• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

    Каханы горад

    Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2006
    99.79 МБ
    Цярэм належаў сьвету сваёй Айчыны. Ён ведаў, што яна ёсьць, але яна гульлівая — вось што! Кожны хадзіў па яе прасьцягох з напеўнымі песенькамі перамогі і кожны губляў іх — засыпаны пяском тых прасьцягоў. Здрадная жонка — яна! Але Міхась, аднойчы ўцьвелены ягонымі «дадзеньнямі», сказаў яму хвастліва і ўвабразна: «Ты ўжо, родная сябрыня, мабыць, не ўпершыню абсьвістваеш нялюбыя напевы здарэньняў на сваёй Радзіме і, мабыць, да самае сьмерці будзеш гэткім сьвістуном!..»
    I Цярэм, незразумелы, прагнаны духова Міхасём, без супярэчак, а часам і зь імі, ішоў да лесу аглядаць пасткі паляўнічыя, або спаць на ляжанцы. Міхась усё больш пераконна, бязь зьмены адносіў Цярэма да пакорніка дакучлівых гамонак. Але здаралася, калі неспадзеўна ахінаў абы-які смутак, тады Міхась, хоць па-ранейшаму ўпорасты, апушчаны дзед у зямную кашулю, пачынаў тую ж самую Цярэмаву гутарку — знаходзілася радасьць пагутарыць пра хіжацтва паміж людзьмі, пра іхнае хісткое шчасьце. Аднак шчасьце людзкое ў Цярэмавых меркаваньнях не было штосьці блудлівае, а жыцьцё, абнятае дасьмяротным спакоем безьліхалецьця.
    Цярэм гэтак зьмяшаўся зь зямнымі недарэчлівасьцямі, што на свеце знаходзіў іх больш, чымсьці дабра і справядлівасьці. Яны цьвялілі Цярэмаву душу сваім незнарокам. Сабраныя толькі звычайнай прыроднай памяцяй, яны жылі ў ім не прыкладнікамі прывідаў, а перамаўляліся ўсялякімі словамі ў дрымаце чалавека, які не жадае паміраць у жыцьці.
    Цярэм і тады, калі ішоў да Сконтаўтаў, думаў пра свае насуды Міхасю. Моцны мароз, ціхі прастор засьнежаных ніваў пад недалёкім чарнаватым замётам бору цешылі спадзяваньнем улагоды Міхася з Аленай.
    — Прастай! Прастай — якраз на час! — у прысадзе да дваровай сялібы Цярэм пачуў голас Ахрэма. Той здалёку, будучы каля стадолы, пазнаў яго.
    Цярэм пасігаў на сустрэчу з Ахрэмам. Яны былі даўно-даўно знаёмыя. Прывіталіся.
    — Захлёбваюцца, братка, — паведаміў Ахрэм няўцемную навіну.
    — Хто? Мо’ што здарылася? — спытаўся ўважліва Цярэм.
    — Навошта пытацца здарылася — ты ж ведаеш, чаго ідзеш сюды, ці не?.. Ды нарэшце ажаніліся. Цяпер, братка, я разьбяруся, хто палкоўнікава жонка... А па-мойму, — і Ахрэм пашкуматаў Цярэма за рукаў, — ён дармо ганяўся за гэтай дзяўчарухай, што на цябе падобная: усё вечна з благім спрачаецца... А сказаць па шчырасьці: Алена — дзяжа бязь цеста! Палкоўнік разумна зрабіў, што жэніцца зь меншай.
    Ахрэм прыплюшчыў вока пад зашарашэлай бровай, хлопнуў па-свойску Цярэма, пасігаў побач яго да памяшканьня. Стуль з-за ваканіцаў прарэзвалася сьвятло, яно было ва ўсіх пакоях. Густы дым, зьмешаны з пахам сьвежа-наваранай вячэры, расьсьцілаўся па двары і каля голых ліпаў. Наводдалі жыльля ў кароўніку рыкалі каровы й цяляты. У гэтай наўзбочнай сялібе панавала валода жыцьця нават і ў прыходзе ночы.
    — Ат і бачыш, — загаманіў уторна Ахрэм, — мне старому вазі іх...
    Цярэм заўважыў:
    — Чую носам сваім — ты ўжо пачаставаны...
    — А па-твойму, як?.. Пастаім — справісься туды... Ажаніліся — і вазіць іх, ня выпіўшы гарэлкі? Ім што, маладзёнам: прыціснуліся адзін да другога — цёпла, а мне аднаму ў перадку мерзьні, плюшчы павекі, каб камяк з-пад капытоў ня тахнуў па воку... Ах-ха-ха! Што размаўляць з табой — размазваць сьнег па лёдзе!.. Калі хочаш, найперш да мяне зайдзі — пачастую. Я тут таксама гаспадар: усе гандлі праз мае рукі ходзяць... Ты ж паглядзі, нават спэцыяльную шапку сшылі. Усе ведаюць, хто я, і чуесься незьбянтэжаны — усё-ткі аніформа, як жыць безь яе? Каб больш аніформаў апраналі — пашаны на сьвеце было б ня ў меру. I ты, Цярэмка, тады, напэўна, ня рэзаў свой стары язык нейкімі рагімозьнімі... А як памру, я пра іншае кажу, — уздыхнуў Ахрэм, — дык ня ведаю, каму грошы запаветаць. Кажны дзень скубану лішні грош.
    — Для мяне пакінь — памятаць буду, пакуль сам не скалею, — папрасіў ненасьмешліва Цярэм.
    — Ідзі да пакояў — грэйся... Я гэтак пачаў гутарыць, бо наглядзеўся на іх, закаханых, маладых, што ажно самому хочацца зноў быць маладым... Вязу сабе па серанку, па расчышчанаму гасьцініцу, думаю пра пакойніцу мацер палкоўнікаву, а яны пагамоняць, пагамоняць, засьмяюцца і плёх да пацалунку. Тады ажно горш старому. Неяк ад іхнага сам ня сам робісься — па каню сьцёбую, хоць і няма патрэбы падганяць яго...
    — Далібог, Ахрэмка, не пабяжы босым па сьнезе!
    — Цярэм, ня дзьміся навучоным — усёдна ў валёнках залапленых ходзіш, а я, ненавучоны, а хаджу, глядзі: у петравых нават!.. Але спрачацца з табой ня буду.
    — Я ж і не спрачаюся.
    — Сьціхні, Цярэм, я ведаю твае кепікі: так і цэліш грызануць за сядалаўку. А я ведаю адно: праз год, празь месяц ніхто не памяне Цярэма... Валей скажы: хочаш пачаставацца, дык калі ласка да майго катуха’
    — Дзякую!
    — Ідзі, ідзі расьпярэзвайся перад ёй, бо ж палкоўнік з Ганяй кадзе вярнуўся з пагулянкі, спаць пойдзе... — жанатым карціць.
    — Няпраўда — яны баляваць будуць... Дабранач, Ахрэм!
    — Добрай ці благой ночы мне ня помач, — з пагардай расстаўся Ахрэм на калідоры зь Цярэмам.
    — А дзе ж твая гаспадыня месьціцца? — спытаўся похапна Цярэм.
    — Наўпроцькі стаіш... Ідзі, ідзі... ракам упаўзі — паважней будзе, — цяперака зусім пакрыўджана й нясьціпла выказаўся Ахрэм. — Хвілязоп, а я маўляў сабака, дык і ня ведаю, што называюся сабакам! — з гэтым нараканьнем ён дайшоў да свайго пакою. I адразу не пайшоў усярэдзіну, а цыркнуў лёгка сьліну на сьцяну, узяўся за ручку дзьвярэй, чакаў, пакуль Цярэм увайшоў у Аленіну гасподу.
    ...Ейны пакой быў клапатліва абсталяваны. Ад уваходных дзьвярэй да пісьмоўца і туалетнага століка слалася квяцістапоўная сьцежка пэрсыдзкага ходніка. Ад яго да занавесу, які захінаў ад назіру Аленіну пасьцелю, расьсьцілаўся накрывам ашхабадзкі кілім. Два вялікія вакны ўзорыліся абвісяй празорыстай пеляны вэляну. Побач з туалетным столікам і люстэркам у аправе магілёўскіх разьбяроў стаяла зеленаватая канапа пад колер сьцен і занавесу каля ложку. Калі ўвайшоў Цярэм да пакою, Алена сядзела на канапе. Яна вельмі любіла праводзіць вячорны час у спальні-пакоі. Таму і паклапацілася прыбраць усё там у кволую ўтульнасьць, каб з прыемнасьцяй класьціся
    спаць там і, устаўшы, сесьці на канапу і, бадай, ясьніста ацяжарвацца развальнасьцяй старасьветнай памешчыцы.
    — О, як добра, што вы найперш да мяне! Сядайце.
    3 уражаньнем на абліччы борзда ўстала Алена з канапы і прапанавала Цярэму крэсла. 3 гасьціннай рупнасьцяй падтрымала Цярэма за руку, калі ён садзіўся.
    — Як ня радавацца — нарэшце вы наведалі мяне, — з шчасьлівым усьмехам, бадай, у самае Цярэмава вуха гаманіла Алена. Аднак Цярэм апрача прывітаньня: «Добры вечар, спадарыня!» — нічога не адказваў на ейныя ўважнасьці. Ён таксама, не з малой прыемнасьцяй, усьміхнуўся, але зь неадступным хваляваньнем, якое найбольш зіхрылася на ягоным ваччу і выяўлялася ў намозе рук абаперціся на бакавыя пярэчыны крэсла. Скрытна зірнуў на Алену.
    — Дзіця маё, — пачаў Цярэм, — а як інакш? Я адразу да вас, каб крыху пагутарыць...
    — Хіба ж толькі?.. А што, Міхася ня будзе? — спыталася з пэўнай насьцярожнасьцяй Алена.
    — Ён дома застаўся.
    — Ах, як шкада! Я пайду сама і прывяду яго сюды. Няхай пабачыць, як буду жаніць палкоўнічка з Ганяй...
    — Гэта з Сконтаўтам?
    -— Але, з Сконтаўтам — няхай будуць разам... Ах жа Міхась! Тут ягоны Арэмчык ёсьць... А ўсё-ткі я прывяду Міхася!
    — Ён ня прыйдзе... мы ўдваіх аб чым-небудзь дамовімся.
    — Вы нешта благое прынесьлі мне. He трымайце — кажэце!
    Алена не адыходзіла ад Цярэма. Ён узяў яе за руку і сам, чалавек нецярплівы, сказаў заўсёдным прызвычаем — безадхільнай прасьціннасьцяй:
    — Ён думае жаніцца.
    Алена вярнулася да канапы, села зь неадступным пазіраньнем на Цярэма.
    — Жэніцца?.. А ведаеце, Цярэм, каб вы маладым былі, дык напэўна б ажаніліся з мной, праўда ці не?
    Нясьмешная ўсьмешка кранула Аленіна аблічча.
    — Ну скажэце — прашу!
    Цярэм ледзь-ледзь прысядліва зварухнуўся ў крэсьле і пачаў гутарку пра намер, што жадаў паведаміць ёй.
    — ...валей дамовімся, якім прыманам адвярнуць Міхася ад жанімства з тэй паганкай, накш яе й не назаву.
    Прынікнуты завіхнасьцяй запэўніваць ды пераконваць, Цярэм узьняўся з крэсла.
    —...з музыканткай вашывай надумаўся -—• доктар называецца.
    — Навошта, мой старэнькі жаніх? Навошта сьцюдзяніць тое, што належыць ім?
    — Спадарыня, я паважна хачу гутарыць пра гэта!..
    — ...дзякую! Даруйце за недалікатнасьць!
    — Я не сярдуюся за вашыя прокмеці. Я прапаную, як зрабіць немагчымае сваім. Аднюсенька ўважліва паслухайце мяне.
    — Дзякую! Прашу! Я люблю прасіць...
    Алена падбегла да Цярэма, абняла за шыю. Узбудрожана прыціснулася да ягонай шчакі. 3 душэўнай выразнасьцяй патрэбы агледзела аброслага барадой Цярэма. У яе знайшлося адразу зьдзіўленьне ад навіны, і больш яно не адрозьнівала якіхнебудзь іншых уражаньняў ці думак.
    — Жэніцца? Няхай!.. Навошта парады мне вашыя?.. Але вам скажу: вы насапраўды мой сужэнец, што парупіўся састарэцца, — прашаптала янаА бадай, у зьдзеку зь Цярэма, бадай, у хвараблівым дрывеньні. Ёй не жадалася адыходзіцца ад сябе самой — завяліка была спрагнасьць да таго, што жадала.
    — He хвалюйцеся, — паспрабаваў упрошваць Цярэм, і ў гэты час пастукалі ў дзьверы пакою.
    — Ах, Ганя, калі ласка!
    — Алюся, у сталовай усё падрыхтавана. Пакінула дзьвюх жанок падносіць і прыбіраць. Ужо каля паўгадзіны да пачатку.
    — Дзякую, Ганя!.. А жанкі тыя могуць дадому ісьці, бязь іх абыдземся...
    — А-а, добры вечар вам! — нарэшце прывіталася Ганя зь Цярэмам, а тады, абыякавая пачуць Цярэмаў адказ, як птушка перад узьлётам — лапкай па крыле, шарахнула даланёй па сукенцы, пацікавілася ў Алены: — А як падабаецца мая сукенка? Барыс падараваў.
    — Мая сястрыца, а я й не заўважыла!
    Крыху адышлася ў сьцень сьвятла лямпы, каб аглядзець Ганю зводдальку.
    — Вельмі прыгожая! Вельмі, сястрыца!..
    Памалу вярнулася да яе, і яны пацалаваліся. Ганя зараз жа накіравалася да выхаду. Зачыняючы дзьверы, яна кароткім супакоем, недадумна: чаму ён тут, зірнула на Цярэма.
    — Мы й безь Міхася абыдземся. Хутка з вамі шусьнём за стол, і ўся наша нярадасьць у келіху ўтопіцца! — як толькі выйшла сястра, зьвярнулася Алена да Цярэма. — Мо’ як-небудзь там падробімся пад вясёласьць палкоўнікаву і сям’і Арэмчы-
    ка — ён ізь сям’ёй у нас — забылася сказаць вам... Але Міхасю перадайце ад мяне: няхай сірот ня плодзіць...