Язычніцтва старажытных беларусаў
Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч
Выдавец: Харвест
Памер: 368с.
Мінск 2014
Дэман хваробы Чума. або Мор ці Чорная Немач таксама ўяўлялася ў выглядзе жанчыны, толькі яна была ўзброена вогненнымі стрэламі, а складкі яе белага адзення шырока разгортваліся і закры-
Мара (мастак В. Славук)
валі ззянне месяца. Яна перасоўвалася па паветры ў выглядзе цёмнай птушкі, найчасцей пугача ці савы, і, набліжаючыся да вёскі, вызначала сабе ахвяру — чалавека, які ішоў па дарозе. Дэман пачынаў стагнаць і клікаць падарожнага па імені, каб той азірнуўся назад. Але гэтага ні ў якім разе нельга было рабіць, трэба, не азіраючыся чытаць малітву і рухацца наперад. Іначай Чума праткне сваёю стралой не-
бараку, чорная атрута патрапіць у кроў,
Ліхаманкі апаноўваюць (мастак Б. Забірохін)
чалавека напаткае смерць. Лічылася, што дэман не пераносіць крыку пеўня і брэху сабакі, таму, калі ў вёску прыходзіла эпідэмія чумы, там не было чутно ні таго, ні другога.
Атакая пошасць і эпідэмія, якая ахоплівала людзей і жывёл, у выніку чаго наступала павальная смерць, таксама мела розныя дэманічныя абліччы і называлася Паморак. Яна выступала як у зоаморфных вобразах ката ці сабакі, так і антрапаморфных: старой і худой жанчыны; або маладзіцы, у якой вуж смокча грудзі; або старога аднавокага дзеда з калматаю барадою і г.д.
Верылі, што ў чалавечым абліччы Паморак,
як і ўзгаданая вышэй Халера, усяляк намагаўся патрапіць у незаразныя яшчэ паселішчы, выкарыстоўваючы іх жыхароў. Тады ён прасіў падвезці яго на возе ці пераправіць на лодцы праз раку. Калі хто-небудзь выконваў такую просьбу, то Паморак нікога не шкадуючы лютаваў у чарговай вёсцы. Калі ж вясковец здагадваўся, з кім ён мае справу, ён падманным шляхам заводзіў дэмана ў балота, дзе і тапіў яго, або скідваў у вогнішча, распаленае ад трэння двух асінавых калоў. Такія вогнішчы гарэлі дзень і ноч па ўсіх канцах вёскі і ахоўвалі яе ад Паморка. Апроч таго, той агонь давалі ва ўсе хаты, дзе ён не пераводзіўся на працягу года.
Час ад часу, калі хвароба асабліва жорстка касіла ўсіх без разбору, ёй прыносілі ахвяру: закопвалі жывым у зямлю каго-небудзь з людзей, найчасцей гэта была сірата. Калі ж высвятлялі, што вінаваты ў эпідэміі ўжо памерлы і пахаваны чалавек, то, каб пазбавіцца ад пошасці, раскопвалі ягоную магілу, адсякалі нябожчыку галаву, клалі яе паміж ног і зноў закопвалі. Такія выпадкі выяўлены археолагамі ў курганных пахаваннях XI—XII стст.
Дэман, які ўсяляўся ў чалавека, «кідаў яго на зямлю» і прыносіў яму невыносныя пакуты, называўся ў нашых продкаў Радзімец. Так азначалі дзіцячыя паралюшы, якія суправаджаліся эпілептычнымі прыпадкамі, прычым яны лічыліся даволі распаўсюджанаю з’явай. Каб пазбавіцца ад такога злоснага дэмана, напалохаць яго, дзіця клалі пад ночвы і білі над ім гаршчок або «забівалі» Радзімца у зямлю тым нажом, які дагэтуль быў уторкнуты над галавою хворага на па-
дучую.
Таксама выкарыстоўвалі падман: хворага на радзімец дзіцёнка выносілі за акно. Лічылася, што, пачуўшы дзіцячы крык за акном, дэман пойдзе шукаць дзіця, а пакуль ён будзе выходзіць за дзверы,
дзіцёнка трэба хутчэй занесці назад і зачыніць акно. Радзімец тады пойдзе шукаць хворага ў двары, потым пойдзе па другіх хатах, пакуль не знойдзе сабе другога дзіцёнка.
Злосны дэман эпілепсіі таксама патрабаваў ахвяр. Калі дзіця пакутавала на канвульсіі, ягоная маці павінна была разрэзаць сабе мезенец на левай руцэ і атрыманай крывёю абмазаць вусны і зубы хворага. Або, калі ў хворага пачынаўся прыступ, над ім трымалі маладую курыцу і забівалі яе, як толькі прыступ заканчваўся. Тады цёплай крывёю ку-
Паморак (мастакА. Навіцкі)
рыцы мазалі хвораму грудзі, рот і зубы і чакалі, пакуль той прыйдзе ў сябе. У другіх выпадках выкарыстоўвалі кроў ката, крата ці пеўня.
Часам персаніфікацыя эпілепсіі мела назву Кадук, ад лацінскай назвы caducus — «падучы». Хворыя на эпілепсію лічыліся апантанымі нячыстай сілай, што пранікала ў нутро чалавека, ад чаго ў таго пачыналіся сутаргі і канвульсіі, ён скрыгатаў зубамі і страчваў прытомнасць. Сваім выглядам Кадук нагадваў капу сена ці кучу моху, якія могуць напалохаць чалавека сваім неспадзяваным рухам. 3-за таго, што на эпілепсію цярпелі ў асноўным нованароджаныя немаўляты, замацавалася народнае павер’е, згодна з якім Кадук з’ядае жывых маленькіхдзяцей, што вядзе да знішчэння сямейнага жыцця і працягу роду. Вера ў гэтага дэмана хваробы была пашырана ў сярэднявечнай Беларусі ваўсіхсацыяльных пластах грамадства. Больш за тое, гэта было нават зафіксавана ў звычаёвым праве, паводле якога кароль Рэчы Паспалітай «па праву Кадука» забіраў у свае ўладанні тыя маёнткі, гаспадары якіх згубілі сваіх спадкаемцаў з-за гэтай хваробы. Сляды тых вераванняў захаваліся ў беларускім праклёне: «Вазьмі яго Кадук!»
Калі ж дзіцёнак ніяк не мог уначы заснуць, а па незразумелай прычыне напружана і доўга крычаў, лічылася, што дзіцячым цельцам завалодаў дэман хваробы на імя Крыксы.
«Крыксы — гэто такая хвароба, калі дзіця без жоднае прычыны, так сабе з добрага раю крычыць аж пукаецца. Іншае так крычыць, што накрычыць сабе пуп ці кілу».
Верылі, што нячысцік жыве ў хаце і хаваецца за печчу, пад парогам, па кутах хаты або адразу за яе дзвярыма — у куратніку ці на сметніку. Іншымі словамі, адносіцца да ліхіх хатніх духаў. Згодна з запісамі этнографаў XIX ст., «крыкса — ена махонькая і не відаць, як праскоціць».
Паводде другіх характарыстык, гэта нешта дакучлівае, якое «нападае» на дзіця і якое трэба выгнаць, аддаць, выкурыць, адправіць у лес і г.д. Так, Крыксы можна было адаслаць у куратнік, аддаць курам, як тое, што ім належыць: «Засылаю вас, крыксы, дзе куры сядзяць, не крычаць». X можна было адправіць да пацукоў ці мышэй: «3-пад печы крысы, забярыце майго дзіцяці крыксы». А каб працэс выгнання-аддавання адбываўся хутчэй, трэба было задобрыць небяспечнага дэмана. Дзеля гэтага хлеб-соль загортвалі ў белую анучку, перавязвалі чырвонай ніткай, усім гэтым гладзілі дзіцячую галоўку і падкідалі з паклонам пад печчу:
«Крыксы-крыксы, дарую я вас хлебам-соллю, белай рубашачкай, красным паясочкам — даруйце майму дзіцяці добрае здароўе і сон».
Міфічныя істоты, якія таксама перашкаджалі малым дзецям спаць і дакучалі ім, былі вельмі падобныя да Крыксаў і называліся Начніцамі. У іх ператвараюцца пасля сваёй смерці тыя жанчыны, якія былі праклятымі людзьмі пры жыцці і з-за гэтага не мелі дзяцей. Уначы Начніца залазіць у калыску ці пад яе, пачынае казытаць і шчыпаць немаўлятку, ад чаго тое не спіць і крычыць. Апроч таго яна корміць дзіця сваімі грудзьмі, дзе замест малака атрута, пасля чаго дзіцёнак хварэе, «мэнчыцца, а як не дагадаюцца чым лячыць, то іўмірае». Каб пазбавіцца ад Начніцы, трэба з брудных ануч нарабіць лялек, паставіць іх на кожным акне па дзве-тры і сказаць: «Глядзіце, лялечкі, кабмой маленькі спаў!». Пасля гэтага Начніцы знікнуць.
Варожага духа, які насылае на людзей вар’яцтва, пазбаўляе свядомасці і ператварае ў розных жывёл, у народзе называлі Лядашчык (Лядашцік, Шэўрадзь, Псуцень). Бачыўся ён у выглядзе крылатай і аднавокай пачвары, поўнасцю пакрытай рудымі валасамі. Паводле вераванняў, гэты нячысцік вельмі не любіць жанчын і больш за ўсё шкодзіць менавіта ім за тое, што яны нараджаюць дзяцей. Таму Лядашчык імкнуўся патрапіць у цела і душу дзіцёнка, каб сапсаваць яго, зрабіць капрызлівым. Нездарма такія словы, як «ледачы» або «лядашчы» у розных мясцінах Беларусі азначае або «разбэшчаны», або «дрэнны і непаслухмяны». Дзякуючы старажытным уяўленням
Лялькі-ліхаманкі-трасавіцы ў звязцы (народныя лялькі) ^239^°
пра гэтага дэмана, у беларускай мове захаваліся выслоўі кшталту: «3 лядашчыкам спазнаўся, з розуму спаўся», ці «лядашчыкава вока», што азначала дрэннае вока.
Персаніфікавалася і набывала дэманічныя якасці і такая небяспечная хвароба, як Каўтун. У чалавека, які пакутаваў на яе, былі збітыя і зблытаныя ў адзін ком валасы, апроч гэтага, ён адчуваў рэўматычны боль, сутаргі і ламоту ў касцях. Цярпелі на каўтун у асноўным палешукі, якія жылі сярод балот, дзе быў своеасаблівы вільготны клімат, адсутнічала належная гігіена, і ўсё гэта ў спалучэнні з цяжкай працай. Да хваробы адносіліся як да жывой істоты і верылі, што са зрэзанага Каўтуна крапае кроў, ён можа перамяшчацца па целе і, як і ўсё жывое, мае свой тэрмін існавання. Знахар, які браўся лячыць Каўтун, чытаў над хворым замову, дзе хваробу выганялі паслядоўна з галавы, вачэй, броваў, рук, ног, крывяносныхжыл і адпраўлялі «на цёмныя лясы, на мхі, на балоты, туды, дзе сабакі не брэшуць, пеўні не крычаць, званы не званяць». Разам з тым, каб залагодзіць хваробу, да яе звярталіся з кампліментамі: «Каўтуночак-галубочак», «Каўтун — добры чалавек», «Каўтун-каўтуніца, брат і сястрыца па садочку хадзілі, вяночкізвівалі». Продкі лічылі, што Каўтун бывае мужчынскага роду, калі валасы звіваюцца ў космы, і жаночы — у выглядзе шапкі. А ў некаторых замовах супраць гэтай хваробы вылучаецца нават сацыяльная іерархія: «Старшы каўтун, унімай сваіх слуг!».
Дух, які носіцца ў паветры або круціцца ў віхры і насылае на людзей асаблівую хваробу, называюцца аднолькава — Падвей. У народзе кажуць: «Наляціць віхор на чалавека — і скруціць яму галаву набок, адніме мову, a то скурчыць руку ці нагу». Выратавацца ад яго можна было толькі тады, калі пакажаш дэману кукіш, верылі, што Падвей гэтага не любіць і праімчыцца бокам, не закрануўшы чалавека.
Глава 5
НАПАЎЛ ЮДЗІ Н АП АЎДЭМАН Ы
Беларуская міфалогія багата на шматлікія паданні і павер’і пратых людзей, якія добраахвотна або прымусова атрымалі магічныя веды і ўступілі ў кантакт з нячыстай сілай. Пры дапамозе апошняй яны атрымалі здольнасць уплываць на прыроду, стыхіі, атмасферныя з’явы, ураджай, здароўе, плоднасць людзей і жывёл. Гэта ваўкалакі і другія пярэваратні, ведзьмакі і вядзьмаркі, чараўнікі і чараўніцы, знахары і знахаркі. Свае таленты яны могуць выкарыстоўваць
як на карысць, так і на шкоду звычайным людзям. Аднак за гэтыя звышнатуральныя здольнасці яны часцяком расплачваюцца асабістай душой і пасля смерці на тым свеце не маюць супакою.
Перш за ўсё гэта вядзьмарка, або ведзьма — «тая, што валодае веданнем, ведаўством» (ад старажытнаславянскага дзеяслова ведаць). У народзе вядзьмаркай называлі жанчыну, якая нібыта мела звышпрыродныя здольнасці, найчасцей — шкоднасныя. Таксама верылі, што ведзьмы бываюць народжаныя, якія ведаўство атрымалі ў спадчыну, і навучаныя — яны па асабістым жаданні склалі дамову з нячысцікам. Пры гэтым народжаная вядзьмарка ведае больш і можа як шкодзіць, так і дапамагаць людзям, а навучаная робіць толькі ліха і не можа выправіць шкоду, зробленую нават ёй самой.