Язычніцтва старажытных беларусаў
Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч
Выдавец: Харвест
Памер: 368с.
Мінск 2014
На тэрыторыі Беларусі археолагамі выяўлены шматлікія сляды язычніцкіх свяцілішчаў (капішчаў, трэбішчаў) — месцаў маленняў і ахвярапрынашэнняў. Там месціліся рытуальныя вогнішчы ў гонар бога сонца (попельнікі), глінабітныя ахвярнікі, гарадзішчы-свяцілішчы з валамі і равамі. Калі памянялася рэлігія, на месцах свяцілі-
шчаў пачалі ўзводзіць хрысціянскія храмы, а ідалаў скідалі ў вадаёмы. Затое, такія ландшафтныя сакральныя аб’екты, як крыніцы, камяні, узвышшы і падобныя да іх, захаваліся да нашых дзён і з’яўляюцца месцам пакланення сілам прыроды.
Даглядалі старадаўнія капішчы і праводзілі рэлігійныя абрады на іх тагачасныя святары: жрацы, вайдалоты, вешчуны... Яны былі захавальнікамі сакральнага агню, сачылі за святамі, каляндарнымі і астранамічнымі зменамі, займаліся знахарствам і варожбамі. Потым святарскі статус захоўвалі вандроўныя старцы — жабракі або «божыя людзі», звычайна, ім давяралі больш, чым хрысціянскім святарам.
На працягу ўсёй гісторыі нашага народу існавала вера ў звышнатуральную роднасць з прыродай.
Элементамі сістэмы старажытных вераванняў і магічных рытуалаў былі жывёлы, асабліва конь, карова, авечка, воўк, мядзведзь. Значнае месца ў светаўспрыманні займаў вобраз змея.
Сімвалам верхняй прасторы (неба, сонца, ветру) з’яўляліся птушкі, у першую чаргу вобразы качкі і гускі, як творцаў Сусвету. Певень сімвалізаваў агульнае адраджэнне жыцця.
У духоўны свет беларусаў увайшлі і насякомыя. Паходжанне некаторых з іх тлумачылі
Каменная баба, вёска Грабаўцы (Жабінкаўскі р-н)
дзейнасцю Грамаўніка (Перуна), а пчалулічылі дачкой бога Ярылы. Спрадвеку ўшаноўваліся дрэвы, асабліва незвычайнай формы. Вялікай пашанай карысталіся дубравы. Абярэгамі і лекавымі лічыліся многія расліны.
Паўсюдна ў нашым краі існавала вера ў розных духаў. Сваіх міфічных гаспадароў мелі жытло і гаспадарчыя пабудовы, шматлікія
прыродныя прасторы. Існавалі нават духі хвароб. Трывала, з пакалення ў пакаленне, перадаваліся міфічныя ўяўленні пра ведзьмакоў, чараўнікоў і ваўкалакаў або пярэваратняў.
Вялікую ролю ў жыцці нашых прадзедаў адыгрывалі розныя абярэгі або амулеты і ахоўныя магічныя практыкі. Пры вырабе амулетаў вытрымліваліся пэўныя сакральныя дзеянні. Распаўсюджаным абрадам ахоўнай магіі было выкліканне дажджу. Гэты абрад захаваўся да нашага часу. 3 ім звязана велізарная колькасць магічных практык.
Там, дзе неба сыходзіцца з зямлёю (малюнак 1888 г.)
Дахрысціянскія вытокі яскрава прасочваюцца ў ваджэнні карагодаў, замовах, правядзенні калядных, велікодных, сёмушных, купальскіх, спасаўскіх і іншых каляндарных свят. Увогуле, усе сферы матэрыяльнай і духоўнай культуры былі звязаны з развіццём календара — яскравага прыкладу адзінства чалавека з Сусветам. Генезіс каляндарных уяўленняў уздзейнічаў на развіццё выяўленчага =^344>=
мастацтва, вуснапаэтычнай творчасці, абраднасці і захоўвання традыцый.
Падсумоўваючы вышэй сказанае, хочацца падкрэсліць, што для кожнага беларуса вельмі важна і неабходна вывучэнне сваёй уласнай этнічнай рэлігіі, створанай нашым народам цягам шматлікіх стагоддзяў. Таму што толькі нацыянальная міфалогія з’яўляецца тым пачаткам, які стварае аблічча кожнага этнасу, і якая, зрэшты, робіцца адной з самых галоўных крыніц разумення сябе.
Толькі той народ, які асэнсоўвае сябе ў часе, пачуваецца свядомым, а таму жыццяздольным, ён мае ў сваёй душы частку спрадвечнасці.
БЕЛАРУСКІ ЯЗЫЧНІЦКІ ПАНТЭОН
БОГІ
БОГ— у першасным значэнні «ўдача», «доля». Лічыцца творцам неба і зямлі.
БОГІ — Міфічныя персанажы, якія складаюць вышэйшы ўзровень рэлігійна-міфалагічнай сістэмы.
БЯЛУН (Белабог) — прабог, бацька Перуна. Зрэдку сыходзіць на зямлю ў выглядзе старога ў белым адзенні, з доўгай барадой і з кіем ў руцэ.
ВЯЛЕС ( Велес, Волас) — адзін з галоўных багоў язычніцкага пантэону ўсходніх славян, бог падземнага свету, ахоўнік багацця і хатняй жывёлы, апякун вешчуноў.
ГРАМАЎНІЦА — жонка Перуна.
ДАЖБОГ — бог сонца, сын Перуна і Грамаўніцы.
ЖЫЖАЛЬ — бог падземнага і зямнога агню.
ЖЫЦЕНЬ — бог восені. Спрыяе росту і выспяванню збажыны і гародніны. Продкі ўяўлялі яго худым чалавекам з ускудлачанымі валасамі і з трэцім вокам на патыліцы.
ЗЮЗЯ — бог зімы.
КОПША — валадар царства мёртвых.
ЛАДА — багіня кахання, апякунка шлюбу.
ЛЁЛЯ (Леля) — багіня вясны.
ЛЮБМЕЛ — бог шлюбу.
МАЖАНА(Паляндра) — багіня смерці.
МОКАШ — апякунка жанчын, былая жонка Перуна, якая здрадзіла яму з яго праціўнікам і за гэта была саслана на зямлю ў хтанічныя воды.
ПЯРУН (Грымотнік) — боггрому і маланкі, апякун воінаў. Свяшчэнным дрэвам Перуна быў дуб, а асноўным атрыбутамкаменная сякера.
СВЕТАВІТ — бог нябеснага святла і сонца.
СТРЫБОГ — бог ветру.
ЦЁЦЯ (Цюця) — багіня лета.
Я РЫЛА — бог урадлівасці і сексуальнай сілы.
«^346^
ДУХІIМІФІЧНЫЯ ІСТОТЫ
АРЖАВЕНЬ (Аржавеннік) — нячысцік, які жыве ў багне пакрытай іржой.
АСІЛКІ — міфічныя істоты незвычайнай сілы і антрапаморфнага аблічча, у асноўным «жыхары» гарадзішчаў.
БАБА-ЯГА (Ягіня) — зласлівая чараўніца, дэманічная істота, якая мае сілу толькі ўначы і толькі ў лесе.
БАЛАМУЦЕНЬ — дух вады, які заманьвае жанчын пад ваду, але потым адпускае.
БАЛОТНІК — пачварны нячысцік, які жыве ў балоце.
БОРДЗЯ — апякунка маладых.
БУРАЯ БАБА — жонка вупыра, бабуля без вушэй і носа, з лысай галавой на якой вялізны мухамор.
ВАДЗЯНІК — (вадзяны, вадзяныдзед, вірнік, амутнік, ціхоня) — дух вады, цар над вадой і рыбай. Уяўляўся ў выглядзе старога з зялёнымі валасамі, з доўгай барадой, перапонкамі паміж пальцамі на нагах.
ВАЛАСЕНЬ — хатні дух які ўначы пужае людзей. Уяўляўся невялікай істотай з цёмнай поўсцю, з сяміпалымі далонямі і доўгімі пазногцямі.
ВЕДЗЬМА (вядзьмарка) — дэманічная істота жаночага роду якая жыве сярод людзей і вылучаецца выглядам і паводзінамі. Можа перакідвацца ў жабу, сароку, кабылу, чорную котку.
ВЕДЗЬМАК — дэманічная істота мужчынскага роду. Імі маглі стаць кавалі, млынары, леснікі, канавалы...
ВЕЦЕР — дух ветру, ўяўляўся пузатым пачварным чалавекам з доўгімі вуснамі.
ВОЛАТ — вялізны чалавек, персанаж беларускага дуалістычнага касмаганічнага міфа. Саманараджэнне волата адбываецца ў пачатковых водах.
ВОСПА (ліхая, рабая, гарбачка) — дух хваробы ў выглядзе старой жанчыны з адным зубам.
BOX (Ox) — маленькі барадаты чалавек, які жыве пад зямлёй, апякун падземных скарбаў. Можа дапамагаць людзям.
ВУПЫР — нябожчык, які чыніць шкоду людзям і свойскай жывёле. Mae чырвоны твар, распухлыя губы і тонкі язык-джала.
ГАЁЎКІ — унучкі ляснога духа Гаюна. Дапамагаюць яму сачыць за парадкам у лесе.
ГАРНІК — дабрадзейны дух, памочнік Бордзі (апякункі маладых).
ГАРЦУКІ — чорныя духі, падначаленыя Перуну. Возяць па небе грамавы жоран на якім ездзіць Пярун з вогненным лукам.
ГАЮН (Гаёвы дзед) — дух, які сочыць за парадкам у лесе, мае слугамі звяроў і птушак.
ГУМЕННІК — дух гумна ў выглядзе дзядка падперазанага саламяным перавеслам. Дапамагае сушыць і малаціць збожжа.
ДЗІКІЯ Л ЮДЗІ — міфічныя істоты, людзі, якія жылвуць ў чужых краях, за морамі.
ДЗЯДЫ — душы продкаў.
ЁЎНІК (асетнік) — сядзібны дух, сваяк хатніка і лазніка.
ЖАЛЕЗНАЯ БАБА — злая старая з жалезнымі грудзямі, міфічная насельніца палёў, агародаў, вадаёмаў.
ЖАЛЕЗНЫ ЧАЛАВЕК — ахоўнік балотаў з пакладамі самародкавага жалеза.
ЗДАНІ (прывіды, пужалкі) — прывіды ў выглядзе людзей, жывёл, прадметаў, агнёў на сакральных мясцінах.
ЗЛЫДНІ — нячысцікі, якія насылаюць на чалавека няшчасці.
КАДУК — нячысцік, які з’ядае немаўлят. Дараўноўваецца да чорта.
КАРАЧУН — дух хваробы, зла, смерці.
КАШЧЭЙ — злы вядун-варажбіт.
КІКІМАРЫ — істоты жаночага роду, якія жывуць на сядзібах.
КЛАДНІК (кладавік) — дух, які валодае скарбамі.
КЛЕТНІК — дух, звязаны з паветранай і вогненнай стыхіямі.
КУПАЛЬСКІДЗЯДОК — добры дух, які збірае кветкі. Калі пры сустрэчы з ім разаслань абрус, то ён кіне на яго чароўную кветку.
ЛАЗЬНІК — злы гаспадар лазні, карае тых , хто мыецца пасля поўначы.
ЛЕСАВІК (лясун, дабрахожы, лешы) — дух лесу.
ЛІХАМАНКА(трасца, хіндзя, шуня, ірадава дочка) — дэманалагічная постаць хваробы (воспы, халеры, чумы).
ЛОЙМА (чарціха) — злы дух у жаночым абліччы, жыве ў балотах.
ЛЮЦЫПАР — самы старшы, галоўны нячысцік.
МАРА (марня) — міфічная істота ў вобразе жанчыны, якая можа набываць аблічча розных жывёл.
МАРОЗ (Дзед Мароз, Ледзяны Дзед) — міфічная істота, якая ўвасабляла зімовы холад. Уяўляўся ў выглядзе старога з сінім ці чырвоным носам і доўгай барадой.
НАЎІ (наўцы) — душы памерлых у апошні год.
НАЧНІЦА — міфічная істота, ў якую ператвараецца пасля смерці жанчына, якая не мела дзяцей.
ПАДПЕЧНІК (дамавік, падпечка) — дух, які жыве пад печчу. Mae выгляд касматай пачварнай жывёлы з чырвонай галавой і вогненнымі бліскучымі вачыма.
ПАЛЯВІК (палявы) — міфічны апякун палёў і лугоў.
ПУННІК — нячысцік, які жыве ў пуні. Уяўляецца чалавекападобнай істотай, пакрыты павуціннем і смеццем ад сена.
ПЯКЕЛ ЬНІКІ — нячысцікі, якія ў пекле падтрымліваюць агонь.
РАСАМАХА — дух жанчыны, якая забіла сваё дзіця. Уяўлялі голай жанчынай з распушчанымі валасамі, якая трымае на руках дзіця.
РУСАЛКА (азярніца, вадзяніца, ядзерка, каўка, лескатуха) — душа тапельніцы-дзяўчыны. Уяўляецца дзяўчынай з доўгімі распушчанымі валасамі, у белай празрыстай сукенцы, на галаве з вяночкам з белых кветак.
СОПУХА — дух хатняга агменю.
СТРЫГА — злая чараўніца, якая турбуе цяжарных і падмяняе маткам дзяцей.
ХАЛЕРА — халодная прыгажуня, якая махае з-за могілак на вёску чырвонай ці чорнай хусткай.
ХАТНІК (дамавы, гаспадар) — дух хаты. Звязваецца з уўленнем аб апродках і дабрабыце.
ХЛЕЎНІК — сядзібны дух, які жыве ўхляве, назірае заскацінай.
ЦЯРЭШКА — міфічны персанаж, які займаецца падборам шлюбных пар.
ЧОРТ (шатан) — ліхі дух антрапаморфнага аблічча, які супрацьстаіць Богу.
ЧУМА — постаць хваробы ў выглядзе чорнай жанчыны, якая валодае вогненнымі стрэламі.
ЯШЧАР — міфічная істота, адпаведнік змея — антыпода Перуна.
СЛОЎНІК
АБВОРВАННЕ — правядзенне вакол вёскі магічнай баразны, якая, паводле павер’яў, супыняла пашырэнне розных эпідэмій і няшчасцяў. АБРАД (рытуал) — сукупнасцьдзеянняў, замацаваныхтрадыцыямі, якія сфарміраваліся на аснове ўзаемаадносін чалавека з прыродай, і з якімі атаясамліваюцца магічныя ўласцівасці. Вылучаюць абрады: земляробчыя (каляндарныя), сямейна-побытавыя, рэлігійныя.