• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    Рытуальна чыстыя жанчыны — дзяўчаты або ўдовы ці салдаткі ўпрагаліся ў плуг і абворвалі вёску. Прычым колькасць удзельніц вар’іравалася ў межах такіх сакральных лічбаў, як тры, дзевяць або дванаццаць. Таксама і самі абворванні падзяляліся на папераджальныя і рытуальна-ачышчальныя. Першыя праводзіліся моўчкі. Пры ачышчальных абрадах за аратымі ішлі з косамі, сярпамі, качэргамі, якімі моцна грымелі, пры гэтым плясалі і крычалі. Калі падчас працэсіі сустракалі мужчыну або якую-небудзь жывёліну — ката, сабаку,
    авечку, карову, то маглі і забіць. У некаторых вёсках на беларускарасійскай мяжы замест абворвання магічнае кола рабілі іншым чынам. Вёску на качарзе аб’язджала старая дзеўка ў суправаджэнні іншых старых дзеў і жанчын з васковымі свечкамі ў руках, пры гэтым яны спявалі духоўныя вершы, а адна з удзельніц працэсіі падганяла сідзячую на качарзе кастылём. Абрад адбываўся глыбокай ноччу.
    Звычайна ў абрадзе абворвання ўдзельнічалі дзяўчаты і жанчыны, але былі выпадкі, калі гэта рабілі два браты-блізняты. Тады яны абворвалі вёску на блізнятах-валах або быках. Гэта яскравыя адгалоскі блізнячага культу, які некалі шырока бытаваў на нашых землях. Яшчэ ў 1865 годзе у адной з вёсак на Гарадзеншчыне падчас халеры абрад абворвання праводзілі менавіта на валах-блізнятах. На захадзе Беларусі вядомы выпадкі, калі блізнят-братоўзамянялі равеснікаміцёзкамі з аднолькавым колерам валасоў.
    У Рэчыцкім павеце Мінскай губерніі ў 1892—1893 гг. лютавала халера. Медыкі змагаліся як маглі, але людзі ім не давяралі і вінавацілі дактароў, нібыта яны труцяць людзей. Падчас пошасці ў гэтым рэгіёне шырока звярталіся да магічных дзеянняў. Так, у вёсцы Броннае Рэчыцкага раёна былі зарыты жывымі кот і шчупак. Аўначы аголеныя дзяўчаты-падлеткі абворвалі плугам вёску. Калі гэтыя дзеянні не дапамаглі, жанчыны ўсёй вёскі за адну ноч напралі нітак, выткалі палатно і загарнулі ў яго дубовы крыж. Наступную ноч яны з малітвамі і архаічнымі спевамі насілі крыж вакол вёскі. Таксама абходзілі вакол вёскі з ніткай, спрадзенай за адну ноч. Апроч гэтага, які-небудзь стары з крыжам на плячах абыходзіў усе двары. Каля кожнага гумна яго сустракала гаспадыня і частавала гарэлкай. Па дарогах раскідвалі розныя рэчы, каб другія забралі разам з імі і пошасць.
    Шырока практыкаваліся магічныя абрады, звязаныя з аховай скаціны. У пачатку XX ст. у вёсцы Пацава Слабада Кіраўскага раёна падчас эпідэміі жывёлы хлопцы і дзяўчаты сахой правялі баразну вакол вёскі і на месцы яе злучэння паставілі драўляны крыж. На Брагіншчыне, каб абараніць жывёлу ад хвароб і другіх напасцяў, у варот каля хлява клалі хлеб, свянцоную соль і замок, куды прасоўвалі пояс. У шэрагу выпадкаў надарозе або на мосце, ростанях слалі абыдзённае палатно і праганялі праз яго скаціну.
    Калі на Юр’я скаціну першы раз выганялі з хлява ў поле, яе сцябалі асвечанай вярбой. Пры гэтым часта абкурвалі святаянскай травой, а каля парога хлява закопвалі або проста клалі яйка. Перад парогам клалі кажух воўнай наверх і закручвалі ў яго лусту хлеба. У полі пастухі абносілі вакол статка яешню і пры гэтым прамаўлялі за-
    кляцці ад ваўкоў. Спецыяльна для пастухоў рабіўся пачастунак, які з’яўляўся адгалоскам ахвяраванняў у гонар паганскага бога — абаронцы жывёлы, функцыі якога перайшлі пазней да Святога Юр’я. Сяляне верылі, што воўк забірае са статку тую жывёлу, на якую яму даў дазвол гэты святы. Вясной, у дзень Святога Мікалая, вакол коней абыходзілі з яйкам у руцэ, якім перад гэтым гладзілі па крыжы. На Ягор’я, Тройцу або на Пятра і Паўла пастухі плялі вяночкі і надзявалі іх каровам на рогі. За гэта хлопцам гаспадары давалі падарунак, а вянок потым здымалі з галавы каровы і кідалі ў хлеў як абярэг. У некаторыя святы існаваў звычай рытуальнага смажання быка. Напрыклад, удругой палове XIX ст. каля маёнтка Відзы-Лаўчынскія Браслаўскага раёна людзі на Тройцу збіраліся ў лесе, а іх памешчык прысылаў туды смажанага быка і некалькі вёдзер гарэлкі. Ладзілі святочнае застолле. У гонар быка там жа адбываўся яшчэ і вялікі кірмаш.
    На многіх вясковых святынях маліліся адначасова за людзей і за
    скаціну. Асабліва ў Дзевятую пятніцу пасля Вялікадня шмат людзей збіралася на крыніцы каля вёскі Палыкавічы побач з Магілёвам. Тут у гэты дзень дзячкі запаўнялі спісы «за здароўе», «заўпакой» і «за скацінку». Многія жанчыны са дна крыніцы-ручая збіралі каменьчыкі і потым дома выпарвалі імі гарлачыкі. Гэта рабілася для таго, каб да жывёлы не прыставала ніякае ліха, і каб каровы давалі больш малака. У вёсцы Веляцічы Барысаўскага раёна старажылы ўзгадвалі такі звычай: калі людзі ішлі ў цэркаўку на выспе сярод балота пакланіцца цудадзейнаму абразу, то кідалі ў балаціну дошчачкі з выразанымі на іх абрысамі частак чалавечага цела і хатняй жывёлы. Каб абараніць жывёлу ад пошасці, пакланяліся дубу, які рос на Аўгіні-
    Абрад ахоўнай магіі «абкочванне каня яйкам на Юр’я», вёска Новае Палессе (Лельчыцкі р-н., Гомельская вобл.)
    ным кургане пры ўпадзенні ракі Сцвігі ў Прыпяць.
    Яшчэ ў 1930-я гг. скаціну «лячыў» камень Волас, які і сёння ляжыць у лесе на ўзгорку каля вёскі Крыжоўка Мінскага раёна. Побач на дрэвы вешалі чарапы, рогі і хвасты жывёл, а таксама ручнікі. У сярэдзіне XX ст. у вёсцы Кудзінавічы Капыльскага раёна, калі
    хварэла карова, то на Святы камень на вясковых могілках клалі масла або сыр, а калі свіння, то кавалачкі сала або каўбасы. Сёння на Вялікдзень туды прыносяць кавалкі велікоднага пірага і яйкі.
    Культ хатняй жывёлы адбіўся нават на майстэрстве вырабу абразоў. Так, у вёсцы Забелы Слуцкага раёна ў царкве некалі быў абраз Божай Маці, напісаны на валовай скуры. Паводле архіўных дадзеных, у 1920-я гг. у вёсцы Ясень Асіповіцкага раёна ў аднаго селяніна меўся абраз з выявай «бога ў выглядзерагатай жывёліны». Гэты факт сведчыць пра адгалоскі культу язычніцкага бога Вялеса — абаронца свойскай жывёлы. Ёсць паведамленні што такія абразы ставілі нават у хлявах. Яшчэ не так даўно вялікай папулярнасцю карыстаўся і Святы Уласій, які таксама лічыўся апекуном жывёлы і займеннікам Вялеса. Захавалася некалькі сакральных валуноў з назвамі Волас, Воласень. Адзін з іх ляжаў некалі на беразе возера Ветчанскага каля вёскі Вялікія Дольцы на Ушаччыне.
    Дзейсным сродкам ахоўнай магіі лічыўся выраб абыдзённіка. Гэта рытуальны ручнік, вытканы за адну ноч падчас крызіснай сітуацыі: эпідэміі, засухі, градабою і г.д. Такія абыдзённікі ткалі яшчэ ў часы калектывізацыі, гады Другой сусветнай вайны. Рабілі гэта або ўсёй вёскай, або родам ці сям’ёй. Ручнік абносілі вакол вёскі ці праносілі па ўсім вуліцах. Падчас шэсця абыдзённік трымалі над галавой усе разам, або адзін чалавек нёс складзены выраб наперадзе працэсіі, або палатно цягнулі па зямлі. Пасля абыдзённікахвяравалі камяням, крыніцам, дрэвам, а ў часы хрысціянства вешалі на крыж, заносілі ў храм або спальвалі. Такі звычай, напрыклад, захаваўся і сёння ў вёсцы Папшычы Глыбоцкага раёна.
    Вядомы шэраг іншых ахоўных абрадаў. Да нашых дзён дайшлі так званыя абходныя абрады — рытуальнае хаджэнне пераапранутых людзей па хатах з віншаваннямі і пажаданнямі на Каляды і Вялікдзень. Абрадавыя пераапрананні зафіксаваны ва ўсіх народаў.
    Таксама шырока распаўсюджаны абрады абсыпання і аблівання. Прыкладам, каб абараніцца ад нячыстай сілы і выклікаць урадлівасць, абсыпалі зернем маладых падчас вяселля, труну з нябожчыкам пры вынасе яе з хаты, а макам — хаты і гаспадарчыя пабудовы і г.д. 3 ахоўнай магіяй звязаны і абрад аблівання. Так, вядомы Вялікодныя абліванні і абліванні маладых каля калодзежа. Шырока практыкавалася абліванне жывёлы і пастуха пры першым выгане ў поле. Аблівалі карову пасля ацёлу. Пры гэтым з вядром вады і запаленай грамнічнай свечкай ішлі ў хлеў. Тройчы абыходзілі вакол каровы з цялём, выстрыгалі на іх ілбах крыху поўсці і спальвалі на свечцы, і толькі потым аблівалі жывёлу.
    Для ахоўнай магіі характэрны абрад пераварочвання, якому наш народ прыпісваў вялікую магічную сілу. Міску, у якой неслі гарачыя вуголлі за труной нябожчыка, потым перакульвалі ўверх дном на ягонай магіле. Каб падмануць хваробу, хворага дзіцёнка пераварочвалі ў ложку нагамі да ўзгалоўя, апраналі на яго вывернутую кашулю рукавамі на ногі. Калі ўдзіцяці балеў жывоцік, таксама выварочвалі кашулю, шапачку і ў такім выглядзе тройчы пераносілі праз дарогу.
    На Віцебшчыне падчас вяселля пры сустрэчы сына з нявесткай бацька быў у звычайным касцюме, а маці ў вывернутым наверх поўсцю кажуху і такой жа вывернутай мужчынскай зімовай шапцы. На Піншчыне маці жаніха таксама сустракала маладых у вывернутым кажушку. У руках яна трымала соль, гарэлку і мёд, чым потым і частавала маладых.
    Каб пазбавіцца ад непажаданага спадарожніка, выварочвалі адзенне ці шапку, апраналі іх зноў і ў такім выглядзе працягвалі шлях. Каб не заблукаць у лесе, таксама апраналіся ў вывернутае адзенне. У былым Чэрыкаўскім павеце на Магілёўшчыне, калі адначасова сеялі на дзвюх палях, то адзін з сялян перамотваў анучу на нагах ніжняй часткай наверх. Гэта рабілася для таго, каб сусед «не пераматаў» увесь ураджай на сваё поле. На Палессі яшчэ і цяпер пры провадах хлопца ў армію пераварочваюць вілы вастрыём уверх, каб здаровым вярнуўся дадому.
    Шырока быў распаўсюджаны абрад акурвання. Ён меў ачышчальны характар і практыкаваўся як у паўсядзённым жыцці, так і ў каляндарных абрадах. Вытокі гэтых дзеянняў ідуць ад акурвання дымам рытуальных вогнішчаў на язычніцкіх капішчах. 3 прыходам хрысціянства падобны абрад стаў здзяйсняцца ў храмах, калі святары пры дапамозе кадзіла акурваюць сваіх прыхаджан. Акурвалі звычайна зёлкамі, сабранымі на Купалле ці Юр’я, або дымам ад спаленага абыдзённіка. Хворага на ліхаманку акурвалі некалькімі падпаленымі пёрамі маладой курыцы, якая яшчэ не знесла ніводнага яйка. У вёсцы Буды на Рагачоўшчыне некалі, каб пазбавіцца ад пошасці, прарылі тунель праз курганны насып. Потым там развялі вогнішча і прагналі праз яго статак. Трэба зазначыць, што падрыхтоўка да такога абраду заўсёды праходзіла ва ўмовах таямнічасці і з выкананнем пэўныхрытуалаў. У некаторых выпадках для акурвання падпальвалі мох, які бралі з трох магіл або смецце з трох двароў. Працэдура павінна была праводзіцца таксама тройчы: на ўсходзе сонца, апоўдні і на заходзе.