Язычніцтва старажытных беларусаў
Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч
Выдавец: Харвест
Памер: 368с.
Мінск 2014
МАГІЯ (ад грэчаскага mageia — чараўніцтва, вядзьмарства) — сукупнасць абрадаў і рытуальных дзеянняў, звязаных з верай у звышнатуральную здольнасць чалавека ўздзейнічаць на людзей і з’явы прыроды. Узнікла ў першабытным грамадстве.
МАГІЧНАЕ КОЛА — магічнае рытуальнае дзеянне, якое складалася з правядзення вакол паселішча або сялібы баразны (абворванне) з мэтай адагнаць адтуль усё нядобрае; абыход або аб’езд пэўных рэчаў; вакол статка, каб уберагчы яго ад драпежнікаў; абнясенне полымя абразом, каб унікнуць пажару; каб спыніць пошасць ткалі ручнікабыдзённік і абносілі вакол вёскі і г.д.
МАКРАКОСМ (ад грэчаскага ракрод вялікі + коарод свет) — знешні свет, уся прырода, Сусвет у супрацьпастаўленні да чалавека.
МАТРЫЯРХАТ (ад грэчаскага цг|тг]р, ратг]р маці + архл пачатак, улада) — эпоха ў развіцці першабытнаабшчыннага ладу, дзе дамінуючае становішча займалі жанчыны.
МІКОЛА — старажытнае свята народнага календара ў гонар заступніка земляробства.
МІКРАКОСМ (ад грэчаскага цікрбд, малы + кбацод свет) — чалавек як Сусвет у мініяцюры.
МІФ (ад грэчаскага mythos паданне) — сістэма архаічных уяўленняў пра свет.
МІФАЛОГІЯ (ад грэчаскага pvOofслова, паданне + ХоуоСпаняцце, навука) — сукупнасць міфаў, у якіх адлюстраваны ўяўленні пра паходжанне сусвету, з’яў прыроды, багоў і герояў.
МІФЫ (легенды) АНТРАПАГАНІЧНЫЯ — міфы пра паходжанне чалавека, першых людзей або першапродкаў.
МІФЫ БЛІЗНЯЧЫЯ міфы, дзе галоўнымі дзеючымі асобамі з’яўляюцца блізняты, якія вельмі часта выконваюць ролю родапачынальнікаў або культурных герояў. Распаўсюджаны ў шматлікіх народаў свету.
МІФЫ КАЛЯНДАРНЫЯ — міфы, звязаныя з цыклам каляндарных абрадаў і аграрнай магіяй, арыентаванай на рэгулярную змену пор года, адраджэнне вясновай расліннасці, забеспячэнне ўраджаю.
МІФЫ МЕСЯЧНЫЯ I САЛЯРНЫЯ — архаічныя міфы пра Месяц і Сонца, дзе яны выступаюць як блізнечная пара культурных герояў або брат і сястра, муж і жонка.
МІФЫ (легенды) ЭТНАГАНІЧНЫЯ — міфы пра з’яўленне родаў, плямёнаў, народаў і іх характэрныя адметнасці.
МІФЫ (легенды) ЭТЫЯЛАГІЧНЫЯ — міфы, якія тлумачаць з’яўленне розных прыродных і культурных аб’ектаў.
НАРОДНАЯ ВЕРА (народная рэлігія, двухвер’е) — культурная з’ява, рэлігійная сістэма, дзе язычніцкія вераванні і абрады захоўваюцца пад вонкавым слоем хрысціянства.
НАРОДНАЯ МЕДЫЦЫНА — частка традыцыйнай культуры, дзе эмпірычныя веды пераплятаюцца з рэлігійна-магічнымі дзеяннямі і абрадамі.
НЕАФІТ (ад грэчаскага veoqwtog нядаўна навернуты) — новы прыхільнік якой-небудзь рэлігіі.
НЯБОЖЧЫК — памерлы чалавек, увасабленне смерці. Паводле павер'яў, мог ператварацца ў жывёл і птушак, насякомых, дрэвы, выходзіць з магілы.
ПАВЕР’І (прымхі, забабоны) — народныя ўяўленні, заснаваныя на веры ў існаванне містычных сувязей паміж з’явамі навакольнага свету і лесам чалавека.
ПАДАННЕ — вусны расказ пра гістарычных асоб, падзеі, які перадаецца ад пакалення да пакалення.
ПАКРОЎ — па народным календары дзень завяршэння збору ўраджаю, замірання прыроды.
ПАСТУХ (пастыр) — у міфапаэтычнай традыцыі ахоўнік, абаронец, патрыярх і інш.
ПАТРЫЯРХАТ (ад грэчаскага латг)р бацька + арх® уладарыць) — грамадства, у якім мужчыны з’яўляюцца «дамінантным элементам» у сямейным, гаспадарчым і грамадскім жыцці.
ПЕРУНОВЫ СТРЭЛЫ (грамавыя стрэлы) — старажытныя каменныя сякеры. Звязваюцца з культам Перуна. Былі сімвалам ахоўнай магіі, здарояў, плоднасці.
ПОЛІТЭІЗМ (ад грэчаскагаpoly многа + theos бог) — шматбожжа, вера ў некалькіх або многіх багоў.
ПЯРЭВАРАЦЕНЬ — чалавек, які, паводле народных уяўленняў, здольны ператварацца ў адушаўлёныя і неадушаўлёныя прадметы і зноў вяртаць свой ранейшы чалавечы выгляд.
РЫТУАЛ (ад лацінскага ritualis абрадавы) — сукупнасць абрадаў пэўнай рэлігіі ці культу, урачыстая цырымонія, від абрадавых дзеянняў.
РЭГУЛЫ (ад лацінскага regula — норма, правіла) — тое, што і менструа-
ЦЬ!Я.
РЭЛІГІЯ (лацінскае religio) — светапогляд і светаадчуванне, спецыфічныя дзеянні, заснаваныя на веры ў існаванне Бога або багоў.
САКРАЛЬНЫ (ад лацінскага sacrum свяшчэнны) — той, што мае дачыненне да нечага боскага, надзвычайнага, містычнага, атаясамліваецца са святасцю; якасць, характэрная для паклонных аб’ектаў; адно з цэнтральных паняццяў архаічнай карціны свету.
САЛЯРНАЯ СІМВОЛІКА — сістэма знакаў, звязаных з пакланеннем сонцу (канцэнтрычныя колы, крыжападобныя фігуры, свастыка, шасціпялёсткавая разетка, кальцо з кропкай пасярэдзіне і інш.).
СВАСТЫКА — старажытны знак агню, сонца, сонечнай птушкі, роўнабаковы крыж з загнутымі Г-падобнымі канцамі «па сонцы» і «супраць сонца». Выяўлена ў археалагічных знаходках з часоў ранняга жалезнага веку да позняга Сярэднявечча.
СВЕЧКА (васковая свечка) — магічны сродак абароны ад нячыстай сілы, які выкарыстоўваўся ў розных абрадах яшчэ да прыняцця хрысціянства.
СВЯЦІЛІШЧА (капішча) — абазначэнне культавага месца, на якім былі ўстаноўлены ідалы (звычайна драўляныя ці каменныя, часам металічныя).
СЁМУХА — пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня, старажытнае свята завяршэння палявых работ. Mae сувязь з культам продкаў.
СІМВАЛ (ад грэчаскага^у/яйо/оп) — умоўны рэчавы апазнавальны знак для членаў пэўнай грамадскай групы.
СІНІКОЛЕР — колер, які абаіульнена прадстаўляе шэраг колераў цёмных таноў. Атрыбут хтанічнага і дэманічнага свету, прыкмета падземнага агню, скарбаў.
СКАМАРОХІ — народныя вандроўныя акцёры, рэпертуар якіх звязаны з фальклорам і традыцыйнымі абрадавымі дзеяннямі.
СЛАВЯНЕ — агульная назва групы народаў, якія цяпер жывуць на тэрыторыі шэрагу краін Усходняй Еўропы, ў тым ліку назва беларусаў, украінцаў, рускіх, палякаў.
Час з’яўлення славян дакладна невядомы. Некаторыя аўтары пішуць, што так званыя «склавіны» з візантыйскіх крыніц VI ст. — першыя славяне. Іншыя аспрэчваюць гэтую тэзу. Адна група навукоўцаў лічыць старажытных славян пра-этнасам, асобныя групы якога з цягам часу пасоўваліся (рассяляліся) ў розных геаграфічных кірунках. Але месца першапачатковага знаходжання пра-этнасу застаецца тэмай дыскусій. Другая група ставіцца да старажытных славян як да плямен (народаў) рознага этнічнага паходжання, якія жылі побач адзін другога і паступова °з<357>=
перайшлі на агульнае «койне» — славянскую мову (пра-мову). У кожным выпадку славянізацыя продкаў беларусаў адбывалася на працягу не менш чым васьмі стагоддзяў (VI—XIV) ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход.
СЛЕДАВІК (камень-следавік) — валун, на паверхні якога ёсць адбітак (прыродны ці штучны) у выглядзе слядоўчалавека (ступні ці далоні) або жывёлы.
СМЕХ — абавязковы элемент многіх паганскіх абрадаў, якому прыпісваецца магчымасць суправаджаць жыццё або выклікаць яго.
COMA (санскрыцкае soma) — важны рытуальны напой у старажытных індаіранцаў, у больш позніх ведыйскіх культурах персаніфікуецца як боства.
СТАРАЦ (жабрак, падарожны чалавек, божы чалавек) — у светаўспрыманні беларусаў вястун іншасвету, надзелены мудрасцю і магічнымі здольнасцямі.
СУСВЕТ — увесь свет, створаны багамі з хаосу або сушы з акеану, бясконцы ў часе і прасторы, разнастайны па формах.
СУСВЕТНАЕ ДРЭВА — сімвал свстабудовы, сусветная вось.
ТАТЭМІЗМ (ад англійскага totem, ад індзейскага ататэм яго род) — сістэма рытуалаў і табу, звязаная з верай у роднасць з пэўным відам жывёл, раслін, з’яў прыроды.
ТРАДЫЦЫЯ — сукупнасць звычаяў, абрадаў, норм паводзін, поглядаў, правіл, якія складаюцца гістарычна і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
ФАЛІЧНЫ КУЛЬТ — пакланенне сілам плоднасці. Фарміраванне яго ідзе ад пачатковых прайэсаў асэнсавання і ўсведамлення прыроды, чалавека.
ФАЛЬКЛОР (ад англійскагаfolklore народная мудрасць) — назва вуснай народнай творчасці. Уяўляе сабой мастацкую калектыўную дзейнасць народа.
ФЕТЫШЫЗМ (ад французскага fetiche талісман) — вера ў звышнатуральныя якасці прадметаў прыроднага і культурнага паходжання.
ХАОС (грэчаскае chaos) — першасны стан Сусвету, бясформенная сумесь матэрыі і прасторы ў супрацьлегласць парадку.
ХТАНІЧНЫ (ад грэчаскага chthon — зямля, глеба) — той, які належыць да падземнага свету (свету памерлых).
ЧАРАЎНІК (чарадзей, чараўніца, ведзьма) — чалавек, надзелены звышнатуральнымі (магічнымі) здольнасцямі і які нібыта мог уплываць на прыродныя з’явы.
ЧОРНЫ КОЛЕР — колер, шырока прадстаўлены ў магічных рытуалах, звязаных са смерцю. Сінонім нячыстага. Выкарыстоўваўся для абароны ад сіл іншасвету.
ЧУЖЫНЕЦ (іншаземец) — у народнай культуры суадносіцца з іншасветам.
ЧЫРВОНЫ КОЛЕР — колер, які сімвалізуе жыццё, здароўе, прыгажосць, багацце.
ШАМАНСТВА(шаманізм) — ранняя форма рэлігіі, магічная практыка зносін служыцеля культу з духамі падчас рытуалу, які прыводзіць чалавека ў стан экстазу. Вядома ў культуры ўсіх народаў. Дзеянні шаманаў звычайна суправаджаюцца спевамі і ўдарамі ў бубны.
ЮР'Я (Ягор’е) — старажытнае свята народнага календара ў гонар заступніка жывёлы.
ЯЗЫЧНІЦТВА (паганства) — агульны тэрмін для абазначэння старажытных вераванняў і культаў, якія існавалі да ўзнікнення монатэістычных рэлігій.
ЛІТАРАТУРА ДЛЯ ПАГЛЫБЛЕНАГА ВЫВУЧЭННЯ ТЭМЫ ЯЗЫЧНІЦТВА
(складальнік АЯ.Тарас. У спісе паказаныя толькі кнігі)
На беларускай мове
Бараг Л., Саламевіч I. Сюжэты і матывы беларускіх народных казак: Сістэматычны паказальнік. Мінск: «Навука і тэхніка», 1978. — 248 с.
Барташэвіч Г. Магічнае слова: Вопыт даследавання светапогляднай і мастацкай асновы замоў. Мінск: «Навука і тэхніка», 1990. — 128 с.
Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік. /Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш./ Мінск: «Навука і тэхніка», 2004. — 592 с.
Беларускі фальклор: Энцыклапедыя. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя», 2006. Том 1 (765 с.), том 2 (828 с.).
Беларускія народныя прыкметы і павер’і / Уклад. У. Васілевіч/. Мінск. Кніга 1. Зямля стаіць пасярод свету... (1996); Кніга 2. Жыцця адвечны лад; Кніга 3. Зямная дарога ў вырай (2010).
Валодзіна Т. Цела чалавека: Слова, міф, рытуал. Мінск: «Тэхналогія», 2009. 432 с.
Дудзюк 3. Вяртанне забытага міфа. Мінск: «Беларусь», 2013. — 144 с.
Дучыц Л., Клімковіч I. Сакральная геаграфія Беларусі. Мінск: «Літаратура і мастацтва», 2011. — 384 с.
Замовы. /Уклад. У. Васілевіч, Л. Салавей/. Мінск: «Беларусь», 2009. — 520 с.