• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

    Каханы горад

    Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2006
    99.79 МБ
    — Якіх сірот? — схамянуўся Цярэм.
    — Тых, пра якіх вы, мой згодны спагаднік, казалі...
    — Даражоная, Міхасёвы непаладкі жыцьця я не хвалю, — заўважаў спакойна Цярэм, мабыць, абы адказаць бяседніцы на дапеклівы ўцем.
    — He крыўдуйце на гадунца свайго...
    — Хай, па-вашаму, гадунец, але ён мой сын, з маіх рук пайшоў у людзі, і між людзьмі ня рак ашпараны, а тое-сёе значыць ім ды мне.
    Цяпер ужо зусім авалодна адказаў Цярэм Алене, а тое, што зьбіраўся ўмовіцца зь ёй, прыпынілася. Ён затурбаваўся іншым. Заясьнілася небясьпека будучага знаходжаньня Міхася перад вачыма грамадзтва. Трэба пераканаць Алену аб ейнай несправядлівай узвазе Міхасёвай параднасьці.
    — Мой сын — чалавек добры. Малады яшчэ, а маладыя, вы ўсе, наўднім днём не жывяцё...
    — А я не ганьбую яго. Адно сказала: сірот няхай ня плодзіць! —сумна-шапотна ўторыла Алена ранейшыя словы, і Цярэму яны не спадабаліся непадзельна ды аканчальна.
    — Я зразумеў вас, каб усё, што знаходзіцца каля вас, мусіла задавальняць вас? А вось спрыт спраставаў не туды, куды думалася: сірата зьявілася. I пра тую сірату вы ні адным гукам спагады, нат праз зубы, не спрабавалі выціснуць, а пакуль сірата дзесьці ў памяці існавала, каханьне да майго сына апынулася спадкам дзеля вас, хоць яно й ня ёсьць гэтак. Вы ўспомнілі сірот тады, калі зразумелі, што нейкую быццам волю мой сын адабраў у вашэці. Крыўда на яго бясчасная, яна — як жменя солі ў вочы...
    — Мой шанованы, лепш скажэце: як палец у калясо! — перашкодзіла Алена Цярэму, быццам зьбянтэжана, быццам з ахвотай гутарна пагуляць або пазьдзекавацца зь яго, гэтак як рабіла з палкоўнікам. I Цярэм не прапусьціў міма. Яно запэўніла яго, што Алена насапраўды жадае знайсьці выказы, якія б абразілі яго й Міхася.
    — Я прыйшоў з добрым намерам да вас, а вы-ы...
    У дзьверы пастукалі. Цярэм заняўся з сваёй вушлатай шапкай — пакручаваў яе ў руках з захаваньнем маладога, сурова выхаванага хлапца, бо... Усё-ткі трэба ўхіліцца разрыву з Аленай. Настрой жанчыны, якая спадзявалася дакончыць недакон-
    чанае шчасьце — быць каханай Міхасём, даўцяўся ім. А таму аставалася: як найбаржджэй пайсьці ад яе.
    Алена адчыніла дзьверы. Ахрэм клікаў займаць месца разам з гасьцямі.
    — Добра — я зараз.
    3 паўадчыненых дзьвярэй на калідоры пачулася некалькі ўрачыстых пахлопаў Аленінай далоні па шчацэ Ахрэмавай і вясёлы гутар Арэмчыка. 3 Арэмчыкавых вуснаў голасна пачулася:
    — Нерухомасьці цяперака, пане палкоўніку, манастыр Боскі.
    Размова і сьмех заглухлі —Алена зачыніла дзьверы. Ахрэм ад задавольнасьці адрывіста кашлянуў усьлед.
    —Ну нічога -— забудземся на ўсё... Час павяселіць! Адвясёлімся на іх вясельлі, а на маіх хаўтурах! — сказала яна зналусна-моцным голасам.
    Цярэм адмовіўся.
    — Нізашто. Я не патрэбен тут.
    I Алена ня ўпрошвала яго астацца на гасьцяваньню. На ягонае пажаданьне — Дабры Божа! — яна не магла адказаць. Як толькі ён выйшаў з пакою, ізь сьцісьненых вуснаў разьбегліся галіністыя, кароткія складачкі па абліччы. Гэтая непраменная маланка душы судрыгнула ейны стан, пакутна прытуліла далоні да вочаў, і ўся прыгожа складзеная постаць абнялася хвалістымі зборачкамі сукенкі. Яна плакала.
    6
    Доўга балявалі Сконтаўты зь сям’ёй Арэмчыкаў. Адбывалася й зьдзяйсьнялася Аленіна навага, што абвесьцілася ў неспадзеўных абставінах для самой сябе: зноў спаткацца зь Міхасём. Яна прынесла яе ў сваю незалежнасьць асудку здары: дамаглася бачыць пакліканыя схопы рассудкаў і наветаў самымі аб’явістымі існасьцямі магчымасьці. Яна захапілася гэтым. Паклапацілася прынесьці палову ўжо зьдзейсьненага свайму імкненьню: настоіла, каб палкоўнік жаніўся з Ганяй. Разьлік быў зусім звычайны, але з двух разнайменьнікаў намеру. Тое, што палкоўнік тайна жыве з Ганяй, як з жонкай, пра гэта будзе ведаць толькі Міхась; і другое, больш канчальнае: яна зьвяртаецца да акупацыйнага нямецкага суду аб разводзе з палкоўнікам, пасьля чаго той можа абвясьціць шлюб з Ганяй.
    I надуманае зрабілася сапраўднасьцяй.
    Пра гэта Арэмчыкі ня ведалі, яны былі запрошаныя пагасьцяваць і крыху адпачыць уводдалі зруйнаваных камяніц сталі-
    цы. Ды Арэмчык якраз ня той чалавек, каб гасьцяваць, растрачваць часіны жыцьця дарэмна. Ён шукаў у палкоўніка сяброўства вельмі добрага й адданага. Таму ён шчыра й няшчыра хваліў гасьціннасьць гаспадароў, захапляўся стравамі, распускаўся даўгімі размовамі пра сваю парадачнасьць і дбайнасьць, аб досягах у працы па ахове мянчанаў ад ліхалецьця вайны; тлумачыў вартасьць золата і самацветаў на пясьцях ягонай дачкі й дамаведкі; і, нахіліўшыся да Алены, з самапрыемнай усьмешкай даводзіў ёй:
    — Я не мікроб, як вы сказалі, я —малекула матэрыі нашай эпохі.
    Алена, не разлучаная аніледзь зь Цярэмавай навіной, з чаканьнем прыпыну ў Арэмчыкавай гутарцы, непрысутная ў сваёй задавольнасьці жанчына, адказвала Арэмчыку з выглядам мужчыны, які напатканага бяседніка ўжо даўно пагарджае дый ненавідзіць: «Па-мойму, тую матэрыю вы не мацуеце і ня творыце, а разьядаеце. Мікробік-малекула вы!»
    Арэмчык сьмяяўся. Па прызвычаі гэтак захоўвацпа да жанчын, вольна і ўласна, правёў рукой па Аленіным усыілеччы. Яны былі роўныя ў гутарцы.
    — Жартуеце зь мяне бяз жалю... Даруйце, я крыху пазьней дакажу вашу памылку... Пане Сконтаўце, што вы прыліплі да маіх дзяўчат? — зьвярнуўся ён, вясёлы й не зьбянтэжаны Аленінай кпінай, спакметнай, як злая хвароба.
    Палкоўнік у ціхаміры варшаўскай ветлівасьці — экстаз забыўлівасьці сябе, папрасіў прабачэньня ў Арэмчыкавых жанчын і Гані, пайшоў ад іх. Яны, пакуль Арэмчык гутарыў з Аленай, слухалі ігру Арэмчыкавай дачкі на піяніна. У дачкі адрасьлі вельмі каляныя пальцы для авалоданьня адзыўнасьцяй клявішаў піяніна, але бацька патрабаваў умець, і яна скаралася цярпеньню знаходзіцца кожны дзень, надвячоркам, музычыць. Дамаведка ж Арэмчыка нават паспрабавала выпеяць нейкую для яе ўразьлівую песьню і адмовілася, бо ня ведала зь яе ўсіх словаў. Гэта быў да сьмерці баравы шум шчасьця! Шчасьця, якое можна бачыць і выяўляцца ў ім.
    Але бывалі дні, калі яна прынуквалася ў самай горшай натузе выканаць Арэмчыкавы даручэньні. Займацца адшуканьнем абшліфаваных і апрацаваных скарбаў зь зямлі — золата або дыямэнтаў. А таму яе можна было напаткаць на рынках паміж затулаў руінаў, у захонах брудных наўгародаў. Яна поўнасьцю зрабілася спрытлівай, находлівай куркай. У непадазронай здольнасьці выграблявала на ўсялякай дрывотні-шуметнітку
    зярняткі зіхатлівага мэталу і цьвярдыя крупіны самакаляроў. А знайшоўшы, усё астатняе тады дакончваў сам Арэмчык. У Арэмчыка дзеля перамены на неспарахнелую спажыву-каштоўнасьці было дастаткова харчаваньня — аўсянага хлеба, паахвяраванага для мянчанаў. Ды зачастую ён спалучаў «калекцыянэрскія» выхадкі з больш наяўнымі фінансавымі рухлівасьцямі, ад якіх нават мусіў цьвяліцца й асьцерагацца — гэта называлася ім грашыма-чыстагонам. Бадай, геамэтрычнай укладнасьцяй чагосьці.
    А тады, калі падышоў да яго палкоўнік, спытаўся:
    — Ну што, пане палкоўніку, нагутарыліся, — і як быццам ня госьць, а гаспадар узяў за далонь палкоўніка дый падвёў бліжэй да сябе. Ціхім галаском ажно ўторны раз даведаўся пра здароўе, пра самаадчуваньне ў «далечыні ад натоўпу», падзячыў за добрыя настойкі й нарэшце прапанаваў паслухаць некаторыя вельмі важлівыя неабходнасьці.
    Скупчаным абліччам з выразьлівай уяўнасьцяй жаночай асьцярожнасьці на ім азірнуўся на Алену.
    — Пане палкоўніку, мне так жадалася завітаць да вас... Мне ўдалося, мо’ сказаць здарылася, здабыць з разбураных аптэкаў і фармацэўтнага заводу шмат мэдыцынскіх лекаў. Перахоўваць іх у Менску не выпадае: вайна круціцца як чорт — могуць самалёты наляцець і збамбіць, могуць здарыцца і іншыя няшчасьці сярод галечы ды руінаў...
    — О, гэта так! — раўнадушна пацьвердзіў палкоўнік недакончаную гутарку. I з падлоб’я глянуў на Алену. Іхныя позіркі сустрэліся. Яна таксама далучылася да жанок, якія моцна сьмяяліся ад анэкдота, апаведанага Арэмчыкавай дамаведкай.
    Палкоўнікава ўстаўка задавольна падзейнічала на Арэмчыка.
    — Прыемна чуць, што вы разумееце мяне, бо на мне спачывае цяжкі абавязак часу. Але трэба думаць і пра сябе, бо ж ня можа быць чалавек аднаго прычыну — трэ ўсебаковасьць. А калі яе няма — захлынаесься, увалісься, як казулька ў яму, і будзеш поўзаць там і ня ведаць, што ўваліўся туды.
    Арэмчык папрасіў палкоўніка сесьці на канапе.
    — Я веру, што ўмоўлюся з вамі, пане Сконтаўце... — і, быццам павучок на аддзельнай павуціне, павіснуў водзіркна на жанках. Ён чагосьці асьцерагаўся. За ім утаропіўся і палкоўнік, але позірк таго, у адмену Арэмчыкавай асьцярожлівасьці, быў зьдзіўлены: Алена найпершая перарывала агульную гасьціннасьць — жадала жанкам добрай ночы. I Арэмчык, калі пачуў, што яна адыходзіць, блізу ўскочыў. He чакаючы Аленінай ласкі
    разьвітаньня, пакрочыў да яе, каб пажадаць добрай ночы ды з паважнасьцяй сказаць свой заўсёдны, аблякаваны камплімэнцік:
    — У сьне мы абсыхаем! Дабранач, спадарыня! Мне было прыемна з вамі!
    Дамаведка і дачка ад гэтых словаў прарэзваліся застыглай усьмешкай, прырыхтаванай трымацца хоць бы да самай сьмерці. Арэмчык за іхную ўветлівасьць абавязкова паварочваўся да іх і дараваў ім моўкны, ухмылісты позірк, значыць, ён кончыў.
    — Прыгожую жонку напаткаў... вельмі прыгожую, — пахваліў Арэмчык Алену, як толькі яна выйшла зь ядальні. А тады чутней вярнуўся да ранейшай гутаркі.
    — Я, пане палкоўніку, жадаю прасіць у вас месца ў склепе...
    — Навошта ж гэта? — спытаўся палкоўнік, неахвотны працягваць гутарку. Ён губляўся ў іншай волі неспакойных думак. Пачынала акоймаваць яго Аленіна ўзьдзея, што кадзе прывяла да жаніўства з Ганяй, і адначасна зьяўлялася нараклівая шчыміна асуджэньня асабістага захаваньня на будучае, ужо не з Аленай, а з Ганяй — з сапраўднай жонкай.
    — .. .мэдыкамэнты перахоўваць буду. I, думаю, за ўсё будзе добры зыск, а на вашу долю рэнтныя пападуцца ня ў крыўду, a даходам. Згодны ўпусьціць?
    — А чаму не — калі ласка... склеп пустуе.
    Арэмчык удзячліва гтрацягнуў руку палкоўніку.
    — Паверце, пане палкоўніку, ад першае часіны знаёмства там, у Менску, я зразумеў вас сябрам і чалавекам каштоўнай якасьці... таму дзякую й цешуся вашай ахвярнасьцяй. Вы ж нямецкага паходжаньня.
    — Ах, нічога! Чаму не адмілаваць на патрэбу?