Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
турная інтэлігенцыя ў падпольлі. На сваю работу глядзяць бы на нрафэсію, бы на згоду быць сабакам. А ня кемяць аднаго, — Арэмчык ажно прыпыніўся й пачаў тыцкаць даланёй да засьнежанай зямлі з пазіраньнем на йскрыстую сьняжынку ад сонца. ■— Ня кемяць, што першабытнасьць не пазначала сваю будучую сутнасьць паступовасьці. Яна толькі ўспрыняла і прывучыла назаўсёды псыхалягічнае дзейкаваньне ды існаваньне ў страху залежнасьці ад Тварца. Жыцьцё ўсяго толькі сьвядомасьць існаваньня — забясьпечваньне спажывай, а абарона ад ворага... — о-о-о, вось на гэтым ці не ўтрымоўваюцца яны? Абаро-о-на! Абараняюцца?.. Яны напэўна ведаюць кошты людзкога начуцьця. Добрыя пастушкі, добрыя, няма чаго казаць!..
Зазванілі ў царкве. Арэмчык азірнуўся на ўзгорак, дзе стаяла паміж руінаў уцалелая царква. Была нядзеля — Арэмчыкаў дзень адпачынку. Пачалі зьяўляцца па адным, удваіх прыхаджане. Яны ўсе барзьдзілі, абыходзілі Арэмчыка. Мінуўшы мост праз раку Сьвіслач, ён пасігаў ад мосту па ўзьбярэжжы. У шматных месцах рака, хоць і стаяў моцны мароз, яшчэ не замерзла — парылася зь вялікіх палонак струменьчыкамі імжы. Каля іх тонкая празорасьць лёду часта званіста трэскалася. Часіны агульнага супакою прыносілі ледзь чутны, шугліва-маразяны шум сусьвету і рэдкі рокат нямецкіх аўтамашынаў на галоўнай вуліцы. Зыркасьць сьняжын цьвяліла вочы. У луцэ ракі з акоймы лёду тырчэлі негустыя сьцёбы трысьця. Арэмчык любіў слухаць іхнае шасьценьне ў дні адлігі, калі падзьмухваў вагкаваты зімовы асьвей. Сяньня ж трысьцё не шасьцела, яно пышалася супакоем суровага росквіту шэрашы. Па мосьце, у наўцінку да тэатру опзр і балета, праімкнула водгульна фурманка. Чорны наровісты конь наўзавадзіста мчаў вазок, гучна б’ючы ў перадок падкапыцінамі сьнегу, моцна-ўторна пырхкаючы ноздрамі. Ездакі густа ачапілі нат і апочаны вазка. Несуладная песьня зацягвалася імі — гэта весяліліся жмудзякі. Адзін зь іх сьвіснуў да Арэмчыка, сябры падтрымалі яго сьмехам.
— Палітычныя парнаграфісты. Глядзеце на сваіх колішніх жыхароў Княства Літоўскага, — прапанаваў Арэмчык нябачным ворагам у падпольлі. — Хай люцыпар вас! Накась лясная на вас, хамулы з канюшняў, індэйцы дзікія!..
А тады ён зышоў з адхону ўзьбярэжжа да самага ўзрэчча. Пастукаў абцасам па лёдзе — не праламаўся, каўзануўся да каменя, што тырчэў шырокай глыбай над зьверхнасьцяй лёду, бы закалеўшы ў ім сваёй не абы-якой разорай, а цьвярдой і адольлявай. Маладосьць спатыкае жыцьцё, — можна было сказаць,
назіраючы за Арэмчыкам з захону. Ён стаў на камень, доўга аглядаў адтуль навакольле Сьвіслачы. Штосьці зіхрыла ў Арэмчыкавай душы духатворна і люба. I яно — тое, скрытное, сьцігавала ягоны настрой вялікай асьцярогай кволасьці й міласьці, нават і да благога. Цяперака ён гутарыў сам сабе, ён успамінаў. Ціхмой вачэй ашараваў трэшчыны на камені і стуль ботам зь вялікай цярплівасьцяй выбіваў сьнег, выскрабаў галіністыя замарозіны восеньскіх дажджын. Арэмчыку спаміналася. Успрыімнасьць казытлівасьці з былога ў жыцьці адчувалася новым уражаньнем, зусім новым прыгаством радасьці. Кагадзе мінуламу часу непатрэбны словы -— яно захоплівала Арэмчыка кожнай дробязяй. Гэты, бы з далявы, шум мог цяперака Арэмчыкам пазнацца міласьцяй і, можа, нараканьнем на несулад ягоным вясёлым думкам. Сапраўднае адчуваньне, калі ня трэба знаходзіць фантазію ўяваў або нездароную скойму зьдзіўленьняў! Кожная кропля крыві поўніла цела будрожным голасам хараства спаміну.
...Ён з мамай і дамаведкай узыходзіць за іхнай сялібай на высокую гурбу сьнегу. Сонца дзесьці за борам, яно нізка над ім, у заслані ягоных узорлівых вершалінаў. Азяровасьць неба доньлівая і шчыпучая. Дамаведка, пасадзіўшы малога Арэмчыка ў саначкі, уважліва сьпіхвала іх з адхону, і тады яму (запомнілася тое назаўсёды) уражвалася: чыстая, бясхмарная выш абдымае яго і падымае ў свой нябачны подзьмух. Мама сьмяецца ўсьлед, а дамаведка, хмурная, цяжкім лядайскім пахонам зыходзіць да маленькага Арэмчыка, цягне саначкі зноў на гурбу. Выпадкам, здарыцца, яна пасьлізьнецца, засіранелы сьнег ляціць з-пад яе пылам, а разам з «ву-ух» ад ейнага расчыненага роту дыміць маразяная смуга. Ён сьмяецца ўсёй шчырасьцю сьмеху, мама таксама ўторвае яму. Ня сьцерплівае, пахлопваючы па галенах, крычыць асьцезьліва на дамаведку: «Хутчэй, хутчэй саначкі цягні!»
— Уцешысься! — адказвала дамаведка, спакваля ўзыходзячы на сьнежны ўзгорак.
— Чаму яна памалу? — скардзіўся Арэмчык маме.
— Ужо дахаты пара — хадзем, марозна.
Арэмчык злосьціць. ГІадбягае да мамы, тармасіць яе за футру, просіць, плачучы, крыху памарудзіць з зваротам дахаты, a тады, калі не згаджаецца зь ім, бяжыць ад яе ўцэла па сьнезе, атоньвае ў ім, паваліцца шмат разоў. Дамаведка не адразу апамятаецца: сыіярша недарэчна расставіць ногі, прысядзе, рас-
пусьціць рукі, быццам ён скорыцца ўзьдзеі рук і вернецца сам. Ды дзе там: ён бяжыць далей, прыпыніцца, плюецца на дамаведку і зноў далей, аж пад бор бяжыць. А маме якая справа? Праветрылася, памарозілася, пайшла адна да гасподы.
— Гусь нажыраваная! — наракае на тоўстую дамаведку.
А тая, нарэшце, зловіць Арэмчыка, ашчаперыць моцна. Ах, на яе, паганую, сьціскала не па-свойску! Ад таго сьціску малому Арэмчыку рабілася балюча. А тады ён толькі ведаў патрабаваць: «Нясі добра! He прыціскай!» — і расьцьвелена наровіў дзеркануць дамаведку па абліччы, садраць зь ейнае галавы хустку...
— А-а-а! Бачу, бачу! Я пазнаў вас!.. Дабрыслаў вас усе сьвятыя! — перарваў Арэмчыкаў успамін калека. Арэмчык ад неспадзеўкі схамянуўся: досыць порстка крутануўся ўбок, скуль данёсься да яго разьлівы зварот.
Арэмчык пазнаў калеку, гэтага абрубка людзкога, як некалі ён сказаў пра яго пасьля агледзінаў руін у Менску. Калека, перагушкваючы сваё тулава на руках, прастаў праз раку па лёдзе да Арэмчыка.
— Асьцерагайся — увалісься! — парупіўся ён асьцярогай калеку.
— А-а-а! Дабрыслаў вас! Дабрыслаў! — адказаў той, не адрываючы позірку з Арэмчыка. — Задыхваюся... Я пазнаў вас!.. Як здаровіцца вам?
Падшытая скура замест ног пад тулавам, бы дзяркач, шоргалася па сьнезе і па ледзяністых тарчаках на рацэ.
— Асьцеражней! — Арэмчык ажно нахінуўся наўперад, калі калека зраўнаўся з палонкай-адухвінай.
— Ці палічылі, колькі дзён ня бачыліся? Пазнаю вас, маімі вачыма пазнаю, — і калека зышоў зь зьверхні ракі на ўзьбярэжную сьцежку.
— Ну, ну! — ухмыліўшыся, згадзіўся Арэмчык і таксама параўнаўся зь ім, зайшоў з каменя на ўзьбярэжжа.
— Будзьце там! Будзьце! Мне, каралю, — зямля, вам, княжычу майму, -— вада, самая нашая вада зь Сьвіслачы!.. Вы бачылі яе блізу не замерзлай? Я думаю, ніколі! He?.. О, вы будзеце ўдзячныя вельмі мне, калі пачуеце гэтак: яна, Сьвіслач, вечна маладая, здаецца, вечна вясновы несканчоны сплыў!..
— Ты, мабыць, грошы хочаш? Кажы, не перавахвайся на плашках. Грошы? — спытаў Арэмчык і глянуў парожняй, спакметнай вялічасьцю на калеку з шаравата-цьмянай азысьцяй каля вачэй.
— Будзе зашмат з вас, зашмат! Навошта мне вашыя грошы? Вось скажэце па-чэснаму: навошта? Я ж больш, чымсьці грошы, каштую! Ня верыш? Глядзі-купі: я жывая скулыітура! Пастаў яе ў сваім доме... О, я ўжо ведаю, дзе твой дом!.. Думайце: раскопваючы абірак-Менск, знайшлі мяне, скульптуру абломленую... Даруйце, княжыч, не абурайцеся на караля свайго! Я ад радасьці, убачыўшы вас, згубіў развагу. Сьцеражэце яе: вартасьць скулытгуры ўпадзе... Вы не ганецеся да сваёй цёплай гасподы, пабудзьце са мной... пабудзеце? Я раскажу вам усё, бо я люблю вас... Можа, хочаце да мяне, дык хадзем, знойдзем і маю гасподу...
Калека ямчэй паставіў тулава ў сьнег, адсунуў з лобу на патыліцу зімовую шапку, абцёр з даўгое барады і вусоў прамерзлыя скалкі льдзінак.
— Марозна!.. Ведаеце, тыдзень даўчасу немцы вызвалілі мяне, сказалі: гуд ман... У ваду сьцюдзёную сажалі... А сына, сыночка майго, няма! Праўда, няма? Дзе ён, дзе ён? — і KaneKa, як пранікам падчас праньня бялізны на дашчанай кладцы, хлопнуў сваёй апорай-плашкай.
— Даруйце, ягамосьць, недалужлівай абяртне, я, напэўна, крыўджу пачуцьці вашае дасяжнасьці: навошта ж вам мае ўласныя ўразы — праўда?
Арэмчык слухаў, пасьміхаўся.
-— Лыгні мне ў зубы — я ж каля самых тваіх ног, блізка. Я ўрочу сабе, што будзе чым пагардзіцца — новенькія, блішчастыя боты Арэмчыкавы лізганулі ў зубы мае. Я цемлю, хто будзе слухаць мяне, што гэта казка была... А боты добрыя, добрыя, кажу табе, а не каму іншаму!
Арэмчык зналусна глянуў на свой абутак; сунуў у кішэню руку і выцягнуў стуль адну нямецкую акупацыйную марку.
— Вазьмі й хадзі сваёй дарогай.
-— Завошта вы? За добрыя словы мае? Я — багаты! я — багацейшы за вас!.. Пастойце, не ідзеце, пагутарым яшчэ, я — добры чалавек, гуд ман, людзьвін наскі... О, дзякую, дзякую за ўбожыну, я так шаную вашу спагаднасьць мне!.. А грошыкі ня трэба, я ж шавец быў, я ж мог боты шыць...
Калека кінуў грошы. Арэмчык памалу зноў накіроўваўся па сьцежцы да Нямігі. Але калека не адставаў ад яго, перавахваўся за ім.
— Княжыч, ах мой даўні знаёмы, усё-ткі ня брыдзіцеся майго пачуцьця. Што яно? Лата да вашых дзяржаўных думак, аднак яно шчызьніць мне дзень і ноч...
— Ну, ну кажы, — жартаўлівіў Арэмчык, не азіраючыся на калеку.
— Дык прыпынецеся на часіну — паслухайце.
Арэмчык задабраволіў калеку.
— .. .знайдзеце сына майго... Што я? Што я? Яго даўно застрэлілі немцы.
— Ідзеце да немцаў — пры чым я? — адказаў Арэмчык.
— Праўда, княжыч... Вось тут, з пагорку, сын мой бегаў. Ён таксама абуваў боцікі. Я ж шавец, я ж мог пашыць яму найлепшыя... Аднойчы я нават з.майстраваў такія боцікі, што, бегаючы па глыбокім сьнезе, ён не набіраў яго за галянішчы... А як у вас з ботамі? Я пашыю вам, жадаеце — зараз жа пашыю, тутака на вашым калене...
— Прэч, вар’ят, чуеш?
— Чаму? Я адно пра боты? Усё-ткі яны ж патрэбны чалавеку, куды бязь іх? Я і то падшываю пад мой пень падэшву, — і нарошні калека чутней шаргануў па серанку скураной падшывінай пад тулавам. Пачынаў часьцей дыхаць. — Я шыў абутак!.. Прызнацца, часам незаняты нашмат працай, я дазваляў самому сабе таемныя веданьні... Яны зусім сьціплыя. He шпарчэце, княжыч, яшчэ дзень над намі, а ноч у руінах — страшная ноч! Яна цьмее, як вашы боіы...
— Што ты хочаш, ідыёт? — непрыветна адклікнуўся Арэмчык і стаў насупраць калекі.