Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
...Алена з усёй блізарукасьцяй успаміну ўглядалася ў собскія расказы зь мінулага, балюча адчуваныя ў тайніцы сэрца, a якія калісьці былі велікомай карцівасьцяй для Міхася. «О, доктар — разьнік ты!» — яшчэ не расходаваная, ад гэтага шапотнага ўсклічу, яна ўстала з пасьцелі, запаліла начную сьвечку на падстаўцы каля ложку і распранула сукенку. 3 жаночай сумніўнасьцяй сваёй прыгажосьці, аглядзела сябе ў люстэрку. «Дзеўка», — палкоўнік назваў мяне, і яно праўда, шчырая праўда, — падумала яна і пагасіла сьвечку. Села на канапу. «Не! Ня будзе!» — нясьцерпліва цягнуліся будрожныя думкі. «Ня будзе, доктар!.. Я, каб ён быў тут, сказала б яму: глядзі, я нават не хвалююся!..»
Сьціснула даланямі твар. «Ах, якая благасьць! Блазень •—я! Да чаго я дайшла? Узвышалася... бадай зьдзекавалася з палкоўніка... спрабавала забрызгавацца навучэньнямі існасьцяў жаночых ідэйкаў... забывалася на іх... скручвалася і не скруцілася бярэсьцінай — жонкай зажадала быць... і я ж была».
He адпускаючы даланей ад твару, з плачам павалілася на расьцяж канапы. Яна не магла забыцца жаданьняў кахаць Міхася. Калісьці яно, ня выраслае адразу, потым укарэнілася ў сэрца спрагай: захапіць гэтую цудоўнасьць і адчуць усёй чароўнасьцяй пачуцьця дазвольнай кволы і пяшчоты, бы злучыць усё прыгожае на зямлі, хоць яно й ня ёсьць падобнае да чалавека, і якое мо’ адно толькі мімаходна дапоўніла б тое, што ня здолела выявіцца ў нястомнай божасьці закаханых. Алена ад жыцьцёвай някайнасьці пакутавала. Увесь сьвет, яе жыцьцё, яна сьцісквала ў напеўнасьць уласнага каханьня. Спрабавала ўсьвядоміцца ім. Пераконвалася, што Міхась можа адумацца, а дзеля гэтага як найхутчэй трэба пагутарыць зь Цярэмам, каб адгаманіў яго ад жаніўства з музыканткай; а з другога позірку, аднак, яе наўмер прастаў у пусьціню рэха: «Каханьне мінула мяне...»
Адзінокія, у цемнаце пакою, усхліпвалі нікім ня чутыя Аленіны ўсхліпьі. Яна не магла супакоіцца. У зусім іншым вобразе прападала ейная будзённасьць — гардлівая і гострая, спадзеў-
ная і чароўная — не ад палкоўніка; настойлівая і ўзьдзейная на яго й на Ганю — цяпер існавала празорасьцяй бясыіечнасьці для іх... безудзельнасьцяй новых «споведзяў» Аленінага неўгамонлівага сэрца.
Яе неадхлынна наведвалі ўспаміны, ад якіх яшчэ гарэй плакала. Яна наіўна не магла дараваць сваю чалавечую блудзівасьць зь Міхасём каля вазёрца недалёка ад хутара палкоўнікавае маці. А яно здарылася якраз у першую нядзелю спатканьня. Міхась, як пчаліна каля краскі, неадлётна круціўся каля Алены, пакуль яна прылашчалася, пагадзілася расьцьвісьці ва ўсёй пыхаце перад ім. Гэта былі вечары адчуваньня ейнай маладосьці.
Аднойчы, купаючыся ў супакойнай гладзіні вазёрца, як адшліфаваная глыба граніту, спыталася, злавіўшы Міхася за руку: «Няўжо толькі гэтага і хацелася вам?»
I адказ было ня трэба спаганяць. «Не!» — адказаў Міхась. А тады падхапіў яе ў вадзе на ўлоньне, цалуючы, панёс да ўзьбярэжжа. Яны абое насьпелі самую любую асалоднасьць. Пад цёпласьцяй летніх ночаў, — Бог ведае, ці кахаў мяне, — яны апыноўваліся ва ўсе шчырасьці жыцьця.
Часта ў духаце жарсьці накрываліся мяккімі коўдрамі й падоўгу маўчалі ў прыемнай зморы, або цешыліся цалункамі й нагатой свайго цела. 3 вазёрца цягнула лагодная начная вогкасьць; узьбярэжны лазьняк, перамяшаны з алешынамі і бярозай, тварыў цемнату, якая йшчэ больш кідала ў стань адчуваньня жарсьці.
-— He! Яно — справядлівае! — праз плач абвясьціла Алена асуджэньне свайму ўчынку. — Жыцьцё й шчасьце яно... песьня, у якой самі сабе пяялі, — сьцьвердзіла яна. I зноў нэрвова, да болесьці, так што ў іхным прыціску асушыліся сьлёзы, сьціснула даланямі твар...
Устала і, не запальваючы сьвятло, апранулася ў зімовую вопратку. Ціханька паўадчыніла дзьверы сваёй гасподы і паглядзела ў густую цемрадзь калідору. У двары ўсе спалі. На цыпачках накіравалася да сталовай і кухні. Там зь вялікай асьцярожнасьцяй не шумець нешта пашукала ў цемнаце каля печы і ў кутку пад сходнікамі на столь. 3 рэчамі, што знайшла, яна прыслушліва, хутка палезла па сходках на столь. Адтуль вярнулася таксама з асьцярожнасьцяй. Вышмыгнула праз кухонныя дзьверы на знадворак. Зімовае неба пярэсьцілася зорамі. Шчыпястая абвалока марозу даткліва шугала й водгульна патрэсквала ў ночным супакоі.
— Божа, даруй мне! — безь мізэрнага шапотку прыгаманіла Аленіна душа. Зноў асьцерагліва ўвайшла да кухні, адтуль з тым самым баржджэньнем, на цыпачках, да сваёй спальні. Чакала...
Цярпець і працаваць для таго, каб кахаць і быць каханай доктарам Міхасём Адамчыкам, болей няма патрэбы. Працаваць жа для ворага Айчыны, немца, каб потым па налогавых паведамленьнях, бадай што, усё аддаць для іх, таксама злачынна!
-— «Дзеўка Арлеанская», — як казаў палкоўнічак, зьдзекаваліся зь яе словы Сконтаўта, аднак бязь нейкай датклівасьці, бо яна найбольш хвалявалася пра вынік сваёй дзеі, чымсьці адзерванелымі, абкрышанымі словамі. Што яны могуць зрабіць? Перашкодзяць? Аніледзь! Словы — вецер!
8
Цярэму не дакучала штодзённае дзёрганьне сябе жыцьцёвымі ўражаньнямі. Ён быў энэргічны ад іх. Але пры ўсёй шчырасыді ён не прынукваў кагосьці быць пакорнікам безасудным і нязьменным перад імі. Яны былі патрэбныя яму, каб жорсткасьцю, дзярмадайствам намераў знаходзіцца некаторым собсьнікам жыцьцёвага часу. Мо’ тады досьведы, аскепкі ўсялякіх бытаваньняў падмацуюць перакананьні, што былі зь ім ад самага пачатку сьвядомасьці жыцьця.
Але вось каля яго знайшліся дзьве іншыя самалюбасьці, без сумніву ў права волі настрою і бачнасьці ягоных вынікаў не цеплынёй мрояў, а сутнасьцяй існаваньня ў гадох. Што ён прагне ад іх? Ён і сам ня мог добра вытлумачыць. Усё зблытвалася ў рашучасьці зь нерашучасьцяй, знаходзілася і гублялася, пераконвалася і адмаўлялася, і пакуль што яно не супакойвалася ў рэчаіснасьці раўнавагі духовай: звычайнага ўздыму ды заняпаду. Штодня зьяўляліся ўсялякія разнаякасьці, за якімі, не выпадкам, цяжка ўгнацца. А яны і ён не маглі азначыць прасьцяг для шматнасьці мэтаў ды намогаў або асяліць, хоць бы ў адным квадраціку душы, задавольнасьць, называную і адчуваную.
Цярэмаў разгон вялікі! Ах, стары Цярэм! Яшчэ не скананы і быццам на сьвеце адзін жыве, а каля яго Міхась і палкоўнік з Аленай. Ён зборнік і заданьнік усялякіх адменнасьцяў чалавека на ўсьцяжы ад свае хаткі каля бору аж да зарослых стаўкоў каля сяла. Аднак у Цярэма нешта было і празьмернае — ён працягваў рукі, запушчаў увагі ды парады туды, куды ня трэба. Ды што ж рабіць, калі ён не жадаў «стаяць, як дрэва на сваіх
карэньнях, бо дрэва мае адну-адзіную страву, а чалавек спажывае ўсё, што створана Мной пад небам».
...А тады Цярэм пагладзіў ката, што любіў сядзець каля яго, прысунуў скрайней лямпку на стале, дастаў сшытак, што хаваўся за абразом сьвятой Афрасіньні Полацкае, прырыхтаваўся пісаць. У сшытку ён ужо даўно напісаў загаловак «Лісты з дарогі на той сьвет», аднак за тым невялікім слоўным замураваньнем пакуль што нічога не было напісана.
Нарэшце Цярэм надумаўся зьдзейсьніць наўмеранае. А гэта паказацца, выставіцца перад Міхасём з усім, што перажыў і нават пакінуць колькі запаветаў.
Адно зь Міхасёвых захаваньняў Цярэма цьвяліла. Чаму ён ідзе ў жыцьцё так, як яно вядзе яго? Чаму ён не аддзельвае струмень жыцьцёвага самацёку ад пасаднай цэласьці мэты? Быць не самаваладарнай прызначнасьцяй бытаваньня, бы тое, як лажыцца спаць, а раніцай уставаць і глядзець на неба. Але і ў такім вывадзе Цярэм бянтэжыўся — няпэўніўся ў Міхасёвай цікаўнасьці перачытаць ягоныя зацемкі.
— Беспрыйменна скажа: аскемяціна роднага... і не палянуецца пасьля сьмерці маёй выкінуць іх або нярушна паложыць тлець на паліцы.
Пры ўяўленьні Міхасёвай непашаноты да важнасьці ягоных добрых намераў, выказаных на паперы, Цярэма ажно злавала.
Мінула шмат моўкнасьці, пакуль ІДярэм пачаў пісаць. Ён, нават не крыху, а даволі падходна пашкадаваў пра сваю няветлівасьць зь вясковым настаўнікам, зь якім бы мог парадзіцца, як цікавей напісаць запаветныя лісты. А тут, на ліха ўжо, нат колькі год яны знаходзяцца паміж сабой бы ў спрэчцы, бы не ў далюбі. Цярэму аднойчы пры гутарцы з ім не спадабалася настаўніцкая пэўнасьць, гардлівая і насьмехлівая.
— Кіньце, — сказаў ён Цярэму, — разглядаць жыцьцё ў клетках, у пратаплазмах — ня трэба! Жыцьцё пыхціць вецьцямі кону — кон над усім!
Ды яшчэ асаблівасьць: настаўнік вельмі паважаў Гамэра, a нікога іншага. I ў цеплыні сваёй любасьці да яго сюдзіў перакананьне: «Чытайце, дзеду, Гамэра — вось і ўсё!.. Мне, каб дасталося ачаліць міністэрства асьветы, я ў школе навёў іншыя спалады: пачыналі б вучыцца з Гамэра і канчалі б ім. Вы зразумейце: Гамэр — скарб чалавека, якога нестае ўва ўсіх эпохах», — сьцьвердзіў ён Цярэму.
— А нашы казкі? А нашага Скарыну ня памятаць, па-вашаму?
— Дзеду, гэта нічога, што існавала!
— Шкада, настаўнік, што жывяцё тут, а там, у глебе, вас нестае! — адказаў яму Цярэм. Але настаўнік, выкрай інтэлігентнасьці на сяле, сьмяяўся зь Цярэмавых дапікаў і маўчаў ад жаданьня баржджэй расстацца з аброслым, з пахам магілкі дзедам. Ды і Цярэм ня вельмі рады быў аставацца зь ім у гутарцы. Ад чаго настаўнік не выцерпліваў. Яму ня ўдалася гожасьць зьдзекнага пасьміхаваньня, таму спраўляўся прамовіць усьлед Цярэму:
— У імя Гамэра: не дыміцеся, калі вас не падпальваюць!
А Цярэм:
— А вы й не адкашляліся: ахраку з ахракамі жыць!
Настаўнік расставіў правіцу, бы рагаўні ракавыя, цьвяліста выцадзіў праз зубы:
— Дурань стары!
I яны з таго часу, хоць гэта было калісьці, не вітаюцца й не спрабуюць палагодзіцца. Настаўнік ужо сам пачынаў абрастаць, старэць і вобразна гарбець. Сківіцы выцягнуліся наўперад, галава загастрылася ад вялікай лысіны з абвіслымі касмацінамі валасоў навакол. I Цярэм для собскае задаволы, сам сабе, прыклікаў настаўніка: Узгорак 3 Размытым Верхам.
...Але рашучасьць намеру падказала Цярэму, як пачаць пісаць «Лісты з дарогі на той сьвет» і як унадзіць Міхасёву цікавасьць да таго, што напіша. Першую балонку ў сшытку са сказам: «Міхась, ты ня цягнеш жыцьцё, а яно цягне цябе», — Цярэм выдраў з агулу сшытку і, вывеўшы ўсё-ткі той самы найменьнік для сваіх зацемак, пачаў пісаць, зрэдку ўяўна паглядаючы на Міхася.
«Ліст першы.