• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    Качанне або калыханне на арэлях таксама адносілася да магічных дзеянняў. Падчас рытуальнага качання імкнуліся раскачацца як мага
    вышэй. Дзяўчыну павінен быў гойдаць малады чалавек, пажадана яе нарачоны. Разам з тым, гушкацца разам дзяўчыне і хлопцу лічылася непрыстойным. Скакалі таксама на дошцы, пакладзенай на палена. Качанне ў складзе веснавой абраднасці стымулявала паспяховы рост збожжа. Шырока было распаўсюджана качанне па юр’еўскай і купальскай pace, падчас першага грому. Верылі, што качанне сімвалічна ўзнаўляе акт стварэння Сусвету, наладжвае сувязь між небам і зямлёй.
    3 ахоўнай магіяй звя-
    заны рытуальныя агаленні чалавека Асабліва шмат іх у каляндарных абрадах, сельскагаспадарчай магіі і народнай медыцыне. Звычайна абрады з агаленнем адбываліся ў цёмны час сутак і не прадугледжвалі шырокае кола ўдзельнікаў. Больш пашыранай была жаночая галізна, прыкладам, на Купалле, калі жанчыны каталіся па траве і збіралі расу. Лічылася, што гэта садзейнічае плоднасці зямлі. Агаленне шырока практыкавалася пры абворванні вёскі, пры пасеве гародніны, вывядзенні хатніх насякомых, падчас адгону градавой хмары. На Віцебшчыне пасля пасеву ільну распраналіся і
    Рытуальнае качанне на арэлях на Саракі (Мінскі р-н., Мінская вобл.)
    каталіся па зямлі. На Смаленшчыне мужык галышом на кані аб’язджаў канаплянае поле. Аголеныя ці прыкрытыя толькі абрусом жанчыны, трымаючы ў руках абраз, абыходзілі пажар.
    Магічнае значэнне мела біццё посуду. Яно практыкавалася пры розных момантах жыцця: на радзінах, вяселлях, пахаваннях. Лічы-
    лася, што такія дзеянні садзейнічаюць пераходу у іншы стан, адраджэнню, а таксама абараняюць ад ліхіх сіл. У Крэве на Смаргон-
    шчыне ў канцы XIX ст. зафіксавалі цікавы звычай. Калі маладыя пад’язджалі да дому жаніха, то тыя, хто іх сустракаў, ставілі на шулы варотаў гаршчкі з попелам. Як толькі вяселле ўязджала на падворак, гаршчкі разбівалі каламі, і коні кідаліся прэч. Так паўтаралі некалькі разоў. У вёсцы Аніскавічы на Брэстчыне падчас хрэсьбін парадзісе на талерку сыпалі грошы, а затым тую талерку білі і на ёй таньчылі. Шырока распаўсюджаны звычай разбіваць гаршчок з бабінай кашай на хрэсьбінах і потым есці кашу на чарапках. Біты гліняны посуд зафіксаваны на вяршынях і ў раўках курганоў пачатку II тысячагоддзя. Гэта ў вёсках Маяк Бабруйскага, Сухая Гара і Селішча Лагойскага раёнаў і іншых. 3 этнаграфічных апісанняў вядома, што падчас пахавання якая-небудзь з жанчын, родных памерлага ці памерлай, кідала ўслед за труной зерне. Так рабілі для таго, каб памерлы не пакінуў жывых без хлеба. Потым гаршчок з-пад зерня разбівалі аб рог дома.
    Разнавіднасцю ахоўнай магіі з'яўляецца прамінанне або працягванне праз адтуліну. Так, некалі хворых дзяцей працягвалі праз вянок з купальскіх траў. Распаўсюджаным сродкам лекавання розныххвароб да нашага часу лічыцйа працягванне хворага праз адтуліну ў святым дрэве. У канцы XIX ст. каля вёскі Міластава Бярэзінскага раёна стаялі тры лекавыя ліпы. Хворых тут працягвалі праз адтуліны ў дрэвах. Пасля чаго старое адзенне здымалі і апраналі новае. Былі ўпэўнены, што дрэва разам са старой вопраткай забярэ і хваробу. Падобныя культавыя дрэвы вядомы каля вёсак Старыя Гумны Крупскага і Заазер’е Бялыніцкага раёнаў. Каля вёскі Горка Дзятлаўскага раёна на схіле гары знаходзіцца камлыга, якая некалі расшчапілася на тры часткі і ўтварыла праход. Каб вылекавацца, праз расколіну ў камяні пралазяць тройчы. Прычым такія дзеянні звычайна робяць у пэўныя каляндарныя святы.
    У Лукомлі Чашніцкага і Клінах Слаўгарадскага раёнаў з магічнай мэтай у пэўныя дні пераходзілі крыніцы. У Клінах такі абрад існуе і сёння, ён ладзіцца на праваслаўнае свята Макавей (14 жніўня). Увогуле, згодна з народнымі вераваннямі, вада з крыніц валодае магічнай сілай у пэўныя дні. Прыкладам, за такой вадой хадзілі на Яна ў вёсках Чарневічы і Бабруйшчына Глыбоцкага, Клінавая Шаркаўшчынскага, Кракотка Слонімскага раёнаў; на Юр'я — у Віцебску і Горцы Дзятлаўскага раёна; на Міколу — у вёсках Міколка Уздзенскага, Шацк Пухавіцкага, Гронаў Чэрыкаўскага раёнаў; на Пятра і Паўла — Барок Барысаўскага, Прошыка Крупскага раёнаў і г.д.
    Вада, пралітая праз адтуліну ў камяні, таксама лічылася цудадзейнай. Каля вёсак Ператок і Дубнікі Любанскага раёна яшчэ і
    Рытуальны пераход крыніцы на Макавей, вёска Кліны (Слаўгарадскі р-н., Магілёўская вобл.)
    сёння ліюць ваду на камень, і пасля таго, як яна працячэ праз дзірачкі, якімі пранізаны валун, лічыцца лекавай. Каменю ахвяруюць грошы, садавіну, цукеркі, печыва. Дзяцей, каб не хварэлі, тройчы абводзяць вакол каменя або садзяць ці кладуць на яго. Асабліва дзейсным і карысным лічыцца прыходзіць сюды ў маладзіковую нядзелю. Мясцовыя жыхары ўпэўнены: менавіта ў гэты час камень валодае найбольшай магічнай сілай. Вышэй мы казалі, што вялікай папулярнасцю ў лекавай магіі карысталіся каменныя сякеры з прасвідраванымі адтулінамі. Вада, пралітая праз такую адтуліну, лічылася лекавай, Хворыя жанчыны праз адтуліны выціскалі грудное малако. Карову пры грудзіне таксама даілі такім чынам.
    Дзеля добрага ўраджаю магічным лічыўся карагод. На Гомельшчыне, асабліва ў Чачэрскім і Веткаўскім раёнах, увесну калодзежы ўпрыгожвалі ручнікамі і абрусамі, а потым вакол вадзілі карагоды. Да магіі плоднасці маюць дачыненне карагоды на Юр’я.
    Самым распаўсюджаным абрадам ахоўнай магіі да нашага часу з’яўляецца абрад выклікання дажджу. Для яго характэрна велізарная колькасць дзеянняў і магічных забаронаў. Дождж як нябесны дар звязваецца з ідэяй урадлівасці і багацця. Продкі спачатку лічылі, што дождж пасылае Пярун, а пазней гэтую функцыю прыпісвалі Святому Іллю, займенніку Перуна. Некалі самым дзейсным сродкам выклікання дажджулічылася абворванне. Абворвалі вёску, храм,
    калодзеж, пераворвалі высахлае рэчышча ракі. Звычайна ў пераворванні ракі ўдзельнічала 12 чалавек. Як правіла, гэта былі рытуальна чыстыя асобы: падлеткі, удовы, старыя жанчыны. Нават сёння абрады абворвання для выклікання дажджу памятаюць старажылы многіх вёсак Беларусі. Яшчэ не так даўно ў Докшыцкім раёне, каб выклікаць дождж, дзве дзяўчыны ўпрагаліся ў саху, а трэцяя вяла іх.
    Карагод «Перапёлачка», вёска Тонеж (Лельчыцкір-н., Гомельская вобл.)
    Для спынення засухі таксама ткалі абыдзённыя ручнікі і рабілі аброчны драўляны крыж. Дзейсным сродкам лічылася абліванне пераапранутага падчас абрадавай працэсіі або цяжарнай жанчыны, пастуха, святара. Палешукі Брэсцкага Палесся, каб своечасова пайшоў дождж і паспрыяў будучаму ўраджаю, на Купалле праводзілі абрад «куста». У гэты дзень, калі дзяўчына, якая выконвала ролю «куста», ішла па вёсцы, яе каля кожнага дома хлопцы аблівалі вадой. Напрыканцы абходу галінкі ад куста — своеасаблівага касцюма з зеляніны, які быў на дзяўчыне, кідалі ў раку, а вянок з яе галавы вешалі над калодзежам.
    Каб пайшоў дождж, таксама забівалі жабу або вужа, чарвяка, смаўжа, мядзведку, рака і рытуальна валачылі іх па зямлі, потым сімвалічна хавалі каля калодзежа або іх скуркі вывешвалі на дрэва ці браму. Таксама выконвалі рытуальнае валачэнне абыдзённай на=®<328>=
    міткі, выкопвалі ямкі на дарозе. У некаторых вёсках да хтанічных жывёл, што адказваюць за водны баланс, адносыі і ката, якога дзеля выклікання дажджу падвешвалі жывога ўніз галавой на дрэве ці паркане. Насякомых на старым лапці вывозілі за вёску, разбуралі палкай мурашнік, і калі мурашы распаўзаліся, верылі, што так яны выклікаюць кроплі дажджу. Праводзілі рытуальныя дзеянні над магіламі тапельцаў і вісельнікаў, якіх лічылі прычынай засухі. Іх палівалі вадой. Зцягвалі з могілак і тапілі ў вадаёмах паваленыя крыжы.
    Захавалася шмат архаічных рытуалаў, звязаных з калодзежам. У іх яшчэ адчуваецца лагічная схема першабытнага мыслення. Паводле старажытных уяўленняў, калодзеж — гэта канал сувязі з іншасветам. Таму туды падчас засухі кідалі абыдзённікі, грошы, скрадзеныя ў іншаверцаў гаршчкі, ежу: боршч, хлеб, соль, сала, мак, цыбулю, часнык. У некаторых месцах ваду з сямі калодзежаў неслі на поле і там разлівалі яе. Ваду ў калодзежы білі або раскопвалі старыя калодзежы. Удовы з абразом і хлебам-соллю тройчы абыходзілі вакол самага старога калодзежа. У Ліпску Докшыцкага раёна найбольш дзейсным сродкам лічылася кіданне маку ў дзевяць калодзежаў. Менавіта каля калодзежаў галасілі па тапельцах. Напрыклад, яшчэ нядаўна пры такіх момантах на Мазыршчыне аплаквалі міфічнага тапельца Макарку. Пры гэтым жанчыны калацілі ваду ў калодзежы палкамі і галасілі: «Макарка ўтапіўся! Макарка, сыночак, вылезь з вады, разлі слёзы па святой зямлі!»
    Прасіць дажджу хадзілі і да святых камянёў. Так рабілі ў вёсках Крамянец Лагойскага, Каптаруны Пастаўскага, Сорагі Слуцкага, Ператок Любанскага раёнаў. Да сёняшняга дня ў вёсцы
    Крамянец Лагойскага раёна захаваўся вельмі архаічны абрад выклікання дажджу. Ён адбываецца каля каменя пад назвай Дажбогаў або Святы, Даждьбогаў Камень. Каменю ахвяруюць грошы, кветкі, цукеркі хусткі, ручнікі. Калі ў вёсцы вырашаюць, што патрэбен дождж, °з<329>о
    Абрад «выкліканне дажджу», вёска Крамянец (Лагойскі р-н, Мінская вобл.)
    то хто-небудзь ca старых жанчын ідзе па хатах і збірае 9 або 12 удоў. Жанчыны высякаюць калкі ў рост чалавека і падсоўваюць іх пад Дажбогаў камень. Такім чынам яго прыўздымаюць. Пры гэтым кажуць: «Божанька, дапамажы, дожджык прынясі».
    На трэці дзень чакаюць дажджу. Калкі пад каменем пакідаюць да таго часу, пакуль не пойдзе дождж. У вёсцы Свярынава Стаўбцоўскага раёна з просьбай паслаць дождж маліліся каля крыніцыручая. У Крупскім раёне для выклікання дажджу жанчыны ішлі да рэчкі і купаліся галышом.
    Існавалі абрады і для спынення дажджу. Дзеля гэтага з дому ў двор выкідвалі хлебную лапату, качаргу, венік або тыя рэчы, якія асацыіраваліся з агнём. У Крамянцы на Лагойшчыне, каб спыніць дождж, зрушвалі ўзгаданы вышэй Святы камень.
    Глава 4
    РЭЛІКТАВЫЯ АБРАДЫ I ЗВЫЧАі
    Да нашага часу трымаецца вера ў тое, што каб засцерагчы жытло і гаспадарку ад «перуновых стрэл», над уваходам хаты або на каньку трэба прымацаваць ці вырэзаць разеткі з выявай знака Перуна.
    Са звычаем шанавання агню звязаны абрад «Жашцьба коміна». Вясной пасля Радаўніцы ён адзначаў пераход ад зімовых прац да палявых, а ўвосень — першае запальванне лучыны. У гэтыя дні ў KaraHeu падлівалі гарэлку, кідалі сала, масла. Гэта рытуал ахвярапрынашэння агню.