Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
— Рэдніца — ты! Я мог за яго купіць цэлую Прагу тваю!.. Прыдушы яе, доктар, прыдушы, паважаны! — зьвярнуўся нарэшце Арэмчык і да Міхася. — Учора купіў пярсьцёнак зь велікаватым дыямэнтам, а сяньня глядзі: забылася там — у агні загартоўваецца... паганскага бога цешыць... рэдніца ты бяззайчынная!
Апрануты ў армяк Арэмчык аставаўся стаяць на вазку. Быццам перад гэтым не сварыўся з найміткай. Глядзеў панура і злосна на пажар. Цярэм зь цікавасьцяй хлапчуковай азіраў чалавека, пра якога шмат чуў з газэтаў і ад людзей. Усё, што гнусіла яго і прынуквала да якога-небудзь клопату, разыходзілася ў ім няспыннай дзівасілай ажыцьцяўленьня.
Цярэм азірнуў Арэмчыка і адышоўся ад яго. Падумаў ісьці да сваёй хаты, бо што рабіць тут, дзе траціна двору згарэла, a рэшта дагарвала? Хутка пошуг прападзе ў бясьсьледзьдзі неба, зачарнее галавешкамі пагар, а на ім падмурак з вышынёй, з шырынёй, з умоўным часам, што дзеліць ночы і дні.
Ад месца, дзе зьнік Ахрэм у агні, сяльчане не адыходзіліся. Да іх далучыўся і палкоўнік з Ганяй. Усе глядзелі туды, дзе гарэў нябачна Ахрэм. Некаторыя нават пераконвалі, што ён мо’ каля вакна паваліўся дзеля таго, каб узламаць падлогу і апынуцца ў скляпеньні пад сялібай; другія ж з усёй упорыстасьцяй адмаўлялі недарэчлівыя дадумы.
— He варажыце, людзі добрыя, — Ахрэм згарэў, і грэх за яго на двух ляжа!.. Гэта яны падпалілі, яны няўдзячныя і ў дадатак забойцы!..
Сяльчане прыслухаліся, памалу абступілі Алену. Нават Цярэм, адыходзячы да хаты, заўважыў цесную гурму, падышоў туды. Цярэм любіў паслухаць іншых, не прапусьціць іхную надзённасьць. У ім знаходзілася велізарная дароднасьць чалаве-
ка: належаць усяму людзкому. Таксама прызвычай. Мабыць! Але ж і ў Арэмчыка, і ў Алены, і ў палкоўніка з Ганяй таксама ёсьцька прызвычаі, жаданьні ды імкненьні, як зь імі? Яны належаць самім сабе і іншым мо’? He! Яшчэ ня час, — і яны ў здольнасьці справіцца быць усялякімі! Аднак Алена за іх усіх наймацнейшая воляй.
Хто, прынамсі, апрача як не Алена пераканаў сяльчанаў і мясцовыя ўлады і Цярэма бессумніўнай існасьцяй праўды? Толькі яна. Яна расказала адну вялікую сапраўднасьць. За два дні перад пажарам зь ейнага двору ўцяклі два немясцовыя працаўнікі. Вось яны, не напэўна, а гэткімі былі, людзі зусім асобных прызначэньняў. Гэта тыя, якія падчас працы на ніве каля бору спаткалі лётчыка, што ўцёк з палону, забілі яго, а потым пад пагрозай сьмерці змусілі Аленінага заўсёднага працаўніка, што жыў у маленькай хатцы на ўскрайку двара, за таполямі, з васьмі дзецьмі, зрабіць паховіны лётчыка, як ім зажадалася.
— Вы ж, людзі добрыя, не забыліся пра лётчыка, што знайшлі мінулай восеняй каля царквы? — спыталася яна. — He забыліся?..
— ...а як жа забыцца! — адказаў за ўсіх Цярэм. I на яго глянулі астатнія. Ах, гэты дакучлівы дзед — усюды горкаецца ён!
— Але... але... — торуць наапошак іншыя з гурмы.
— Дык вось яны і падпалілі двор... Ганьба ім! Праклён галаварэзам!
I Алене ўсюды паверылі.
...А палкоўніку наадварот, той прьшамінак пра лётчыка, пра царкву, асеўся балючым успамінам. Ах, гэтая царква! Ен жа некалісьці каля яе, у той дзень смутнага набажэнства, хадзіў зьдзейсьніць Аленіныя пракуды: «Дапамагай бедным!». Але дзіравую, зношаную кашулю і шапку аніхто не папрасіў у яго. Таму ён нездарма нахіліўся да Гані і, бы з такім самавітым спадзевам чагосьці пэўнага ў будучыні, прагаманіў:
— Ганя, а я зрабіў добра, што не прынёс футру ад краўца — табе будзе што апрануць... He сумуй — неяк уладзімся...
Ейны твар, асьветлены дагаркамі сялібы, не зварухнуўся ўражаньнем ад нашэгпу. Палкоўнік клапатліва-пяшчотна, ледзьледзь кранаючы, сабраў з Ганінай вопраткі нацярухі папялінкаў пажару.
* * *
Той самай ночай Цярэм, па звароце да свае хаты, усё-ткі не сьцярпеў перад спакусай уражаньня: дастаў з-за абраза сшытак з ахрышчаным назовам «Лісты з дарогі на той сьвет» і запісаў:
«Колькі ўтораў я пытаўся ў самога сябе, у свайго добра знаёмага: што гэтакае чалавек?
I вось адно кагадзе я пашкадаваў сябе і свайго знаёмага. Я турбаваў яго недарэчлівасьцяй і змушваў асабіста сябе доўга калець ды надзець на адным месцы думкі.
Няхай бы ты, мой знаёмы, адказаў мне гэтак:
— Калі б ты ведаў, чаму ты — чалавек, дык ты тады ведаў: чаму гэтакі, чаму захоўваесься ўсяляк, чаму творыш некарыснае. Тады ад гэтага веданьня ты б, напэўна, асяліўся на зямлі толькі кракадзілам, толькі ім, або больш іншым — гідрай вадзяной!
— Жыцьцё — тайніца! — «Старая гісторыя і мудрота», — скажа зноў Міхась на гэта. I няхай! Я ж не зьбіраюся торыць тваю «гісторыю» і «мудроту» ды прыпамінаць яе іншым. Я жадаю ўдзельнічаць у направе! А каго і што ведаю!.. Я думаю над адным: як можна прывучыць людзей да інстынкту добрасумленнасьці. I я, мой любы Міхась, пагражаю табе: дадумаюся. — «О, гэтыя інстынкты зьвяроў, пра якія ты мне часта апавядаў!» — ляпей не ўспамінай мне».
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
1
Падмарожаныя зарасты палыну і дзядоў чарнеліся па ўсёй сталіцы. Статкі галак мітусіліся над руінамі. Дзяркатае і частлівае пакрыкваньне іх яшчэ болей распаўсюджвала непрытульнасьць на зямлі. Вячорная астуда жызьнела плажнасьцяй блізасьці неба. Яно, падкопчанае на небакраі, празрыстае над галавой, паражнява й лёгка шугала ад зямлі.
— Чорт ведае, да чаго дайшоў, — абурыўся Арэмчык і зіркнуў на неба, выпрастаў каўнер, папрасьціў да Няміскай вуліцы.
Аднак тое самае зноў, бы пра нейкую звабную і дарагую карысьць, нахлынула.
«Па-мойму, спадар Арэмчык, таму мамэнту можна даверыцца — бадай схапіць яго, як нешта жывое. Уявіце: сярод шчасьлівай часіны вянчаньня па ўсёй сьвятыні паміж людзьмі насьцярожныя шэпты: — На расстрэл павядуць... на расстрэл. — I аблонь, што ўвесь час стрымоўвалася ёй, распаўзлася. Цьфу, кадук рыжы, прыдумае: «аблонь распаўзлася», — асуджваў Арэмчык свайго сакратара Цьвіля і рабіў крок больш марудным.
«Яна, маладуха, дадумоўвалася, што за расстрэл. — Я зь ім! Толькі зь ім! — Падхапіла вэлян вянка й пабегла зь сьвятыні».
Арэмчык усьміхнуўся, але адначасна незадавольна зморшчыўся ды пляваў блізу на ўсю вузенькую шырынь Нямігі.
«Відзіш, вашанок жаночы: Толькі зь ім! —■ усклікнула... Надумалася ў вайну жаніцца... і вэлян на вянок прыдбала... I яна не памылілася: гэта быў ён, яе любы... Вось якія людзі на сьвеце ёсьціка, спадар Арэмчык. Адно толькі да пасьцелі сужэнскай: пасажок у рукі, бы пастар, і бегма за ім, за маім дараі ім, каханым чалавекам! — Шыш табе, бадзяўка! Свайго не мінаваў каханы!» — сам сабе пацьверджваў Арэмчык і шчыльней засоўваў да кішэняў застудзянелыя пальцы.
«Хлапчук паказаў дзядулю, дзе ягоны сын. Якраз сустрэлі, калі на расстрэл вялі. — Мяне вазьміце! Мяне! Даруйце сыну! Сыну мой! Сыночак! Цябе гэтак бачыць!»
Цела дзядулі асунулася на зямлю... На яго ніхто не зьвярнуў увагі. Можа, толькі вецер восеньскі адшукаў яго і пачаў плутацца ў старой-старой, палапленай вопратцы, перабіраць космы сівых валасоў. Дабегла і яна, маладуха: « Я з табой! 3 табой!..» Кажуць: жанкі, што былі паміж сьмяротнікаў, а некаторыя нават зь немаўлятамі на руках, яшчэ галасьней заплакалі. Іхны плач ці скажаш словамі... Звычайны ўскрык маладухі будзіў іхныя спадзяваньні жыцьця, а хоць бы й не жыцьця, дык ён, ейны голас, разумеўся як абяцаньне спаміну пра іх або і помста... А сын калекі забыўся, куды вядуць, спыніўся і нават паспрабаваў рукамі разьвесьці. Бездапаможна паглядзеў на плечы — яны ж зьвязаныя, вяроўкі вайсковай эканоміі не належацца... Я думаю, сын разьвітальна ўсьміхнуўся. «Іхны плач ці скажаш словамі! От жа Цьвіль куды ўхіблёўвае! He! Я ня вытрымаю!» — сьцьвердзіў гамонка Арэмчык і, каб ніхто не падслухаў, азірнуўся. На вуліцы нікога не было. Загаманіў ізноў:
— He! Штосьці трэба рабіць, прадпрыняць... Але што, што яны жадаюць ад мяне? Зусім перамяніліся ўсе, і Лібіц нешта неахвотны да спатканьняў са мной, і нейкая рада народная бу-
дзе арганізоўвацца?.. Ах, дзейкі! Проста сам у куравень улез. Сам!.. Ды яшчэ ўсялякія дурніцы галаву ветруць: яго расстралялі, яна крычэла, ён скончыўся ад жалю. Ах, каб цябе, Цьвілю, налапам узяло! Ты, мой языкавень, асьцерагайся: собскімі зубамі можна язык адкусіць... адкусіць аж па самы гарляк!.. I навошта, дзеля якой патрэбы апавядае ён пра тое, што я заўсёды ведаю?..
Усёнае надарылася Арэмчыку чэсна і нармальна, бо была прычына. Нейкага невядомага юнака, удзельніка падпольнае грамады, асачылі гестапаўцы і расстрэлілі. Гэта ня выдумкі і не абы-якія выгады! Штосьці ўсё ўцемлівалася: бы сярод усялякіх расьцьвіўшых красак нельга аддаць усеагульную ўразнасьць аздобы адной якой-небудзь красцы. Арэмчык не пацешыўся настроем успаміну пра мінулыя здарэньні зь невядомымі людзьмі. Было зусім іншае, што сьцерагло шчодра ягоныя клопаты. Чалавек з усялякімі прызвычаямі болып лічыцца чалавекам, хоць некалісьці яго могуць назваць як каму зажадаецца...
Апошнімі тыднямі Арэмчыку ня шчасьціла. У працоўным габінэце ён натрапіў на пакладзеную паштоўку з гербам Вялікага Княства Літоўскага. Можна было лёгка памеркаваць на Цьвіля, але той якраз хворым быў і знаходзіўся ў бальніцы. Трэба спакмеціць і пахваліць адну студзёную і вытрыманую тактоўнасьць Арэмчыка: ён ухіліўся крыклівага абурэньня перад урадоўцамі — пакінуў зьмест паштоўкі асабістаму багацьцю памяці.
«Мы разумеем Свабоду, але нам патрэбен каталёг Свабоды — куды ж безь яго!» — і падпісаны: «Падполынчыкі з-пад Менску».
— Божа мой, што тут робіцца сярод руінаў!.. О, праклённы Менск! Бы пушча нейкая! Грыбы, ягады, зьвяры, дрывасекі! Госпадзі, прыслухайся: ці ж мая істота тутака — неабмежаваная сутнасьць?.. Іх голад мучае менш, чымсьці мая дзяржаўная постань, — думаў Арэмчык пра сваё становішча сярод грамадзтваў. — Я ж чалавек, я ж мушу мець гонар дасяжнасьці ці не? Няўжо вам даказваць старую вядомку асновы жыцьця? Адумайцеся, скнарнікі! Усё можа быць выпадкова, і наадварот, яно спраўляецца не інакш, як гэтак... I зусім згодзен з вамі: найсьвяцейшая навага толькі з болесьці прыходзіць, з болесьці й маё. Падумайце людзкой галавой. Забудзьцеся, што яна злучаная з моцай шыі, адсуньце яе, зрабеце яе сродкам, які б не парушаў яшчэ жыцьцёвага пачуцьця. Няхай усьвядоміцца вам часіна скарэньня цярпеньню... О Божа мой, якая дзікая, некуль-