Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
— Шкада — хутка скончым, -— сказаў ён Саболіку. — Яшчэ паэт Зноцік і ўсё. Пісьменьнік Цяглавец не прыйшоў.
— Гэта той, што носам чмыхае?
— Можа і ён. Высокі такі.
— А-а, сьціхні пра яго — ведаю. Біржа працы прыслала яго да мяне сакратаром працаваць... праз тыдзень я выгнаў яго. Ён жа нацыяналіст.
— ...здаецца: ён пакінуў вас, а не прагналі.
— He пад’яжджай — забудзьцеся на яго... Я пакажу яму...
— Хай будзе добра — навошта шкодзіць чалавеку?
— Ты нешта зьмяніўся... ня ўгонісься за тваімі настроямі: сяньня — хай будзе добра; заўтра — лупі яго, а празь месяц: жанюся з дамаведкай, хі-хі — зь дзеўкай жэніцца!
— He дапікай мяне... Я вярнуся зараз. Вось той дзядуля разьвітваецца, хачу падзякаваць яму за мяса...
— Сядзі! — і Саболік стрымаў Арэмчыка, не пусьціў адысьціся. — He рабі посьмеху зь сябе. Ён жа госьць, а ня ты... Лепш прапануй выбраць спадарыню Стаполю каралеўнай Прыемнасьцяў — будзе вясёла.
Арэмчык пагадзіўся зь ім. Ен аддаваўся нахлыні сваёй незнаёмай перамены. Саболіку не пярэчыў. Несьвядомая раўнадушнасьць да самаго сябе ахоплівала і валодала ім. Ён, можа, па-іншаму перажыў той дзень, калі аставаўся адзінотным у гасподзе ляжаць на канапе і разглядаць зіхценыіе самацветаў на пярсьцёнках, а захацеўшы пешчаў дамаведкі, быў бы сам любы ды прывабны.
На ім лягла пярэсьціна — сутнасьць ягоных дзён!
— Шаноўныя госьці, — зьвярнуўся Арэмчык, — я прапаную вам ведаць насяньня спадарычню Стаполю каралеўнай ІІрыемнасьці. Вітайце яе-е!
— Ура! — скрыкнуў салідарыст Траяконяў.
Госьці аплядыравалі захоплена. Саболік сьмяяўся. На ягоным увеце быў Арэмчык...
Цярэм пакінуў залю — «Ноеў каўчэг», як ужо назваў ён, Міхасю і Алене, літаратурныя сходзіны. Ён выйшаў уцьвелены. Яго гняціла ўсё: і паступак Арэмчыкаў зь ягоным падарункам мяса для сірацінскага прытулку, і Аленіны сьлёзы, якія толькі сьлёзы. Жанчына ўздрыгвае хрысьціянствам! I руіны, што каля іх ішоў да сваёй хаты, і званіцы на пляцы Волі. У душы было панура ды неразборліва. Але найбольш злаваўся на сваю старасьць. Гэтая пакутная думка, непераможаная існасьць, адолела Цярэма зусім. Аставалася, бадай, адно-адзінае: мо’ ці не «хрысьціяніць», як і тая Алена? А ўсё іншае, большае, чымсьці ягоная старасьць, — жыцьцё народу — зробяць без старэчаў. Яго хвалявала, што заўтра або праз год ён памрэ. Ён ненавідзеў сьмерць, яна нічога яму ня скажа, ад яе нічога не даведаесься. Яму ўспомніўся забіты лётчык. Калі б ты быў жывым, я, ведаеш, папытаўся б у цябе, як мусіла выглядаць па-твойму зьмененае на новы лад: — Я прыйду мо’ помсным, мо’ няпомсным? — Ты цярпеў сваю праўду і справядлівасьць: — Зуб за зуб, — але ты гнявіўся дзеля таго, каб астатнія, з табой роўныя, адмовіліся жыць пакутамі, ці толькі, каб усчоліліся духам жыцьцёвае моцы?
Цярэм памеркаваў свае пытаньні і адказы лётчыку:
Цярэм: Убогія духам — гінуць.
Лётчык: Пра ўбогіх не гавораць — ім даюць.
Цярэм: Божубогія любяць, кабім давалі,анегаварылі праіх.
Лётчык: Калі ласка — убож іх убожынай.
Цярэм: Але. Інакш яны б ня ведалі, што ўбогамі ёсыдь.
Лётчык: Ты і сам — убогі з убогіх. Вышэйшага за ісьціну чалавека няма.
Цярэм: Бо, прылучыўшыся да вас, хадзіў у вашай кагорце. Ды я адыдуся ад вас, буду ўбожыць самотна, і тады я пабагацею — стануся табой, якім ты абазваўся: помсным, суровым.
Гаратлівая парыўнасьць старога Цярэма думаць усяляк пра жыцьцёвыя даляглівасьці рабіла яго нашмат дзён нестарым. Думкі знаходзіліся! Ніколі недараванае — злачынства за злачынства; і ціхамірная няправеднасьць справядлівасьці; спагадныя — паколькі і самі былі неспагаднікамі перад неспагаднікамі.
Жыцьцёвая болесьць адчуваецца асабліва, калі прыйшоў да жыцьця з імём цяпершчыны, з імём старой, вялікай мінуўшчыны ад прашчураў. Цярэм быццам выпрошваў у свайго цела і душы помачы: пакінуць ягонае жыцьцё надоўга; даць яму моц і волю прыгнеціць або зьнішчыць тое, што яму ня люба. У летуценьнях узносілася патрэба падзяліць сьвет пакутаў спосабамі ратунку. А гэта не даецца яму: дадзенае, як нейкая непатрэбная патаемнасьць... Вышэйшы за душу інтэлект!
Праходзячы каля Вайсковых магіліцаў, Цярэм наўмераў схадзіць да капліцы, скуль некалькі дзён даўчасу, будучы зь япіскапам, пачуў слабы людзкі скрык, неўторны, але распачлівы. Ён адразу не пайшоў туды, абапёрся на чыгуначную агароджу над самым стрымністым скрайку магіліцаў. 3 усьцяжу спаленага наўзгародзьдзя Менску дзьмуў зімовы віхравей, уздымаў сьнежныя пылінкі. Мэталёвы замёт скалынаўся даўгім гудзеньнем ды шаранеў замалёвай завірухі. Вадрыла акіянам сьцюжы.
Капліца была паўпрычыненай. Праз парог, у сярэдзіну, убягаў вузкім клінам сувей сьнегу. Ад подзьмуху дзьверы ледзьледзь адчыняліся і зачыняліся, пырскалі на знадворак сьняжынамі. Дрэвы надрывіста шумелі. Цярэм турхнуў дзьверы наўшыркі, увайшоў у капліцу... Ён зараз жа выйшаў адтуль.
■— Зуб за зуб! — бясьсьведамка прагаманілі ягоныя вусны. Сэрца зашчыміла. У галаве апынуўся зыркі, застылы від, нібы нарошні ўкладзены туды яўнасьцяй расчуленай будрожнасьці. Цярэм пайшоў ад капліцы наўскразкі засьнежаных крыжоў і
магілаў... Аднак, апынуўшыся на прасьцягох спаленага наўгародзьдзя, апамятаўся. Яму вярнулася болесьць, якая кожны дзень была вядомая.
Цярэм заплакаў сьлязьмі пакутніка... У Беларусі распачынаўся тэрор. Захопніцкая грэблівасьць пераходзіла ў адступеннасьць свае справядлівасьці ў забойствах. Калі ня справісься з усім народам, пачынай нішчыць яго паадзінотна. У капліцы Цярэм напаткаў скрэплы лядзінкамі крыві, набрунялы ад марозу труп жанчыны. Нямецкі багнэт, увагнаны ў грудзі аж па самы дзяржак, тырчэў над целам забітай. Цярэм дадумоўваўся: яе, мабыць, замардавалі тады, калі ён спрачаўся зь япіскапам каля магіліцаў, яны ж абое пачулі ейны апошні скрык...
А ў залі Самапомачы перапынак на некалькі часінаў зацягнуўся. Госьці вялі бяседы. У грамадцы старой інстытуткі казалі:
— Лучшым женшчынам — салют!
Сама ж інстытутка апавядала:
— Всё перамянілася ў маім жаночым пачуўстві, кагда на 14-м гаду ўзросту даведалася, навошта жэнюцца, навошта патыкаюцца мужчыны з жанчынамі...
-— Да здраўствует женская страсьць! — дасьведна, з шырокімі ноздрамі, ап’янелы і пародзісты жарабок сярод свайго статку, гарластым гутарам прапанаваў салідарыст Траяконяў.
На сходзінах быў і палкоўнік Сконтаўг. Яму надакучыла адклікацца на «пане палкоўніку», а наровіў і прывучаў знаёмых да новага:
— Калі ласка, гэр обэрст — я ж фольксдойч, панове!
Як адшуканага немца, хоць зь беларускай крывёю, нямецкі вайсковы ўчастак паклікаў яго на службу, аднак зноў з Аленінай помачай яго прылічылі няздольным да службы ў дзейнай арміі, прылічылі старшым ганцом у мясцовай камэндатуры. Яго крыху абдолілі ў афіцэрскай ступені: з палкоўніка асадзілі ў звычайныя лейтэнанты. Але ён не шманаў. Чаму ня быць палкоўніку лейтэнантам?
-— Як падабаецца табе новы генэрал? — спыталася Алена ў Адамчыка, зірнуўшы на Сконтаўта, ён якраз праходжаваўся па залі з Ганяй, трымаючы руку наўперадзе, за падпругай дзягі, часам, заварочваючыся, здрыгваў правай нагой, быццам у ёй была ўстаўлена спруга. Гэта, мабыць, давала яму ўласную чуткасьць параднасьці на вачох іншых, што напэўна пазіралі на яго і на прыгожую Ганю... Апошнія тыдні ён надумаўся напісаць
новы вайсковы статут для беларускіх вайскавікоў. Ён спытаўся ў Гані:
— Як думаеш, сардэчная, патрэбна беларусам у маршы сьпяваць ці не?
— А як жа? Мусяць! Я так люблю, калі салдаты сьпяваюць, здаецца: сама ірукаю цяжкімі абцасамі і звахам рук выпушчаю песьню з глыбіні ірудзей...
— А-а-а — хадуром хадзіла б! — паквяліўся Сконтаўт і нахмурыўся: — Я не Алена табе, я ўмею думаць...
— Я ведаю, Барысочак, ты ўмееш думаць.
Ганю не пакідала каханьне да Сконтаўта. Яна была цярплівая і нават рупная да ўсялякіх ягоных надумаў і выказваньняў.
— А я напішу ў статуце: беларусам у маршы не сьпяваць, бо ж, — Сконтаўт ажно ступіў Гані наўперад, — немцы ня будуць разумець, пра што яны сьпяваюць.
— Праўда, Барысачок, — ня будуць.
Але, падумаўшы, парадзіла:
— А ты прыдумай: адно слова беларускае, а другое нямецкае, а трэцяе рускае — будзе ўсім зразумела... — і больш дасьціпней: — Няўжо немцы і застануцца ў Беларусі?
— Ах, Ганя! — Сконтаўт разьвёў рукамі. — 3 табой цяжка іугарыць. Ты як тая Алена робісься: добра — ня добра, будуць — ня будуць. А я напішу: беларусам не сьпява-а-ць!
-— Ня злуйся, любы! Я ж ведаю: ты дадумаесься.
— Гонарам афіцэрскім цьвярджу: я надумаўся ўжо!
Сконтаўт зноў памалу закрочыў па залі, Ганя без жаночай хітрасьці, без аніякай трывогі, так сабе, даведалася, спытаўшыся ў яго.
— Барысочак, навошта патрабаваў ад доктара і падбухторваў мяне парадзіць ім, каб табой у бальніцы апекаваліся прыгожыя сёстры? Ты ж немец, ты ж мог у нямецкі шпіталь легчы?
— 3 скуламі ў нямецкі шпіталь лажыцца? Яны скажуць: у нас раненым франтавікам месца няма.
— Хаця праўда. — Ганя задаволілася Сконтавым адказам, але ён растлумачыў ёй, чаму гэтак хацеў захоўвацца ў шпіталі, як звычайны чалавек.
— Па-першае: я афіцэр высокага ачалу, а па-другое, мне смутна было б. Ты ж не магла ўвесь час быць каля мяне, а хвораму прыгожае ёсьць найлепшы лек. Прыгожае — лечыць!
— Я ня ведала пра гэта. Я шмат ад цябе навучылася.
А тады, праходзячы паўзь пісьменьніцы Стаполі, ён шапотна павучыў Ганю:
— На такіх сходзінах будзь арыстакратычная... падыдзі да пісьменьніцы і скажы: спадарыіія, вы большыя чы.мсьці Багдановіч або Янка Купала... Сям’я Сконтавых шчыра вам дзякуе за прынесеную прыемнасьць на сяньняшні дзень.
Пісьменьніца Стаполя ня ведала сям’ю Сконтавых, але павералася, што яна ведае іх даўно. Яна, жанчына з ужо апанаваным становішчам сярод грамадзтва, не магла ня ўцешыцца пашанотай да яе ад незнаёмых Сконтаўтаў. Яна прытка агледзела прыгожую Ганю, якая сьціпла, зьбіваючыся, пахваліла яе, прынесла павінную таленту пісьменьніцы. Стаполю прывітаньне зачаравала. Ад яшчэ аднэй лішняй радасьці яна ў поўнай сэнтымэнтальнай бянтэжнасьці абняла Ганю і пацалавала яе.
— Я радая, што вы любіце мяне!
Сконтаўт, не падыходзячы, укланіўся ёй і з тэй самай папярэдняй важнасьцяй афіцэра высокага ачалу ўзяў пад руку Ганю, зноў пайшоў хадзіць па залі.
За сталом, недалёка ўваходных дзьвярэй, яны спаткалі мастака Травянца. Прывіталіся зь ім. Г’аня прысела каля яго, ёй адчулася вальней у блізіні з мастаком. Яе не прынуквала паводзіцца зь ім «арыстакратычна», «культурна».