• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

    Каханы горад

    Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2006
    99.79 МБ
    Пра будучыя неабходнасьці памогі Цярэм разьмеркаваў адносна: мужчына, што паважае шкадаваць кожнага, — вельмі недарэчны, бо ён у той нагодзеробіцца няўпэўнены, а яму трэба быць пэўным ды ўвераным. Ен пачынае спрачацца ўсялякімі довадамі аб несправядлівым, і няверанаму зусім ня верыць, хоць і ёсьць у тым праўда...
    Сьмешны Цярэм! Кожны дзень не наводле папярэдняга. I яшчэ ў дадатак намагаецца падагнаць Міхася прыстасавацца да ягоных аскомінаў-развагаў. О не! Мабыць, у сваім апушчэнстве да поду жыцьця Цярэм сам нямотна адчувае аджываньне. Ён жадае тысячным наступнікам-людзям давесьці сваю недарэмшчыну на сьвеце. Ен думаў пра гэта не тады, калі клаўся спаць, або разбуджаўся й ляжаў ураньні на цёплай ляжанцы, ён думаў пра гэта, бадай, кожную часіну...
    У панядзелак, яшчэ перад усходам сонца, калі Міхась мусіць рана ўставаць і ісьці ў Менск да працы, Цярэм усё-ткі асвойваўся зь ім нанова. I то якім шляхам. У Цярэма больш не знаходзіліся іншыя выйсьці-шляхі.
    — Я дык ня ведаю, Міхась, як трымаць цябе. Хоць пакапаўшыся ў галаве, я здолею знайсьці што-небудзь супрацьстрымнае твайму крывацёку...
    — Няўжо, родны, у вас няма іншае гутаркі? I якую волю жадаеце накласьці на мяне? — спытаўся без прыемнасьці Міхась.
    — Ты ж ня ведаеш, пра што я буду гаманіць.
    — Напэўна ж не анэкдоты ці навшы.
    — А можа і навіны, скуль ведаеш?
    Цярэм скрадліва прысеў у сваё мяккае, рыплівае крэсла дый пачаў:
    — Добра, Міхась, вось ты разьвёўся з жонкай і, мабыць, зноў шукаеш тых самых грахоў. Але я, як чалавек стары, параджу табе: круціся найбольш каля гэтай памешчыцы... Я мушу толькі сяньня сказаць табе адну тайніцу: некалькі дзён даўчасу,
    калі ты быў на працы, яна наведала мяне. Прызналася, хто яна і дзе спаткала цябе...
    Цярэм не дакончыў. Цішыня зімовага раньня ў ягонай хаце зашамацела хуткай хадой Міхася ад сгала да кутка, дзе вісела вопратка. Міхась не даеў сьнеданьня, апрануўся й пайшоў да працы.
    Цярэм сустрэўся з Аленай невыпадкова, і невыпадкова ён думаў паведаміць Міхасю пра тое, што было гутарана зь ёй, але Цярэм зьбіраўся атрымаць больш часу. Алена спадабалася яму сваімі жаданьнямі, што ні ледзь ня розьніліся ад ягоных. А гэта: памагаць бедным... Хто мог быць рухмяным на гэтай пахрышчанай дарозе? Безумоўна, Міхась і яна, Алена. А ён сам пакіне іржавець паляўнічыя пасткі і возьмецца пісаць «Лісты з дарогі на той сьвет».
    — У мяне няма нічога падараваць у спадак Міхасю апрача перажытога, надуманага і назіранага... А можа, і перачытае мае лісты і будзе тады чалавекам непашкоджаным сярод полымя жыцьця.
    Вось якія жаданьні спаткалі састарэлага, на некалькі дзён ці год пакінутага жыць Цярэма! I на Міхасёва абурэньне падчас сьнеданьня не зьвярнуў увагі: пойдзеш да Алены, нідзе ня дзенесься! Жаночая прытула маладых вабіць, — хмыліўся ў гутарнасьці дзед і пераконваўся.
    А ўвечары як заўсёды вярнуўся Міхась з працы, але не адзін, а зь дзяўчынай. Няшчасны Цярэм! Няшчасны як ніколі! Міхась прывёў дадому музыкантку. Ён зноў не паслухаў Цярэма.
    «Які ён непашанны чалавек!» — падумалася Цярэму. Аднак не вахнуўся: ветліва запрапанаваў ёй сесьці і прабачыць, што змушаны на хвіліну паклікаць Міхася, каб штосьці памагчы зрабіць у трысьцені.
    У трысьцені Цярэм, нат добра не зачыніўшы дзьверы хаты, спытаўся ў Міхася:
    — Нарэшце ажно зь ёй да мяне! У госьці прывёў?
    Гэта быў першы пачатак самай несхаванай нядружнасьці да Міхася.
    — Няхай бы прыйшла перад палуднем да нас і забрала сваю леру, або сам аднёс.
    — Даруй, родны, непрыемна стаяць тутака і гутарыць. Некалькімі словамі ня вытлумачымся...
    -— Я ня слухаю цябе! Я хачу ўтлумачыць табе, што я не займаюся штучнымі практыкаваньнямі над тваімі захаваньнямі, але
    папярэдзіць: навошта ты водзісься зь ёй? Навошта прывёў яе да нас? Цяперака вайна — нечыстота людзкой душы й сумленнасьці і нечыстота цела. Яна ж, напэўна, з плоймай вошаў ходзіць. А ты яшчэ нанач прывёў. Дзе ж паложым спаць яе, адкажы?
    — Ня крыўдзі мяне й яе... Яна мая будачая сужэнка...
    — Жэнісься! — усхвалявана вымавіў Цярэм. — Вашалоўка праклённая — прэч зь ёй!
    Міхась узяўся за клямку, каб ісьці ўсярэдзіну хаты.
    — Добра — я зараз скажу: забірай віялянчэль і ідзі туды, скуль прывёў, добра? — He... не! Чакай, Міхась, — сорам рабіць гэтак: няхай начуе ў нас...
    Цярэм не зьмяніўся ў спатканай драбніцы дня, але ад неспадзеўнага непярэчаньня Міхася схапіўся за хітрасьць, ён сьцярог больш важлівае, чымсьці музыкантка будзе спаць у ягонай хаце.
    — Як гнаць чалавека насупраць начы. Шукаць ліха не памагай...
    Міхась, каб канчальна ўлагодзіцца Цярэму, сказаў:
    — Маразы цяпер. Падумай, як магчымець жыць у неацепленым, разбураным падвале. Аж дрыготкі бяруць, калі ўявіш спаць там.
    I Цярэм ва ўсёй асабістай здольнасьці характару ўмець ахаваць няўлету настрою сэрца пераступіў зноў, за Міхасём, парог хаты. Ягоныя вочы спаткаліся з позіркам віялянчалісткі. Ёй адчувалася ніякавата сярод знаёмых двух мужчынаў.
    — Вось і вы, — магла сказаць яна да іх, у іхняй хаце.
    — Уцешна, што наведалі нас, — пахваліў Цярэм. Узяў крэсла і паставіў яго блізка каля яе. Сеў.
    — Зіма сёлетняя выпетрыць усіх, — працягваў гутар Цярэм.
    — Другі месяц без адлігі, — падтрымаў яго Міхась. Што ж, ён мусіў неяк прыляпіцца да Цярэмавага суладу! Жадалася собскай хлуснасьці, каб адчуць і прыняць задавольную будучыню ў згоднасьці й падтрымцы.
    — Вы гаманеце сабе, а я тым часам падрыхтую вячэру, — перамяніў гутарку Міхась прапановай.
    — He інакш як гэтак, — падтрымаў Цярэм.
    На дварэ віскаў Мурза, і Міхась для яго першага панёс есьці. А тады, калі ён выйшаў, Цярэм нахіліўся наўсупрацькі музыканткі, загаварыў паўшапотна.
    — Я ганаруся, што вы зьбіраецеся жаніцца з маім сынам, але найлепш вы крыху пачакайце з гэтым: не цяперашнім сьветам каб вяселіць -— вайна, любая... Ня гневайцеся на мяне — я не адганяю вас. Шкада, Міхась вяртаецца, а так бы вы згадзіліся з маімі словамі...
    Аднак, калі вярнуўся Міхась у хату, бадай вінавата, Цярэм паправіўся зусім іншым.
    — ...а павячэраўшы, калі ласка, да палкоўніка Сконтаўта ў госьці. Сяньня прадпалуднем завітала сама Сконтаўціха і запрасіла да іх.
    Міхась паківаў галавой — адмаўляўся.
    Кароткая, але дастаткова зразумелая перад гэтым Цярэмава гутарка, а тады прапанова пайсьці ў госьці, спыніла музыкантку перад ім і Міхасём не ў ніякаватасьці, у апыненьні, калі нават і не хвалюючыся, ня можаш даведацца адчуваньнем: ці гэта напаткалася прыемнасьць, ці гэта прокмець сну, якая не абышто прарочыць.
    — Навошта нам ісьці да іх? — усё-ткі ўсьмешліва і поўнасьцю сьвядома спытаўся Міхась.
    — А раз просяць, чаму не пайсьці і пабыць даўгі вечар сярод знаёмых. Што будзем рабіць дома?
    Міхась скрытна паглядзеў у Цярэмавы вочы.
    — Тады хоць сам, але я пайду, — крыху ганарліва, з гэткім самым позіркам, як у Міхася, аглядзеў яго Цярэм. — He жадаеце — ня трэба, сядаем есьці. Калі ласка, прашу да стала, — запрасіў Цярэм музыкантку. — Прабачце, а як жа клікаць вас?
    — Насьцяй.
    — Прыгожае імя, — не адчэпліваўся Цярэм.
    Стары Цярэм! Стары, як уежджаны брук. Насьця аднак вычувала ягоную нейкую няроўнасьць і яшчэ болыв саромелася гэтых двух мужчынаў. I каб ня раньняя зімовая ноч, яна б жадала пайсьці адтуль да свайго сьцюдзёнага падвалу ў Менску.
    5
    Як Цярэм ні ўпрошваў Міхася пайсьці ў госьці да Сконтаўтаў, ён усё-ткі не згадзіўся...
    Маладая і прыгожая Алена спадабалася Цярэму. Пасьля першага знаёмства і досыць даўгаватай гутаркі застаўся ў вялікай захопнасьці ёй. Паколькі Міхась «разжаніўся» з сваёй «выкрутасткай на абцасах», дык цяпер ёсьць другая нагода ажаніць яго — ажаніць з Аленай. Яна ж дзесьці каля нямецка-савецкай
    мяжы спакушвала яго, спакушаў яе і ён. Яна абы-так не магла прыйсьці і апавядаць пра сваю мінулую спокмець жыцьця! I Цярэм, стары Цярэм, наважыўся сесьці там, дзе прыйшлося напаткаць месца.
    Ах, Цярэм! Каб не прыйшла Насьця-музыкантка, ён перад тым, як сказаць ведамку пра запросіны Сконтавай, ахрысьціў бы Міхася новым пацалункам ягонай хатняй філязофіі, Ён так і ўяўляў, як будзе захоўвацца падчас гутаркі зь Міхасём і як будуць разьмеркаваны ўсе незнаёмыя дагэтуль думкі і дакоры. I ня здарылася, што наўмервалася. Неспадзявана ціхая, з пастаяннай усьмешкай, калі слухала Міхася або Цярэма, завітала да іхнай хаты Насьця. Усё гэта ахоплівалася ў зразумелую тайніцу адной ёй і іх абоіх. Але як ні было цяжка ад ліха вайны, ад няшчасьця зь ейнай мацерай, яна падрыхтавалася спаткаць іншыя надары жыцьця. Сваю будучыню і Міхасёва прызнаньне ў каханьні да яе, а потым прапанова быць ягонай жонкай, рассуджвала самай надзвычайнай зьявай у гадох. Для яе яно, што надышло, чулася такім зьяўна-прыродным, што нат не пакідалася мізэрнага зачэпу разважаць над ім дастаткова празорліва. Яна, смутлівая па памерлай мацеры, ад Міхасёвай прапановы аджыла, завіхрылася вясёласьцяй, якую зьдзейсьніш толькі тады, калі атрымаеш наводле таго, як адведаў ейную апрычонасьць у сваім сэрцы. Яна інстынктыўна адбывала павіннасьць жыцьця. Пра пырскі жыцьця, куды яны спадуць, ці думаць? Гэташняя просьбна-супакойная чароўнасьць зь цяжкімі веткамі тайніцаў забірае нашы дапушчэньні. Нешта наводле мальбы пустара яно — усё!
    — Бо мы людзі на зямлі, быццам пад дахам неба... I дзіва! Сапраўднае дзіва: крапнутая дажджьіна на павуціньне не здаецца павуку спажывай!
    Вось гэтак на той дзень зьбіраўся Цярэм усчоліць духам Міхася. А кончыць незадавольным вывадам і выглядам упорлівага каяньня Боскага і паганскага заклінаньня:
    — Мне жадалася, каб не адна мая рука вітала Цябе тут на зямлі.
    I даткнуць, хіба чорнымі словамі:
    — Хрыстос, няўжо ты думаеш, мы кіненае тут джала?
    О, Цярэм! I ён ня выказаным, адным-адзіным, накіраваўся да двору Сконтавых. Усё-ткі яму адчувалася б гаротна, калі б прапусьціў, пратэрмініў выпадак дасяжнасьці для гадаванца. Добрае ўмеркаванае месца —Алена!
    Як ніколі Цярэм зрабіўся не адносным да сваіх меркаваньняў і надумак. У першую зіму другой сусьветнай вайны, калі за грукатам вайсковых машынаў і гарматаў не зьвінела слова хоць бы якой большай праўды, заместа бясконцых апавяшчаньняў праз газэты і радыё тайніц нялюдзкасьці праціўнікаў, ён, Цярэм, абагрэты ляжанкай, атулены дахам хаты, зажадаў убачыць сябе, старога, выпетралага, як рачная пяшчаная ўзлонь, сьвятым. Небывалым сьвятым! I яно, уладная прыгожасьць мрояў, расквечвалася ў ім, нібы спакойная процьвень хрысьціянства, нібы прыманлівы грэх разрухі. Ён адчуваў сваю будучыню болесьцяй роднага цела. Вясёліўся да стомнасьці ў сваім думаньні аб усім і апыноўваўся, як кепскі артыст тэатру, перад... Перад кім жа? Вядома, перад Міхасём.