Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
гу вуліцаў, што прасталі да пляцу Волі. Зусім блізка, гэтак было панура і насьцярожліва ў сталіцы, пачуўся дзяціны скрык: «Мама!». Распачліваму скрыку ніхто не адказаў. Уводдальках — рэха асобнай або чароднай стральбы.
Палкоўнік ішоў побач з Ганяй наўперадзе. Хоць ведаў, што зімна-маразьліва на знадворку, быў апрануты ў вайсковы мундзір. На дзязе шчыльна вісеў падвязаны наган. He любіў дзеля параднасьці перад невайсковымі людзьмі хадзіць у шынялі... Усьледна палкоўніка і Гані ішлі Алена і Адамчык. Ганя часам падхоплівала палкоўніка пад руку, прыціскала да абмарошчанай сьняжынкамі шубы. Уладзілася пры хадзьбе некалькі разоў пацалаваць яго. Відовішча, нават хадзьба Гані і палкоўніка, цьвяліла Адамчыка. Ён балюча, апрача гэтага, неакавіта праймаўся сутнасьцяй у Самапомачы і дзікім здарэньнем у сталіцы. Спакойнага, раздумлівага не на імгненьне яшчэ больш лавіла, спыняла раздарожжа. Раздарожанае з дадзеным жыцьцём чалавеку, ня можаш знайсьці прыстанку-выйсьця да добрай чалавечай дзейнасьці. Было панятліва, да зарэзу панятліва: паміж вялікіх дзяржаў з пэўнай моцнай палітычнай філязофяй, а цяпер занятых міжсобку вайной, не знаходзіцца месца азначыць самастойнае месца для Беларусі...
— Як добра было б і люба, каб пайшоў дадому зь Цярэмам... што магу сказаць яму потым?.. ці пакінуцца якія-небудзь спадзевы памагчы няшчасным у Менску?
Калі б Алена размаўляла зь ім, Адамчык, можа, не прыводзіў сябе да доказаў так разважаць. Яна ішла побач яго з прыглядным абліччам на адол, бы штосьці шукала запамятаць пройдзенае на адоле. Мажліва, у ейным маўчаньні спакусьлівыя недагляды да ўласнага жыцьця ў мінулым або сучасным? Прапушчанае дагнаць здольнай умеласьцяй і хітрасьцяй, а можа ў яе ўсёнае адбываецца без цяжкасьцяў?
— Мы ідзе.м за імі, бы не ведаем мясцовасьці, — нарэшце Алена ціха сказала Адамчыку і ня глянула на яго.
Палкоўнік — вайсковы чалавек. Вушы прызвычаіліся да слыху. Пачуў іх.
Дарога ад Самапомачы да кватэраў для цывільных немцаў некароткая. Палкоўнік прапаноўваў пайсьці бліжэйшай вуліцай. У міжсуполку некалькіх уцалелых будынкаў месьціўся будынак Усебеларускага мітрапаліта. Дайшлі. Сьняжынкі барзьдзявілі яшчэ большай гусьцінёй. Чуліся выстралы. Нямоцны вецер скразьніў між развалінаў.
— Гэта ж Травянец вісіць!.. — скрыкнула Алена і пабегла да слупа ў блізасьці гасподы мітрапаліта.
— Куды ты? Вярніся! — паклікала Ганя, астаючыся стаяць каля палкоўніка.
Да Алены першым падышоў Адамчык. Яму адчувалася, быццам ідзе голым, быццам выткнуўся да натоўпу паказацца, як ёсьць складзеная ягоная постаць. У вакне мітрапалітавага дому спакмеціў артыстку. Яна праз адхіны занавесак назірала за імі. Была цікавасьць: немка падышла да вісельца.
Палкоўнік блізу арытмэтычным вайсковым крокам падышоў таксама. Ганя шмагнула ніжэй рукаў футры. Залацісты брасьлет асунуўся на шчыкалатку далоні. Паглядзела на яго. Падсунула глыбей пад рукаў. Толькі гэтым абагулялася, асэнсоўвалася ёй напатканае. He падышла да вісельца.
Неспадзеўна з-за рогу вуліцы выйшлі два салдаты-жмудзіны зь перавешанымі праз плечы цяжкімі савецкімі вінтоўкамі. Палкоўнік спакмеціў іх. Злосна скамандаваў нямецкай мовай: «Раўс!» і нават прыклаўся да рэвальвэра. Жаўнеры цокна аддалі пашану, зноў адышліся за рог цёмнае вуліцы.
3 уздоймы слупа зьвісаў Травянец. Яго, мабыць, спаткалі жмудзіны, калі ён выйшаў з дому пасьля спатканьня з сваёй сужэнкай, і павесілі як заложніка. Ён вісеў як самагубец, бы помста ўсяму таму, што не справіўся адолець у агульным жыцьці свайго народу — мастацтвам.
Алена абняла яго абвіслую нагу, заплакала.
— Вялікі ты-ы, — скрозь плач прагаманіла яна.
Доктар Адамчык і палкоўнік адвялі Алену ад нежывога Травянца. Яна паслухалася. Крыху адышоўшы зь імі, скрывіла прыгожае аблічча, з вачыма бы аднольва ўцісьненымі паміж ілбу і шчокаў, пазьдзекавалася дзіка, не па-людзку з Гані, Адамчыка і палкоўніка.
— Дайце мне наган!.. Калі б я была палкоўнік Сконтаўт, я магла б застрэліць любога жмудзіна ці немца... Ах, што з вамі гутарыць! Вы ўсе хаджэньнікі наканаваньня!
Прыпынілася міжзруч Адамчыка і палкоўніка, азірнулася на вісельца. Позірк спаткаўся з паўадчыненымі вуснамі Травянца. Яны чарнеліся чарней, чымсьці зімовы ночны сутанак.
1952 г.
ЗЬМЕСТ
Вітаўт Кіпель. Горад чытае	3
АНТОН АДАМОВІЧ Тут не Масква (Да ўсяго, што сягоньня і ўчора)	7
Менску (На ўгодкі вялікае пажогі)	 12
Чорная бель	 15
Каханы горад (Завязка раману)	21
ЛЯВОН САВЁНАК Запіскі эмігранта	71
ЯНКА ЮХНАВЕЦ Яно 	 149
Частка першая 	 151
Частка другая	242
Частка трэцяя 	297
На вокладцы — рэпрадукцыя з малюнка Юрыя Якавенкі (г. Гродна)
Літаратурна-мастацкае выданьне
Бібліятэка Бацькаўшчыны Кніга 9
Каханы горад
Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы
Адказны за выпуск Г Вінярскі Кампутарная вёрсткаЛ. Ваўчок
Карэктар Г Пазюк
Падпісана да друку 8.02.2006 г. Фармаі 84x108 '/ Друк на рызографе.
Папера афсэтная. Гарнітура Times. Ум. друк. 19,53 арк.
Ул.-вьід. 18,67 арк. Наклад 200 ас. Зак. 186.
МГА «Беларускі кнігазбор». ЛВ № 02330/0056929 ад 1.04.04.
220034, Мінск, вул. Фрунзэ, 5. Тэл./факс 200-70-27.
Надрукавана з арыгінал-макета заказчыка
ў друкарні ПУП «Ходр» ІА «БелТІЗ». ЛП№ 02330/0056661 ад 29.03.04.
220004, г. Мінск, вул. Вызваленьня, 9.
Міжнароднае грамадзкае аб'яднаньне «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» з 2004 году выдае «Бібліятэку Бацькаўшчыны».
У сэрыі пабачылі сьвет кнігі:
• «Месца выданьня — Парыж»:
Выбраныя старонкі часопіса «Моладзь» (1948—1954)
• «Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна»: Артыкулы, дакумэнты, аповесьць • Н. Гардзіенка. «Беларусы ў Аўстраліі»: Да гісторыі дыяспары
•	Л. Юрэвіч. «Мэмуары на эміграцьіі»: Крыніцазнаўчае дасьледаваньне
•	I. Варабей. «Там, дзе сэрца маё»: Публіцыстыка, пераклады, апавяданьні
•	М. Ганько. «Каб сьведчылі пра Беларусь»: Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька
• «Эквівалент»: Зборнік эміграцыйнай прозы (укладальнік Лявон Юрэвіч)
•	Лявон Юрэвіч. «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага»;
Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947—2000)
Рыхтуецца да друку кніга:
•	Б. Рагуля «Беларускае студэнцтва на чужьше»; Выданьне другое, выпраўленае й дапоўненае
t	]