Язычніцтва старажытных беларусаў
Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч
Выдавец: Харвест
Памер: 368с.
Мінск 2014
тай галавой ён ішоў да хлява і выпускаў усю хатнюю скаціну. Потым са страхі хлява выцягваў тры ггучкі саломы, чэрпаў у калодзежы поўнае вядро вады і абыходзіў з ім па сонцу вакол статка. Затым перакідваў праз статак камень і абліваў скаціну. Такія дзеянні паўтараліся
тры разы.
Потым гаспадар каля варот закопваў у зямлю замок, бязмен, сякеру і яйка, разводзіў на гэтым месцы невялікае вогнішча і кідаў у яго выцягнутую са страхі салому. Калі ўсё гэта было здзейснена, гаспадар перадаваў торбу пастуху, і той праз агонь выганяў скаціну на вуліцу і далей у поле і лес.
На поўначы Беларусі ў гэты дзень гаспадар браў міску ячменю, наверх клаў некалькі яек, ставіў абразок і запальваў свечку. 3 такой
міскай у левай руцэ і з касой у правай ён, а за ім уся сям’я, ішлі да хлявоў і выганялі скаціну. Гаспадар хрысйіўся і тры разы супраць сонца абыходзіў жывёлу, і пасля гэтага яе гналі ў поле. Таксама на Юр’я гаспадар з хлебам павінен быў абыйсці поле, памаліцца пра ўраджай і пакінуць там бохан хлеба. На Палессі дзеля гэтага нават пяклі спецыяльныя маленькія хлябцы (юркі).
У гэты дзень фарбавалі яйкі ў зялёны колер, з цеста пяклі фігуркі кароў, коней і другіх жывёл, прыносілі іх у поле для агульнага застолля, якое ладзілі ў гонар пастухоў. Пастухам раздавалі падарункі.
Святы Юрай быў і абаронцам нявест. Таму дзяўчаты ў гэты дзень апраналіся асабліва святочна. У заходніх раёнах Беларусі дзяўчаты пяклі вялізны каравай і ў суправаджэнні хлопцаў неслі яго над галовамі. Яны заходзілі ў хаты з пажаданнямі хутчэйшай жаніцьбы для хлопцаў, а для дзяўчат — замужжа. У Жыткавіцкім раёне на Юр’я існаваў абрад абыходу ўсіх двароў вёскі і жытняй нівы з рытуальным караваем і з граблямі. У многіх месцах падчас абыходу палеткаў пакідалі там кавалкі палатна з загорнутым у яго хлебам. Юр’я адзначалі і ў гарадах. У XIX ст. у Брэсце святкаванне ладзілася ў гарадскім парку, там на высокім кургане вадзілі карагоды і таньчылі.
На гэта свята таксама ўшаноўвалі крыніцы і камяні. У вёсцы Чыжаха Бярэзінскага раёна хадзілі да крыніцы Крыжык і вешалі каля яе на крыж і на суседнія дрэвы ручнікі. У вёсцы Ажурайці паблізу Лынтупаў на Пастаўшчыне яшчэ ў сярэдзіне XX ст. раніцай чатыры дзяўчыны ўзлазілі на вялікі камень і так гучна спявалі юр’еўскія песні, каб чуваць было ў суседніх вёсках. У Мінкавічах Старадарожскага раёна ў пачатку XX ст. моладзь збіралася да Сіняга каменя і там вадзілі карагоды. У некаторых месцах у гэты дзень хадзілі і на могілкі, напрыклад у Гарадоцкім, Маладзечанскім і Смалявіцкім раёнах.
У вёсцы Ахонава Дзятлаўскага раёна на Гарадзеншчыне напярэ* дадні Юр’я (5 мая па праваслаўным календары) яшчэ і сёння ідуць да крыжоў на ўскрайках вёскі, якія прыбіраюць да Вялікадня. Уперадзе, узяўшыся за рукі, радамі ідуйь жанчыны з абрадавымі песнямі, следам дзяўчаты і хлопцы. Усе становяцца паўколам каля крыжа, хрысцяцца і просяць паспрыяць ураджаю, прыплоду скаціны. Затым усе такім жа чынам ідуць да другога крыжа. Пасля гэтага наведваюцца да маладзіц, якія бралі шлюб на працягу апошняга года. Жыхары вёсак Крыўск і Лужкі Шаркаўшчынскага раёна раней хадзілі ў гэты дзень да святой ліпы на раздарожжы.
На ўсходзе Беларусі і ў некаторых іншых раёнах яшчэ да нашага часу адбываецца вельмі архаічны абрад Ваджэння і пахавання
Абрад «Ваджэнне Куста» (Любанскір-н., Мінская вобл.)
стпралы з выхадам у азімае жыта. Такія рытуальныя дзеянні асабліва характэрны для некаторых вёсак Веткаўскага і Чачэрскага раёнаў Гомельскай вобласці. Жанчыны водзяць карагоды, качаюцца па жыце і закопваюць ляльку ці нейкую рэч кшталту пярсцёнка ці грэбня. Гэты вельмі архаічны абрад засцерагальнай магіі, які скіраваны на максімальную ўрадлівасць і абарону ад грамавых стрэл і пажараў, здзяйсняўся некалі на грунце чалавечых ахвярапрынашэнняў. Сёння такую ахвяру замяняюць сімвалічнымі прадметамі.
22 траўня святкавалі вясновага Міколу, які пераняў рысы старажытнага бога Вялеса. У сялян гэта было апошняе веснавое свята, з якога паўсюдна на Беларусі пачыналі пасяўную. У народзе казалі: «Прыйшоў Мікола — сей, не пытай ні ў кога». На Міколу гулялі сваё свята конюхі або «канюшкі». 3 гэтага дня першы раз на начлег выганялі коней і валоў Каб мясцовыя ведзьмакі не зрабілі жывёле шкоду, яе ўначы акурвалі зёлкамі, сабранымі на Купалле. А каб на скаціну не напалі ваўкі і не скралі злодзеі, па спінах жывёл качалі яйкі. На наступны дзень такое яйка аддавалі жабракам.
Завяршаўся вясенні час святкаваннем цэлага цыкла вясенніх свят і прысвяткаў, вядомых пад агульнаю назвай — Тройца, якая адзначалася на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня. Гэтае свята яшчэ называюць у народзе Сёмуха ці Сёмік — ад таго, што яно святкуецца на сёмым тыдні пасля Пасхі. Але апроч гэтага ў народнай лексіцы за-
хаваліся і другія назвы гэтых дзён — Зялёныя святкі, Зелянец, Граная нядзеля, Калечальны або Русальны Тыдзень. Усе яны паходзяць з часоў язычніцтва і звязаны з уяўленнямі нашых далёкіх продкаў пра прыроду ўвогуле і акаляючы іх свет. У народзе так і кажуць: «Зелянец — вясне канец». На самой справе ў гэтыя дні вясна ўступала свае правы лету, адкуль і пайшла назва Граная нядзеля — мяжа паміж вясною і летам. Свята прыпадае на час, калі распускаюцца асноўныя культавыя дрэвы і першы раз закуе зязюля. У язычніцкія часы ў гэты час прыносілі ахвяраванні і ўслаўлялі духаў і бостваў расліннасці.
Амаль да нашага часу на цэнтральным і заходнім Палессі захаваўся абрад ваджэння Куста, які прыпадае на траецкі тыдзень. Моладзь дашлюбнага ўзросту выбірала са свайго асяродку прыгожую дзяўчыну, якой надавалася роля Куста. Яе ўпрыгожвалі галінкамі клёну, ліпы, бярозкі і потым абыходзілі з ёю двары ў сваёй вёсцы. Пры гэтым спявалі аграрныя, велічальныя і заклінальныя песні.
Напярэдадні Сёмухі, у суботу, ладзіліся Траецкія Дзяды і Бабы Бярозавымі венікамі абмяталі магілы, потым іх упрыгожвалі зелянінай. Венікуўгэтым магічным дзеянні надавалася роля абуджэння
продкаў. У Веткаўскім раёне ў гэты казалі: «Нябесныя пціцы, сабірайце лінкамі бярозы, клёну, ясеню, граба, каліны, рабіны ідругіхдрэў упрыгожвалі вароты, хаты, храмы, а на падлозе слалі аер. Гэты звычай называюць у народзе «вешаць май». Потым засохлыя галінкі здымалі і спальвалі на купальскім вогнішчы.
Гэтае вясновае свята лічылася жаночым. Маладыя жанчыны і дзяўчаты ішлі ў лес завіваць вяночкі і куміцца. Вяночкі таксама завівалі з галінак бяроз або з пахучых раслін: аеру, любісты, палыну і варажылі на жаніхоў. У некаторых месцах Беларусі колькасць вянкоў адпавядала колькасці кавалераў што заляцаліся да дзяўчат і маладзіц. У другіх раёнах плялі вянкі адпаведна колькасці членаў сям’і, але кожны вянок адпавядаў
дзень на ростанях сыпалі зерне і і ^такую-та^ душу памінайце». Га-
«Апрануты радзіцель» напярэдадні Сёмухі, вёска Здудзічы (Светлагорскі р-н, Гомельская вобл.)
пэўнаму чалавеку. Вянкі развешвалі ў лесе на бярозках і пакідалі там на ўвесь тыдзень. Вакол кожнай бярозкі вадзілі карагоды, спявалі песні. К.алі ладзілі абрад кумавання, то завівалі вяршыні дзвюх бярозак, перапляталі іх паміж сабою. Затым дзяўчаты і маладзіцы разбіваліся па парах і тройчы праходзілі пад своеасаблівай аркай, абдымаліся і цалаваліся ў гонар сяброўскіх адносін. Пасля абраду кумавання раскладалі вогнішчы, пяклі яешню, частаваліся блінамі, гарэлкаю і другімі стравамі. Калі з’яўляліся мужчыны, то жанчыны зрывалі з іх шапкі і кідалі ў вогнішча.
На працягу першых дзён свята ўшаноўвалі культавыя крыніцы і камяні. Прыкладам, у першы дзень Тройцы ішлі да крыніц у вёсках Крынічка (Пупелічы) Барысаўскага, Горкі-Мірагошч Чэрыкаўскага, Годзічава-Дзікалаўка Гомельскага, Вуглы Вухвішчанскія Полацкага раёнаў. Ушаноўвалі крыніцы і камяні побач з імі каля вёсак Брады Пружанскага і Заазер’е Акцябрскага раёнаў. На другі дзень свята ішлі да крыніц паблізу вёсак Горна-Ізбішча Лагойскага, Любонічы Кіраўскага, Лашавічы Свіслацкага, Байкі Чавускага раёнаў. На трэці дзень пакланяліся крыніцам ў мястэчку Любча на Наваградчыне і ў Крупейках Лоеўскага раёна...
У першы дзень Сёмухі сяляне нясуць у царкву пахучыя кветкі і расліны, якія асвячаюць, а потым захоўваюць у сябе цэлы год. У аўторак святкавалі «коньскі Вялікдзень». У гэты дзень не працавалі на конях, а ў стайнях запальвалі свечкі «за іх здароўе». У сераду ў некаторых раёнах Беларусі праводзілі абрады ўшанавання агню. У гэты дзень, які называлі яшчэ Градавай серадой, катэгарычна забаранялася працаваць, трэба было маліцца багам, каб град і навальніца ўлетку не нарабілі шкоды на сялянскіх нівах. У чацвер ладзілі абрады выклікання дажджу, каб не было засухі летам. На Гомельшчыне маладыя людзі аблівалі адзін аднаго вадою і называлі гэты звычай «абліваха». У нядзелю хадзілі ў лес развіваць завітыя бярозкі і глядзець свае вяночкі, якія потым неслі да ракі і пускалі на ваду. Калі вяночак засох ці тануў у вадзе, гэта прадказвала няшчасце. I наадварот, чый вяночак быў зялёны і плыў па вадзе, таму павінна было спрыяць у справах і каханні.
У многіх месцах наступны тыдзень лічыўся часам кароткачасовай прысутнасці на зямлі русалак і называўся Русальным тыднем. Асабліва вылучалі чацвер. Ён лічыўся днём самага інтэнсіўнага праяўлення русалак. У гэты дзень яны выходзілі з вады, прасушваліся, гулялі ў лугах, лясах, палях, каля рэк і азёр. Увогуле, русалкі ў народнай міфалогіі ўвасаблялі архаічны дух расліннасці. Час іх актыўнаўсці суаднесены з асноўнымі перыядамі вегетацыі раслін.
«Провады русалак» (Любанскір-н., Мінская вобл.)
У часы суіснавання язычніцтва і хрысціянства архаічны вобраз русалкі паступова страціў вегетатыўную семантыку і набыў абрысы хтанічнай істоты ў жаночым абліччы. Сярод абрадаў Русальнага тыдня найбольш вядомы абрад провадаў русалкі, які звычайна спраўлялі ў панядзелак пасля траецкіх дзён. У абрадзе ролю русалкі выконвала адна з дзяўчат, якую сяброўкі ўпрыгожвалі вяночкам, вадзілі вакол яе карагоды, спявалі. Пагуляўшы з русалкаю, дзяўчаты адводзілі яе ў жыта або на скрыжаванне дарог, на вясковыя могілкі і пакінуўшы там, уцякалі назад у вёску.
Глава 4 ЛЕТА
Лета пачыналася з Купалля, якое прымеркавана да летняга сонцавароту — 22—23 чэрвеня. Католікі яго адзначаюць менавіта ў гэты час, а праваслаўныя ў ноч з 6 на 7 ліпеня.