Язычніцтва старажытных беларусаў
Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч
Выдавец: Харвест
Памер: 368с.
Мінск 2014
Каменныя сякеры са Старадарожскага р-на. (Мінская вобл.)
Абярэг-падвеска XIII cm. ў выглядзе фігуркі чалавека, знойдзеная ў ваколіцах Полацка
Амулет VIII—IX cm. у выглядзе касцяной качкі
У 1920-я гг. навукоўцы падчас экспедыцый зафіксавалі, што амаль у кожнай вёсцы Беларусі старыя жанчыны захоўвалі каменныя кліны і сякеры. Аддаць іх яны не згаджаліся ні за якія грошы. Сякеркі перадавалі ў спадчыну як абярэг і лекавы сродак ад усіх хвароб. У вёсцы Юр’ева Смалявіцкага раёна расказалі пра аднаго селяніна, які ў 1905 годзе пайшоў на руска-японскую вайну, і сваяк падараваў яму ў якасці амулета ад куль маленькі клін з чорнага каменя. Чалавек вярнуўся з вайны жывым і здаровым, а калі яго сын ішоў ужо на Першую сусветную вайну, то бацька перадаў яму сваю Пярунку. Той таксама вярнуўся здаровым.
Каменныя сякеры захоўвалі нават у храмах. Асаблівай магічнай сілай валодала каменная сякерка з прасвідраванай адтулінай. У народзе яе называлі «курыным богам» і падвешвалі ў хлявах для абароны кур ад розных напасцяў. Калі праз такую адтуліну пралівалі ваду, яна лічылася лекавай. Пярункі ў якасці амулетаў насілі пад пахай ці фартухам. Вядомы знаходкі каменных сякерак і ў курганных пахаваннях.
Абярэгамі былі і кавалачкі апрацаванага крэмню. Вада, настоеная на гэтым камяні, лічылася лекавай. Крамянёвыя ўстаўкі рабіліся і ў пярсцёнках, тады яны аберагалі ад злодзеяў. Вялікая ўвага надавалася таксама ўстаўкам з паўкаштоўных камянёў — бур-
штыну і сердаліку. Пярсцёнак увогуле лічыўся вельмі дзейсным абярэгам. Ён атаясамліваўся з магічным колам, якое засцерагала ад несвоечасовага выйсця душы. Таму ў некаторых вёсках нябожчыку падчас пахавання здымалі пярсцёнак, каб не перашкаджаў адыходу душы. Жалезны пярсцёнак, зроблены з падковы, насілі на мезенцы пры падучай хваробе. У XIX ст. на Палессі верылі: калі
«Курыны Бог» (рэканструкцыя)
пярсцёнак, зроблены з ласінага капыта, тройчы апусціць у раку Случ, ён абароніць ад заразы і чараў.
У некаторых пахаваннях XI—XII стст. знойдзены пярсцёнкі, падвешаныя да пояса. Напрыклад, у пахаванні маладой жанчыны каля вёскі Зябкі Глыбоцкага раёна да пояса на матузку быў прымацаваны
вялікі мужчынскі пярсцёнак. У тыя ж стагоддзі на паясах насілі скураныя, шаўковыя, ваўняныя, ільняныя торбачкі ў форме кісетаў. Падчас раскопак курганаў у падобных торбачках знаходзяць такія амулеты, як бронзавыя пярсцёнкі, падвескі-лунніцы, пацеркі, жалуды. Так, у курганным пахаванні каля вёскі Каласы Рагачоўскага раёна ў скураным мяшэчку каля пояса знайшлі бронзавы пярсцёнак, пяць падвесакмесячыкаў і шкляны бісер. Такога кшталту торбачкі з абярэгамі насілі яшчэ ў часы позняга Сярэднявечча. Народныя павер’і кажуць, каб
Абярэгі-падвескі акруглай формы, XIII cm.
жанчыне быць заўжды маладой і прыгожай, трэба насіць з сабою жолуд.
Абярэгамі служылі знойдзеныя вялікія косткі мамантаў і другіх выкапнёвыхжывёлін. Яны падаваліся нашым продкам рэшткамі волатаў, якія сышлі ў зямлю. Лічылася, што такія косткі прыносяць шчасце і поспех у гаспадарцы. Напрыклад, напрыканцы XIX ст. у былым Чавускім павеце ў балоце, дзе рака Бася ўпадае ў Проню, знайшлі шкілет маманта. Частка ягонага біўня патрапіла ў мінскі музей, а астатняе ў якасці сакральнага сродку расцягнулі сяляне.
Шмат розных павер’яў звязана з косткамі, што заставаліся ад велікоднага стала. На Юр’я іх закопвалі па баках поля, на Радаўніцу ў некаторых мясцінах уторквалі ў магілы сваякоў.
Якасцямі абярэга валодала велікоднае яйка — праваднік магічнай, гаючай, ачышчальнай і ахоўнай сілы. На Юр’я, каб карова была здаровай, па яе поўсці качалі чырвоным яйкам. Яйкам вадзілі і дзецям па галаве, каб тыя былі разумнымі. Перад пасевам яйка клалі ў зерне
Вышыўка-абярэг на рукаве кашулі, вёска Оса (Кобрынскір-н., Брэсцкая вобл.)
або першую баразну, падкідалі ўверх, калі засявалі лён. Лічылася, што пажар можна патушыць, калі з яйкам тройчы аббегчы яго. Шалупінне з такіх яек клалі на саламяныя стрэхі хат і другіх пабудоў, каб іх не кранала бура.
Згодна з павер’ямі, валодалі магічнымі здольнасцямі знойдзеныя гліняныя або каменныя (шыферныя) праселкі. Імі расціралі хворае месна і называлі ў народзе залатнік, памочнік. Функцыю абярэгаў выконвалі і знойдзеныя старыя манеты. Іх хавалі пад падушкай, каля печы, прышывалі да адзення, выкарыстоўвалі ў якасці падвесак-амулетаў.
Абярэгамі да нашага часу лічацца многія сакральныя валуны, асабліва на ўскрайках вёсак, на паклонных узгорках, каля крыніц і нават у храмах. Многія з іх былі пакладзены ў падмуркі жылых пабудоў і нават храмаў. Але, як
сцвярджаюць паданні, будаўнікам часта даводзілася вяртаць іх на першапачатковае месца, бо з імі пачыналі здарацца няшчасці.
Як абярэгу вялікая роля са старажытнасці надавалася арнаменту. на посудзе, адзенні (вышыўка), у разьбе па дрэву, чаканцы. Арнамент уяўляе з сябе выяву, утвораную рытмічным паўтарэннем аднаго і таго ж ці чаргаваннем некалькіх малюнкаў. Многія элементы арнаменту паходзяць з часоў палеаліту. Геаметрычны арнамент спалучае колы, квадраты, ромбы, зігзагі, хвалістыя лініі, крыжы, васьміпраменныя зоркі і інш. У раслінным арнаменце фігуруюць схематычныя дрэўцы, кветкі, лісточкі, галінкі і парасткі. Ёсць антрапаморфныя і зоаморфныя матывы арнаменту.
Гліняныя грузікі з ахоўнымі арнаментамі
Абярэгамі ад драпежных птушак служылі пудзілы. Прыкладам, каб вароны не кралі куранят, у хляве вешалі забітую сароку.
У абярэгах значная ўвага надавалася лічбам. Каб папярэдзіць зубны боль, на шыі ці на руцэ насілі чырвоны матузок, завязаны на 27 вузельчыкаў. Гэты матузок рабіў старэйшы ці самы малы з дзяцей у сям’і. Дзіцёнку трэба было зрабіць дзевяць вузельчыкаў на адным дыханні. Лік вёўся тройчы — ад дзевяці да аднаго. Такія лічбы звязаныя яшчэ і з месячным календаром.
Каб пазбавіць ведзьму сілы, калі тая наважыцца зайсці ў чыю-небудзь хату, гаспадыня прала ніткі своеасаблівым чынам і потым завязвала шэсць вузельчыкаў. Першыя два завязвалі на парозе хаты, два другія на ганку, астатнія каля варот.
<=^31 1 >=
Важнае месца займа-
Вільчак-абярэг, мястэчка Расна (Дрыбінскі р-н., Магілёўская вобл.)
Калекцыя абярэгаў, вёска Вялікі Паўсвіж (Лепельскі р-н., Віцебская вобл.)
юць рытуальныя практыкі-абярэгі, звязаныя з абаронай ад граду.
Дзеля гэтага на Юр’я абыходзілі палеткі і закопвалі косткі з велікоднага стала.
Абярэгамі служылі і элементы касцюма, у першую чаргу шапка і пояс. Так, надзетая шапка гарантавала ахову ад небяспекі. А на Юр’я, каб рос добры ўраджай, гаспадар, абыходзячы нівы, падымаў шапку. Калі мужчыны размахвалі шапкамі, верылі, што так яны «адганяюць» хмары. У шапку з уколатай туды іголкай не можа пацэліць стралок і г.д.
Пояс ахоўвае цела ад хваробаў і няшчасцяў. Важнейшая яго функцыя — замацаваць мяжу паміж бачным і нябачным. Апяразванне адным поясам маладых перад шлюбам сімвалізавала моцны саюз, устанаўленне сваяцкіх адносінаў паміж роднымі жаніха і нявесты.
Да вясельнага стала маладую вялі за пояс. Пры ўваходзе ў хату жаніха нявестка клала пояс на печ, каб задобрыць духаў хаты і продкаў. У
шэрагудругіх звычаяў таксама прысутнічае рытуальнае апаясванне.
Былі свае спецыфічныя абярэгі нават у рабаўнікоў. Так, у 1871 годзе на Лідчыне, у карчме вёскі Вавёрка, паліцыя затрымала чатырох падазроных з мехам. Калі праверылі мех, там аказалася дзве чалавечыя рукі. Гаспадар меха прызнаўся, што яны з сябрамі на могілках маёнтка Ішчална ўначы вырылі труп пахаванага напярэдадні селяніна. Знялі з яго адзенне і адрэзалі рукі, каб з чалавечага тлушчу зрабіць свечку. А з ёю ўжо можна паспяхова ісці рабаваць. Газета «Лнтовскне Епархнальные ведомостгі» зазначала, што старажытнае павер’е, звязанае са свечкай, зробленай на аснове тлушча нябожчыка, а таксама з рукой нябожчыка было ў тыя часы даволі пашырана. Існавала ўпэўненасць: дастаткова абнесці такую свечку або руку вакол дома, які хочаш абрабаваць, і ўсё жывое ў ім засне мёртвым сном.
Глава 2
АХВЯРАПРЫНАШЭННІ
Ахвярапрынашэнне з глыбокай старажытнасці займае вельмі важнае месца ў ідэалогіі і абрадах. У аснове гэтай практыкі ляжыць вера ў сілы прыроды. Ахвяры прызначаліся вадзе, зямлі, агню, а пазней і антрапаморфным багам. Ім давалі падарункі і ўзамен чакалі цудаў. 3 ахвярапрынашэннямі звязаны і старажытны абрад «брапгчына» — агульнае святочнае застолле ў гонар багоў. Пазней братчыны нават сталі падзяляцца на жывёлагадоўчыя, пчалярскія, паляўнічыя і іншыя.
На старажытных паселішчах археолагі выяўляюць ямы са слядамі ахвярапрынашэнняў, там знаходзяць перапаленыя косткі жывёл, зрэдку чалавека, сакральныя рэчы, воты, біты гліняны посуд.
Сляды ахвярапрынашэнняў вадзе зафіксаваны ў тарфяных балотах. Так, у балоце каля вёскі Капланавічы Нясвіжскага раёна напачатку 1960-х гг. было знойдзена драўлянае рала часоў ранняга жалезнага веку. Падобныя знаходкі гэтага часу добра вядомы на тэрыторыі Еўропы — у Германіі, Даніі, Швецыі, на Украіне. Такі факт навукоўцы тлумачаць звычаем прынясення ахвяраў вадаёмам з просьбай пра ўраджай. Адсюль невыпадковы і паданні пра затопленыя залатыя карэты, скарбы, зброю, залаты і сярэбраны посуд.
Прыносілі ў ахвяру і людзей. Знаходкі мумій са слядамі гвалтоўнай смерці выяўлены ў балотах на тэрыторыі Заходняй Еўропы і суседняй з Беларуссю Пскоўскай вобласці Расіі. Адгалоскам чалаве-
^ЗІЗ^
Ахвяраванні святым крыніцам, паклонная крыніца ва ўрочышчы Шальціня (Зімнік), Браслаўскі р-н., Віцебская вобл.
чых ахвярапрынашэнняў могуць быць паданні пра Паненскія, Дзявочыя і Мар’іны горы. У вёсцы Любонічы Кіраўскага раёна расказваюць, што ў балоце нібыта ўтапілася дзяўчына Люба. Ёсць і назвы балот кшталту Бабіна, Мар’іна, Паненскае, Бажніца, Дзядок, Балваны і інш. Вядомы і ахвярныя скарбы розных часоў, якія прызначаліся багам. У якасці ахвяраванняў знаходзяць таксама скульптурныя выявы багоў.
Да нашых дзён шырока захаваўся звычай ахвярапрынашэння крыніцам і калодзежам. Туды з просьбай пра ўраджай і дождж кідаюць часткі абрадавай ежы, мак, хлеб-соль і інш. У канцы XIX ст. каля Гродна этнографы зафіксавалі такі звычай: калі маладая прыязджала ў дом мужа і ўпершыню ішла да калодзежа, то ў якасці ахвяры павінна была пакласці каля яго кавалак вясельнага пірага, сыр і грошы.