• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    108.58 МБ
    вае сакральныя веды і
    Пошук папараць-кветкі (мастак В. Славук) здольнасці: ён даведваецца куды знікла скаціна, дзе знаходзяцца заклятыя скарбы... Але ўжо ў хаце, як толькі пастушок пераабуваецца і кветка выпадае з лапця, ён усё забывае і губляе свае магічныя здольнасці.
    Вельмі часта ў беларускіх паданнях гаворыцца пра тое, што схаваныя скарбы знаходзяцца пад замком і таму недасягальны. А такая купальская зёлка, якразрыў-трава, адмыкае любыя замкі і дапамагае здабыць падобны скарб. Пра чарадзейную здольнасць травы ведаюць прарочыя птунікі — дзяцел, сарока, сава, сойка... Таму шукальніку скарбаў, які палюе на разрыў-траву, трэба знайсці гняздо такой птушкі, замазаць яго глінаю, каб птушка не здолела патрапіць туды і разаслаць абрус пад дрэвам, дзе знаходзіцца гняздо. Самому трэба схавацца і чакаць на птушку, якая, каб вызваліць птушанят, паляціць шукаць чароўную зёлку. Праз некаторы час птушка прынясе траву і прыкладзе яе да гнязда, гліна адваліцца, і разам з ёю на абрус упадзе разрыў-трава.
    Верылі, што існуе міфічная расліна сон-mpaea, якой чараўнікі маглі наслаць сон на ўсё жывое і потым ужо здзяйсняць свае справы. Прыкладам, у адным з паданняў распавядаецца пра злодзеяў, якія з дапамогай разрыўі сон-травы выкралі цудадзейную карону старога валадара Рыдана.
    Авалодайьзвышнатуральнымі ведамі і магчымасцямі дапамагала нашым продкам і міфічная зёлка жабер-трава. Пра яе распавёў Ян Баршчэўскі ў сваёй кнізе «Шляхціч Завальня». А знайсці гэтую траву можна ва ўладаннях Фарона — аднаго з цыганскіх духаў — на дне глыбокага возера сярод камянёў і водарасцяў. Кажуць, што ў ясны сонечны дзень жабер-трава свеціцца пад вадой, быццам самая яркая зорка ўначы. А каб авалодаць чароўнымі ведамі і дарам прадбачання, трэба менавіта ў гэты момант сарваць кветку і прыкласці да скроні. Перад цудадзейнай раслінай бяссільны нават агонь, таму ёю можна патушыць пажар.
    Збор купальскіх кветак дзяўчатамі
    Легендарныя кветкі-цары ўтварыліся з затанулых у возеры жыхароў горада Свіцязь. Некалі на месцы возера знаходзіўся прыгожы горад. Але ў краіне пачалася вайна, рускае войска білася з ліцвінскім, якое ўзначальваў князь Міндоўг. Яму на дапамогу прыйшоў князь Мірскі, што кіраваў горадам Свіцязь. Але перамога была на баку рускіх, якія рушылі на горад і сталі пагражаць яму. Жыхары Свіцязя, каб не патрапінь у палон да ворагаў, пачалі маліць Бога пра тое, каб ён ператварыў іх горад у возера, а саміх — у вадзяныя кветкі. Так і сталася. I цяпер кожную вясну на возеры зацвітаюць кветкі-цары.
    Магічныя зёлкі-кветкі барвінак (барлінак, барлінец) і рута выкарыстоўваліся для пляцення шлюбнага вянку маладой, які аздабляўся яшчэ іншымі выбранымі кветкамі: мятай, лілеяй, ружай, калінай, белым кменам, міртамі. Але менавіта да барвінку і руты, як да сакральных раслін, ставіліся вельмі паважліва, лічылі іх абярэгам і добразычлівым сімвалам.
    Апроч гэтага барвінак як вечназялёная расліна выкарыстоўваўся пры варожбах на лёс чалавека, працяг ягонага жыцця. Так, калі ў хаце хто-небудзь цяжка хварэў, у гаршчок, напоўнены вадой, сыпалі лісце барвінку і ставілі пад ложак хворага. Верылі, калі лісце пажоўкне і ападзе на дно, то хворы неўзабаве памрэ, а калі застанецца зялёным і будзе плаваць на паверхні — паправіцца.
    Рута ж была той кветкай, без якой шлюбны вянок быў не толькі непрэстыжным, але і ўвогуле немагчымым. У вясельнай песні спяваецца, як руту для вянку здабываюць усе родзічы нявесты:
    «Ой, вілі, вілі, да не давілі: Руты мала стала.
    Мамачка ідзець, рутачку нясець Вянок давіваць».
    Лічылася, што паху эфірных рэчываў руты баяцца нават змеі, таму каб засцерагчыся ад самага страшнага міфічная змея — Васіліска, трэба абвешацца маладымі парасткамі гэтай травы. Разам з тым руту выкарыстоўвалі як лекі пры сардэчных, жаночых і нервовых хваробах. Затое ў вялікай колькасці рута магла выклікаць раздражненне скуры і ўвогуле прывесці да атручвання. Нездарма ж гэтая зёлка дала назву слову «атрута».
    Раздзел V
    ВЕРА Ў ІСНАВАННЕ ДУХАЎ
    Глава 1
    ДУХІ ДОМА I ГАСПАДАРЧЫХ ПАБУДОЎ
    Жыхары нашых вёсак дагэтуль вераць у тое, што кожны дом і кожная сям’я мае хатняга духа — хатніка — гаспадара і апекуна, які забяспечвае нармальнае жыццё сям’і, здароўе людзей і плоднасць жывёл. Хатнік, або дамавік, — гэта памерлы продак, галоўны ў родзе і ягоны гаспадар. У народзе яго так і называлі: гаспадар. I хаця сама назва гэтага міфалагічнага персанажа распаўсюдзілася даволі позна, вобраз, звязаны з культам продкаў, пачаў фармавацца яшчэ ў часы язычніцтва.
    Хатнік мае выяву старэнькага дзядка з сівой барадой і сівымі кудлатымі валасамі, апранутага ў белую кашулю, падперазаную лыкам. Улетку і ўзімку ён ходзіць босы, без шапкі, надзявае яе толькі перад смерцю гаспадара, што падкрэслівае ягоную далучанасць да іншасвету.
    Звычайна хатніка ўяўлялі ў вобразе гаспадара дома, які тут жыў некалі і памёр. Таму падчас восеньскіх Дзядоў, каб улагодзіць хатніка і заручыцца ягонай падтрымкай, яго заўсёды запрашаюць на супольную рытуальную вячэру, а ў звычайныя дні прыносяць ахвяраванні ў выглядзе кавалкаў хлеба з соллю, пакінутых уначы на стале.
    Вобраз хатніка ўзыходзіць да духа хатняга агню. Пра гэта сведчыць ягонае месцазнаходжанне — запечны кут, падпечча, пячны слуп. Народная прымаўка кажа: «Вылез, як чура з пячуры». Дух хатняга агню Сопуха з’яўляецца адным з самых старажытных персанажаў беларускай міфалогіі. Сярод азначэнняў слова «сопуха» ёсць і такія, як «цёплы дух ад печы», «аддушына ў печы», «сапець — дыхаць полымем».
    У некаторых рэгіёнах Беларусі хатніка называлі падпечнікам і ўяўлялі яго ў выглядзе пачварнай сабакі з чырвонай галавой і вогненнымі бліскучымі вачыма. Толькі замест пярэдніх лап у яго былі чалавечыя рукі, а замест задніх — чалавечыя ногі.
    Жыве хатнік толькі ў печцы і выходзіць адтуль пераважна ўначы або, калі нікога не бывае дома. Часам ён можа з’явіцца непаслухмяным дзецям і напалохаць іх, аднак нічога кепскага ім не робіць.
    Валасень (мастак В. Славук)
    Затое ўначы ён карае злачынных і несумленных людзей: з'яўляецца перад імі ў жахлівых выявах, бегае па сцяне дома, лётае над галовамі. На такіх людзей беларусы звычайна казалі: «Каб табе Падпечка прысніўся!».
    Падпечнік (мастак Б. Забірохін)
    Дамавога духа, які жыве ў падпеччы ці ў запечку маглі называць яшчэ і пячурнікам. Такі хатнік нагадваў сваёй выявай звычайнага ката, які ходзіць на задніх лапах. Яго паважалі і шанавалі: гаспадыня на ноч выстаўляла яму на пячы рэшткі вячэры або малако. Калі гэтага не зрабіць, пячурнік ад суму і крыўды будзе выць і крычаць кашэчым голасам у коміне некалькі начэй запар.
    У выпадку сяброўства і згоды пячурніка з насельнікамі хаты ён можа папярэдзіць пра нечаканую бяду, якая набліжаецца да іх. Тады хатнік
    пачынае перасоўваць мэблю, скідваць і разбіваць посуд.
    Часам хатнік мог паўстаць у выглядзе тоўстай хатняй змяі ці вужа. Гэта тлумачыцца вераваннямі нашых продкаў, што душа памерлага можа ператварыцца ў змяю. Таму раней у шмат якіх беларускіх вёсках існаваў звычай трымаць пад печчу або пад парогам вужоў і карміць іх малаком. Калі ж вуж жьгў у хляве, ён выступаў своеасаблівым даільшчыкам кароў, і гаспадары дома былі нават рады гэтаму, таму што лічылі такога вужа ахоўнікам і апекуном хатняй жывёлы. Яго ні ў якім разе нелыа было забіваць, бо гэта пагражала смерцю гаспадара або гаспадыні. На Палессі і цяпер называюць вужа дамавіком, стараюцца яго не крыўдзіць.
    Вобраз хатніка ў выглядзе змяі стаў крыніцай для ўзнікнення такога міфалагічнага персанажа, як клетнік. Гэты незвычайны дамавік жыў у клеці (істопцы) і быў таксама падобны да вялізнага вужа, але
    меў вогненную прыроду: «увесь нібыта залаты, гарыць як агонь». A крылы такога хатніка рабілі яго падобным на лятучага цмока. Калі ў небе бачылі палёт метэора, звычайна казалі: «Клетнік паляцеў». Гэты незвычайны дамавік быў карысны для свайго гаспадара тым, што, лётаючы ў паветры, бачыў усе схаваныя ў зямлі скарбы, таму час ад часу прыносіў іх у хату.
    Але, каб у гаспадара з’явіўся такі памочнік, яго трэба было вывесці штучна. Працэс вырошчвання клетніка складаны. Спачатку гаспадар хаты павінен быў некалькі тыдняў выношваць у сябе пад пахай яйка сямігадовага чорнага пеўня. Пасля таго, як з яйка вылуплівалася маленькае вужаня, яго было неабходна штодзень карміць несалёнай яешняй. У адваротным выпадку клетнік мог адпомсціць пажарам хаты.
    Поруч з дамавіком мужчынскага роду беларусы вераць і ў жаночыя іпастасі гэтага духа — Дамавуху, якую яшчэ завуць Дамахай ці Дамавіхай. Яе лічылі жонкай або дачкой хатніка, часам — самастойнай постаццю, міфічнай гаспадыняй дому. Уяўлялі ў выглядзе тоўстай, невялікай «бы дзежачка», сярэдніх гадоў кабеты. У Дамахі такія
    ж схільнасці і заняткі, як у дбайнай гаспадыні-сялянкі. Яна працавітая і гаспадарлівая, прадзе, тчэ, вышывае, падтрымлівае парадак у хаце, даглядае маленькіх дзяцей, лечынь іх цудадзейнымі зёлкамі. Дамавуха вельмі не любіць неахайных і лянівых гаспадынь і ўсё робіць для таго, каб у такіх хатах адбываліся сваркі і бойкі.
    Апроч хаты ў сялянскую гаспадарку ўваходзілі двор і ўсе пабудовы — лазня, гумно, ёўня, хлеў, пуня, якія таксама мелі асабістых духаў-ахоўнікаў. Прыкладам, сядзібны дух-апякун двара ці падворка — Дваравы.
    Клетнік падсілкоўваецца яешняй (мастак М. Новак)
    У кожнага гаспадара быў «свой» падобны дух, ён ахоўваў гаспадарку і хатнюю жывёлу ад чужых небяспечных духаў кшталту палявога і падмежніка. У Дваравога магла быць жонка — Дваравіца і дзеці. У адной з замоў гаворыцца:
    «Цар-хазяюшка, дваравы! Царыца-хазяюшка дваравіца! I дарую я цябе хлебам і соллю, і нізкім паклонам, а што сам ем, п’ю, цем цябе дару. А ты, хазяюшка-бацюшка і хазяюшка-матушка, мяне берагі і скацінку блюдзі!».
    Лазнік (мастак Б. Забірохін)
    У жыцці селяніна лазня займала вельмі важнае месца. Там не толькі мыліся і парыліся, знахары ў ёй лячылі людзей ад прастуды, звіхаў і другіх хвароб, часам там нараджаліся дзеці. Разам з тым лазня ў адрозненні ад хаты асэнсоўвалася як «нячыстае», неасвечанае месца, якое знаходзіцца на мяжы прасторы, засвоенай чалавекам, a таму з’яўляецца ідэаль-
    ным прытулкам для нячыстай сілы. Гаспадаром