Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
Цярэм вось, прыкладам, зрабіўся вельмі асаблівым за апошнія месяцы, калі зьвярнуўся дадому Міхась. Ён беспрамежна пачаў закончвацца ў сваёй прыкладнасьці мінулай і яшчэ не-
бывалай. Аднак тое небывалае мела азначаны ім час. Нешта, як зразумелы час у рэчы, якая сумесна з існаваньнем і днямі й начамі можа пракончыць нас і можа на некалькі ўтораў апынуць у шчасьці і ў сутнасьці справядлівасьці. Бо ж яна ёсьць усялякая: і каштоўная, і карнатая, і войстрая ў звычайным загрубелым кавалку, але яна — усяднолькавы спод вечных мэтаў — гэтыя нашыя векавістыя першуны клічу да чагосыді небывалага!
А што трэба Цярэму? Ён жа стары, не падлетак, каб ад яго патрабаваць чагосьці ненадзвычайнага да папярэдняга. Ды і тое папярэдняе — ня новае! Старое ў папярэднім з новым старым. I не зусім праўда. Новае зьяўляецца з ходаньня чалавека за чалавечнае, але ніколі няма новага ў тым, што зьбіралася й тварыла ходаньне за існаваньне. О, гэтае існаваньне! Самае гідкое ў сьвеце, падараванае намі самім сабе!
Цярэм — прапускальны дзядуля. Ён без прыпыткі натрапіў на неадпаведнае ягонаму нораву. Чаго Міхась гэтак зацятліва цікавіцца музыканткай? Ён жа жанаты. I навошта яна махлюе перад ахвярадаўцамі сваю сьлепавокасьць у той час, калі яна не сьляпая. А пасьля выманлівага іграньня на вуліцы прыходзіць да Міхасёвага габінэту, адвязвае чорную павязку з вачэй — і Бог ведае як празорвае імі Цярэмавага сына. Мабыць, яна праношаная дзяўчына, хоць і маладая. Ах ты, пракудніца! Брала ад Цярэма ўбожыну, падтрымоўвалася ягонымі спачуваньнямі, і цяперака — на: яна заляцаецца да жанатага чалавека, у якога дзесьці жонка й сын ёсьць. I Міхась таксама нешта прымёрз на тым, што здарылася падтаптаць і пераліць праз краі ягонага жыцьця. Чаму ён ухіляецца гутарак пра жонку й сына? Што за адмернасьць у чалавека?
I Цярэм самааглядна распачаў дзейнічаць. He забываўся паляваць дзічыну й разносіць яе мянчанам, і не забыўся ііапільнаваць за Міхасём. Без сумніву, гадаванец займаўся чымсьці нядобрым. Марудзіць нечага. Скраяк прыношваньня апекі над ім неабходны зноў.
Цярэм аднае суботы падвартаваў за сьляпой. Яму здалося, што ён не прарухнуўся на ейнай мэце і на сваёй асабістай дадумцы.
Сьляпая, калі ўвайшоў Цярэм да габінэту, сядзела прысваена на канапе без навязак на вачох. Яна штосьці гутарыла зь Міхасём, і нават зь вясёлым настроем.
«Праселіна няшкодная», — праімгнула ў дзеда.
Яна ж устала, прывіталася зь ім, як у сваі.м доме, прапанавала яму сесьці, сама ж асталася стаяць.
Сяньня Цярэм ёй нічога ня даў. Бо за што? Як карміць ды падтрымоўваць непрытульніцу, злую жанчыну?
— А нічога — сядайце, мне толькі праслачка прыткнуцца, — невыдайна, уветліва загаманіў Цярэм. —Як жа вы здаровыя... бяз мамы сумна? — I, бадай, наўпрасткі, праснавата, разгладзіўшы трыкутнікам пальцаў абвадрэлыя знадворку вусы, дадаў: — Дахаты зьбіраесься, Міхась?
— Але. Пара ўжо.
Мажліва, тым днём зьявіўшаяся ў Цярэма прыталіна несамавітасьці прапала б пад нявыхаднасьцяй абставіны, але ён убачыў віялянчэль. Добрыя шалькі да ўзважаньня!
«Я даведаюся ўсё ад цябе... порхаўка ты дажджавая!» — прасьцерлася ў ягоных думках мяжа непазьбежнасьці.
— Зьбіраецеся? Я паднясу ваша скрыпішча...
Наадварот, ён бы працьверазеў, калі б сказаў: «Тваё дупло з восамі!»
Пакуль «сьляпая» навязвала навязкі на вочы, а Міхась прыбіраў лекарскія прылады й лекі, Цярэм, быццам неспакмечваючы, што яны не прырыхтаваныя выходзіць, выйшаў першым зь віялянчэляй.
— Вы ідзяцё? — спытаўся ён хітра, не азіраючыся з паўпрычыненых дзьвярэй, і кінуў іх незачыненымі.
На вуліцы ён не чакаў сьляпую і Міхася. Адразу завярнуўся за вугол будынку і іншай вуліцай, другімі прасьцінкамі, пасігаў дахаты зь віялянчэляй. Яму прывабна ўяўляліся свае бацькоўскія ўражаньні: ён зробіць усё ў адзін раз.
«Прытаньваць мае некалішнія турботы аб табе я не дазволю. Ты ж мой сын і ты мусіш слухаць мяне», — вось што было правадольна шаноўна й абцяжарана ў Цярэмавым сэрцы.
— Я прачакаўся цябе... Слухай, Міхась, ты валаводзісься зь ёй, але мяне, старога, не адпраўляй насіць ейныя літаўры, — спаткаў гэтакім Цярэм Міхася, як толькі той вярнуўся дахаты. I Міхась паверыў старэчай прастадушнасьці — у прамоўку не ўступаў. Але спытаўся:
— Навошта браліся несьці? Яна й сама магла несыіі.
Цярэм адразу пакрыўдзіўся на Міхася. Папусьціцца нельга.
— Я прызвычаіўся адносіцца да нешчасьлівых з усёй спагадай...
— А я, прыбраўшы лекарскія прылады, памог бы ёй, — адказаў Міхась.
Цярэм ня слухаў яго. Старанна наліваў страву ў міскі.
— Можа прыбяліць поліўку?
Міхась зірнуў на віялянчэль у кутку.
— Яна хвалявалася за вас — дзе вы дзеліся, меркавала.
Цярэм, той самы — маўклівы, паставіў на стол страву. Ён зусім не ўважаў на прылуку спагады ад сьляпой. Зачаў:
—Ня вельмі цешуся ейнай уветлівасьцю... і спагады ад кагосьці да мяне, напэўна, добра ведаеш, не паважаю. Яна ўжо завельмі прыкараскалася да нас!
— А чаму не? Яна таленавітая. Засталася адна, смуціцца па мацеры. Усё-ткі як падумаеш — трагедыя сям’і.
—... думаць ня трэба: трагедыя й будзе трагедыя, а ня шчасьцем. А я кажу, што яна ўжо зашчыльна прыкарэла да нас... A Ta66 ці ёсьць вартым прыкачвацца да яе за тое толькі, што асталася адна й сумуе, сумуе... Я ня веру тваёй ахвоце спагадваць ёй.
— Вы запруга закручваеце, родны! Ня будзем пра прыкладнае —■ давай лепш пад’ямо.
Цярэм не прывучыўся да гэткага адказу, але вычакальна прыладзіўся на наступнае, большае. На старасьць год прыходзіцца прыдбаваць з сваіх мазгоў новую прокмець часінаў і прымаглёваць яе апраўдальнай агляднасьцяй перакананьня.
— У цябе ж жонка ёсьць — здаецца, пісаў у лістох, у цябе сын ёсьць — пісаў таксама? Пра іх ты ані слова ні сяньня, ні ўчора. Нават на пошукі не заявіў праз установу, куды ходзіш і дзе працуеш... Прыкладзіны абходзіш, а ня «прыкладнае», як ты казаў.
— А вы мяне, родны, і не прыпяклі гэтым!
— Міхась, ад цябе слухаць гэ-э-такае?..
— Вы заўсёды любіце прыпнуць мяне!.. Паслухайце яшчэ раз: я жаніўся сьперша, а потым разьвёўся — другое!
Цярэм яскрыста паглядзеў на Міхася.
— Зь дзецюка ў кавалеры перакуліўся — не спадзяваўся!
— А чаму ня гэтак? — без прыпынку на спасьцярогу далейшае гутаркі адказаў Міхась.
Нічога не пакінулася Цярэму. Цэлы вечар ён маўчаў і рана пайшоў спаць. Ягоная пашана да выхаванца крыху зрухнулася. «Вот жа прыпеўкі ў маёй хаце!» — зьдзекліва цікавала яго, пакуль заснуў на цёплай ляжанцы. За вокнамі прымоўна, наскокна на шыбіны дзьмухала завіруха. Прыпадкам ад яе павеі падзіньквала Мурзава навязь-ланцуг.
— А ў нас цёпла, — загаманіў Міхась...
Цярэм ня чуў, ён спаў моцным сном.
Гаротны Цярэм. Ведае лажыцца спаць на цёплай ляжанцы, а досьвіткам абуджвацца ды ісьці аглядаць настаўленыя пасткі на дзічыну: заносіць мяса дзічыны ўбогім людзям; думаць пра будучыню дарагога Міхася; скародзіць разважаньнямі агульны час, што даўно ажыўся ў сьвядомасьці; і, нарэшце, аддацца прыгнетнаму адчуваньню старога чалавека, у якім уявілася яму, што не знайшоў выйсьця да нечага небывалага. Ад учарайшага вечара прыйшлося думаць аб дзьвюх падзеях: пра Міхася і пра патрэбу працягваць сваю помач бедным людзям. Але ад важлівай Цярэмавай пярэчнасьці й жаданьняў ці магло што-небудзь залежаць? Ды нічога! Яму так сказаў Міхась на наступны дзень, як толькі абое, незаўважліва, злагодзілі мінулую непрыемнасьць. А потым, ці ж надта цікава гутарыць ды разьбірацца аб пасьледку Міхасёвага разводу? Міхась жа не бядуе пра гэта, значыць, і Цярэм — не!
Папраўдзе, Цярэм той раніцай крыху апынуўся ў цяжкаватым выйсьці. Завіруха не сьціхала, яна перашкаджала схадзіць у лес да пастак, таму сьціхавата, словам за словам яго прынуквала мацаць і махляваць сваю прысутнасьць каля Міхася. Цярэм, каб ведаў, што Міхась зусім не турбуецца пра сваю сям’ю, ён бы не пачынаў гутарку пра гэта... Але здарылася іншае, быццам зь юнацкай пахопнасьці, напаткалася ніякаватасьць. I ў тым выпадку, хоць Цярэм прызвычаены да ганарыстасьці і моцнасьці ў асабістых дзеях, прапаў не надзвычайна — падмяліў сябе, — і на чым? Зьвязаўся зь сьляпой і зь ейнай віялянчэляй. Як паглядзіць на музычнае «снадзіва», абапёртае ў кутку, ажно сорам бярэ. Цярпі маркотнае адчуваньне ў старой, высьпеленай душы!..
.. .1 нарэшце пакінуў сарамаціць сябе, зьвярнуўся да Міхася:
— Заўтра пойдзеш на працу, і калі, мо’ ранавата, убачыш яе, скажы: ідзі да нас і забяры сваю выману.
Міхась сядзеў каля каптурка й падкідваў смалякі ў вагонь. За ноч хата выветрылася, ён грэўся каля яго.
— Добра, але каб ведаў, што ейная рэч тутака, яй Богу, паклікаў бы яе да нас, хай бы крыху, пакуль маразы, пажыла з намі. Праўда, родны, ці не?
— Маладыя не ад сьцюжы дрыжаць! — незадаволена адказаў Цярэм, яшчэ складней моршчучы маршчукі на ілбе, гэтыя безбалесныя раны старасьці... Ах, Цярэм! He ўсялякую шчылінку з прасьветамі зь ягонай душы можна абабіць чымсьці даведзеным ці неадведаным перад гэтым. Ня дзіва, што ў Менску нічога не адбылося і не перайменавалася ад ягоньіх масолянь-
няў людзей пасечанымі кусочкамі дзічыны. Аднолькі ён не маскаваўся — ён пачынаўся ў Боскім шуме бору, дзе паміж дрэвамі прасьвечваюцца дзюрачкі паднябёсаў, дзе прастор не рассоўваецца, не звальваецца разам з нашай сьмерцяй, а застаецца прыгодным падарункам усялякай жыцьцёвай вартасьці.
Міхась разумеў Цярэмаву старасьць, аднак Цярэмавай заўвагай цьвяліўся.
-— Ну, няхай маладыя дрыжаць не ад сьцюжы, а ад чагонебудзь іншага... але ж мы, як людзі, што жывем у большай меры лепшага жыцьця, мусі.м памагчы блізкаму, ці не?
-— Кінь, Міхась, пытаньне: ці не! — дзед Цярэм аджыў. Як змаўчаць? Тым болей, калі адышла ніякаватасьць зрэдку працэджваць словы. Цяперака ён жадае пагутарыць, наказаць усялячыны перад тым, як пайсьці ў царкву, хоць завіруха на знадворку не сьціхае. Міхась таксама не сьцярпеў, устаў, адышоўся ад каптурка.
— Ці не!.. Ня вельмі асьмейвай маё пытаньне... Вы ж прызвычаілі мяне аддаць апошняе няшчаснаму, ці наш сабака Мурза?
— Піхцер ты, Міхась!
— О не-е! Ня ўсё напханае вамі трымаецца ўва мне. Піхцер сплецены рэдка.
— А што зь яго высыпалася?
— Даруй мне — шмат вашай паражнечы!
— А ўсё-ткі якой?
Упарты дзед Цярэм. Ён ажно маладзеў падчас гэтакіх гутарак.