Язычніцтва старажытных беларусаў
Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч
Выдавец: Харвест
Памер: 368с.
Мінск 2014
Па ўсёй Беларусі захаваўся звычай кідаць манеты ў крыніцы як плату за лекавую ваду, звычайна ад хвароб вачэй. Часта грошы, асабліва папяровыя, кладуць у дупло дрэва. Прыкладам, ва ўрочышчы Якубаўка каля вёскі Царкавішча Ушацкага раёна на Віцебшчыне рос дуб, з-пад якога выцякала крыніца. Людзі хадзілі да яе лячыць вочы і плату за гэта клалі ўдупло дуба. У 1923 годзе чырвонаармейцы, змагаючыся з рэлігіяй, спалілі дуб, але веруючыя амаль да нашых дзён хадзілі на гэта месца і складалі ахвяраванні на абгарэлы пень. Апроч грошай, дрэвам ахвяравалі хлеб і ручнікі. У наш час як рэлікт такіх
ахвярапрынашэнняў існуе звычай прывязваць да галінак стужкі або нават абвязваць ствол дрэва. Стужкі вешаюць нават на дрэвы і кусты, што растуць побач з паклоннымі камянямі і крыніцамі.
Асабліва распаўсюджана ахвяраванне крыніцам. У Палыкавічах каля Магілёва яшчэ сто гадоў таму ў 8-ю, 9-ю (асабліва), 10-ю і 11-ю пятніцы пасля Вялікадня збіралася шматлюдзей, часам дадзе-
сяці тысяч паломнікаў. Падчас асвячэння вады ў каплічцы стаялі два мужчыны і падхоплівалі кавалкі палатна, якія кідалі туды жанчыны. За палотны давалі аплаткі і маленькія нацельныя крыжыкі. Крыжыкі паломніцы адразу ж ахвяравалі крыніцы. Тут жа прадаваліся зробленыя з воску часткі чалавечага цела, фігуркі авечак, коней, кароў. 1х куплялі і адразу кідалі ў крыніцу. Туды ж кідалі і манеты, пацеркі, завушніцы, пярсцёнкі. У Любчы Барысаўскага раёна яшчэ не так даўно крыніцы ахвяравалі хусткі.
Ахвяры кідалі і ў рэкі. У сярэдзіне XIX ст., калі плытагоны праплывалі па Віліі і набліжаліся да парогаў пад назвай «Прывітальня» каля Жодзішак у Смаргонскім раёне, то кідалі ў раку хлеб-соль і казалі: «Вітаю цябе хлебам-соллю! Хлеб-соль вазьмі, а мяне прапусці!». Ахвяры ў рэкі кідалі стоячы на каленях.
Яшчэ ў канцы XIX ст. у Лукомлі Чашніцкага раёна ў апошнюю пятніцу перад святам Пятра і Паўла збіраліся багамольцы з Лепельскага і Барысаўскага паветаў на пакланенне абразу Святой Параскевы-Пятніцы ў Магдаліна-Марыінскай царкве. Потым адбываўся хрэсны ход на бераг ракі Лукомкі. Многія жанчыны скідвалі абутак, уваходзілі ў ваду і стаялі так да заканчэння свята. Многія ахвяравалі вадзе хусткі, ручнікі, кашулі.
Менавіта старажытныя абрады ахвярапрынашэння воднай стыхіі (а ў пракаветныя часы яны былі больш маштабныя і ўрачыстыя) далі пачатак вельмі пашыраным у нас паданням пра затопленыя залатыя ці сярэбраныялодкі. Прыкладам, у горадзе Дзісна Мёрскага раёна расказваюць, нібыта насупраць вострава каля ле-
вага берага Заходняй Ахвярапрынашэнні каменю Вялеса, Дзвіны ляжыць лодка з вёска Крыжоўка (Мінскір-н.,
золатам. Мінская вобл. Інсцэніроўка)
Да нашых дзён дайшоў звычай насіць ахвяраванні камяням. Так, яшчэ напачатку XX ст. на мінскім капішчы каменю Дзед насілі мёд, малако, віно, ручнікі. Нават у наш час ежу, грошы, ручнікі і кветкі ахвяруюць камяням у вёсках Сорагі Слуцкага, Таль Любанскага, Кудзінавічы Капыльскага раёнаў і іншых. У весцы Сітнікі Лепельскага раёна пакланяліся зусім невялічкаму валуну каля балаціны. Адрывалі нітку ад хусткі, кашулі ці іншага адзення і клалі на камень. У многіх месцах і сёння кладуць на камяні першыя ягады і грыбы. Прыкладам, у вёсках Юхнаўка Докшыцкага, Еляшоўка і Лужкі Чашніцкага раёнах.
Існуе шмат паданняў пра з’яўленне цудадзейных абразоў на дрэве, камяні, у крыніцы. Потым на тых месцах, дзе знаходзіліся гэтыя сакральныя прыродныя аб’екты, будавалі храмы і прыносілі ўжо ахвяраванні ў царкву. Так было ў вёсках Сорагі Слуцкага, Чарнякова Бярозаўскага і Камайск Докшыцкага раёнаў і іншых. I сёння працягваюць складаць ахвяры паклонным валунам, якія перанеслі ў храмы ў вёсках Каладзішчы Мінскага, Лукава Маларыцкага, Камайск Докшыцкага раёнаў.
Паводле археалагічных і этнаграфічных дадзеных, прасочваюцца ахвяраванні нябожчыкам. Так, у Атвержычах Столінскага раёна ў пахаваннях па абраду трупаспалення I ст. н.э. знойдзены рэшткі драўлянай скрынкі, дзе ляжалі ўпрыгажэнні з металічных трубачак, ланцужкоў, трапецападобных падвесак і шкляныя пацеркі.
У адным з курганоў XI ст. каля вёскі Сенніца побач з Мінскам каля ног пахаванай жанчыны была пакладзена ваўняная сукенка цёмна-бардовага колеру, шчыльна
загорнутая ў кару дрэва. У курганах XI — пачатку XII стст. каля вёсак Укля Браслаўскага, Перавоз Глыбоцкага, Рыбакі Ушацкага раёнаў каля ног нябожчыц у якасці ахвяравання былі пакладзены бронзавыя арнаментаваныя бранзалеты са стылізаванымі змяінымі галоўкамі.
На Рагачоўшчыне ў нагах дзяўчынкі знайшлі загорнутыя ў бяросту восем скроневых кольцаў. На Смаленшчыне ў адным з курганоў выявілі скрынку, дзе былі дзве бразготкі, пятнаццаць лясных арэхаў, медны бранзалет, чатыры пярсцёнкі і круглы камяк збітай воўны.
У якасці ахвяраванняў у курганах пачатку II тысячагоддзя зафіксаваны драўляныя вёдры, а таксама косткі хатніх жывёл і птушак. На паўночным захадзе Беларусі вядома шмат пахаванняў воінаў разам з канямі. Бывала, што ў старажытнасці разам з нябожчыкам спальвалі і каня, а часам проста клалі побач скульптурныя выявы жывёл. Каля Гіолацка ў кургане знайшлі мініяцюрную касцяную галоўку каня, a
Драўляныя вёдры курганных пахаванняў XI cm. як ахвярапрынашэнне нябожчыкам
Ахвяраванні нябожчыкам на Вялікдзень, вёска Баравая (Лунінецкі р-н., Брэсцкая вобл.)
ў Докшыцкім раёне і на Смаленшчыне — касцяныя выявы галоў барана.
Рэлікт старажытных ахвяраванняў нябожчыку, калі разам з ім на той свет адпраўлялі розныя рэчы, дажыў амаль да нашых дзён. Так, у канцы XIX — пачатку XX стст. у Пінскім павеце пры пахаванні нябожчыка яму ў труну клалі адну пару бялізны, люльку з тытунём, бутэльку са спіртным напоем, ножык, свечку, грэбень, замок і іншыя рэчы. Таксама і сёння дзе-нідзе ў Беларусі мы можам сустрэць падобны звычай. Цікавы выпадак ахвяраванняў нябожчыку існаваў у канцы XIX ст. у Слуцку. Штогод жанчыны на свае грошы куплялі шаўковую сукенку і пераапраналі ў яе мошчы Святой Сафіі АлелькіРадзівіл.
Да нашых дзён захаваўся старажытны звычай ахвярапрынашэнняў пры будаўніцтве. 3 сівой даўніны існуе павер’е, што без ахвяры будынак будзе нетрывалым або разваліцца падчас будаўніцтва. У якасці адпаведнай ахвяры выступалі курыца або певень, або толькі іх галовы, таксама галава каня, барана, кавалкі хлеба, поўсць, зерне, шматкі святарскай рызы. У вёсцы Рудня на ўсход ад Лагойска пад каменным падмуркам будынка знайшлі бітыя жорны і косткі жывёл, у весцы Багданава на Вілейшчыне пры разборцы падмуркаў старога
лямуса — статуэтку.
Будаўнічая ахвяра пад зруб пры ўзвядзенні хаты
Пад першы вянок зруба пры пачатку будаўніцтва часта клалі каменныя сякеркі, выкапнёвыя косткі дагістарычных жывёлін. На парозе новай стайні закопвалі бярозавае палена, каб вяліся коні. Часта пры закладцы печы адсякалі галаву пеўню і клалі пад вуглавы камень.
У шчыліны хаты як ахвяру дамавіку запіхвалі вычасаныя чалавечыя ва-
ласы або састрыжаныя пазногці. Асабліва ў час будаўніцтва ўлагоджвалі цесляра, інакш ён мог закласці сурок на галаву гаспадара або галовы ягоных сямейнікаў. Будаўнічую ахвяру прыносілі і пры закладванні калодзежа, калі яго дно выкладалі камянямі. Пры будаўніцтве вадзянога млына вадзяніку ахвяравалі жывога пеўня.
Яшчэ ў часы Сярэднявечча пры будаўніцтве замкаў, кляштараў і храмаў па ўсёй Еўропе здараліся чалавечыя ахвярапрынашэнні. Адсюль робіцца зразумелым паданне пра Белую Даму ў Галынанах: нібыта падчас узвядзення мясцовага францысканскага кляштара будынак пачаў развальвацца. Тады ўспомнілі звычай прадзедаў і вырашылі прынесці ў ахвяру жанчыну, якая першай прынясе абед на будоўлю для свайго мужа. He пашэнціла маладому цесляру, ягоная прыгожая жонка першай з’явілася там, прынесла палудзень свайму гаспадару. Менавіта яе замуравалі ў сцяну. Прайшлі стагоддзі, разбурыўся Гальшанскі замак, колькі разоў перабудоўваўся касцёл, a
кляштар стаіць непарушна. Кажуць, што душа маладой жанчыны трымае яго.
Для атрымання добрага ўраджаю ў многіх раёнах Усходняй Беларусі на агульныя ахвяраванні рабілі «брацкую свячу». Пры заканчэнні жніва на полі пакідалі крышку нязжатых каласоў і клалі хлеб-соль. Каб задобрыць поле, раскідалі старую салому. На іржышчы пакідалі трохі каласоў — ахвяру мышам, каб тыя не елі хлеб у сховішчах. Напачатку ворыва таксама ў ахвяру зямлі закопвалі яйкі.
Рэліктам ахвярапрынашэнняў можна лічыць адорванне рытуальнай ежай калядоўшчыкаў і валачобнікаў за іх віншавальныя песні. Дары гэтыя потым спажываліся разам з гаспадаром, а часткова дзяліліся паміж удзельнікамі абраду.
Абракальны крыж-ідал, на які навешаныя ахвярныя палотны і ручнікі ад пошасці і хвароб, вёска Хваенск (Жыткавіцкір-н., Гомельская вобл.)
Яшчэ не так даўно шырока бытавала ахвярапрынашэнне падчас якой-небудзь пошасці. Прыкладам, каля Турава, каб спыніць эпідэмію, на Бабруйкавай Гары жывымі закопвалі чорнага пеўня, чорнага мядзведзя і чорнага бабра. У адной з вёсак Гарадоцкага раёна ў сярэдзіне XX ст. падчас падзяжу скаціны закапалі чорнага пеўня і шчупака. Былі і чалавечыя ахвяраванні. Так, паводле іншай версіі, на ўзгаданай вышэй Бабруйкавай Гары закапалі не жывёл, а нямога чалавека. У іншых раёнах Беларусі на піку эпідэміі халеры, каб супыніць яе, жывым закопвалі першага хворага. Калі эпідэмія ўсётакі пашыралася, то закопвалі і другіх хворых, а таксама старых. У 1831 годзе ў Наваградскім павеце падчас такой эпідэміі сяляне збіраліся прынесці ў ахвяру нават святара. Ён папрасіў даць яму час, каб падрыхтавацца да смерці. Тады на могілкі заманілі хворую старую, спіхнулі яе ў магілу і разам з труной памерлага засыпалі зямлёй.
Пазней пры эпідэміях, засухах, войнах нашы продкі сталі шырока выкарыстоўваць другі дзейсны сродак. На працягу аднаго дня ці ночы ўсімі аднавяскоўцамі вырабляўся ручнік-абыдзённік. Яго абносілі вакол паселішча і ў якасці ахвяры вешалі на прыдарожны крыж або неслі ў храм. Тканне абыдзённага палатна звязвалася з ідэяй абнаўлення свету і вяртання яму першапачатковай чысціні. Таксама пры пажары, каб спыніць агонь, кідалі ў яго бохан хлеба ці збанок з малаком.
Глава 3
АБРАДЫ АХОЎНАЙ МАПІ
Самым яскравым і распаўсюджаным абрадам ахоўнай магіі з’яўляецца абворванне. Яшчэ ў канцы XIX ст. ён праводзіўся ў многіх вёсках амаль кожную вясну, а ў час эпідэміі і засухі практыкаваўся яшчэ і ў канцы XX ст. Мэта абраду — правядзенне ўначы ўзаранай паласы вакол вёскі, так званага магічнага кола. Рабілі гэта для абароны ад нячыстай сілы.