• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    Месячны каляндар адлюстраваны ў шматлікіх амулетах, знойдзеных на тэрыторыі нашай краіны. Так, у пачатку II тысячагоддзя на тэрыторыі Беларусі былі шырока распаўсюджаны падвескі ў выглядзе шырокарогага месячыка. Іх насілі або нанізвалі разам з каралямі, а таксама прымацоўвалі ў якасці скроневых упрыгажэнняў. Сустракаліся і манетападобныя падвескі з выявай галавы быка. Вядома, што бык у народнай культуры зрабіўся аналагам начнога
    свяціла, дзякуючы падабенству рагоў з паўмесяцам. Такая асацыяцыя бярэ свой пачатак з часоў палеаліту.
    Верылі, што час, калі месяц павялічваецца, спрыяе пачатку ўсіх спраў. У маладзіковы перыяд сяляне зачыналі сяўбу, касьбу або жніво, прышчэплівалі дрэўцы, а таксама ставілі борці. Але гэтага нельга было рабіць на сход маладзіка, бо нічога добрага з такога не ат-
    рымаецца. Лекавыя травы таксама збіралі ў першай палове месяца, інакш яны маглі б толькі зашкодзіць. Тым не менш, у многіх мясці-
    нах лічылася, што лепш пачынаць справы «пад поўню», калі пройдзе першая квадра.
    Гэты час быў спрыяльным для заканчэння палявых работ і назапашвання багацця. На сход месяца раілі лячыць розныя хваробы, верылі: добра загойваюцца нават старыя раны. Ветах успрымаўся як лепшы час для знішчэння шкодных насякомых.
    3 маладзіком звязаны шматлікія прыкметы і павер’і. Калі рогі ў Месяца прыўзнятыя ўгару і завостраныя, то летам цэлы месяц будзе стаяць цёплае надвор’е, а зімой будуць маразы. Калі ніжні рог святлейшы за верхні, то тыдзень будзе ісці дождж.
    Фаза маладога месяца паўплывала і на лекавую магію. Так, да МесяцаЯсенчыка звярталіся пры розных хваробах, асабліва зубных. Невыпад-
    Амулеты XI cm. ў выглядзе Месяца
    кова і тое, што яшчэ ў ня-
    зо 1
    даўнія часы ішлі паломнікі да многіх сакральных прыродных аб’ектаў менавіта на маладзік або ў маладзіковыя нядзелі. Так было ў вёсках Крупцыкаля Мінска, Ракаве Валожынскага, Васькаўцы Мазырскага раёнаў ва ўрочышчы Падліпкі каля Любчы на Наваградчыне і іншых. У наш час царква намагаецца перанесці такія паломніцтвы на другія святы, але многія старыя трымаюцца спрадвечных традыцый сваіх продкаў і ўшаноўваюць прыродныя святыні на маладзік.
    Да нашага часу дайшла традыцыя пакланення на Маладзік Божаму, або Святому, каменю каля вёскі Ператок Любанскага раёна. Падчас ушанавання паломнікі праз адтуліны каменя праліваюць ваду, пасля чаго яна лічыцца цудадзейнай. Шчыра вераць, што камень можа пазбавіць ад хвароб, паспрыяць у шлюбе. На валун кладуць грошы, цукеркі, садавіну і гародніну, а на суседнія дрэвы вешаюць ручнікі і стужкі.
    На маладзік яшчэў 1930-я гг. хадзілі на Прошчу каля вёскі Пярэжыр Пухавіцкага раёна. Там стаяла невялічкая цэркаўка, а каля яе камень Мар’я вышынёй каля метра. Побач знаходзіўся яшчэ адзін камень з паглыбленнем — ахвярны. На аддаленні ляжаў трэці камень — Дзям’ян. Каменю Мар’я складалі падарункі або, як казалі ў народзе, абракаліся. Прыносілі сала, хлеб, яйкі, грошы, палотны,
    Ушанаванне каменя на Маладзіковую нядзелю, вёска Ператок (Любанскі р~н., Мінская вобл.)
    Шчыткавіцкая прошча, вёска Шчыткавічы (Старадарожскі р-н., Мінская вобл.)
    ручнікі, хусткі. Потым тройчы на каленях абыходзілі вакол храма і падыходзілі да стода, цалавалі яго і прасілі дапамогі: пазбавіць ад хвароб, даць нарачонага, паспрыяць добраму ўраджаю. У Маладзіковыя нядзелі хадзілі на пакланенне каменю Божая Ножка, які знаходзіўся на Вызнянскай прошчы, што непадалёк ад вёскі Чырвоная Слабада (былая Вызна) Салігорскага раёна. Тут, паводле падання, спачатку адной, а потым і другой жанчыне аб’явілася Божая Маці і прасіла, каб каля каменя, дзе яна сядзела, зрабілі прошчу.
    Менавіта ў маладзіковую нядзелю хадзілі на Куніцкую або Крывіцкую Прошчу каля вёскі Крывічы Салігорскага раёна. У сярэдзіне XIX ст. тут на ўзгорку стаяла драўляная царква, а побач капліца без дзвярэй і з адным акенцам. У каплічцы была копія цудадзейнага абраза, які знаходзіўся ў храме, і з якім, хутчэй за ўсё, было звязана пакланенне гэтаму месцу. Тут маюцца сляды курганных пахаванняў, а побач знаходзіцца могільнік з каменнымі і высокімі драўлянымі крыжамі.
    У Старадарожскім раёне на Шчыткавіцкую Прошчу цяпер ходзяць на Радаўніцу, але яшчэ сто гадоў таму хадзілі ў Маладзіковыя ^зоз^
    нядзелі. Пра гэтую прошчу пісалі многія даследчыкі. У 1920-я гг. сюды ў кожную маладзіковую нядзелю прыязджаў святар і праводзіў службы. Раней тут была паклонная сасна, а з ямкі каля яе бралі пясок як лекавы сродак ад хвароб вачэй і ад жаночых хвароб.
    У вёсцы Заазер’е Акцябрскага раёна на Рудабельскай прошчы, што побач са Святым возерам і крыніцай (калодзежам) ляжаў некалі Святы камень, да якога на маладзік і другія святы адбываліся вялікія паломніцтвы. У 1868 годзе хрысціянскія святары папрасілі паліцыю разбіць камень. Калі камень быў разбіты, то веруючыя сабралі яго з дробных кавалкаў і склалі наноў Камень стаў карыстацца яшчэ большай папулярнасцю. Тады над ім пабудавалі каплічку, і царква стала апекавацца язычніцкай святыняй. Але ў канцы 1930-х гг. камсамольцы і камуністы ўшчэнт знішчылі гэты народны помнік. Сёння святыня адраджаецца.
    Менавіта ў сённяшнім пакланенні прыродным сакральным аб’ектам можна назіраць спалучэнне язычніцкай формы ўшанавання маладога месяца і хрысціянскага культу Божай Маці, які, у сваю чаргу, з’яўляецца трансфармацыяй старажытнага жаночага боства.
    Раздзел V11
    МАГІЧНЫЯ ПРАКТЫКІ
    Глава 1
    АБЯРЭП
    Абярэгі або амулеты, апатрапеі, талісманы, кудмені — гэта рэчы, якія лічацца магічнымі, а таксама азначаюць дзеянні і абрады, што маюць мэту абараніць чалавека і розныя аб’екты ад небяспекі. Функцыямі абярэгаў валодаюць замовы, абрадавыя песні, гульні.
    Вялікае значэнне заўсёды надавалася амулетам. Амулеты не маглі быць рэчамі гандлю. Пры іх вырабе вытрымліваліся пэўныя сакральныя дзеянні.
    Яшчэ з часоў палеаліту ў якасці амулетаў насілі прасвідраваныя зубы, кіпцюры і дробныя косткі жывёл. Іх падвешвалі на сухажыллях і матузках. Часта іх прышывалі на адзенне. На гарадзішчы часоў ранняга жалезнага веку каля вёскі Івань, што побач са Слуцкам, знойдзены амулет з фалангі лапы мядзведзя. Амулеты з іклаў мядзведзя выяўлены на гарадзішчах вёсак Зазоны Браслаўскага, Гарані Смаргонскага, Лабеншчына і Вязынка Мінскага раёнаў. Нашэнне такога тыпу амулетаў трымалася вельмі доўга, што пацвярджае пахаванне XI ст. каля вёскі Перавоз Глыбоцкага раёна. У познесярэднявечным могільніку каля вёскі Куклі Шчучынскага раёна знайшлі акаваную бронзай іклу нейкай жывёліны, якая была падвешана на скураным раменьчыку каля пояса пахаванага.
    Амулеты выраблялі таксама з косці і металу. На паселішчы эпохі неаліту і бронзы каля вёскі Асавец Бешанковіцкага раёна знойдзена вытачаная з рогу мініяцюрная галава мужчыны, на якой зроблена адтуліна для падвешвання. У пахаваннях пачатку II тысячагоддзя знаходзяць амулеты ў выглядзе знакаў сонца, месяца, сякеры, лыжачкі, коніка, ключыка, ножыка і іншыя. Сярод частых знаходак — 11 Зак. 2298	305
    ножыкі ў скураных вышываных футаралах. Паводле этнаграфічных дадзеных, яшчэ нядаўна ў нашых вёсках нож як абярэг клалі на парог або ўтыкалі ў аконныя рамы для абароны ад хвароб.
    У часы распаўсюджвання хрысціянства з’явіліся сімбіёзныя язычніцка-хрысціянскія падвескі, так званыя змеевікі. 3 аднаго боку яны маюць выяву чалавечай галавы, абкружанай змеямі, а з другога — Хрыста, Божай Маці ці святых. Таксама на змеевікі наносіліся надпісы заклінальнага характару.
    Касцяныя амулеты (іклы жывёл).
    Ранні жалезны век і ранняе Сярэднявечча
    У курганных пахаваннях канца I — пачатку II тысячагоддзяў часта сустракаюцца сярпы. Гэта прылада працы ў народнай культуры лічыцца сімвалам ураджаю і дабрабыту. Але, як і ўсе вострыя прадметы, серп адпалохвае нячыстую сілу. У парным пахаванні XI ст. каля вёскі Багрынава Талачынскага раёна серп ляжаў непадалёк ад пахаваных і, мяркуючы па адбітках на ім тканіны, ён некалі быў шчыльна ў яе загорнуты. Зафіксаваны звычай пакладання сярпоў у магілы на Палессі ў XIX ст. Знаходзяць сярпы і на язычніцкіх свяцілішчах. 3 сярпом звязаны шэраг магічных дзеянняў Жнеі, калі выпраўляліся на працу, ставілі дугой сярпы. Пад гэтай дугой тройчы прапаўзала дзіця, якому не споўнілася сем гадоў. Лічылася, што пасля гэтага ў жней не будуць балець спіны.
    Абярэгамі служылі і грабеньчыкі. У курганных пахаваннях касцяныя грабеньчыкі былі пакладзены побач з нябожчыкам, а ў жаночых пахаваннях яны часам падвешаны на ланцужку да пояса, або як упрыгажэнне да засцежкі на плячы.
    Сімвалам аховы ад нячыстай сілы быў замок. Падчас першага выгану жывёлы ў поле на Юр’я замок выконваў функцыю абярэга ад
    «ПЗО6>=
    ваўкоў. Гаспадары кідалі яго пад дзверы хлява, а пастухі насілі ў кішэнях. Калі жывёла гублялася, то знахар замыкаў замок і чытаў над ім замовы. Калі ў сям’і памірала дзіця, то павітуха, каб спыніць дзіцячую смяротнасць, клала ў труну замок, а ключ ад яго кідала ў калодзеж.
    Ролю абярэга выконваў вільчак або канёк, які прыкрываў тарцы двухсхільнай страхі. Звычайна ён меў арніталагічныя, зоаморфныя або раслінныя матывы. У Кобрынскім павеце магічнымі якасцямі валодала вяроўка вісельніка, яна нібыта прыносіла шчасце і багацце.
    Вялікае значэнне народ заўсёды надаваў Перуновым стрэлам — каменным сякерам, звязаным з культам Перуна. Іх называлі яшчэ Грамавыя або Крамянёвыя стрэлы, Стрэлы Перуна, Пярункі, Грам-
    
    Абярэгу выглядзе касцяной рыбкі. Эпоха неаліту і ранняй бронзы. Стаянка каля вёскі Асавец (Бешанковіцкі р-н., Віцебская вобл.)
    ніцы, Чортавы пальцы, Чортавы пазуркі і інш. З’яўленне каменных сякер звязвалі з навальніцай. У многіх мясцінах лічылі, што гэтымі
    стрэламі Пярун б’е чорта, які хаваецца ад яго дзе-небудзь на зямлі. Расказвалі таксама, што Пярун мае дзесяць такіх каменных кулек, па адной на кожным пальцы, а адзінаццатую трымае ў далоні, і толькі дванаццатая ляціць на зямлю і глыбока ўваходзіць у глебу. Верылі, што праз дзесяць, сем або дванаццаць гадоў такія стрэлы вы-
    ходзяць на паверхню.
    Да нядаўняга часу знаходкі Пярунак лічылася вялікіх шчасцем, але пра гэта стараліся не расказваць. Паводле павер’яў, Перуновы стрэлы ахоўваюць таксама ад маланкі і пажару, валодаюць сілай урадлівасці. Іх захоўвалі каля парога, у куфрах, каб ведзьма не адняла малако ў кароў — уторква і ў вароты хлява, а ў гумне — у адтуліну слупа. На беразе ракі Гайна на Лагойшчыне быў знойдзены каменны клін, які з нейкай ахоўнай мэтай быў уладкаваны на ліпе.