Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
28 сьнежня. Куцьцю спраўляў дома, але дзе гэтыя тры дні калядаваў — нічога ня ведаю. Адно толькі памятаю, што пілі, але дзе й колькі — хоць зарэж, ня ўспомню.
Недарэчная рэч, гэтыя старамодныя сьвяты.
29 сьнежня. Чуў я колісь аднаго разумнага чалавека, які казаў: «Трымай чалавека голадам, дык ён будзе мець толькі адно жаданьне, а накармі яго, дык жаданьняў у яго зьявіцца безьліч».
Гэта, мабыць, праўда. Сяньня спаткаў свайго даваеннага, яшчэ з-за царскіх часоў, прыяцеля. Быў ён трохі афіцэрам, да Ўрангеля падаўся, там нешта рабіў, а цяпер нейкім парадкам ізноў тут апынуўся.
— Якім, — пытаюся, — ветрам зноў сюды закінула?
— Ня ветрам, — кажа, — а самаходам. Радзіма пацягнула.
— Ого, — кажу, — дык васпан ізноў угару пайшоў. На самаходзе.
— Эт, якая тут гара, — кажа, — мышыная. Хіба ты ня ведаеш, кім я раней быў? Дзеншчыка меў! А цяпер сам за халуя ў гэтага дзеншчыка. Дык па-твойму гэта парадак?
— Ну, ведама, — кажу, — у вашым стане дык парадак незайздросны. Але ж выгляд у вас, тым часам, гладкі.
— Што выглёнд? Гэта глупства. Бо не аб адзіным хлебе жывы чалавек бывае.
— Праўда, — кажу, — да хлеба патрэбна й скварка.
— Ды я не аб скварцы! Пакуль даволі й гэтага. Надоечы вось дваццаць кілё масла загарнуў. Пакуль шчэ сяк-так самадапамагаемся.
— Ну й памагай Бог, — кажу, — абы ціха.
— Дзякаваць. 3 гэтага боку ўсё ў парадку, ніхто не падкалупне. Але не аб гэта ходзіць. Дзе духовая страва, я пытаюся? Улада дзе? Гонар? Вось аб што ходзіць! Вось чаго нестае!
— Але ж, — кажу, — вайна! Цяпер абы жывот.
— Ну ты, даражэнькі, дробна плаваеш. Адным жыватом доўга ёрзаць ня будзеш. Захочацца й на ногі стаць. Вось гэтага я й хачу!
Разьвіталіся мы, і ён бадзёра закрочыў з узьнятай галавой, быццам трымаючы на версе брыля тую славу, да якой чалавек імкнецца.
Вось тут і зразумей чалавечую натуру. Пакуль з чужых талерак кавалкі зьбіраў, усё было добра, а як ужо нажэрся чужога хлеба — на вышыню славы палез. Улады захацеў!
Праўда, што чалавеку ніколі нестае, і жаданьням ягоным няма канца.
2 студзеня. Новы год сустракалі ў Рыгора. Банкет наладзілі ў складку, натурай — каму што Бог паслаў. Больш налягалі ў кірунку пітва, бо гэты прадукт у нашай парафіі шануюць перад усім. Гасьцей было шмат: і сваіх, і чужых. Банкет пачаў Рыгор. У сваёй уступнай прамове ён адзначыў, што гэты новы год — першы такі ўдалы год, і хаця й ня з нашае віны, але ён вольны.
— Я, — кажа, — у вайну пагарэў ушчэнт. Але што вы бачыце ў мяне сяньня? Дзе вынікі вагню? Няма іх! Вось жа я й кажу: дай Бог кажнаму так пагарэць. Дык жадаю ўсім вам такога шчасьця, якое мне паслаў Малох вайны, — так скончыў Рыгор сваю прамову й перакуліў чарку.
Мы зрабілі тое самае, а пасьля пачалі падвойваць і патройваць. Рыгоравы госьці, ягонае начальства з управы, больш налягалі на закусь. Відаць, ня надта сытыя.
— Яно й зразумела, -— казаў Апанас, — бо яны ж на працы, а мы не працуем. А хто не працуе, той і ня есьць. Вось чаму нашыя менш ядуць, а больш налягаюць на пітво.
Як ужо трохі замарылі чарвяка, зноў паліліся прамовы. Але цікавага было мала. Усе гаварылі пра шчасьце, пра лепшую будучыню, пра йшчэ лепшае жыцьцё на новы год. Езуіты! Шмат каму зь іх ня сьнілася такое жыцьцё, як цяпер жьівуць, а гавораць аб лепшым.
Калі ўжо добра падсілкаваліся, паэта Цымбальскі задэклямаваў свой навагодні верш. Я ня памятаю, што ён напачатку крычэў, але пасьля, як грымнуў кулаком па стале й залямантаваў:
Сваю душу пераніцую!
Душу варожую скрышу!
Відэльцам сэрца пракалю я! Усіх ушчэнт перадушу!!'
I як пахопіць крэсла, як бразьне аб падлогу — ажна ёлка пахіснулася й цацкі сыпнуліся долу. Усе напалохаліся — жах! Асабліва жанчыньі. Рынуліся хто куды. Рыгор пачаў супакойваць:
— Дарэмная трывога, — кажа, — ня бойцеся. Гэта яму натхненьне падпёрла. Апарожніцца, і ўсё будзе ў парадку.
I праўда, нацадзілі Цымбальскаму конаўку, ён высмактаў і змоўк.
Калі мы ўжо залілі гэты спалох, слова забраў Сымон:
— Вось тут я чуў, што гаварылі пра новае шчасьце. А на які мне хрэн гэтае вашае шчасьце? Мне што трэба на гэты год? Марцыпаны? Мне патрэбна спакойная праца, а ў выніку яе — скварка й чарка. I каб ніякі чорт не мяшаўся ў маё жыцьцё. Вось і ўся мая палітычная крэйда1. Дык ці многа я хачу на новы год?
1 Мабыць, трэба разумець: credo. Л. К.
Хто скажа, што я хапіў лішняга? Ніхто! Дык чаго ж вы тады лезеце да мяне з усіх бакоў? Вы хочаце, каб я на вас працаваў? Дык не! Скулу вам у бок! Гэтага ня будзе!
Тут усе загаманілі:
— Выбачайце, Сымоне, мы гэтага ня хочам. Наадварот, мы вельмі вас паважаем.
— He! — крычэў Сымон, — вы хочаце2...
Нарэшце Сымон змогся і, калі выпілі яшчэ па чарцы, сказаў:
— А чорт яго дзяры! Няхай будзе, як хочаце. А я вам не кумпанія.
Як скончылі банкет — ня памятаю.
8	спіудзеня. Паэт Цымбальскі бегае па ўсім горадзе, як вар’ят, і крычыць:
— Загінула ўсё! Канец усяму й пагібель!
А што загінула? Можна ўважаць — глупства. Жонка ягоная прадавала стары цэбар ды разам з цэбрам аддала зь вядро старое паперы, што там завалялася. Паленавалася вытрасьці. А гэтая папера, як на той грэх, якраз і былі самыя таленавітыя вершы Цымбальскага. Ну, ня згледзела баба, што гэта была мастацкая прадукцыя, а не ўжытковая папера. Можна было б бабе й дараваць. Але Цымбальскі проста звар’яцеў:
— Век не дарую, -— крычыць, —загубіла! зарэзала! Самыя актуальныя вершы. Яшчэ на выгнаньні пісаныя ў тысяча дзевяцьсот зацёртым годзе.
Людзі яму раяць, каб новыя напісаў:
— Што табе, — кажуць, — паперы шкада? Пішы нанова.
— Што людзі разумеюць? — сумуе Цымбальскі. — Я туды душу сваю ўкладаю, кроплямі ўласнай крыві паліваў гэныя радкі! Я, — кажа, — сваё сэрца напароў на дзіды, а яны пра паперу... Мяшчане, — кажа, -— вы ўсе. Абываталі.
Чым скончыцца гэтае вар’яцтва — цяжка прадбачыць. Зусім проста, што чалавек загіне. Вось што значыць, калі бацькі змалку ня білі.
10 студзеня. Мікізу Гузака доктар пасадзіў на дыету: забараніў піць і загадаў тры разы на дзень есьці толькі рэдкую страву. Бо ў Мікіты, як казаў доктар, ад ненармальнага ўжываньня
2 у ГЭТЬІМ месцы зь нейкае прычыны II. пяць радкоў вычыркнуў. — Л.К.
алкагольнага пітва зусім пераблыталіся сэрца й печанцы, і цяпер ніяк не намацаеце — дзе адно, а дзе другое.
Мікіта паслухаўся, пабіў усе шклянкі й сеў на дыету. Мы з Сымонам знарок хадзілі глядзець, як Гузак гэную дыету глытае. Прыйшлі сьнеданьнем. Жонка сядзіць, скварны булён сёрбае, а Мікіта выцадзіў у міску паўлітра, накрышыў хлеба й цыбулі ды чэрпае лыжкай быццам зацірку.
— Ліха яго матары, — кажа, — з гэтым пітвом. Калі доктар загадаў — нельга, знацца, нельга. Я магу й ня піць, бо я ня вораг свайму здароўю.
Мы спыталіся, ці дапамагаюць яму гэтыя лекі.
— Ці дасьцё веры, — кажа, — лягчэй стала. Як высербаеш міску гэтае дыеты, дык адразу ад сэрца й адлягло. Адцягвае. Доктар таксама казаў, што я ўжо палепшаў. Надоечы хадзіў да яго на кантролю.
— Ну як, — пытае, — кінулі піць?
— Ані кроплі, кажу.
— Ну, то й добра.
Выстукаў гэта ён мяне малаточкам, праз трубку паслухаў ды кажа:
— Ну, вось цяпер чуваць, што ў вас і сэрца ёсьць. I ведаеце, шаноўны пацыента, нават большае, чымсь трэба.
Вось што значаць навуковыя лекі.
Толькі жонка Мікітава бедавала, што надта ўжо дарагія цяпер лекі пайшлі:
— Жартачкі, — кажа, — тры паўлітроўкі на дзень. Вельмі дарагія лекі.
— А ты чаго хочаш, — крычыць Мікіта, — каб у мяне ўсе ворганы зблыталіся ў кучу? Мне здароўе даражэй. Чула ж, што доктар казаў. А супроць навукі ня пойдзеш, бо доктар ведае, каму якія кроплі загадаць.
He такі чалавек Мікіта, каб яго доктар ашукаў.
12 студзеня. Апанас Дзюрка аднекуль прывалок піяніну. Кажа, што ягоны прыяцель Мімікрыйскі спрэзэнтаваў. Брэша! Дзе гэта ёсьць цяпер такія прыяцелі, каб піянінамі кідаліся? Недзе зблатаваў. А ў хаце цэлы гармідар. Апанасавы дзеці праз увесь дзень на гэтай музыцы дубасяць, а жонка лаецца:
— Заняў, — кажа, — усю хату гэтай гаргарынай — няма дзе й сьвінчаці замяшаць.
— Дармо, баба, — суцішае Апанас, — хутка й ты будзеш на гэтай штуковіне выцілінгваць.
— А каб цябе немач цілінгала, — злуецца Апанасіха. — Мне дзяцей няма калі дагледзець, а ён з музыкаю.
Такія тэатры ў Апанаса цяпер цалюткі дзень.
15 студзеня. Піліп Дручок апынуўся на казённых харчох. А з-за чаго? 3-за свае дурноты. Ад нейкае пары на яго пачала насядаць жонка. Пілуе й пілуе штодня.
— Усе людзі як людзі, а ты нейкая недарэка — ні сабе, ні жане. Або ты, — кажа, — будзь сапраўдны муж і сутрымвай жану, або кіну ўсё да ліхай матары. Бо я такіх, — кажа, — як ты, хоць дзесяць знайду, калі падамся па вайсковай лініі.
Праўда, пэнсія Дручка як бухгальтара на сяньня нічога ня вартая, можна сказаць, адзін міт, і на яе, ведама, жыць нельга. Але Піліп не ўлічыў ваеннае сытуацыі ды ўважаў, што калі ён сяньня працуе, знацца, павінен і жыць.
— Ты, — казаў ён жонцы, — не агітуй. Мне ўжо й самому гэтае жыцьцё падпёрла пад самыя рэбры. Але дзе мне выйсьце?
— А мне, — крычыць баба, — якая да гэтага справа? Ты, — кажа, — галава, ты й думай. А ня можаш — дык злазь з даху й ня псуй гонтаў.
Каб на іншага чалавека, то пасьля такіх слоў ён бы так усыпаў бабе й па даху й па фундамэнту, што век бы памятала. Але Дручок — чалавек просты, і яго нарэшце дапілавала баба да таго, што мусіў ужыць дадатковую прафэсію — пайшоў красьці сьвіней.
Першыя дзьве апэрацыі правёў удала. Збалянсаваў на Пярэсьпе двух кабаноў на пудоў сем. Але на трэцяй — балянс не сышоўся — злавілі Дручка на самай гарачай справе. Цяпер сядзіць і плача, а суседзі сьмяюцца. He за сваю справу, браток, не бярыся: сьвіней красьці — не паперай шастаць, тут навука патрэбна!
А Сымон казаў, што і ў гэтай справе, як і ў кажнай, апрача навукі патрэбен спрыт:
— Быў, — кажа, — у нас у трэсьце адзін бухгальтар. Той, здаецца, і чалавек быў зусім нікудышны. Калі звонку глянуць, дык толькі назоў той, іігго чалавек. Але, каб вы ведалі, якія ўнутры гэтага недарэкі сядзелі спрыт і розум. Ён праз чатыры гады скрабаў нажом бухгальтарскую кнігу, і ў яго заўсёды, як казаў, балянсаваліся ўсе капейкі, а лішнія рублі, што ён адтуль выскрэбваў, клаў сабе ў кішэню. Так і не злавілі, а касіў тышчамі. Вось гэта быў бухгальтар! А Піліп — дрэнь’ Такі й кнігу пра-