла павер’е, што дзяцей прыносяць буслы, бо яны пачынаюць прылятаць у гэтыя дні. Да нараджэння «купальскіх» пазашлюбных дзяцей грамадства ставілася спакойна, бо гэта было асвечана рэлігіяй продкаў.
    Самым галоўным веснавым святам быў Вялікдзень, або Велікадне, Вельканоц, Вяліканне, Пасха. Яму папярэднічала Вербная нядзеля (Вербніца) — дзень, прысвечаны культу расліннасці. У хрысціянскія часы на Вялікдзень у храмах сталі асвячаць вярбу. У пачатку XIX ст. на Гарадзеншчыне ў адной з вёсак для асвячэння ў царкву прывозілі нават вялізную
    вярбу з каранямі. Пасля службы людзі абломвалі з яе галінкі і забіралі з сабой дахаты. Згодна з народнымі звычаямі, каб аберагчыся ад ліхаманкі, трэба было з’есці 9 вербных шышачак. У гэты дзень гаспадар сімвалічна біў усіх хатніх свянцонай вярбой і заклікаў Вялікдзень. Таксама асвечанымі галінкамі вярбы тройчы білі па хатняй жывёле, уторквалі іх у зямлю.
    Апошні чацвер перад Вялікаднем завецца Чысты чацвер. У гэты дзень абавязкова трэба было памыцца ў лазні, каб потым не пакутаваць ад хвароб. Акаровам абліць вымя вадой, узятай перад узыходам сонца з месца зліцця двух ручаёў. У Шацку Пухавіцкага раёна да ўзыходу сонца хадзілі на крыніцу за вадой. Лічылася, што менавіта ў гэты час вада валодае асаблівай лекавай сілай ад хвароб вачэй. На Палессі ў гэты дзень ладзілі памінальную вячэру.
    Вялікдзень — гэта святкаванне надыходу і панавання сонца, абуджэння прыроды, пачатак палявой працы. У хрысціянскія часы свята прымеркавалася да ўваскрашэння ўкрыжаванага Хрыста. Але ў народным жыцці гэта свята мае адметныя адценні і каларыт. Дзень правядзення Вялікадня залежыць ад месячнага календара, таму гэта рухомае свята, да якога прывязаны і другія рухомыя святы.
    Саракі. Рытуальнае печыва ў выглядзе птушкі (Мінскі р-н., Мінская вобл.)
    Саракі, рытуальныя булачкі ў выглядзе птушак (Міншчына)
    Сімвалам свята былі фарбаваныя яйкі, пераважна ў чырвоны колер. «Свята Вялічка — з красным яічкам», — гавораць у народзе. Такому яйку надавалася магічная сіла: яго апускалі ў ваду, каб ёй потым памыцца і быць прыгожым увесь год, з ім выганялі першы раз на пашу жывёлу, каб засцерагчыся ад злых чараў ведзьмакоў, закопвалі ў першую баразну ці на ўскрайку нівы, каб тая добра радзіла. Шкарлупінне ад яек прымешвалі ў ежу хатнім птушкам і жывёлам.
    Шырока вядома традыцыя адорваць адзін аднаго велікоднымі святочнымі яйкамі. Адзеці падчас Велікоднага тыдня гулялі ў так званую гульню «біткі» ці «выбіткі»,
    Рытуальнае печыва «галёпа» або «бусліная лапка», якое традыцыйна выпякалі на Дабравешчанне ў Мінскім раёне
    варыянты якой розніліся ў залежнасці ад рэгіёнаў нашай краіны. Звычайна дзеці па чарзе скочвалі свае фарбаваныя яйкі з горкі ў яміну. Той, чыё яйка было пабіта, аддаваў яго свайму пераможцу. А ў некаторых вёсках Асіповіцкага раёна Магілёўшчыны на зямлі рабілі пяць ямак і паміж імі качалі яйкі. У залежнасці ад таго, у якую ямку яны патрапяць, варажылі пра жыццёвы лёс.
    У Велікодную ноч на вуліцах і каля храма палілі вогнішчы, на іх
    спальвалі старыя рэчы, асабліва лапці, кажухі, шапкі. Лічылі, што гэтага часу пачынаюць спяваць птушкі. Верылі, што велікодныя стравы маюць магічную сілу. Так, дзеля добрага ўраджаю косткі з велікоднага стала і фарбаваныя яйкі закопвалі ў полі.
    Жыхары вёсках цэнтральных і паўднёвых раёнаў Беларусі менавіта на Вялікдзень ішлі на могілкі памінаць памерлых продкаў.
    Прыкладам, так рабілі ў вёсках Веляцічы і Любча Барысаўскага, Шабуні Пухавіцкага, Юркавічы Лагойскага раёнаў. На Вялікдзень хадзілі да прыродных сакральных святынь — крыніц і камянёў, на прошчы.
    Так, у вёсцы Кудзінавічы Капыльскага раёна перш, чым ісці на магілы блізкіх, і сёння падыходзяць да Святога каменя з барэльефным крыжам і з ямкай, дзе збіраецца дажджавая вада. Вадой з
    Рытуальныя стравы на Вялікдзень
    ямкі прамываюць вочы і моляцца. Яшчэ не так даўно ў вёсцы Гостбішчы Уздзенскага раёна ішлі да каменя з Божым слядком і неслі яму грошы, кветкі. У вёсцы Юхнаўка Мінскага раёна паклонны камень павівалі ручнікамі.
    У гэты дзень вясковыя двары з віншавальнымі песнямі і музыкай абыходзілі валачобнікі. Такіх хадакоў называюць яшчэ галыкальнікамі, валоўнікамі, лалоўнікамі, лалыншчыкамі, кукольнікамі. Раней звычайна гэта былі гурты мужчын па 10—20 чалавек, зрэдку замужнія жанчыны, але ні ў якім разе не дзяўчаты. Лічылі, што абыход валачобнікамі двароў прыносіць пладавітасць жывёле, ураджайнасць на палях, засцярогу падвор’я ад розных прыродных стыхій.
    Паводле некаторых меркаванняў, слова «валачобнікі» паходзіць ад слова «волхв» (волочьбнйк, волочебнйк), іншымі словамі — язычніцкі святар, служка культу Вялеса. Пасля ўвядзення хрысціянства гэтыя служкі пахаваліся ў лясах і арганізаваліся ў дружыны. Валачобніцтва як велікодны абрад характэрна толькі для этнічных беларускіх зямель, што яскрава падкрэслівае нацыянальную адметнасць нашай культурнай спадчыны.
    Раней на Вялікдзень быў распаўсюджаны звычай аблівання вадой, што звязана са старажытным вераваннем у сілу вясновай вады. Але царква забараняла такі абрад як язычніцкі. У гэты дзень рабілі абходы ворыўных палёў. У многіх вёсках яшчэ ў XIX ст. прасілі папа ці дз’яка пакачацца па зямлі. Калі тыя адмаўляліся, іх валілі і качалі прымусова. Лічылася, што такія дзеянні неабходны для перасцярогі ад засухі, і каб снапы хлеба былі цяжкімі ад мноства саспелага зерня.
    Пасля велікодных свят многія пятніцы лічыліся святымі. У Лукомлі Чашніцкага раёна ў другую Пятніцу пасля Вялікадня яшчэ ў канцы XIX ст. збіралася да трох тысяч паломнікаў, яны ўшаноўвалі камень-следавік і крыніцу-ручай. Крыніцы ахвяравалі грошы, ручнікі, хусткі... На Дзесятую Пятніцу (Дзесятуху) хадзілі да Гарадокскай крыніцы паблізу Віцебска і да крыніц у вёсках Палыкавічы каля Магілёва, Лемніца Талачынскага, Копысь Аршанскага, Крупейкі Лоеўскага раёнаў. У Адзіннаццатую Пятніцу збіраліся на багамолле да крыніцы каля вёскі Кутня Чавускага раёна і каля горада Дуброўна на беразе Дняпра.
    На Дзевяты дзень пасля Вялікадня, у аўторак наступнага тыдня, адзначаецца Радаўніца. Яе яшчэ называюць Радуніца, Радовы дзень, Радуніцкія Дзяды, Радавішныя Дзяды, Радушныя Дзяды, Вялікдзень мёртвых, Провады, Гробкі, Радуга, Радульніца, Наўскі Вялікдзень, Гаеўскі Вялікдзень.
    Радуніца традыцыйна адзначаецца найбольш на ўсходзе беларускіх зямель. Там да сённяшняга часу захаваліся вельмі архаічныя язычніцкія абрады, накіраваныя на тое, каб задобрыць духаў продкаў, заслужыць іх спрыянне ў жыцці і гаспадарцы. Напярэдадні свята гатуюць шмат страў: смажанае мяса, грэцкія бліны, тварог, пірог з яблыкамі і інш. Раніцай на магілах сцелюць абрусы, а потым у абед робяць памінальную трапезу-трызну. Звычай засцілаць магілы абрусамі старыя людзі тлумачаць тым, што ў гэты дзень неабходна закрыць вочы продкам. Раней у вёсцы Рудні Барталамееўскай Чачэрскага раёна магільныя пагоркі дарослых засцілалі абрусамі, а дзяцей — ручнікамі. I ў наш час дзе-нідзе качаюць па магілах сваякоў яйкі, паліваюць іх гарэлкай ці мядовай сытай, узгадваюць нябожчыкаў, галосяць. Пасля гэтага рэшткі памінальных страў пакідаюць на магілах, асабліва фарбаваныя яйкі.
    Некалі ў памяць кожнага памерлага ў гэты дзень на могілках палілі вогнішчы. Праз такія вогнішчы скакала моладзь, на іх пяклі яешню. У пачатку XX ст. на Чэрвеншчыне і Дзісненшчыне перад тым, як ісці на магілы сваіх блізкіх, заходзілі на курганы і на іх вяр-
    шыні закопвалі пятку пафарбаванага яйка, а таксама пакідалі крыху ежы. У некаторых мясцінах на Радаўніцу хадзілі да сакральных дубоў. Ім ахвяравалі памінальныя стравы, а на галінках вешалі ручнікі. Паводле міфалагічных уяўленняў, верхняя часткадуба лічылася светам вечнасці, а карані — зонай продкаў царствам смерці.
    Вельмі архаічны радуніцкі звычай яшчэ не так даўно існаваў у вёсцы Глыбочыцы Чачэрскага раёна. Раніцай дзеці і хлопцы ішлі на могілкі (кладаўё), залазілі на вербы і з галінак рабілі свішчыкі — маленькія дудачкі без адтулін. Потым пачыналі свістаць. Згодна з архаічнымі ўяўленнямі нашых продкаў рытуальны свіст цесна звязаны з іншасветам.
    Радуніца на могілках, вёска Будзішча (Чачэрскі р-н., Гомельская вобл.)
    Значным вясеннім святам было Юр’е, або Ягор’е, Юрай, Георгі. Зараз католікі адзначаюць яго 23 красавіка, праваслаўныя 6 траўня. У многіх раёнах гэты дзень лічыцца другім Вялікаднем, а таксама святам пастухоў. Як вядома, Святы Юр’я замяніў язычніцкага Ярылу. Верылі, што ён адмыкае зямлю:
    Уяўлялі, што Юр’я ездзіць на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам. Менавіта ў гэты дзень у многіх месцах першы раз выганяюць свойскую жывёлу ў поле. Прычым ва ўсе часы стараліся выгнаць яе яшчэ да ўзыходу сонца — на цудадзейную расу, якая павінна была забяспечыць вялікі дастатак малака. Пры гэтым спявалі:
    Частаванне пастухоў на Юр ’я (вёска. Новае Палессе, Лельчыцкі р-н., Гомельская вобл.)
    Рытуальнае печыва ў выглядзе свойскай жывёлы, якое выпякалі гаспадыні на Юр’я (вёска Новае Палессе, Лельчыцкі р-н., Гомельская вобл.)
    «Юры, уставай, Адмыкай зямлю, Выпускай расу На цёплае лета. На буйное жыта».
    Жывёлу выганялі галінкай вярбы, асвечанай у вербную нядзелю. На парозе хлява сцялілі кажух воўнай наверх і закручвалі ў яго кавалак хлеба. Вакол статка абносілі яешню.
    Гаспадар у гэты дзень пераапранаўся ў чыстую бялізну і святочную світу, абуваў новыя лапці з белымі анучамі, вешаў праз плячо торбу і клаў у яе акрайчык хлеба, соль і крыжык з хлеба, выпечаны на хрэсцы — у сераду на чацвёртым тыдні вялікага посту, тры невялікія каменьчыкі, нож, замок, бязмен, сякеру, курынае яйка і грамнічную свечку. 3 непакры-