Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
Завіруха не сьціхала. Абвеяны сьнегам, неўзабаве прыйшоў Адамчык наведаць хворую Алену. За кароткі час знаходжаньня ў двары Алена паклапацілася абсталяваць ядальню, залю і кожнаму спальню. Ахрэм навыменьваў на мяса і хлеб дываноў, кілімаў, фіранак, крэслаў і сталоў. Яна ж сама наскуплявала шмат кніжак. За імі яна праводзіла ледзь ня цэлыя содні. Воку госьця кідалася ў гасподах завіхлявасьць дбайнай гаспадыні. Алена, мабыць, не жадала думаць, каб нехта, пабыўшы там, борзда забываўся пра ўтульнасьць ейнай сялібы. Яна траціла каштоўныя грошы — кавалкі мяса — без ашчады і жалю, але з спакметлівасьцяй: каб не даведалася нямецкае кіраўніцтва. А калі й небясьпека — дык яна ж немка, неяк зь бяды выйдзе! Алене ня здраджвала сучаснасьць! У вялікай справядлівасьці яна магла абвясьціць усячутна: «Сучаснасьць мая — мае летуценьні, дзеяньні якіх зрабіліся адчувальнымі й назірнымі!» Аднак, што яны нежьівыя, яна нізавошта ня скажа...
Адамчыка да Алены павяла Ганя. Ахрэму таксама жадалася выканаць гэткае паручэньне, але яму чамусыді не даручылі яго.
— Гэта я паклікала вас, доктар.
— Дзякую!
— Ганя, пакінь нас, пакуль доктар агледзіць мяне.
— Алюся, я й не зьбіраюся заставацца...
— Ах, тады прабач, сястра! — неяк апанавана адказала Алена, а калі Ганя зачыніла дзьверы спальні, зьвярнулася да Адамчыка: — Я, докгар, гэтак зьбервянела ў сваёй адпачывальні, што, шануючы згоду прыйсьці да мяне ў завіруху, мушу прасіць вашага выбачэньня... і дзякаваць вам.
— Нічога — з прыемнасьцяй!
— .. .вы ахвотлівы, доктар — і я нездарма запрасіла вас да сябе. Я ўпершыню ў Менску ўбачыла вас і пазнала. Але вось тутака я жыву блізу паўгода, а запрасіць не адважвалася. I нарэшце, хварэючы, надумалася: давай і запрашу... Добра, доктар, ці не?
Алена паправіла шаўковую накідку на каленях.
—.. .у мяне хваробатолькі назваслоўя. Я ня хворая. Калісьці спалохалася падчас забойства Зорыча, але яно прайшло само... Прызнацца вам, доктар, я прыкідвалася хворай... Неяк у жыцьці ўсё нажованае, дык я думаю: давай і я пажую каго-небудзь, мо’ які наедак камусьці прынясу...
—.. .і найчасьцей ад гэтага нічога: найперш сябе пажуеце, — пажартаваў Адамчык.
■— Вы, доктар, нават стрыманыя і асьцярожныя. — А тады з хлусьлівым усьмехам: — Мо’ ў звычаі велікадушша спыталіся?
Алена жадала сказаць Адамчыку пра ейную нагоду махляваньня хворасьці перад палкоўнікам і Ганяй, каб часткова адпачыць ад усяго мінулага і каб перачытаць некаторыя кніжкі, сярод якіх яна гэтак заблыталася, што зрабілася тысячай рэвізіяў і рахубаў прохані жыцьця; і тысячнай, насьцярожлівай асокай за дасьледаваным і здабытым у яе гадох. I, бадай, яна пераканалася: сьвет увесь, і безь яе ўзбудрожанай, — прыгожы і недакорлівы! Яна быццам зьбіралася быць наддаткам у ім. Усёткі трэба ж было адчуваць сябе нечым, ну хоць бы кантрастам ад усяго таго, якое плача, сьмяецца, кахае, дамагаецца, ці не? Ды што ад гэтага ў яе сучаснасьці? Сучаснасьць усяго толькі безнадмера. Сучаснасьць — нічога! Звычайная турбота пра сваю абыдзённасьць; яна — кароткая, як «дабрыдзень», яна ж і нараджальніца мінулага й будучага, якім не пажывеш.
— А-а было! — скажуць калісьці. — Бярэце прыклад з таго, ці не бярэце! — дададуць некаторыя. Сучаснасьць — нічога, a нічога заўсёды і ніколі! Нічога — няспынная, даўгая часіна, як сьмерць!..
Алена ўсьміхнулася -— яна навочна захоўвалася перад ім.
— Дазвольце: я ўспомню ўсё, усё зь бессумніўнай прычынай... Пачынаць ці канчаць, доктар?
I бліжэй падсунулася да Адамчыка, які ўсё стаяў каля ложку, і ў той момант, калі яна папрасіла прабачэньня за няветлівасьць і прапанавала яму ўзяць крэсла, памеркаваў: «Чым гэта скончыцца?»
— Усё ў наглядак папяю табе, і трэба заняць тое адным словам: шчасьліва кончылася.
Адамчык ціскануў плячыма, шчыра пахінуў галаву ў прыпаміне.
У Алены ажно асалода на твары.
— He прыкідвайцеся наіўнымі — вы ж доктар, а не Алена...
Апошнімі гадамі ў яе зьявілася нешта падобнае да важнічаньня — ці ад сьвядомасьці прызначэньня здабытага самой, ці ад здарэньня — зьмены жыцьця: з кухаркі ў варшаўскай немкі да ўласьніцы двору або ад прастаты характару. А наагул, яна ведала асабістую торную мяжу і ўзьмежкі.
— Ня памятаеце? Шкада. Упершыню я спаткала вас за месяц перад савецка-нямецкай вайной, таму і сказала пра тое: шчасьліва кончылася... Я тады ня вельмі даўна яшчэ перайшла савецкую мяжу, каб даведацца пра мацер майго палкоўніка, а паі'ранічнікі натрапілі на мой сьлед — што рабіць? На неба ня ўзьлезеш. Чую: гудзе машына на шашы. Давай папрашуся, і якраз вы разабраліся: узялі мяне і падвезьлі. А гэтым самым памаглі ўцячы ад пагранічнай старожы вашай цяперашняй знаёмай Алене...
—.. .за колькі тыдняў перад вайной я быў пакліканы да службы ў вайсковы шпіталь на мяжы зь Нямеччынай, але пра спатканьне з вамі ня памятаю, — апавядаў незьбянтэжана Міхась — у сэрцы жыла вясёласьць.
— Доктар, не зусім праўда! Я ляпей дзьмухну з наступнага боку: а хто прыяжджаў да мяне на хутар і прывозіў бялізну мыць (хоць табе мылі яе ў шпіталі) і ўсё казаў: можа, павозімся ў аўтамашыне? А мне дзе там да язды, калі ў кішані тымчасовы пашпарт на імя старой мацеры палкоўніка. Вось жа неразумная была. Як успомню: на выпадак кантролю адразу б заарыштавалі. У пашпарце восемдзесят гадоў жанчыне, а тут вам дзяўчына дзяўчынай, як струк зялёны. I агледзелася на ўсё толькі тады, калі па ўсім паграніччы кароў пасьвілі, і надыйшло: гуляй, хто куды! I я ж, безумоўна, да свайго палкоўніка пайшла, пабегла ажно... Ну, цяперака памятаеце?
Адамчык, хоць і весяліўся ў душы ад гэтакай нетаемнай размовы, адхінуў крысо пінжака, пасьцебраў пальцамі па каленях, адказаў:
— Але, памятаю.
— Вы пра гэта й не забыліся, доктар. Яно яшчэ зелень seneHaft, як завязь, мой дарагі знаёмы!
Адамчык ціха засьмяяўся. Без аднаго мітухня позірку глядзеў на яе. У ім Алена заўважыла выяўленую цярплівасьць найбольш слухаць, але не ахопліваньне здарэньня кону жыцьця ў прокмеці таго зьяўленьня. Але ня час, каб моўкнуць. Спыталася:
— А чаму вы не пачалі гутарку падчас спатканьня ў сьвятыні, калі разам азіралі забітага лётчыка?
— Ня ведаю, чаму. Мо’ вы скажаце? Я толькі магу сказаць: азіраў вас як нешта старасьветнае...
— Ах, вось як раздзогваеце сваё! Дык што пры гэткай нагодзе сказаць мне? О не, я скажу: вельмі добра, што вы не прызналіся да мяне... вельмі добра!..
— Магчыма.
— I вы не лянуецеся адказаць: магчыма?.. А хто казаў: не палохайся, вазьмі ў тэй старой пашпарт і паедзем гуляць. На маю адказнасьць усё будзе — даводзіў мне?
— Але, было гэтак, я не адмаўляю. Парахуйце маю небясьпеку ў той час...
— Нарэшце вы разгутарыліся... О, мой незабыты, у тым жа і справа: разрахоўка, ане парахуйце!.. Абяцалі перавесьці празь мяжу? Абяцалі. Дамагаліся свайго? Дамагаліся — і яшчэ як! Каб не палкоўнікава нябожчыца, якраз мо’ неспадзеўна прывезла б вам сына ці дачку, вам — вашу. Праўда ці не? ГІраўда, доктар’ Вялікая праўда, як неба!.. Зашасьціліся адзін у аднаго пад носам і ня ведаем, хто госьць і хто ў госьця госьцем ёсьць!.. Вы нават, доктар, павучыліся на маёй цяперашняй лекцыі сказаць мне, справядлівей прывучыць мяне слухаць: «Я пакуль што не па вашай дарозе вандрую». А вы ўсё-ткі на маёй дарозе. Дарогі не абмінаюць рэк!
— А я ня веру вам...
— .. .паношаную вопратку не пазнаюць новай!
— He — дазвольце сказаць: што я ня веру ў міт сына ці дачкі. I потым вы казалі: згубілі пашпарт, а не перайшлі мяжу, бо калі б я ведаў пра вашу замежнасьць, я адцураўся вас той жа часінай і можа нават арыштаваў бы вас...
— Будзьма цішэй гутарыць, — папярэдзіла Алена. — Міхась, доктар, о, бачыш, якая я: ужо даведалася пра ваша сапраўднае імя! He лічы мяне размоўцай хлусьні. Мы некалісьці та.м хлусілі абое для сваёй карысьці, а цяперака навошта? Навошта яно?
Алена ўстала з пасьцелі. Заўсёдным прызвычаем адкінула назад валасы. Падышла да дзьвярэй — папрабавала, ці шчьільна зачыненыя, вярнулася зноў да Адамчыка. Стала перад ім.
— Глядзі — пазнавай! Гэта — я!
Ён маўчаў, але ўжо справіўся зьдзівіцца зь яе: як яна зьмянілася ў стане, у абліччы. Яна была празьмерна абдараваная жаночай прыгажосьцяй і кволасьцю ейнага хараства.
— Валей пра іншае скажу. Вы, доктар — разьнік! — не адыходзячыся перад ім, зьвярнулася не надзвычайна Алена. — He, Міхась, даруйце! Я ня буду даводзіць, што вы — разьнік... Так і трэба мне. Я палохалася распачынаць кончанае, але ня здолела.
Алена села на скраёк пасьцелі. Яна не турбавалася пра ветлівасьць. Навошта яна? Яна толькі б крыўдзіла яго і яе.
— Што ж вы змоўклі? Вас клічуць Аленай, здаецца?
— .. .і Алюсяй таксама — ад палкоўніка слухаю! Міхась, я незамужняя, я запісалася зь ім, каб атрымаць гэты двор, што калісьці належаў ягонай мацеры. Але пра гэта потым...
Яна дрыготнай рукой узялася за плячо Адамчыка, ледзьледзь нахілілася.
— Хоць вы і пакрыўдзілі мяне, я кахаю вас... цябе, Міхась. Там, у Заходняй Беларусі, я пакахала цябе. I цяперака, — Алена нахінулася бліжэй да твару Міхася, — я напагатове прасіць цябе гэтага каханьня. Буду гэтак прасіць, як у мяне просіць яго палкоўнік... Буду, Міхась!
Пошчакна пашкуматала ягоную шчаку.
— Міхась, за вамі слова.
— .. .ты як і тады — чароўная, але ж палкоўнік?
Алена ашчапіла Міхася... На калідоры грукнулі дзьверы — нехта пайшоў на знадворак. Алена трымала Міхася ў пацалунках. Яна свавольна цалавала яго і торыла сказ:
— Я тваёй была і буду, Міхась!
Для Міхася ўсёнае асталося звычайнасьцяй. Тое, што надышло — адбываецца, нязбыўнае — прыходзіць, яго прыводзіць былое.
-— Нічога празьмернага, — цьвердзілася яму, супраціўна Аленінаму: «Я тваёй была і буду».
Прычаснасьць да мінулага не адклікалася ў Міхасёвым сэрцы. Ды што ў ім? Уважлівасыдь маладога чалавека, што абыіллася і пакінулася з добрым успамінам аб днёх прыемнасьці. Няўжо ж будзе яна каму-небудзь аб тым апавядаць? А калі нават гэтак? Дык небясьпекі ўсёдна ніякай. «Яна закахалася ў мяне мо’ балазе сьвядомасьці да майго становішча ў грамадзе. Шчасьлівая сялянка!» Вось як атрымоўвалася ў Міхасёвых меркаваньнях пра Алену. I яно, як не было разважанае, натхнёна ўпры-
гожвала ягоны намер. Намер жаніцца зь віялянчалісткай. Ён уяўляў а ні ледзь зацягнутым у інтарэсы ўскрэплай дзяўчыныАлены, якая вельмі жадае ўляпіцца ў сустань адукаваных людзей. I цяперака яно не прысутнічала ў яе дабаўкай нязьдзейсьненай цікавасьці, а патрэбай зусім сапраўднай адпаведнасьці — яна ж валадарка двору!.. Гэтак разважалася Міхасю, можа, дзеля таго каб конча пераканаць сябе ў каханьні да музыканткі. Ён даведваўся асабістую справядлівасьць.