Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
скрабаў бы і ніводнага рубля сабе не наскрабаў бы. Спрыту ў рукох няма.
17 студзеня. Бачыў, як упяцёх білі аднаго. Відовішча было надта цікавае. Я вельмі рагатаў, як яны яго з усіх бакоў абкладалі. Але, шчыра кажучы, я б не хацеў быць на месцы гэтага аднаго.
Сымон, які таксама наглядаў бойку, не падзяляў майго вясёлага настрою.
— Я, — кажа, — такога не хвалю. Бойка — гэта мастацтва. I мастацтва высокага гатунку. Толькі трэба сам-насам. Калі ж пяцёра ды на аднаго, ды, як гэта часам бывае, із зброяй, то гэта ўжо не мастацтва, а даруйце...
— Дык вясёла, — кажу.
— Дурань і на паховінах сьмяецца, — раззлаваўся Сымон. — I гэты сьмех дурны. Гэта ўсё роўна, як бы казалі мне: Сымон, вось табе стрэльба й страляй дзіця. To хіба я на гэта здольны? Хіба я пошасьць якая? He!
Сымон такога мастацгва не вызнае. Я із Сымонам ня згодны. Мне, калі б’юцца, дык і сьмешна, абы мяне ня білі.
20 студзеня. Сяньня пазнаёміўся з Рурыкавічам. Зайшліся гэта мы з Рыгорам у закусачную па дзьвесьце грамаў зрабіць, ажна бачым, тут нейкі здаравяка на сьцяну лезе:
— Я, — крычыць, — дваранін! Я Рурыкавіч! Мой дзед, — кажа, — за адну ноч дзесяць тысяч дзесяцін прапіў, а ты мне, гад, дзьвесьце грамаў паверыць ня можаш. Эх ты, — кажа, — беларус!
Але гаспадар закусачнай трапіўся чалавек досыць вытрывалы.
— Я, — кажа, -— з тваім дзедам гарэлкі ня піў, хоць, можа, ён і Рурыкавіч быў. А мне — грошы на бочку, і ніякіх князёў!
Як мы даведаліся, гэты аскалопак княскага роду прасадзіў у закусачнай свой паўмесячны інжынерскі заробак, а да поўнай формы не дапяў — не хапіла грамаў дзьвесьце. Мы з Рыгорам паставілі яму па сто грамаў і пазнаёміліся. Абяцаў нават дакумэнты паказаць, што ён Рурыкавіч. Можа й так? У кажным разе з такім чалавекам пазнацца нядрэнна. Калі й ня Рурыкавіч, то ўсё ж чалавек свой.
23 студзеня. На нашай вуліцы асяліўся заходні чалавек і адразу пачаў заводзіць свае парадкі. Пахадзіў гэта ён па хатах, пазнаёміўся з суседзямі, а пасьля хваліўся:
— Я, — кажа, — не магу так проста жыць, як вы. Я не магу так, як вы, у хату сунуцца, я павінен увайсьці па-культурнаму.
3 гэтае, відаць, прычыны ён заказаў візытоўкі. Але ягоныя культурныя намеры адразу ж сустрэліся зь непераможнымі цяжкасьцямі. Пайшоў гэта ён да Мікіты Гузака купіць самагонку, і толькі яму Мікіціха адчыніла дзьверьі, ён адразу — шусь ёй візытоўку ў рукі. Тая ажна прысела зь перапуду: думала, што агент які прыйшоў апарату заарыштаваць. Добра — у хаце быў Мікіта, які толькі што прыняў чарговую порцыю дыеты. Той не зьбянтэжыўся. Ён узяў у рукі візытоўку, прачытаў: «Мікола Сямёнавіч Дурмідаў, такі й такі асьветны чын» і вярнуў візытоўку назад.
— А ты мне, — кажа, — усякіх паперак ня тыкай. Ты мне, шаноўны, грошы гані наяўнымі знакамі, або фэнікамі, або іншай валютай, мне гэта ўсё роўна.
Мусіў Дурмідаў пакласьці візытоўку сваю назад у кішэню.
Другая асечка здарылася ў Загржэмбіцкай. Пайшоў да яе Мікола Сямёнавіч прыдбаць якога тлушчу кавалак і таксама пачаў гандлёвыя дачыненьні зь візытоўкі. А баба Загржэмбіцкага (тутэйшая) ня надта спакушаная ў культуры — яна таксама гэную візытоўку ўзяла за ордэр на спэкулянцкі арышт:
— Вы, — кажа, — пане, памыліліся. Мы людзі бедныя, і самі не штодзень сала купляем.
Так і не паказала яму свайго сала. Здарыліся яшчэ дзьве TaKia няўдалыя спробы зь візытоўкамі, і Дурмідаў мусіў выкінуць іх на сьметнік.
Значыцца, кажны зачын, апрача добрае волі, павінен мець яшчэ й пэўную глебу.
25 студзеня. Калі шчасьце, дык і зь мяшка вылезеш. Байцоў выплыў на паверхню. Мы ўсе ўважалі, што чалавек так і загінуў, ажна не — вылузаўся.
— Хоць, — казаў, — гэтым разам я ўжо застаўся зусім голы, горш як Адам, але дармо — на жывой костцы мяса нарасьце.
За агента працаваць ужо ня хоча, а мяркуе адчыніць, як ён кажа, рэстаўрацыю.
— 3 чым, — пытаюся, — гэтую справу разьвінеш? Тут капітал патрэбен, а ў цябе вунь сораму няма чым прыкрыць.
— А навошта капітал, — кажа. — У гэтай справе абы рукі зачапіць, а там ракою паліецца. Глядзі, як у Сьвідрыцкага. А зчаго той пачынаў? Таксама зь нічога. А цяпер грошьі мяхамі носіць.
Нічога дзіўнага, калі і адчыніць. Бо, як гаворыць Сымон, калі чалавеку шанцуе, то і ў лапцёх танцуе. А Байцову шанцуе, калі сам зь мяха вылез.
28 студзеня. Калі не пашанцуе, дык і на печы катар схопіш. Усе нашы дроваў на зіму запасілі, бо ведалі, што зіма то ня лета, хоць і вайною. А вось прафэсар Вадзянецкі й рахункавод Супрынайц, дарма што высокаадукаваныя, гэтае простае рэчы не прадугледзелі — засталіся на зіму бяз палкі дроваў. А цяпер сядзяць у халоднай хаце і ў кулакі дзьмуць. 3 гэтага, ведама, пацеха малая, бо як казаў ім Разак, ці ты хукай, ці ты дзьмухай — усё роўна будзе халодна. Хукам не нагрэесься. А нагрэцца трэба. I вось вымушаныя гэтыя небаракі праблему паліва разьвязаць на штодзень. На тым тыдні сьпілавалі ў парку дэкарацыйнае дрэва, пасьля звалілі радыёвы слуп, а ўчора пайшлі платы ламаць. Супрынайц, хоць таксама адукаваны, але трохі спрыту мае: ён спакваля пачаў дошкі адцінаць. А Вадзянецкі — той зусім голы тэарэтык—урэпіўся ў слупок і давай яго трэсьці. Пацеў, ажна пакуль ня грымнуўся разам із слупком. Нарабіў трэску й грукату. Вартавы, які стаяў паблізу, думаў, што гэта зладзеі лезуць, і стрэліў. Натуральна, хлопцы рванулі зь месца. Можна ўявіць, якую хутчыню яны разьвінулі.
— Пакуль дабеглі да ўкрыцьця, — прызнаўся Супрынайц, — то зрабілася надта горача.
Ня дзіва! А тым часам Вадзянецкі згубіў акуляры й з правае нагі калёшу, а Супрынайц пакінуў на плоце рукавіцы з аўчыны. Вось табе й нагрэліся!
— He, — казаў на гэта Гузак Мікіта, — навука супраць спрыту ніколі ня ўстоіць. Двое вучоных, а зрабілі горш, чымся адзін невучоны. Бо, скажам, я, хоць і не прафэсар, а такая справа, як плот расьцярушыць, мне раз плюнуць, а яны ня здолелі.
— Знацца, не з таго канца вучыліся, -— не згадзіўся зь імі Сымон. — Бо калі б гэта на сапраўднага вучонага, той бы так ня хібіў. Быў у мяне прыяцель, вучоны прафэсар, акадэмік, той ня тое што плот — хату мог над табой разабраць, а ты б нічога і ня чуў бы ў ложку лежачы. Вось гэта навука! Чыстае пароды. А Вадзянецкі й Супрынайц, відаць, мяшанцы.
А як мне здаецца, дык проста людзям не шанцуе.
30 студзеня. Няма сумлеву, што Мар’я Іванаўна хоча разарваць са мною сувязь. Стрэў сяньня на вуліцы, прывітаўся, a яна нат не спынілася: віль хвастом і пайшла ў другі бок. Ці сачыць яе, ці даць адстаўку? Пакінуць — шкада, бо такое вагі бабу ня хутка знойдзеш.
1 лютага. Яську Разака расшыфравалі. Выявілася, што сваё дабро ён сплаўляе ў Заходнюю. Зь якой мэтай — яшчэ не ўста-
навілі. Зноў пад’яжджалі да яго ў справе Фэцкага сакрэту аб канцы вайны. Дарэмна! Яська толькі ўсьміхаецца:
— He для таго, — кажа, — я купіў гэты сакрэт, каб яго ўсе ведалі.
На нашай вуліцы зноў запанаваў непакой.
3 лютага. У Арыентацкага нічога толкам не даведаўся. Што такое заходнікі й што такое ўсходнікі — так яшчэ й вісьне ў паветры.
— Бачыце, — казаў Арыентацкі, — тут ёсьць дзьве такія плыні, і хоць іх мэты розныя й шляхі розныя, але яны ўсё роўна як бы адно. Разумееце?
Я зразумеў мала.
Шчыры нешта жаліўся на іхную мляўкасьць і адсутнасьць нейкай жывой крыніцы.
— Бо хто, прыкладам, у Менску гаворыць па-расейску? Русафілы й русацяпы. А тым часам Заходняя — Эўропа й новае жыцьцё. Яшчэ аб русафілах ды расейскай мове!
Тут я зразумеў яшчэ менш. Трохі сьвятла працадзіў на гэтае пытаньне Авечка Ахрэм.
— Можна, — казаў ён, — і на месяцы сядзець, а тым часам на зямлі гарох сеяць.
Усёй глыбіні гэтага філязофскага выснаву я ня здолеў асягнуць, але перакананы, што тут крыецца пэўны сэнс.
Усё ж я ў кумпаніі Арыентацкага заўважыў, што пытаньне аб заходніках і ўсходніках іх мала турбуе, а больш займаюць праблемы службовых выперадкаў. Бо мала ня дзьве гадзіны яны горача абмяркоўвалі службовую аварыю свайго саратніка Мімікрыйскага. Як я зразумеў, дык гэты спрытны хлапец хацеў сігануць без чаргі па службовай драбіне ажна праз чатыры ступні. Але на самым версе сарваўся й бразнуўся вобзем. I так бразнуўся, што толькі мокрае месца засталося. Ён ужо заносіў нагу на верхнюю ступню службовае драбіны, калі нейкі ягоны злосьнік — чырк на яго ў пэўнае месца цыдулку: «няпэўны чалавек, а ў мінулым — яшчэ больш няпэўны». I чалавек паляцеў долу.
Калі мы вечарам у сваёй кумпаніі абмяркоўвалі гэную аварыю Мімікрыйскага, то бальшыня схілялася на тое, што чалавеку не пашэнціла. Толькі Сымон не згадзіўся й давёў, што ў службовай кальеры галоўнае адыгрывае выпадак.
— Ці ведаеце вы Грака Язэпа? Ды пэўна ведаеце! Ён на Савецкай вуліцы ходнікі падмятаў, дворнікам служыў. Дык калі хто бачыў Грака, то бачыў і ягоную бараду, бо яна ў Язэпа, што
мятла, якою ходнікі тыя падмятаў. I вось аднойчы, а было гэта ў 27-м годзе, угледзеў Язэпаву бараду нейкі савецкі чын. I надта яму спадабалася гэтая барада, акурат рабоча-хрэсьцянская барада: тады ўважалася, што была ўлада рабочых і хрэсьцян, a знацца, трэба было трохі і іхных прадстаўнікоў да ўлады. Ну, справа нядоўгая. Туды-сюды — выбралі Грака ў дэлегаты ад Менскіх хрэсьцян і пасунулі яго ў Маскву, каб там да вышэйшае ўлады абраць.
Пачаставаліся дэлегаты зьезду на банкеце, селі на цягнік і папхнуліся ў Маскву. I вось толькі ад’ехалі за Антонава, Язэпу прыціснула пільніца. А трэба сказаць, што Язэп на цягніку блізу ня езьдзіў, а тым больш у мяккіх вагонах, і ня ведаў усіх парадкаў. Кінуўся ён туды-сюды — няма рады. Выскачыў у калідорчык, зірнуў навокал — нагвалт пад кусты трэба, а як ты зьбегаеш, калі тыя кусты толькі перад вачыма мільгаюць. Ня ведаў ужо, што й рабіць, А тут два нейкія гіцлі падсунуліся.
— Што ты, дзядзька, топчашся тут, быццам ушкодзіўшы.
— Шчэ не, але неўзабаве так яно й будзе.
-— Дык у чым справа? Гэта зусім проста.
Падвялі яны Грака да нейкае штуковіны ды й кажуць:
— Таргані за гэтую снасьць і... кропка.
Грак таргануў, бо думаць ужо не было калі. I праўда — цягнік стаў. Саскочыў Язэп ды, выбачайце, у кусты. Цягнік пастаяў трохі, сьвіснуў ды зноў пайшоў. Выбег Язэп з-за кустоў, «пачакай» крычыць. Але дзе там! Паехалі.
Мусіў Язэп вярнуцца дахаты пехатой. А назаўтра зноў пайшоў вуліцу падмятаць. Так і скончылася ягоная кальера. А шанц быў найлепшы, бо бараду меў хрэсьцянскую.