Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
— Хадзем на вуліцу, — зьвярнулася да Сконтаўта. — Ты ва ўніформе, ты ж і немец... нацмен беларускі.
Сконтаўт не сьцярпеў. Ён быў чутлівы. У ім абвесьціўся здаровы абавязак уцемнасьці — рассудак.
— Алюся, ня дурні! — зло сна адказаў ён. — Дзеля чаго ісьці на вуліцу?
— А вось хадзем, — настоіла Алена. — 3 мною сьведчаньне: немка ёсьць.
У дзялянцы, недалёка ад будынку Самапомачы, жмудзінскія аддзелы сьмерці пакінулі страхотную памяць. На электрычных і трамвайных слупох з наскорліва прыбітымі пярэнчынамі, і нават да дзьвярэй разбураных камяніц, віселі людзі з падвескамі: «Павешаны за мардаваньне немцаў».
Прыбалтыцкія суседзі стараліся. Ім абяцалі беларускую зямлю. Людзі з узьбярэжжаў шумлівае, хвалістае Балтыкі сноўдаліся навакольным разгонам нечалавечае хвалі. Павешаныя жанчыны — падрэзаныя газоны, віселі акрываўленымі лахманамі зь людзкога цела. Перад сьмерцяй маладых жанчын гвалцілі. Задавальнялася родавая жарсьць жаўнераў. Калі хго-небудзь астанецца жывым, як потым будзе глядзець на сваіх народжаных дзяцей?
Каля вогнішча, дзе, мабыць, грэліся жаўнеры, ляжаў расстрэлены юнак папярок дзяўчыны, таксама забітае. Ейны ўзадраны куляй чэрап шчэрыўся ў водбліску вогнішча бялявасьцяй. На аголены ейны жывог былі насыпаны палючыя вуглі. Смуродзіла печаным людзкім мясам. Як падкошаныя ўсялякія краскі на сенажаці, недалёка ад дзяўчыны і юнака ляжалі двое растаптаных танкам дзяцей... Жмудзіны — нацыя маленькая, весьціла сваю хроніку ў разбоі.
Калі выходзілі палкоўнік і Алена, за імі вымкнуў з будынку Самапомачы і салідарыст Траяконяў.
— Меня ждёт долг! Я за вас, немцы! -— падцягнуў рэвальвэр наўперад жывата. Ён трымаўся свайго. Ён выглядаў лікоўным. Была пэўнасьць. Яго паважаюць і будуць паважаць гэтыя двое знаёмыя немцы: Алена і палкоўнік Сконтаўт.
Ганя прысела каля дзяцей. Адамчык астаўся сядзець у воддалі. Яму думалася: дзеля чаго ён укараскаўся сувязяй з Аленай. Усё, што яна творыць, ніхто ня ведае. I ці будзе вядомае пахвалай, апрача яго ды іншых сабраных каля Самапомачы?
Ацішэла. На сьценах руінаў салдат у чорнай уніформе, напэўна зь мясцовых, беларускіх, прыклейваў адозву да насельніцтва сталіцы слухаць немцаў. Паведамлялася, што будзе расстрэлена або павешана больш беларусаў за супраціў нямецкім уладам.
— Вернемся. Ужо позна. Хадзем да дзяцей, — парадзіў Сконтаўт. Алена ахамянулася. Узяла яго за руку з асаблівай нарсьцівасьцяй штосьці больш пачуць ад яго.
Ён сказаў:
— Мы паможам ім. Хто захоча, няхай начуе ў Самапомачы, а хто да дому надумаецца ісьці — адвядзем, — мы ж немцы.
— Які ты добры — дзякую!..
— Паганая вайна, -— адказаў палкоўнік.
— Пакажыся ты, чалавек, — прамовіла ціха Алена і дзіка хлыснула абаруч паўсплеч палкоўніка.
У залі Самапомачы Арэмчык памог ужо ачуняцца старой інстытутцы. Ён зьбегаў на паверх сваёй кватэры. Прынёс валяр’янкі. Яна жаласьліва ўздыхнула. 3 падлогі, устаючы, пракарэзіла сваё вядомае:
— Гаспадзін Арэмчык, прадсказваю вам: будете князям Севера-Западнага краю.
Ах, гэта інстытутка! 3 заўсёды ўтаропістымі вачыма, з абліччам, абшарпаным маршчакамі, не бянтэжылася. Працягвала гутарыць:
— Добры грэх — добры адпачынак цела.
I тады Арэмчык, нават і ня думаў гэтак зрабіць, падхапіў яе пад рукі, моцна здрыгануў ейную старавую постаць. Пасадзіў на крэсла каля таго самага разьбітага вакна.
— Замоўкні! — злосна шапнуў ёй.
Япіскап Філіцы, у поўнай апране, пастукаў да замкнёных дзьвераў; прасунуўся з паўпрычыненых Арэмчыкам і, спакмеціўшы сваю любую артыстку, паманіў яе пальцам. Яна пабарзьдзіла да яго.
— Что, мае чувства пробаваеце, васьпітаваете?.. Наканецто вспомніў!.. Это ужас! — паскардзілася на япіскапа артыстка.
Ён паклаў абое далоні на ейныя ўсплечы, крыху пахінуўшы аблічча, прыліпна паглядзеў у вочы.
— Навошта хвалявацца? Нам жа нічога... будзь мілая.
Яны абое зь людзкой дрожнасьцяй абмінулі стоўп з двума павешанымі. Увайшлі ў сваю гасподу — у дом мітрапаліта ўсяе Беларусі.
Вісельцы зьвісалі якраз насупраць япіскапавай адпачывальні. Ад подзьмуху зімніка пакратваліся на дратах. Падгнутыя галовы з пачарнелымі абліччамі быццам шукалі, дзе лепш спрыгнуць на адол і зноў пайсьці жывымі.
— Божа мой! — адклікнулася артыстка, уздыхаючы парожнім, прыстойным спакоем.
— Усё прыходзіць і адыходзіць. Амін! — прагаманіў япіскап Філіцы. Зірнуў прытка на артыстку. На ёй была новая сукенка з шырокай выемкай на грудзях; зіхатлівыя пацеркі-бусы на шыі. Ня думаў пахваліць яе, як заўсёды рабіў, а ўспомніў Цярэма: «Чаму ён скратлява адышоўся ад яго — ні слова — калі пачуў ускрык у капліцы на магіліцах?»
У залі Самапомачы ўсе госьці асталіся начаваць. Асталіся і дзеці. Яны ня мелі шчырага значаньня для дарослых. Адно Алена клапацілася з Ганяй каля дзяцей. Падмаўлялі есьці, не палохацца. Палкоўніку дасталося адвесьці журналіста дадому, які адсюль недалёка жыў.
— Гэтым сурова, крытычна я не прьінімаюся. Бо што можам зрабіць? Адны і другія твораць, што ім неабходна падчас вайны. Але нам трэба намагацца астацца жыць. Я толькі магу напісаць у сваёй газэце: людзі свае, будзьце прадсьцярожлівыя...
— Спадару, не палохайцеся мяне ў вайсковай уніформе... У вас ёсьць штосьці іншае сказаць?.. Прыймеце, гэта ня быў непрадбачаны выпадак, а наўмыснае забойства, — наўвеціў палкоўнік Сконтаўт і шпарка пайшоў ад яго ў Самапомач. — Вось вашая гаспода! He разьвіталіся па-джэнтльмэнску.
* * *
Арэмчык запрасіў Саболіка начаваць у ягоных гасподах. Тым днём разам зь ім ён напаткаў іншую непрыемнасьць. На ўсходках да кватэры прыйшлося падняць лістоўку «За сьценамі Менску», бы прызвычайся глядзець на гадзіньнік.
— Зноў да мяне... зьядаюць жыўцом, — паскардзіўся Арэмчык. Гэты раз пачытай і ты... Вось жа здобель ім я!
Саболік — леляк целам і розумам, не адразу зьвярнуў увагу на Арэмчыкаву гутарку.
— Пачытай! — зноў зьвярнуўся Арэмчык. — Аджа, харубы водзяць: ня тое мы!.. А я чалавек зямельны... паступова стрымліваю сябе...
— Пра што гаворыш?.. А-а, «За сьценамі Менску»? Выданьне вызвольнага камітэту на Беларусі?.. Кінь, кінь у печ! Што казаць: кармі гнасьць... Хто напісаў: камуністы ці тутэйшыя незалежнікі?
— Пачытай! Госьці за нас. Нехта іншыя падклалі.
— А я па-свойску вяду: сярод гасьцей нехта нам чужым ёсьць... Каб я сам пераглядзеў ліст тваіх знаёмых і гасьцей, я, можа, хутчэй знайшоў мульлё. Прынамсі, хто такі Адамчык — доктар снуецца каля беларускай немкі?
—Хоць і дрэнна зроблена і пачата мной, але ўсё-такі штосьці пачата, працягваецца... Ня ведаю, а доктар патрэбен нам... Згаджайся з існаваньнем. Годзе думаць блага! Будзь чалавекам. Калісьці Арыстотэль казаў, калі не памыляюся: «Усе погляды неабходны, але яны мінаюць і зноў зьяўляюцца. I самі сабе адмаўляюць...» Я пачынаю зьмяняцца, лінаць, каб узьвялічыць сваю вартасьць адзінотніка. У ходаньні вялікіх дзяржаваў я і ты •— адзінотнікі. Вось як трэба думаць... Ты чуў, на поўначы Беларусі пачынаюць арганізоўваць нацыянальную партызанку?
Саболік усьміхнуўся, падгнуў падбародач. Яго ахінула вядомае. Унарсьціся з мной, бо я заўсёды дадумны. На сходзінах пабачылі ды зацемілі ўсё ці не?
— А нічога не пабачылі і нічога не зацемілі. Паслухалі людзей з сваёй кагорты. Кагло!
Саболік паглядзеў на Арэмчыка, бы на які замёт, што ага раджваў выйсьце, атульваў нейкае собства патаемнасьці. Ён праймаўся верай.
-— Усе камуністы і нацыянальныя партызаны для мяне толькі рэлігійныя ярэтыкі... Яны не мяркуюць, што зь імі здарыцца, — усплечна адхінуўся ў крэсьле: — Я арганізую, зьбяру беларускую самаабарону...
— Палкай-стрэльбачкай праз плячук абароніш нацыю?
-— Але пакажам сваё. Ня ўмешвайся ў маю дзейнасьць-справу... Вось скажы: як здароўе жонкі... не патурбую цябе пытаньнем?
Арэмчык неспадзеўна, зусім нядаўна перажыў моцнае ўражаньне ад сустрэчы з калекам каля Сьвіслачы-ракі, зусім нядаўнія сходзіны ў Самапомачы, і тут няўгода гутарыць пра глусьлівасьць напатканую жыцьця ў Менску — пра жонку... Час не купляецца. Ты мусіш быць у ім дастойным чалавекам у посьпехах і няўдачах. Арэмчык яшчэ больш захваляваўся. Паклікаў дамаведку-жонку, папрасіў даць валяр’янавых кропляў. Пяшчотна абняў ды пацалаваў яе. —Дзякую! Ты надзвычайная!
У ім аб’явілася зайздрасьць да жыцьця. Пакінуць пасьля сябе сьляды, якія спазьніліся працівіцца ў ранейшым жыцьці любовяй да дамаведкі-жонкі. Цяпер яно не дэкарацыя захаваньня, a знаёмае ад нрыроды. Яна чакае ад яго дзіця. Самая сапраўдная ісьціна! Адмаўляць? Будзе хлусьня, няўцьверджаная вартасьць асабістасьці. «Я адкінуў словы неахайнасьці да яе», — прыхібала яснасьць паводзінаў да жонкі-дамаведкі.
Саболік пазіраў на іх, а тады спратна заявіў: — Людзі, што доўга сьпяць, ня ўмеюць думаць... я іду ўніз, да дзяцей. 3 табой не ўгаваруся.
* * *
Палкоўнік Сконтаўт вярнуўся да Самапомачы. Вяртаньня ягонага туды не спадзяваліся. Усе спалохліва глядзелі на яго. Нічога не пыталіся. Саболік спакойна, спадлоб’я, згрунела зірнуў на палкоўніка. Ён на ўскраі стала, каля ўваходу, ужо забаўляўся з кастлявым хлапчуком. ГІасоўваў па стале паміж талерак і крошкамі еміны расстаўленую далонь у кірунку да хлапчука і нямоцна ўторваў:
— Букі... букі... расьці вялікім.
Хлапчук моўкна глядзеў на ягоную далонь і больш даверліва пазіраў на іншых упобач дзяцей. Саболіка ахінула праўдзівая цярплівасьць быць разам зь дзецьмі на вачох дарослых людзей, што ўжо ад самага пачатку вайны пачалі адчуваць і спатыкаць суровы лёс існаваньня між іхнага імкненьня знайсьці, бадай, купіць час наканаваньня, які патрабаваў узьдзеяньняў ад іх залежных.
* * *
Палкоўнік пасігаў да Алены, Гані і Адамчыка і адразу зьвярнуўся да ўсіх у залі:
— Прабачце нам — мы таксама пойдзем ад вас... не палохайцеся. Я, можа, зноў завітаю да вас... а цяпер адвяду сваю сям’ю дадому.
— Дзеткі, не палохайцеся, — раптоўна ўмяша лася Алена. — 3 вамі вялікі начальнік астаецца...
Саболік нават не паглядзеў, калі сям’я Сконтаўта, а зь імі разам Адамчык пакідалі залю.
Пачалі спадаць рэдкія сьцюдзёныя сьняжынкі. Дакучлівая шуглівасьць скразьняку між разбураных будынкаў час ад часу зьдзьмухвала мёрзлую пухкасьць сьняжын у аблічча. Абцасы патрулёў вайсковых чутнеліся то ў адным, то ў другім прасьця-