Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
У Менску Арэмчык не адразу знайшоў сабе сяброў і аднадумцаў. Некаторыя дружыліся зь ім, але незадоўга, пасьля знаёмства, выказвалі яму вельмі нялюбыя патрабаваньні і меркаваньні пра немцаў, і пра будучыню Беларускай Айчыны. Гэтакіх ён ня ўцельваў, ён ухіляўся іх. Здавалася, Арэмчык адчыняў брамы сталіцы для сваіх незьлічоных ворагаў: упускаў іх на пляцы, вуліцы і кірмашы; спатыкаў іх пераконамі: ахвотай сытна жыць на аўсяным хлебе; спрабаваў удачыць іх новай, своеўласнай карысьцяй мэты жыцьця і, нарэшце, збаўляўся іх, як збаўляюцца ворага дзе-небудзь на фронце ці на варце ад рабаўнікоў. Ён ухіляўся іх, былі больш спадручныя.
Ужо мінула два тыдні, як калека пакрыўдзіў Арэмчыка, але забыцца пра тое было нялёгка: прыкрасьць клікала да помсты. Як задаволіцца ёй? Як пазнаць людзей, калеку, а ўсялякае — яно ў змаганьні бязь ліку.
Арэмчык пачынаў радзіцца з Саболікам, з тоўсьценькім, апратлівым чалавекам. Саболік жыве ў сталіцы нядаўна. Ён не любіў людзей, што кураць, і заўсёды ўторваў, што напагатове паказаць абкрываўленую кашулю з закатаванага беларускага селяніна, і нат абяцаў напісаць дзьве кніжкі ўспамінаў. Спатыкаючыся з Арэмчыкам, ён любіў гутарыць расейскай мовай і прадчасна папярэджваў яго праз ганца праветрыць гасподы ад табачнага дыму ды паху, бо ён жадае завітаць.
Аднойчы зімовым раньнем Саболік завітаў да Арэмчыка.
— Ну, як вам спалася? — спытаўся ён і адразу зьвярнуўся да Арэмчыкавай дамаведкі і дачкі: — Пакіньце нас, абыдземся бяз вас.
Арэмчык падсунуў Саболіку крэсла, ён зрабіў гэтую ветлівасьць хутка, што пасьля ня мог успомніць, пра што пытаўся ў яго Саболік і што казаў ён жанкам.
Жанчыны пакінулі іх. Яны прызвычаіліся да абразьлівых захаваньняў і, бы людзі за штосьці пакараныя, не спрабавалі спрачацца зь імі.
— Апрача сьвятых апостальскіх пісьмаў ёсьцека Аль-кітаб. Ты ня думай, што мне хочацца прыпомніць табе пра маё азіяцкае паходжаньне, а павучыць розьніцы ў нашым падыходзе да яснасьцяў справаў... Я надумаўся тое-сёе зрабіць. Усіх пісакаў, што жывуць у сталіцы, мы назавем братамі. Ты разумей: мы зробім іх удзячнасьцяй падзяліцца з намі сваімі загадкавымі мроямі і прароцтвамі. Гэтыя людзі люцыпарскія! Іхнае захаваньне да ўлады выдайлівае, што, маўляў, узьлезеш на вежу і стуль назіраеш усялякую прысутнасьць. Ці то: сама зямля ўздымае цябе і паказвае сябе... Праўда?.. Праўда ці не? Кеміш мае казаньні?
— He зусім яшчэ, — адказаў Арэмчык.
— Вы жартуеце зь мяне — мабыць таму, што я прыйшоў сюды сам? Толькі таму, што ўбачылі: я не шкадую свайго часу, і ад першага спатканьня даверыўся вам душой і целам. Вы думаеце, я так захоплен вашымі скрухамі, што палічу ваш спад маёй друзготай становішча і мо’ пачуцьця?
Саболік зазлаваўся. Але Арэмчык не бянтэжыўся. Проста была выпадковасьць: іхныя думкі зьбегліся адным знарокам. Найбаржджэй у іх ці не жыла ледзь ня братняя прывязнасьць, якая згуртоўвае агульнай вартасьцяй адчуваньне адначаснага сэнсу будзённасьці.
Арэмчык тлумачыў Саболіку:
— Дзякую за добрыя словы твае! А вось да парады: склікаць усіх пісакаў на літаратурныя сходзіны —вы напэўна думалі пра гэта, — дык скажу: я ўжо паклапаціўся сам... сяньня а 3-й гадзіне прыходзьце да клюбу, паслухаем іх.
Саболік адтугурыў вусны. Значыць, тое, што пачуў ён ад Арэмчыка, яго зьдзівіла ды яшчэ больш уцьвяліла, аднак моўкнасьць не выдавала ягонага хваляваньня — яму трэба чакаць. Арэмчык таксама моўкнуў, мо’ ад таго, як зразумець Саболікаву варухлівасьць — гідка адтутурваць вусны.
— ...ужо час зрабіць сходзіны. Больш зырка выявіцца, дзе ўсё-ткі карналіны супраціву маім намаганьням, звычайна маім асабістым, ад якіх, вядома, можа азначвацца цэлая аснова палітыкі ў краіне. Я зусім ня думаю пра рэформы па вайне, ці падчас яе. Дазвольце ўторыцца: я думаю то спакойна, то ненавісна супраць усяго, што ёсьць супраць майго зацікаўленьня! Мне жадаецца сказаць, што мы не аджывем тутака. Штодня пера-
конваюся: народ у імпэце да свайго роднага. Ім страхам сьмерці забаранілі казаць нра айчыннае, таму яны шэпчуцца, і ніледзь не сумуюць. Па-свойму адгрызаюцца, гінуць... Ці можна ўтрымаць іх? А ўтрымаць суцежнасьць — будзе загінуць ад іх!.. Мы мусім адступаць, чым здолеем заашчадзіць сваю дабралетнасьць жыцьця. Адысьці бсз змаганьня, як вы аднойчы сказалі, таксама няможна, мы будзсм тады толькі пясчынка ў віхравсю. Мы, як інтылігенты, адступім з супрацівам... Ах, якія цяжкія перашкоды! Таму добра ведаць: што вось стаіць стоўб, а ў ім ёсьцека трэшчыны — пісьменьнікі пакажуць, паэты выцяўпуць іх у эпапеях... Гоняцца за табой — ты ўкраў залатнік; будзеш бачыць: зловяць цябе, уткнеш у трэшчыны гэты грош — і я, і ні я, — што хочаце? Дробязі маюць сэнс для вельмі шматных асаблівасьцяў... Яны выкажуцца!..
— Што, яшчэ ня скончыў? — не сьцярнеў Саболік і ўзыіяўся з крэсла. — Вы апавядаеце пра нейкія зайздрасьці паміж суседзямі, пра іхныя роспачы, забываючыся пра мур за намі... яны абаронцы... немцы... а ты — дурань, самы санраўдны асталапень не без выключэньня зрабіцца валацугай з шараманкай, толькі ад таго, што ўявіў сябс разумнейшым за ўсіх... Чаму не спытаўся, не парадзіўся з мной?..
— Пра што чаломіш, скажы? — ятра спытаўся Арэмчык, падступіўшы да Саболіка.
Саболік прытліва адышоўся да дзьвярэй гасподы. Але адразу не пайшоў адтуль. Прыпыніўся. Аблічча ясьвілася будрожнасьцяй, якая, нават пакуль ён пачаў гутарку, казала несхаваную зырлівасьць пагарды да Арэмчыка.
— О-о, матухна! — памалу, злосна ўсклікнуў Саболік, усё пазіраіочы на Арэмчыка, які змоўкна-прыплюшчанай нянавісьцяй уваччу пазіраў на свайго бяседніка.
-—Я нс памыляўся, каліпадумаў: вы адурнелі ад табакі! Ваш розум закапцеўся ёй!..
Саболік адчыніў дзьверы, але з-за іх, паўпрычыненых, працягваў іутар.
— Я пра тваю асабістасьць успомню... Я напішу ўсё ў мэмуарах!.. Я не баюся цябе!
Хлопнуў моцна дзьвярыма.
— Бэбух! — гняўліва прагаманіў Арэмчык. I зноў прылёг на канапу. Аднак ахвота прылегчы і нават заснуць, мабыць, зьявілася ад слабасьці — кажнадзённыя напружнасьці, што патрабавалі развагаў над усім, ппо і варылася супраць яго. Ён не
выступаў, не ўрываўся ў вялікую нацыянальную будзённасьць тайніцай дзяржаўнае кумірнасьці, а зьявіўся ў віры змаганьня і жыцьця рэспублікі, як прывезены адкуль-небудзь камень, які можна кінуць у падмосьціны вуліцы, укласьці ў падваліны, або кінуць ім камусьці ўсьлед, або нават апрацаваць у хараство чэснасьці чужаком. О, ён быў чэсьнінкі! Народнае ня ўнасьцьвіла яго! Ягоны розум і здольнасьці не намагалі ўправіцца з собскім падыходам да жыцьця цэлае нацыі. Але ён дужа добра мог нагоджвацца з сваімі болесьцямі — забясьпечваньня існаваньня. Ён ведаў: у незалежным дзяржаўным геніі Арэмчык толькі клочча пены на вадзяных хвалях, толькі ўсяго пыха конюха з каралеўскае канюшні.
3 свайго пакою выйпіла дамаведка. Арэмчык заплюснуў вочы — яму не жадалася паказваць ёй меру будрожнага адчуваньня. Ляжаць, прыплюснуўшы вочы, у сваёй хлусьлівай цемрадзі супакайней: усе хваляваньні асудзіш і як трэба апануеш іх бяз лучнасьці з звычайнай вонкавасьцяй.
Дамаведка ціхма прайшла каля яго. Па шораху пантофляў чуў: яна пайшла да кухні. I вось у гэты.м зьверхаваным пачуцьці гневу на Саболіка Арэмчыку зналусна прыхлынула часіна яскравасьці. Ён успомніў першую сустрэчу з дамаведкай пасьля сьмерці жонкі. Мінулае дрэмле безь ніякіх прыяваў наўдняў. Але аднаго дня яно адклікнецца незнарочным успамінам і ўсчоліць дастатковасьцяй уражаньня. Адны -— абураюць, іншыя — вядуць у засень сунегі і міласьці; трэція — удзячуць ды спадзяваюць, як першы пошчак пешчаў — выйгрыш часу, што паможа мінуць ненаўмеранае.
Арэмчыку аб’яўлялася. Некалісьці, чакаючы ейнага завітаньня да ягонае гасподы, ён прыбраў там як ляпей і аздабней. Малую дачку прагнаў пабегаць у садовым сьцяжы. Лёг на канапу. Яму было суцешна, што нарэшце ўсё прыйшло да свайго канца і, здаецца, ужо стане думаць пра памерлую жонку. Ён чакаў новага каханьня... Цярплівая ціхасьць Арэмчыкавай кватэры напоўнілася рэхай радаснага сьмеху, і тое, што сьцераглося, тайкавалася ў парываньні цепрасьці, здарылася любай шчырасьцяй, быццам дагэтуль яно ня ведала іхнага мілага цярпеньня.
Потым уторныя спатканьні пераканалі Арэмчыка прызвычайнасьцяй: інакш няможна — пакінуў дамаведкай — захінёнай праўдзівасьцяй дзеля абаіх.
Арэмчык ня зморваўся жыцьцём! Ён бы раскусваў парожнія гарэхі жыцьця!.. Адвярнуўся да сьцяньі. Па-нэронаўску паза-
баўляўся калярыста-сьвяцістымі расінкамі каштоўных самацветаў на пярсьцёнках. Паглядзеў на гадзіньнік. Да пачатку сходзінаў яшчэ каля наўтары гадзіны. I зноў заплюшчыў вочы. Сьвет усялякіх вобразаў, думак паласьніўся пад павекамі. Пачаў атаяўляць уяву парадку спатканьня зь пісьменьнікамі і паэтамі. Безумоўна, нешта найбольшае паходзіць ад іх, зь іхнае чуткае душы... Ён не дазваляе зыслабець гардліваму наўмеру, які нарадзіўся ў ім і што шэпчацца зь ім, падобай ягонага настрою.
Лёг дагары. Паглядзеў у столь. Цяперака ў галаве было паражнява, як і там, пад столяй. Нсўзабаве з кухні выйшла дамаведка, яна зноў жадала ціхма абысьці паўз Арэмчыка... Яна ўздрыгнулася, сьціснула даланямі шаматлівую сукенку, прыпынілася ды прыслухалася. Ад асьцярогі не пацьвяліць супакой Арэмчыка яна не зразумела: ці ён клікнуў яе, ці мо’ толькі аслухалася ёй.
— Эй, хадзі сюды! — уторыўся Арэмчык. I яна пабарзьдзіла да яго. — Што, аглухла? — дакарыў ён і ўзьняўся з канапы. — Скажы дачцэ не ўваходзіць сюды — агляджу цябе.
Дамаведка папярэдзіла дачку. Зь вялікай выразьлівасьцяй шчасьця азірнула сябе ў люстэрку, што стаяла наўпроцькі канапы.
— Бліжэй хадзі.
Яна ахамянулася. Яна добра ўсьвядомлівала Арэмчыкаву нелагоднасьць, ад якой заўсёды бывала шкодна і нечароўна ёй. Падышла блізка да яго.
— Распрануцца?
— Ня трэба — задзірай лахі! — груба сказаў Арэмчык і размашна сам надняў сукню дамаведкі.
— Трымай падол.
Ён пачаў ціскаць ейны жывот.
— Колькі месяцаў па-твойму?
— Можа пяць, можа шэсьць будзе.
— Будзе... будзе... Чаму раней не казала?
— Я даўно кажу табе пра гэта.
— Сьціхні! Дзесьці прыдбала... Прэч пайшла!.. Ты запісала, а каторай гадзіне мне трэба ісьці?
— Пра сяньняшні дзень? He! Я нічога ня чула ад цябе...