Язычніцтва старажытных беларусаў
Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч
Выдавец: Харвест
Памер: 368с.
Мінск 2014
Багачу Вязанцы (інсцэніроўка)
што Багач прыносіць вёсцы і асабліва таму гаспадару, у якога ён стаіць, багацце і шчасце. У хаце, дзе Багач заставаўся на год, ладзіді рытуальнае застолле. Жыхары Віленшчыны падчас Багачоўскага свята выпякалі з новага ўраджаю вялікі каравай. На Багач праводзіліся разнастайныя кірмашы.
Навукоўцы лічаць, што свята Багач у мінулым заключала ў сабе, з аднаго боку, ушанаванне і ахвярапрынашэнні Дажбогу, а з другога — маленні да Бога-Сонца. Дажбога ўслаўлялі за дастатак і багацце на гаспадарчых падворках, а боства Сонца прасілі абараніць родавае паселішча, сабраны ўраджай і здароўе людзей ад усялякіх няшчасцяў. У ахвяру Дажбогу прыносілі жывёлу. Рэшткітакога звычаю захаваліся і ў наш час у Заходняй Беларусі, дзе спецыяльна да Багача рэжуць барана ці авечку. А калі нейкі гаспадар не выканае ці забу-
дзецца на традыцыю, вераць, што яго барана «воўк зарэжа».
У паўночна-заходніх раёнах Беларусі ў гэтыя дні адзначалі свята ўраджаю пад назвай Навіна. Свята мела сямейны пачатак, на яго збіраўся ўвесь род. У гэты час забівалі ахвярную жывёлу: барана, вепрука або цялё. На стол трэба было зварыць і прыгатаваць стравы з усяго, што вырасла за лета. Усё, што стаяла на стале і што каштавалі першы раз: ягаду, садавіну, гародніну, таксама называлі Навіной. Ушанаванне Навіны павінна было спрыяць здароўю людзей. На Мядзельшчыне казалі: «Навінаў рот, // Здароўе ў жывот».
Шмат павер’яў і прыкмет звязана з часам адлёту птушак у вырай і запаўзаннем змей на зімоўку. У народзе гэты час называлі Здзвіжанне або Звіжанне, Узвіжанне. Паводле міфаў, гадзюкі, як і птушкі, маюць свой асабісты вырай. На Здзвіжанне яны збіраюцца ў адно месца і потым паўзуць на зіму ў вырай, а на чале змяінага шэсця выступае цар вужоў у залатой кароне. Згодна з народнымі ўяўленнямі, да гэтага часу ўсё ў прыродзе павінна быць «здвінута», а ўраджай звезены з поля. Нават гаспадары, калі хочуць, каб у іх атрымаліся моцныя засоленыя агуркі, павінны колькі разоў перасунуць бочку, дзе яны
Узвіжанне, змяіны кароль склікае сваіх падапечных на зімоўку (мастак В. Славук.)
соляцца. Напярэдадні зімовых халадоў сама зямля нібыта «зачыняецца» да наступнай вясны. I сонца на Узвіжанне «гуляе, прыгае, дзвіжацца».
У хрысціянскім календары гэты дзень звязваецца з ушанаваннем крыжа Гасподня. У католікаў яно адзначаецца 14 верасня, ў праваслаўных 27. Зразумела, што хрысціянскае свята замяніла сабой нейкае язычніцкае, якое завяршалася шасцімесячным знаходжаннем на зямлі некаторых відаў птушак і змей.
Ушанаванне каменных крыжоў у гэты дзень адбывалася на Тураўшчыне. Тысячы паломнікаў ішлі ў вёску Пагост, дзе ў малой царкве на могілках стаяў каменны крыж пад назвай «Каменная Божая Маці» або «Чэсны Крыж». На крыж вешалі палотны, клалі грошы. Потым вакол царквы ладзілі кірмаш . Ён вызначаўся тым, што мясцовыя жыхары не мелі права нічога прадаваць, а толькі куплялі.
М ногія даследчыкі атаясамліваюць святочныя ўрачыстасці гэтага перыяду са старажытным абрадам ушанавання коміна або пасвета — прыладаў для асвятлення сялянскай хаты. Гэты абрад, які адбываўся напрыканцы верасня, сімвалізаваў першае пасля летняга перапынку запальванне лучыны і меў назву Жаніцьба коміна. Комін нібыта жаніўся з хатай, з печчу або нават з жаночай працай доўгімі зімовымі вечарамі. Такі абрад з’яўляецца рэліктам старажытнага культу хат-
Жаніцьба коміна ў хатцы-музеі, г. Гомель (інсцэніроўка)
296
няга агню. А сам комін суадносіцца з Сусветным дрэвам-слупом як цэнтральнай воссю хаты.
Увосень народны каляндар вылучае ў другой палове верасня або ў пачатку кастрычніка перыяд ад некалькіх дзён да двух тыдняў. Гэты час стаіць цёплае надвор’е і завецйа ў народзе Бабіна Лета. Назва пайшла ад кароткага «бабінага века». У гэтыя дні праводзілася варажба на шчаслівую бабку-павітуху.
На 14 кастрычніка прыпадае свята Пакровы (Пакравы). Этымалогія назвы паходзіць ад слоў «пакрываць», «пакрыць». У народзе казалі: «святы Пакроў пакрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам». Гэта азначае адміранне прыроды напярэдадні зімовых халадоў. Таму прыпыняліся ўсе палявыя работы. Зямля павінна адпачыць да наступнага лета і чапаць яе пасля Пакравоў ні ў якім разе нельга. На Віцебшчыне падчас свята пяклі пакроўскія пірагі і абыходзілі з імі гаспадарчыя будынкі, дакраналіся пірагом да кожнай страхі. Лічылі, што пасля гэтага моцныя вятры і буры не змогуць разбурыць стрэхі, якія тут рабілі з жытняй саломы.
Яшчэ і цяпер на Пакравы, як і тысячу гадоўтаму, ходзяць на пакланеннеўзгоркам, камяням, крыніцам і могілкам. На Пакравы шмат людзей збіраецца на могілках каля вёскі Веляцічы Барысаўскага раёна. Некалі гэтае месца ўяўляла сабой выспу сярод балота, куды вяла грэбля. Перад выспай быў святы калодзеж, дзе ў гэты дзень асвячалі ваду, якая пасля асвячэння лічылася гаючай: дапамагала ад хвароб вачэй. Каля калодзежа праводзіліся кірмашы. Калі паломнікі ішлі да могілак, то кідалі ў балота драўляныя кладкі з выявамі слядоў чалавека і хатняй жывёлы, а таксама вачэй і рук чалавека. Гэта азначала своеасаблівае ахвяраванне іншасвету з мэтай атрымання здароўя.
Вылучалі таксама пэўныя дні перад Пакравамі і пасля іх. Напрыклад, у пятніцу перад святам ішлі на крыніцу каля вёскі Жаробычы ў Шумілінскім і каля вёскі Жукава ў Гарадоцкім раёнах. У трэцюю пятніцу пасля Пакравоў каля Бягомля ў Докшыцкім раёне на могілках палілі вогнішчы. На дзевяты дзень пасля свята вялікі KipMam праходзіў у вёсцы Янчына Барысаўскага раёна. У савецкія часы ўлады змагаліся з такімі кірмашамі, іх нават разганяла міліцыя.
Восенню адзначаюцца самыя галоўныя дні беларускага народнага календара, звязаныя з памінаннем продкаў — Дзяды. Іх яшчэ называюць Восеньскія, або Дзмітраўскія Дзяды', Вялікія Асяніны, Тоўстая Вячэра, Хаўтуры.
У некаторых раёнах Беларусі напярэдадні Дзядоў адзначалі яшчэ памінальны дзень Бабы. У вераваннях нашых прашчураў Дзядамі і ^291^
Дзяды (памінкі) на Смаленскіх могілках (малюнак 1881 г.)
Бабамі называлі душы памерлых продкаў. Верылі, што ў такія дні яны прыходзяць у свае хаты на памінальную вячэру. Прычым робяць так «чыстыя» душы, тыя, хто памёр сваёй смерцю. Грэшныя ж душы могуць толькі зазірнуць праз акно хаты. У розных рэгіёнах Беларусі Дзяды адзначалі па-рознаму. Прыкладам, на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў новай хаце Дзяды не спраўлялі, пакуль у ёй хто-небудзь не памрэ. Палешукі асобна паміналі мужчын у пятніцу вечарам, a жанчын у суботу вечарам. У некаторых раёнах у гэтыя дні хадзілі на могілкі, ставілі на магілах церамкі, каменныя пліты, драўляныя калоды, абкладалі магілы дзірваном і камянямі.
У цэнтры абраду была вячэра з галоўнай памінальнай стравай — куццёй. Увогуле, колькасць страў у розных месцах Беларусі была рознай і вар’іравалася ад сямі да дванаццаці. Сярод такіх страў былі: гарох з макавым малаком, крупнік з грыбамі ці рыбай, кіслая капуста з ялавічынай, верашчака з кілбас і бліны. На стол ставілі таксама «дзедаўскую» чарку, міску і лыжку, куды кожны адліваў напоі і адкладаўежу. Падчас вячэры не зачынялі комін, не замыкалідзверы, не карысталіся нажом, гаварылі толькі пра продкаў. У канцы вячэры гаспадар казаў: «Святыя дзяды, вы сюды прыляцелі, пілі, елі, ляціце цяпер да сябе».
Прыкладам, на Міншчыне ў пачатку XX ст. Дзяды адзначалі так: на стале павінна было быць 9 страў, у склад якіх уваходзілі галовы
парасяці, барана і пеўня. 3 кожнага блюда гаспадар з'ядаў першыя тры лыжкі, або выліваў іх пад стол ці за акно — для душ. Напрыканцы абеду ён павінен быў з’есці адну з трох галоў, а астатнія аднесці на могілкі і аддаць хлопчыкам, якія спецыяльна для гэтага там збіраліся. Рэшткі вячэры нанач пакідаліся на стале. У хаце, дзе ладзіліся Дзяды, на свой ложак не клаліся, яго вызвалялі для душ памерлых. А для сябе качаргой падцягвалі пасцель на сярэдзіну пакоя. Апроч таго, на кожнае акно ставілі кілішак гарэлкі і кавалак хлеба.
На тэрыторыі Докшыцкага раёна і ў басейне ракі Дзісны Дзяды называліся Стаўроўскімі. Падчас памінальнай вячэры ўся сям’я тройчы на каленях поўзала вакол стала і пры гэтым паўтаралі: «Шаўры, гаўры, сам прыбывай дзе к нам!» Потым сядалі за стол.
Каля Бягомля ў Докшыцкім раёне перад вячэрай мыліся ў лазні, а калі сыходзілі адтуль, адлівалі вады і пакідалі венік для душ памерлых. Пасля заходу сонца накіроўваліся на магілу памерлага, везлі з сабой дзёран, венік і дровы. Разводзілі вогнішча і пры ягонам святле абкладалі магілудзірваном, абмяталі вакол. Венік пакідалі на магіле. Апоўначы ўсе сыходзілі, а запаленыя вогнішчы пакідалі. На наступны дзень апоўдні зноў ішлі на могілкі «будзіць» памерлых. Пасля гэтага вярталіся дадому, дзе адбывалася застолле. Напрыканцы перакідваліся качанамі капусты, спявалі, ладзілі ігрышчы.
Дзяды. «Ахвярная вячэра на Стаўры» (мастак С. Багенскі) °Н299>®=
Глава 6
МАЛАДЗІК
Першабытная міфалогія звярталася да месяца часцей, чым да сонца. Народны каляндар, які адзначаў дынаміку прыродных працэсаў і гаспадарчай дзейнасці на працягу года, быў звязаны з месяцам. Поўны цыкл росту і старэння Месяца складае каля 28 сутак, дакладней 27 дзён, 7 гадзін і 43 хвіліны. Ён дзеліцца на чатыры фазы, або квадры: маладзік, поўня, сход, ветах.
Значная ўвага надавалася першай квадры месяца. Яна цягнецца 7—8 сутак і лічылася спрыяльнай для варажбы. Паміж ветахам і маладзіком ёсць перыяд, калі месяц не бачны на небе працягам аднаго ці двух дзён. На малады месяц — маладзік — заўсёды чакалі змены надвор’я.
Згодна з павер’ямі, пасля смерці душы праведнікаў адыходзяць спачатку на Месяц, каб потым узняцца яшчэ вышэй. У квадрах месяца бачылі перыяды ягонага жыцця: дзяцінства, сталасць, старасць, смерць, а затым уваскрашэнне і нараджэнне зноў.
У старажытным календары балтаў і славян тыдзень налічваў дзевяць дзён. Адпаведна і месяц складаўся з 27 дзён. Таму лічба 9 замацавалася ў нашым фальклоры як сакральная. Яна часта фігуруе ў казках, замовах, легендах, дзе мы сустракаем такую колькасць багатыроў, разбойнікаў, сыноў, дзяўчат, манахаў і інш. Гэтая лічба ў фальклоры таксама звязана з дзевяццю месяцамі жаночай цяжарнасці.
Месяц у фальклоры выступае сімвалічна як жаніх, а ягоная нявеста — Сонца, якія ствараюць ідэальную «нябесную сям’ю». Так, у калядных песнях гаворыцца: «Ясны месяц — сам гаспадар, красна сонца — жана яго». У сярэдзіне XIX ст. этнографы на Валожыншчыне зафіксавалі цікавы звычай: як толькі пачынаў праяўляцца на небе месяц, сяляне выходзілі на двор і віталі яго: «Малады маладзічок, вялікі князь, віншуй нас, дай нам здароўя, спосаб і раду да жыцця, сабе на прыбытак, а нам на спасенне!»