Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
Што жадаў Цярэм? Няўжо ён зьбіраўся пакінуць малітву свайму народу? I якую? Гісторыя — Рым, Бабілён і вёрсты іншых зсмляў! А тут, дзе ён жыве, бы гляк парожні, напоўнены іхнымі астанкамі!.. Невядомы Цярэм! Ён ведаў свой Менск і Нямігу нявысахлую! Ён, стомлены бяскроўным змаганьнем, сьціплым казытаньнем душаў іншых, зьбіраецца сканаць у сьвятыні роднае волі. Нейкая па крыві водгуль давала яму даведнасьць пра свой Айчынны Бабілён і Рым. Калісьці даўно-даўно ягоныя папярэднікі крывічы, люцічы абараняліся ад захопнікаў, а ён, Цярэм, цяперака намагаецца здабыць здабытае — як гэта?.. Цякла ў ім адонлівая і бясконцая рака развагі, ад якой ён ня меў часу памерці. Цярэм уяўляў.
— Нас прышчэпліваюць, — казаў Цярэм Міхасю. — Перад намі пад носам круцяць і сьцелюць ідэямі або заклікамі рэлігіі. Круці ідэямі штучна, па-мастацку. Квялі імі чужыя падбітыя пачуцьці, каб зрабіць чалавека ахвотай пакоры, пашаны і згубай ахвотнасьці абараняцца, каб складаўся звычайным мэханізмам вытворнасьці багацьця, бяз позірку на свае сілы творнасьці дзеля не-сябе. Звычай да гэтае творнасьці яны нават патурбуюцца яшчэ глыбей укараніць, прыпомніць...
Міхась не згаджаецца. Перарывае.
— Справядлівасьць у захопнікаў да пакораных ці ў жыцьці незалежных дзяржаваў ёсьцека адпаведная зьява сьвядомасьці
захаваньня клікі, людзей да людзей у пэрыядах ейнай няўхільнасьці, валей іхнай патрэбы.
— Люгашка скокае абы-куды, бо ня бачыць з-за травы, што наўперадзе!.. Умеркавальнасьцяй пырхкаеш? Ды я не прасправядлівасьць размаўляю. Навошта мне нейчая справядлівасьць, калі справядлівасьць ляжыць і млее паміж нашымі людзьмі, паміж тэй ці іншай нацыяй. Бо кожны, хто будзе расьці і жыць у сваім собскім саюзе, у брацтве, той будзе адчуваць трагедыяй усе ўскрыкі нядолі чалавека ад свайго народу ці іншага.
— Вы, родны, у прапаведнікі ўбіраецеся.
— А сьціхні, Міхась, ты прасьцень неміласэрны — болып нічога...
Цярэм, уступіўшы ў гутарку, паважаў свае тлумачэньні выказваць бяз зробленых перад гэтым прадмоў, але не ўхіляўся заклічных цікавасьцяй уступаў-зачэпаў. I сваю развагу ён будаваў на пераскоках красамоўнасьці разнаякасна, прастуючы да аднае мэты. Цярэм яшчэ вятлей уяўляў.
— Я прапаведнік? — перапытаўся зацятліва. — Я? О не!.. Нахлебнік эпохаў ты! Бадай паэта надворны — ты! Чаму ж не аплачаш іх тысячамі сьлёзаў.
Міхась усьміхаецца ад Цярэмавай запальнасьці, але не адказвае на пытаньне.
— Сьмяесься, доктар -—■ сьмейся. Але я пэўны, калі б ты быў і ў сапраўднасьці паэта, дык напісаў бы пра той вадаплаў, пра нас, што гінулі там: «Навошта плачуць вочы, калі пра ваш плач нельга сказаць у словах!» — вось як махануў бы па нашых вушах.
— Дарэмнае яно! — нарэшце адклікнуўся Міхась.
— Мы — дарэмныя? Бо змушаны глядзець, як нашыя калені ад укленчаньняў пакасавелі.
— А хто ж казаў: адкажы тым, чым прынукваюць і б’юць? — спытаўся ўразьліва, без насьмеху Міхась.
— Я. Ну дык што?
— А нічога. Голас з-за вакна, а не з сваёй хаты...
— Якраз з маёй хаты, з майго сэрца... Я памятаю ўсё, што кажу, — зусім асечана, але прысвоена паправіў Цярэм і бадай без захопнасьці кончыў, даказаў надуманае: — Я, Міхась, жадаў адгаварыць цябе ад спробы ісьці за імкненьнем дзяржаўных злучэньняў. Ты ж усё-ткі абмяркуй гэнае тыцканьне. Бо ўжо даўно вядома, што ні адзін у злучэньні ці ў саюзе ня жыў добра. Заўсёды знойдзецца каста вялікіх, якім насьледуй і слухайся.
-— Выдумляеце — не маё! Я належу сам свайму, нашаму! — сьцьвердзіў Міхась.
Цярэм не задаволіўся гэтакім зваротам гутаркі. Гэтулькі часу надармо ён абсягаў размах думак, і не апошніх, і ня першых мо’. Ён імі, бы сякерай, высекваў латок для сваёй набожнасьці. Ён, стары, захліпаны чалавек, чакаў убачыць непагожае цяперашняму скачваньню. Жадаў стаяць каля манумэнта собскіх дзяржаўных пераменаў — вось які Цярэм! — што кратаўся і кратаецца далей у хаце пад самым лесам. Колькі раз ён уваскрасаў падобнымі летуценьнямі! Бы сонца па адным скрайку неба праходзіць адвечны паўкруг — і нізавошта на поўнач. Так і ён.
— Я хачу сказаць: навошта залызгвацца жыцьцём у засьценях жыцьця іншых?..
-— Бясконцыя пытаньні. Бы сваяка напаткаў: зачэпіш. радасны гэнаму спатканьню, і агледзісься: дзе табе — чужы.
— ...але сьлепісься ад гэтай памылкі: прыемна нават з чужым, блізу падобным да роднага, пагутарыць пра сваё дарагое, бо яно твая ўцеха і перакананьне, якое няўхільна пяройдзе ў веру. Яно ня будзе тады гаворкай і казачнасьцяй мроі ў справядлівасьць, а сьвядомасьцяй тваёй сапраўднай надыходы зьявіцца перад злом моцным, каб сабраць раскіданае гняздо Айчыны...
. ..Апошнімі гадамі Цярэму спадабалася захопнасьць восеньскімі днямі. У асобнасьці тымі днямі, калі восень губляецца ў першых зімовых сьняжынках. Калі без адзінай зялёнай хвалі пялёсткаў збаравелыя долы, бы мякка прылегшыя, расьсьцілаюцца навакол. Закалелыя ўспырскі зямлі — узгоркі чарнеюцца лямцам узаранае глебы. Цярэм спыняўся на ўскрайку бору, крыху наводдалі ўшчалопку ніваў з жытнёвай руняй, і аддаваўся хараству прыроды. Размашліва і глуха шумяць хвоі ў бары, на небе каля самага сонца, якое, бы дзесьці далёка падвешаны ліхтар. пралётваюць расплястаныя хмаркі. Іхны лёт хуткі і спакметны. Штораз іх больш і больш. Праз шчылінкі-прасьветы наўпрасткі паміж хвоямі кавалак небасхілу, скуль яны выляталі, пакрываўся суцэльнай чарнатой хмараў. Далёкі хвост бору чапляўся за іхную дымістую бахраму. Лунка вогкага паветра абвейвала налётам холаду, а зь ім, быццам жывыя істоты, пачыналі мітусіцца сьняжынкі.
Сьнег ідзе й ідзе. Зямля пухнее, пакрываецца сьнежным намістам. Быццам рэштка, на ашчаду, сьняжынкі ліпяць шчыльней на галіны дрэў. Галіны, яшчэ мокрыя ад дажджоў, ня стрым-
ліваюць іх, стрэсваюць на праталіны каля камлёў... У думках Цярэмавых сялілася сьвежасьць, у дыханьні здаровая прахалода. У маладзенстве ён гэтак ня думаў, але цяперака, на старасьці, лятункі магчымыя знайшлі ў ім прыпынак. Яму жадалася перад сьмерцяй убачыць свае летуценьні жывым назірным вобразам дзеі.
* * *
Нарэшце з дакторскага наведваньня вярнуўся Міхась. Цярэм найперш даведаўся, што здарылася ў маёнтку, а тады зноў пачаў сваё.
— Даруй старому! Я, ведаеш, пакуль ты адсутнічаў у хаце, раздумоўваў пра тваю службу ў Самапомачы...
— Ну і што надумаўся — нічога?
— А вось якраз дацеміў. Найлепш кінь працу там. Я вельмі страшна надумаўся. Палохаюся, каб ты не зрабіўся рэнэгатам для свайго народу...
— Ах ты, мой дарагі лотра! Ты лепш, каб ня мучыць мяне прыпушчэньнямі, запісвай іх у сшытак і давай потым перачытаць мне, — добра? — крыху жартаўліва павучыў Міхась.
— Сын, не лапачы крыламі ў клетцы! Ня льгай мяне! Залыгаеш, дык мае рукі й ногі будуць думаць, казаць. Я хачу думаць, бо я не забыўся на сваіх прашчураў, я ж меў іх да мяне.
— He забыўся і я пра іх.
— Дык тады паслухай мяне. Немцы абмануць вас, бо ж самая найлепшая хітрасьць, каб абясшкодзіць ворага, значыць, нас, падтрымаць нашы намаганьні, а тады, калі пачнем зьдзяйсьняць іх у сапраўднасьць, яны, як ужо рабілі іншыя, праз рэнэгатаў патурбуюцца выклікаць няўпэўненасьць у нашу моц...
— Яй Богу, я захварэю! Захварэ-э-ю! Ласкочаш усё пра адно. Новая ляшчотка вы! — па-мяшчанску ўцятліва ўмяшаўся Міхась і недалікатна дзёўбнуўся ў Цярэмава мяккае скрыплівае крэсла.
— Дурань! — адгрызнуўся злосна Цярэм.
Тым днём ён ня ўсё сказаў доктару Міхасю. Ён быў змушаны пратраціць зь ім гутарку пра дзяржаву. Ён вось як казаў бы Міхасю:
-— Дзяржава, — разважаў бы Цярэм, — ня толькі панаваньне пасланцаў ад бальшыні народу над меншынёй, а розьніца разьмежнасьці сацыяльнага ўстрою. Яна, дзяржава, у сваю радоўку, значыла б: вартасьць колькасных якасьцяў нацыянальнае духовасьці й маралі; зьменнасьці праўнаахоўнай хвалі-
стасьці над адзінкамі, над грамадой у іх арганізацыях і над сувязямі народу з тымі, што выбраны кіраваць ім. Дзяржава — залежнасьць аднаго ад другога, дзяржава — самастойная гісторыя ўсялякіх вякоў, змаганьне мудрасьці і адначасна імкненьне прадстаўнікоў гэтае мудрасьці ахаваць свае асабістыя ўзвышнасьці й маёмасьць; сродак забясьпечваньня пашаны, займае першую ролю ў іхным розуме; другое — хлусьлівая ўдзячнасьць людзям за давер ці павагу; і трэцяе — намаганьні даведацца на справе пра свае наўмеры і перакананьні — наагул пахваліцца.
Калі б ён сказаў усёнае Міхасю, той, напэўна, заўважыў бы яму:
— Чаго ты, родны, віхаесься на вядомай дарозе? Дзеля якой карысьці віскаць пра ўжо здранцьвелае, вядомае? А зграбаць гэтыя абвешчаныя перакананьні таксама няма патрэбы.
Але Цярэм не пакінуў бы занядбанымі Міхасёвы словы. Ён чамусьці падакляраваў сабе змагацца зь ягонымі супярэчкамі. Цярэм адказаў бы яму таксама:
— He падабаецца? Ня ўрымсьцілі табе? Дык некалісьці замалюю іх новымі і нячутымі.
Ах, Цярэм! Якая дзіўная ў яго намога знайсьці на дзяржаўных копішчах нечапаныя месцы. Сучасная дзяржава з дыктатарамі і з партыйнымі хаўрусамі й з адной партыяй — застаецца іх уласнасьцяй. Сучасная дзяржава — мытар бязбожны і багаверны: я не крану цябе, пакуль не паведамлёна табе аб падатку; сучасная дзяржава зусім аддзялілася ад народу-грамады: паасобку жывуць, у недаверы ціскаюцца... Дзяржава зашмат адабрала ў людзей іхных звычаёвых правоў. Я ня супраць дзяржавы. Я жадаў, каб нашая дзяржава зрабілася зборнікам людзкіх імкненьняў да Дабра і Справядлівасьці. Вось тады мы й ня будзем жыць у сацыяльнай дыхавіцы...
...Тым днём Цярэм не напаткаў нагоды выказацца свайму Міхасю пра дзяржаву, павучыць, як круціць дылам на сьвецемлыне. Уявіў, калі б Міхась слухаў ягоныя развагі, дык, напэўна, перарваў гутарку адным замахам:
— He падоўжыш, родны. Зарана нарадзіўся!
Распрануўся і палез на сваю заўсёдна цёплую ляжанку спаць. Пакуль засынаў, у павалоцы мрояў туманілася адно незабытае, каторае ня друзьлела скрухай і ня друзьлела, як ён, а вечна аджывала, а гэта было яно — жыцьцё.
4
Цярэм разумеў, пакуль чалавек не асунецца ў магілу, можа асаджаваць старасьцяй нездабытае ў маладосьці. Але якое і чым? Шкадаваць няшчасных і памагаць ім? Аднак гэта Цярэм, бадай, адхіліў, а рашуча наважаў трымацца асноўнасьці пазнаваць чалавека. Якому калі трэба дапамога — дай, зрабі, а ня трэба — вылай і прагані бяз жаласьці. Без прымусу — чалавек гультай!