Язычніцтва старажытных беларусаў
Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч
Выдавец: Харвест
Памер: 368с.
Мінск 2014
АБРАЗ (ікона) — у хрысціянстве жывапісная або рэльефная выява бостваў, святых як прадмет рэлігійнага пакланення.
АБРАКАННЕ — ахвяраванне культавым мясцінам самаробных рэчаў, у тым ліку прынашэнне ручнікоў, хустак, стужак.
АБЫДЗЁННІК — рытуальны ручнік, выраблены ў пэўнай крызіснай сітуацыі (пры эпідэміі, падчас засухі і інш.) за адзін дзень або адну ноч.
АБЯРЭГ — прадмет, выява, дзеянне, якім прыпісвалі магічную здольнасць засцерагаць ад няшчасцяў і злых духаў.
АМБРОЗІЯ (ад грэчаскага ацРроота бессмяротнасць) — у міфалогіі старажытных грэкаў ежа багоў, якая падтрымлівала вечную маладосць і прыгажосць.
АМУЛЕТ (абярэг, талісман) (ад лацінскага amuletum той, які дае сілу) — невялікая рэч, якую людзі насілі на целе і якой прыпісвалі магічныя ўласцівасці засцерагаць ад злых духаў, няшчасцяў, хваробы, прыносіць поспех.
АНІМІЗМ (ад лацінскага anima душа) — вера ў існаванне антрапаморфных, зааморфных, аморфных душ, духаў і магчымасць кантакту з імі.
АНТАГАНІСТ (ад грэчаскага avraycovim]<; супернік) — той, хто дзейнічае супрацьлеглым чынам.
АНТРАПАМАРФІЗМ (ад грэчаскага anthropos чалавек + morphe форма) надзяленне чалавечымі якасцямі прадметаў і з’яў нежывой прыроды, нябесных цел, жывёл, міфічных істот.
АПАТРАПЕЙ (ад грэчаскага apotropaios — адхіленне ліха) — магічны прадмет, якому ў старажытныя часы прыпісвалі якасці абярэга для людзей, жывёл, жытла ад небяспечных сіл.
АРНАМЕНТ (лацінскае omamentum упрыгажэнне) — узор, утвораны рытмічным паўтарэннем аднаго і таго ж, або чаргаваннем пэўных
элементаў. Меў магічна-ахоўную, этнавызначальную, сацыяльную і эстэтычную функцыі.
АРХАІКА (ад грэчаскага archaikos стары, устарэлы) — ранні этап у гістарычным развіцці якой-небудзь з’явы.
АСІЛКІ — міфічныя істоты незвычайнай сілы і антрапаморфнага аблічча. Паводле паданняў, у асноўным жыхары гарадзішчаў.
АХВЯРАПРЫНАШЭННЕ — старажытны абрад прынясення дароў боствам, святым, разнастайным духам з мэтай іх улагоджвання, спрыяння ў асабістых справах.
БАГАТЫР (багатырка) — персанаж беларускіх паданняў і казак. У агульным значэнні — магутны чалавек.
БАЙ (Буй, Бой) — князь, міфічны першанасельнік Беларусі, родапачынальнік беларускага этнасу.
БАЛТЫ — тэрмін быў уведзены ў навуковую літаратуру ў 1845 годзе для пазначэння групы індаеўрапейскіх плямён (народаў), якія гавораць (або гаварылн раней) на балтыйскіх мовах і дыялектах. Фарміраванне балтаў адбывалася у эпоху неаліту. Арэал іх рассялення ахопліваў басейны Віслы, Нёмана, Заходняй Дзвіны, вярхоўяў Дняпра, Волгі і Акі. На тэрыторыі Беларусі з сярэдзіны 1-га тысячагоддзя нашай эры і да XIV стагоддзя адбывалася славянізацыя балтаў.
БЕЛАПОЛЬ — сын князя Бая.
БЕЛЫ КОЛЕР — колер, які мае асацыяцыю з жыццёвай сілай.
БІБЛІЯ (ад грэчаскага ЫЫіа кнігі) — збор старажытных тэкстаў, кананізаваны ў іудаізме і хрысціянстве ў якасці Свяшчэннага Пісання.
БІНАРНАЯ АПАЗІЦЫЯ — універсальны сродак рацыянальнага апісання свету, дзе адначасова разглядаюцца два супрацьлеглыя ўяўленні, адно з якіх сцверджвае пэўную якасць, а другое — адмаўляе.
БРАТЧЫНА від застолля нашых продкаў, якое адбывалася ў складчыну ў вызначаны час, і дзе маглі вырашацца ўнутраныя пытанні вясковай або гарадской грамады.
ВАДОХРЫШЧА — зімовае свята народнага календара, дзень завяршэння Калядаў.
ВАЙДЭЛОТЫ (вайдэлоткі) — святары (святаркі) — прадказальнікі, якія ахоўвалі агонь «зніч».
ВАЛАЧОБНІЦТВА — старажытны беларускі абрад, што выконваўся падчас Вялікадня і які захаваў архаічна-міфалагічныя ўяўленні земляробчага характару. Назва паходзіць ад тэрміна «валачоба», што азначае «баранаванне». Удзельнікі абрада — валачобнікі — абыходзілі двары, спявалі песні і зычылі гаспадарам шчасця і багацця.
ВАРАЖБА — абрады і рытуалы, якія праводзіліся дзеля таго, каб прадказаць будучыню або неабходныя паводзіны чалавека з дапамогаю надпрыродных сіл.
ВАЎКАЛАК (ваўкалака) — чалавек, ператвораны ў ваўка.
ВЕШЧУНЫ (валхвы)— язычніцкія святары ў часы старажытнай Русі.
ВОЛАТ — персанаж вялікай сілы ў беларускай міфалогіі, першанасельнік беларускай прасторы.
ВУПЫР — нябожчык, які чыніць усялякую шкоду людзям і свойскай жывёле.
ВЫРАЙ (ад балта-славянскага йг мора) — у міфалогіі беларусаў старажытная назва раю і райскага Сусветнага дрэва, у вяршынях якога жывуць птушкі і душы памерлых.
ВЯЛІКДЗЕНЬ (Вяліканне, Вялічка, Вялікодня) — рухомае вясенняе свята ў гонар сонца, вады, надыходу земляробчага сезону. Залежыць ад луннага календара.
ГАРАДЗІШЧА (Гарадок, Гарадзец) — узгорак, на якім у старажытнасці існавала ўмацаванае паселішча, часта з адным або некалькімі насыпнымі валамі.
ГОРАД — у старажытнасці населенае месца, абгароджанае і ўмацаванае сцяной; у міфалагічнай свядомасці беларусаў суадносіцца з цэнтрам Сусвету.
ДАБРАВЕШЧАННЕ — у народным календары свята прылёту птушак.
ДВУДУШНІКІ — людзі, народжаныя з дзвюма душамі: чалавечай і дэманічнай.
ДЗЯДЫ — беларускі народны памінальны абрад, рытуальная вячэра ў памяць пра памерлых родзічаў.
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ — міфапаэтычны вобраз, звязаны з канцэпцыяй жыцця: нараджэнне — развіццё — смерць.
ДУПІА — міфалагічнае ўяўленне пра жыццёвы пачатак чалавека. Атаясамліваецца з дыханнем.
ДЭМАН (страражытнагрэчаскае daimon боства) — у міфах зборнае вызначэнне надпрыродных стварэнняў, напаўбостваў або духаў, якія займаюць памежны стан сярод людзей і багоў.
ДЭМАНІЧНАЕ — незвычайнае, каварнае, злоснае, характэрнае дэману.
ДЭМІУРГ (ад грэчаскага demiurges майстар, стваральнік) — міфалагічны персанаж, надзелены функцыямі стварэння касмічных аб’ектаў, прыроды.
ЗАМОВЫ — твор формульнага і рытмічнага характару, якому надавалася сіла магічнага ўздзеяння для дасягнення практычных мэтаў.
ЗОАМАРФІЗМ (ад грэчаскага zoon жмвотное + morphe форма) — наданне людзям якасцяў жывёл. Вельмі часта выкарыстоўваецца для азначэння багоў у вобразах жывёл, а сакральных жывёл — як увасаблення сутнасці багоў.
ЗНАХАР (знахарка) — чалавек, надзелены звышнатуральнымі (магічнымі) здольнасцямі.
ІДАЛЫ (балваны, ёлупы, каменныя бабы, куміры, стоды) — каменныя, драўляныя або металічныя скульптурныя выявы язычніцкіх багоў. Кожны ідал увасабляў пэўнага бога.
ІНДАЕЎРАПЕЙЦЫ — народы-носьбіты індаеўрапейскіх моў (самай распаўсюджанай у свеце моўнай сям’і — звыш 2,5 млрд). Да індаеўрапейцаў адносіцца большая частка сучасных людзей. Роднасныя ім з’яўляюцца шматлікія старажытныя і сучасныя народы: армяне, балты, германцы, грэкі, дарды, ілірыйцы, індыйцы, іранцы, італікі, кельты, нурыстанцы, славяне, тахарцы, фракійцы, фрыгійцы, хеты.
ІЛЫНДЗЕНЬ — свята ў гонар бога Перуна.
ІНЦЭСТ (ад лацінскага incestus злачынны, грахоўны) — кровазмяшальны шлюб, інтымная сувязь найбліжэйшых сваякоў. У старажытнай міфалогіі часта сустракаецца як аснова сюжэтаў, звычайны лад жыцця багоў.
ІНШАСВЕТ (тагасвет, той свет) — свет памерлых, які звязаны з левым бокам і які месціцца на захадзе або поўначы — там, дзе сонца заходзіць ці дзе яго не бывае.
КАЛЯДЫ — народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. Звязана з перыядам зімовага сонцастаяння і з першым павелічэннем самага кароткага дня ў годзе.
КАЛЯНДАР (ад лацінскага calendarium) — сістэма падліку працяглых прамежкаў часу, заснаваная на перыядычнасці бачных рухаў нябесных свяціл.
КАМЕННЫЯ МАГІЛЫ — сярэднявечныя магілы, якія маюць каменныя кладкі на паверхні. Сустракаюцца ў Панямонні, зрэдку на Віцебшчыне, у суседніх з Беларуссю раёнах Польшчы і Літвы. У народзе вядомы як Паганскія Магілы, Старасвецкія Магілы, Яцвяжскія Магілы, Баярскае Кладбішча, Галодны Могільнік і інш.
КАМЕНЬ — элемент прыроды, здольны расці, паводле народных уяўленняў. У замовах выступае як сімвалічны цэнтр сусвету, выкарыстоўваецца ў магічнай практыцы.
КАПІШЧА — тое, што і свяцілішча.
КАРАВАЙ — адзін з атрыбутаў беларускага вяселля, дэталёва распрацаваны абрад (выпяканне, перанос у клець, міжродавы падзел хлеба). =®<353>=
КАРАГОД — масавы фігурны магічны танец, які абараняў людзей і аб’екты ад злых сіл. Уяўляў сабой ланцуг узаемазвязаных удзельнікаў, якія рухаліся па коле або змеепадобна. З’яўляўся часткай гулянняў у каляндарныя святы на сакральных месцах.
КАСМАГОНІЯ (ад грэчаскага кдацод свет, Сусвет + yovr) нараджэнне) — веды пра ўзнікненне і развіццё Сусвету, яго частак.
КАСМАЛОГІЯ (ад грэчаскага hosmos свет, Сусвет + logos навука) — веды пра пабудову Сусвету як адзінага цэлага.
КАШЧЭЙ (Кашч) — вядун, варажбіт.
КІКІМАРЫ (вешчыцы) — юныя міфічныя істоты, якія паходзяць ад дзяўчат, загубленых да хрышчэння, або ад дачок, праклятых маткаю яшчэ ў чэраве.
КІРМАШ (польскае kiermasz ад нямецкага Kirchmesse', кермаш, фэст, ярмонка, ярмалка, зборніца, адправа, чупрыннік) — гандаль і гулянне на пэўным сакральным месцы ў пэўнае каляндарнае свята. Яму ўласцівы шматлікія павер’і і магічныя прадпісанні.
КОСМАС (ад грэчаскага Kocpoq свет, Сусвет) — паняцце, якое аб’ядноўвае ўяўленні пра неба, зямлю і жыццё на ёй.
КРЫВЕ-КРЫВЕЙТЭ — найвышэйшы язычніцкі святар — спачатку прусаў, а потым усіх літоўскіх плямёнаў.
КРЫЖ — адзін з самых старажытных і важнейшых універсальных сімвалаў у міфалогіі, мастацтве і геральдыцы. Вядомы амаль ва ўсім свеце. Адлюстроўвае арыенціроўку ў прасторы, кропку перасячэння верху-нізу і правага-левага.
КУЛЬТ — форма і сродак пакланення і ўшанавання стыхійных прыродных сіл, сукупнасць знешніх праяўленняў рэлігійных вераванняў.
КУПАЛЛЕ (Купала, Ян, Іван) — старажытная абрадавая ўрачыстасць, прымеркаваная да летняга сонцастаяння (22-23 чэрвеня). Свята персаніфікаванаў вобразе міфічнай істоты Купалы. Пад рознымі назвамі вядома ў многіх народаў.
КУРГАН — насып ззямлі (месцамі і зкамянёў) над магілай. Звычайхаваць нябожчыка такім чынам з’явіўся ў IV—111 тысячагоддзях да н.э. Асноўная маса курганньіх могільнікаў на тэрыторыі Беларусі датуецца канцом 1 — пачаткам II тысячагоддзя. Ёсць курганы часоў позняга Сярэднявечча. У народзе распаўсюджаны назвы Валатоўкі, Капцы, Французскія Магілы, Шведскія Магілы і інш.
ЛЕГЕНДА (ад лацінскага legenda чытанне) — від казачнага празаічнага фальклору. Пісьмовае паданне пра пэўныя гістарычныя падзеі або асобы.
ЛЮБІСТА (любізнік) (Levisticum officinale) — шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых, якая выкарыстоўвалася ў любоўнай магіі.