Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
Усьлед за Саболікам ён пайшоў вітаць паэта і неўзабаве шапнуў Зноцікавай жонцы:
— Хутчэй ідзіце да яе, бо часу няшмат.
Яна пайшла да Алены. На хаду з кішані касьцюму выцягнула старанна складзены ліст паперы. У кароткай часіне, ідучы да Алены, яна адчула зноў жаданьне вялікомым і нязьменнапраўдзівым. На абліччы прыемная мяккасьць настрою.
— Вельмі буду ўдзячная вам за ахвоту пагутарыць з мной, — знаёмячыся, хлусіла Алена. Яна скрытна хвалявалася. Была прычына. Міхась адмовіўся пакінуць раней сходзіны. I толькі пакорлівасьць каханьню да яго патолілі ейную цярплівасьць аставапца тут надалей зь ім. Зрабіць штосьці благое, нават звычайнае апрыканьне, яна зразумела, што было б найболын болесна ёй самой, чымсьці яму. Яна спадзявалася дамагчыся ад Міхася каханьня, прыгожага і гарманічнага.
Зноцікава жонка паказала ліст паперы, увесь счырканы лініямі, надпісамі па іх імёнаў ды прозьвішчаў. Яна патлумачыла:
— Гэта наша родавае дрэва. Мы ж, паглядзеце на гэтае апошняе прозьвішча, паходзім ад нямецкага пакону. Мы хочым быць немцамі... Навошта нам галадаваць! Вось цяперака, упершыню за час вайны, пад’еўшы добра, гляджу на мужа, на паэта і не разумею, чаму я блізкая яму, навошта жыву ягонай жонкай?.. Мы ўспрынялі рытм, ажывіліся рыфмамі, і наце вам: трэба яшчэ думаць пра хлеб. Навошта? Мы ж — немцы, мы мусім есьці, як яны... Памажэце, калі ласка: парадзьце, якхутчэй дайсьціся нашай нямецкасьці...
— Мне так вясёла тут, так вясёла, што нават ня цемлю, што адказацьвам... я дужаспагаднаявам!.. СпадарыняЗноцік, прыйдзеце заўтра ў Дом працы да пакою нумар 20, там якраз турбуюцца пра немцаў, шукаюць іх на Беларусі — добра?
— О, дзякую! Заўтра раненька прыбягу туды. Бо ж дзіўна жыць, як жывем, усё, чым займаецца муж і я — толькі сьмех сапраўдны... сапраўдны сьмех!.. Мы ж не беларусы. Мы ад рускіх — немцы.
— Я разумею вас, спадарыня Зноцік, згаджаюся з вамі: вам ужо надакучала Беларусіка, праўда?
— О-о так! Зусім — так! Як спортам займаемся ўсім беларускім.
Алена ўсьміхнулася, адвярнулася ад яе, села зноў каля Міхася. Ён чуў гутарку.
— Цяпер я разумею твае словы «нацмены беларускія пазыходзіліся».
— У тым ліку і я разам зь імі...
Зноцікава жонка не адышлася. Яна заваражылася сваімі прыхапкамі: быць немкай. Нахілілася над Аленай. Ейныя грудзі ўздымаліся ад добрага настрою, чорныя бровы бы ёрзаліся па лбе, скрозь скрэзьлівы сьмешак уторыла адценіста зьдзеклівыя словы:
— Як спортам... Хі-хі! Як спортам, паверце, займаемся ўсім беларускім!
Ужо толькі адзінотная гутарка з Аленай пра нямецкую спаконнасьць перанесла яе ў сьвет новага жыцьця, у сьвег новага таленіу існаваньня. Яна ажно зьбянтэжылася. Госьці гамоняць, ходзяць па зямлі паўзь яе, але ні адзін ня ведае, не падумае пра тую, якая вышэйшая за іх у жыцьці і чысьцейшая крывёй... Яна аддалася сваёй цягаце, забылася, што стаіць упобач Алена, якая нават больш не гаворыць зь ёй. А зводдальку міргаў Арэмчык — прасіў канчаць.
— Прабачце! Я радая за вашую параду. Дзякую!
Яна цісканула Аленіны ўсплеччы, пабарзьдзіла адысьціся да свайго месца. Арэмчык махнуў у бок дзьвераў.
— Упускайце іх!
У залю ўваходзілі дзеці. Ужо даўно перапалоханыя і прызвычаеныя да ўсялякае паслухі, найперша загурміліся каля ўваходу пярэстьім статкам. Іхныя маленькія далоні пачалі неспакметна лавіцца паміж сабой, адна за другую. На іхных худых, жоўтых тварыках, скрэпшых ад марознае сьцюжы, зіхнелі толькі вочы — няўлоўна зіркалі на вясёлую гурму гасьцей. Яны
былі апранутыя ў розныя вопраткі: добрыя і паношаныя, але найбольш не па іхнай постаці — велікаватыя.
Іх прывялі сюды ажно дваццаць. Сярод іх хлапчукі і дзяўчаты. Імі апекаваўся сам япіскап Філіцы. Вучыў сыіяваць царкоўныя песьні і дзьве расейскія песьні «Зьляці да нас, вячорная зара» і «Кушію сабе сарафан». Некаторага дня ён даручаў вучобу свайму харысту. Тады ім было вальней і па-дзяціннаму весялей. Ён вучыў іх гуляць у беларускія дзяціньія гульні, а разьвітваючыся, папярэджваў:
— Калі бацюшка спытаецца, што вы рабілі, адкажэце «Ойча наш» сьпявалі.
Бывала, япіскапу Філіцыю рабілася сумна, тады ён пасылаў сьвятара Кіпіка ў прытулак прывесьці дзяцей да сьвятыні. Яны мусілі некалькі разоў прасьпяваць яму «Зьляці, вячорная зара» і кончыць кароткай царкоўнай песьняй. Сам жа ў гэты час садзіўся наўпроць царскіх варотаў алтара, слухаючы, перабіраў на каленях сутану або стрыкаў пазногцямі, чамусьці часта нюхаў іх.
Дзяцей на літаратурныя сходзіны прывёў кіраўнік хору. Ён расстаўляў іх, каб сьпяваць усю тую «Зару». 3 маленскай паслухмянасьцяй яны станавіліся, дзе патрэбна, рупна па наказу папярэджвалі адзін другога, асабліва дзяўчынкі, пра парадак.
Кіраўнік зьвярнуўся да гасьцей:
— Яго прасьвяшчэнства япіскап Філіцы жадае найлепшых посьпехаў у творчай працы нашых пісьменьнікаў і паэтаў і жадае прывітаць усіх гасьцей, шаноўнага спадара Арэмчыка сьпевам дзяцінага хору.
— Шчыра дзякую! — адказаў Арэмчык.
Шырокім вахам рукі кіраўнік ціха адлічыў адзін, два, тры. Імпэтна выпрасьціў постаць, яму ў адказ з адтутураных дзяціных вуснаў, як рот у рыбіны, адгукнулася песьня. Дбайліва падабраныя галасы сьпявалі суладна-прыгожа... Праз вакно ўрываліся апошнія дзённыя косьвы сонца, кідалі сьцень дзяцей аж да сталоў, да гасьцей, быццам песьня зрабілася чарнявасьцяй, папаўзла да іхных вачэй і рук. Некаторыя слухалі з дурнаватай самазадавольнасьцяй, некаторыя зрабіліся адзінотнымі, не спакмечвалі сваіх суседзяў — у сэрцах сабраныя галасы ў адзін напеў, гучэлі цемлівай блізкасьцяй любові, бацькоўскай спагадай.
— Не-е! He! — у самую сярэдзіну песьні вырваўся з Аленіных грудзей усклік, уцьвелены і моцны. Яна падбегла да дзяцей, адштурхнула кіраўніка і, колькі магчыма было абняць ру-
камі, абняла дзяцей. Некаторыя зь іх замоўклі, некаторыя працягвалі сьпяваць раздробненымі галасамі.
— Дзеткі мае! Любыя мае! Есьці вам!.. Есьці дайце ім! — наапошак зьвярнулася яна да ўсіх у залі.
Яна выкарыстала сваю «нямецкасьць».
— Я — немка! Я забараняю сьпяваць!.. Дайце есьці ім тое, што асталося... не пажорлі!
Сьлёзы, зіхрастыя на шчоках, здаецца, торалі тыя самыя словы, словы ейнага сэрца.
Салідарыст Траяконяў, прызвычаены да гэтакіх неспадзяванак, падышоў да Алены. Ен павучыў яе:
— Навошта шкадаваць усялякі спадак ад беларускага зброду? Ela мароз іх выгнаць!..
— Прэч! — скрыкнула яна.
У гэтага чалавека была адвага супроць падняволеных, але ніколі супраціўнай волі ягонаму пану. Ён падбег да Арэмчыка.
— Пацьвердзіце, я ж за немцаў змагаюся! Пацьвердзіце! — прасіў Траяконяў і цягнуў яго за крысо да Алены. Самаўладная неабходнасьць! — уладарныя выступілі супроць яго! Ён жа ў іх кругу існаваньня!
— Е[я трэба лезьці, куды ня трэба... лепш уцякай адгэтуль, — асіпла, па-прасьцяку парадзіў Арэмчык. Але Траяконяў заставаўся ў залі.
Госьці пачалі ціхенька зьбірацца адысьці з залі. Саболік замітусіўся ў натоўпе, пакінуў Арэмчыка, цярпліва назіраў ды павучаў іншых:
-— Што ж, яна — немка: супярэчыць ёй ня можна...
Але калі б у той час там прысутнічаў Цярэм, ён усёдна сказаў бы пра яе: «Дзяўчына хрысьціяніць, і ня менш і ня больш!» Адамчык паспрабаваў угаварыць Алену крыху спакволіцца. I каб падмацаваць станьву здаронага, гаварыў да яе па-нямецку. Аднак яна ня слухала яго, толькі міжчасна сказала яму:
— Ня ўтруджвай прозай. Гутар па-нашаму — не наўмень на зямлі сваёй.
Схватна ўзяла за руку, павяла да стала.
— Хлеб бяры, мяса, доктар, і кажы ім есьці. Беражы дзяцей! Прэвэнтыўную мэдыцыну прадэманструй.
А тады мільгнула да Траяконява, нават аставалася каля яго, пакуль набраў скібкі хлеба і панёс да дзяцей.
Алена не задавольвалася. Мабыць, ад асабістае чутнасьці, мешчаная ў жыцьці, падмаўляла тварыць спагаду. Яе слухаліся. Сіла паводлевасьці асабістасьці ў неспадзеўным прымуша-
ла навакол людзей слухацца справядлівасьцяй; ці ў наадвароце: прынукваньне можа апанавацца ўдзячнасьцяй уладарнаму арганізатару. Яно ў некаторым усьцяжы часу не адасоблівае супраціў так не рабіць. Нават свавольныя апыноўваюцца слухаць аб’яўлены распарадак.
Каля выхаду абвясьцілася трывога. Тыя, што хацелі ў мітусьні неспакметна пакінуць сходзіны, вярталіся зноў у залу. Насьцярожліва гурміліся і не зварачалі ўвагі на Алену.
На знадворку страшнела. Саболік самаахвотна пабарзьдзіў памагаць Алене завіхацца каля дзяцей.
Выстралы, бы трэсканьне сьцен, аддаваліся за вокнамі. Палкоўнік Сконтаўт разумеў, што на знадворку нешта творыцца благое. Ён без заміну выйшаў. Госьці адышліся на сярэдзіну залы. Ім пазбаўлялася скончыць дзень спакойна. Быў нячутны гнеў. He спрыялася пашане, дзеля якой зышліся сюды лікоўна сустрэцца.
Палкоўнік Сконтаўт на вуліцы быў нядоўга.
— Жмудзіны зь немцамі разам ці не заложнікаў вешаюць... на маіх вачох двух хаджанаў на стаўбе падвесілі, — паведаміў ён Гані і Алене ды накіраваўся сказаць Арэмчыку замкнуць дзьверы ў Самапомач.
У залі суздрылася ціхань. Дзеці забыліся на голад. Перасталі есьці. Насьцярожанымі вачыма пазіралі на даросльіх, што стаялі каля сьценаў, далей ад вакон. Дзеці неаднойчы бачылі, як да іх прыходзілі жмудзіны ды забіралі з сабой хлапчука ці дзяўчыну або некалькі, заціскалі далоняй рот, несьлі да аўтамабіля — расстраляць каля Перакопскай вуліцы. А калі прыходзілі немцы, яны выбіралі дзяцей, не грубілі зь імі, адвозілі ў Нямеччыну на мэдыцынскія досьледы ці, можа, на што-небудзь іншае.
Ў ціхату залі Самапомачы даносіліся з вуліцы багатлівая шугата жаўнераў, разборлівыя каманды афіцэраў і перадсьмяротныя скрыкі людзей. Час ад часу ехала зь цяжкім мэталічным скрыгатам панцырная машына; цокалі ядрана капыты коннага разьезду. Жмудзінскія дабравольцы ўскрыквалі на сваёй мове. Хахотна сьмяяліся. Нехта зь іх стукнуў багнэтам у шыбу вакна Самапомачы. Госьці стрыўна шарахнуліся ў куток залы. Старэнькая інстытутка піскнула, звалілася каля шкляных друзаў.
Алена ўпобач з Сконтаўтам, Адамчыкам і Ганяй стаяла на сярэдзіне залі. У нядаўную вясёласьць і радасьць і ў Аленіну незадавольнасьць усьцярожвалася неспадзеўная ціхата паха-
вальні. Дзеці трымаліся разам. Азіраліся, пазіралі на дарослых. Ведалі і разумелі, што каля іх гуляе вельмі перадышнае ў сваім часе быцьцё.
— Што скажаце, палкоўнічкі, дактары? — загаманіла Алена, быццам яна не жадала слухаць ні палкоўніка, ні Адамчыка, ні Ганю.